Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
Неўспрыімлівы вучань. Неўспрыімлівае дзіця.
Неўспрымальны. Спец. Які мае імунітэт да якой-н. хваробы.
Яго арганізм неўспрымальны да грыпу.
НЕЧУВАНЫ // НЯЧУТНЫ
Нечуваны. Які перасягае ўсё вядомае сваёй незвычайнасцю; небывалы.
Больш за два тыдні ішлі бесперапынныя, нечуванай літасці баі. А. Кулакоўскі.
Нячўтны. Такі, якога не чуваць зусім; вельмі ціхі, ледзь чутны.
Абвостраны слых злавіў ззаду таропкія крокі, амаль нячутныя на мяккім снезе. А. Асіпенка.
НЕЧУЛЛІВЫ // НЯЧУЛЫ
Нечуллівы. Які слаба ўспрымае знешнія раздражненні; пазбаўлены ўражлівасці; абыякавы.
Да гэтага чалавека нічога не даходзіць: у яго зусім нечуллівае сэрца, нібы каменнае. ЛіМ.
Нячўлы. Пазбаўлены чуласці, спагадлівасці; які не рэагуе на што-н.; раўнадушны.
Радасць сустрэчы рабіла людзей нячулымі да ўсяго іншага. /. Мележ.
НЕШЧАСЛІВЫ // НЯШЧАСНЫ
Нешчаслівы. Пазбаўлены шчасця, радасці; які прыносіць няшчасце, гора.
— У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая,— у засмучэнні прамовіла яна. Я. Колас.
Няшчасны. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце; які з’яўляецца няшчасцем; гаротны.
Леанід лічыў, што людзі часта няшчасныя ад таго, што загадваюць на ўсё жыццё, тады як трэба жыць тым, што ёсць. /. Мележ.
НІЖНІ // НІЗАВЫ // НІЗІННЫ // НІЗКІ
НІжні. 1. Які знаходзіцца ўнізе; проціл. верхні.
Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. У. Краўчанка.
2.	Блізкі да вусця ракі.
У ніжнім цячэнні яе [ракі], якраз вось у гэтым месцы, знаходзяцца славутыя дняпроўскія парогі. ЯКурто.
Нізавы. 1. Які мае адносіны, дзейнічае, расце на самай паверхні зямлі, вады і пад.
Гутарка ў Максіма ішла пра беларускія лясы, што гэтак пацярпелі ад вайны, пра сосны, пашкоджаныя нізавымі пажарамі, і пра лячэнне іх. Я. Брыль.
2.	Звязаны непасрэдна з масамі, з народам.
Ен, Шэлег,— раёншчык, нізавы работнік, доўгія гады працуе з людзьмі, якіх не назавеш анёламі. /. Навуменка.
Нізінны. Які мае адносіны да нізіны; які знаходзіцца, расце ў нізіне.
Дарогай вольнай, зорнаю, нізіннаю і горнаю прайдзі ты, юны Май. ЯКолас.
Нізкі. 1. Які мае невялікую працягласць знізу ўверх; малы па вышыні; проціл. высокі.
Злева, за светла-сіняй стужкай ціхай Лані, узвышаліся парослыя нізкім хмызняком узгоркі. А. Шашкоў.
2.	Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.
Горш за ўсё, што Зося хворая, увесь час у яе трымаецца нізкая, «гнілая» тэмпература. У. Дамашэвіч.
3.	Невысокай якасці або наогул дрэнны.
Нізкі сорт паперы.
4.	перан. Подлы, ганебны.
— Падхалім — гэта самы нізкі і самы страшны чалавек. I. Гурскі.
НОСЧЫК// НОСЬБІТ
Нбсчык. Рабочы па пераносцы чаго-н.
Сінонім: насільшчык.
Бацька ўсю зіму працаваў у горадзе грузчыкам, носчыкам дроў, дворнікам, але заробленых грошай зноў не хапіла. ЛіМ.
Носьбіт. Той, хто валодае, надзелены чым-н., можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго-н.
Носьбітам думак і пачуццяў аўтара выступае ў апавяданні электраправодчык Базыль. Л. Арабей.
НУДЗЕЦЬ / НУДЗІЦЦА // НУДЗІЦЬ // НУДЗІЦЬ
Нудзёць. Тое, што і нудзіцца.
Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. КЧорны.
Нудзіцца. Адчуваць нуду, сумаваць, тужыць; нудзець.
Ен [бацька Алі] быў не вялікі грамацей і лісты пісаў не так часта, а мы іх чакалі кожны дзень і нудзіліся моўчкі, каб не вярэдзіць душу адно аднаму. С. Грахоўскі.
Нўдзіць. безас. Пра млосны стан, які бывае перад ірвотай.
Ванду нудзіла. Каб не зваліцца з ног, яна прытулілася да сцяны. У. Мяжэвіч.
Нудзіць. каго і без дап. Выклікаць, наганяць нуду.
Апошні агеньчык мой дагарае. I студзіць, і нудзіць асенні дождж. S. Вярба.
НЯБАЧАНЫ // НЯБАЧНЫ
Нябачаны. Які не сустракаўся раней, якога не даводзілася бачыць; незвычайны, выключны.
У рамане «Векапомныя дні» даецца многа прыкладаў нябачанага гераізму савецкіх людзей. Д. Бугаёў.
Няправільна. Ужо недзе з сярэдзіны кастрычніка восень з зімою нібыта пачалі пераважваць адна адну на нябачаных (трэба: нябачных) шалях. /. Чыгрынаў.
Нябачны. Недаступны для зроку; скрыты, непрыкметны.
Навокал, вельмі блізка для слыху, у траве сакаталі нябачныя конікі. Я. Брыль.
НЯВЕСТА//НЯВЕСТКА
Нявёста. Дзяўчына (або жанчына), якая выходзіць замуж.
Сінонімы: маладая, маладуха.
Нявеста была як нявеста: у беласнежным вэлюме, з вянком, з букецікам красак на грудзях. М. Лынькоў.
Нявёстка. Жонка сына.
Рабілі яны ў хаце ўсё звычайна ўдзвюх, і свякроў паказвала нявестцы многае, чаго не паспела навучыць маці. Я. Брыль.
НЯСІЛЕЦЬ // НЯСІЛІЦЬ
Нясілець. Страчваць сілы, станавіцца слабым, бяссільным.
Ад доўгай хады нясілелі ногі.
Нясіліць. каго-што. Пазбаўляць сілы, рабіць бяссільным.
Стома нясіліць рукі.
НЯСТРЫМАНЫ // НЯСТРЫМНЫ
Нястрыманы. 1. Які не можа валодаць сабой, стрымлівацца.
Усе ведаюць, што Булай нястрыманы, што любіць пакамандаваць. У. Шыцік.
2.	Якога немагчыма стрымаць.
Яна яшчэ не ведала навальніц. Гэта адразу можна было заўважыць па выразу шэрых вачэй, якія шырока і даверліва глядзелі на свет, па шчырай, трохі нястрыманай, хутчэй юнай чым жаноцкай усмешцы. У. Караткевіч.
Нястрымны. 1. Якога немагчыма стрымаць, цяжка ўтаймаваць.
Стараючыся перацяць кашаль, [Сотнікаў] захінуўся рукавом, але ад таго кашаль стаў яшчэ больш нястрымны. В. Быкаў.
2.	Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны.
Жыхары Рагачова, якія ў час бою знаходзіліся хто дзе, павылазілі са сваіх схованак, з нястрымнай радасцю абдымалі чырвонаармейцаў, частавалі іх чым хто мог. А. Капусцін.
НЯЎЦЯМНЫ // НЯЦЯМЛІВЫ
Няўцямны. Разм. 1. Такі, які цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы.
I незразумелая, няўцямная трывога ўсё больш і больш агартала мяне. Б. Сачанка.
2.	Які выяўляе неразуменне чаго-н. або адсутнасць думак пра што-н.
На гэты раз Сцяпан даўжэй глядзеў няўцямнымі вачыма на прысутных. М. Паслядовіч.
Няцямлівы. Разм. Які цяміць з цяжкасцю; нездагадлівы.
Сінонім: някемлівы.
Няцямлівы чалавек. Няцямлівы вучань.
п
ПАБЛАЖЛІВЫ // ПАБЛАЖЭЛЫ
Паблажлівы. Нястрогі, непатрабавальны; які робіць паблажкі.
Яна лічыла, што мела права на такі насмешлівы і паблажлівы тон. А. Васілевіч.
Паблажэлы. Які прыкметна пахудзеў, страціў прываблівасць, прыгажосць.
Паблажэлы выгляд. Паблажэлы чалавек.
ПАБОЛЬШАЦЬ // ПАБОЛЬШЫЦЬ
Паббльшаць. Стаць большым, павялічыцца; прыбавіцца.
Вочы ў яе пабольшалі, сталі вялікія, чыстыя і блакітныя, як неба,— што ўсё роўна чым вымытыя. /. Пташнікаў.
Пабольшыць. што. Зрабіць большым.
Аднойчы Косця вярнуўся ў палатку, пабольшыў улямпе кнот і, сеўшы за стол, напісаў Валі доўгае, аж на чатыры старонкі пісьмо. В. Адамчык.
ПАБУДЖАЦЬ // ПАБУДЗІЦЬ
Пабуджаць. незак., каго, да чаго і з інф. Кніжн. Выклікаць жаданне рабіць што-н.; заахвочваць да чаго-н.
Вострая патрэба дня, аператыўнасць малых жанраў пабуджалі пісьменнікаў у пачатку вайны аддаваць перавагу малым формам. П. Дзюбайла.
Пабудзіць. зак.. каго. Перарваць чый-н. сон.
Сінонім: разбудзіць.
Асцярожна, каб не пабудзіць суседзяў, я ўстаў, прыбраўся і расчыніў дзверы на балкон. Т. Хадкевіч.
ПАВАДЫР// ПРАВАДНІК// ПРАВАДЫР
Павадыр. Той, хто водзінь каго-н.
Лірнік іграў-спяваў пра нялёгкую долю людскую, а павадыр прымаў міласціну — капейчыну, хлеба кавалак... ЯПархута.
Праваднік. 1. Той, хто паказвае дарогу ў незнаёмай мясцовасці.
Праваднік павінен ведаць не менш за разведчыка, дзе падпілыюўвае вораг. Праваднік павінен ведаць больш за разведчыка, як абысці ворага. А. Кулакоўскі.
2.	Чыгуначны работнік, які наглядае за парадкам у вагоне.
Праваднік быў рады, што ў душным вагоне знайшлася жывая душа, з якой можна было бавіць час. А. Кудравец.
Правадыр. Агульнапрызнаны ідэйны, палітычны кіраўнік (партыі, класа).
Пасля адыходу ў «лепшы свет» правадыра і бацькі народаў нішто не парушылася і не развалілася. С. Грахоўскі.
ПАВАЖАНЫ // ПАВАЖЛІВЫ // ПАВАЖНЫ
Паважаны. Які выклікае пачуццё павагі, да якога адчуваюць павагу.
Трэба гэтага паважанага гаспадара запрасіць на адкрыты сход. /. Шамякін.
Паважлівы. Які выражае павагу, пашану да каго-н.
С і н о н і м ы: пачцівы, добразычлівы.
У свае таямніцы ён нікога не пасвячаў, быў з усімі аднолькава ветлівы, паважлівы. Б. Сачанка.
Паважны. 1. Важны, поўны ўласнай годнасці, самавітасці.
Гэта быў паважны, не маладога ўжо веку чалавек, заўсёды акуратна адзеты, ветлівы, з прыемнымі манерамі. М. Лынькоў.
2.	Спакойны, няспешны, павольны.
Калі Мікіта дайшоў да гэтага месца, голас яго стаў званчэйшы, а тэмп чытання больш паважны. Я. Колас.
3.	Старэчы (пра ўзрост).
Прага да славы, знакамітасці жыве ў чалавеку нават у такім [васьмідзесяцігадовым] паважным узросце. /. Навуменка.
ПАВАРОТЛІВЫ // ПАВАРОТНЫ
Паваротлівы. Здольны лёгка і хутка паварочвацца; які ўсё робіць лёгка і хутка.
С і н о н і м ы: спрытны, увішны.
Дзяцюк спрытны і паваротлівы, разам з ім будзе лягчэй пераносіць цяжкасці і нягоды. М. Аўрамчык.
Паваротны. 1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н.
Пралёт перакрыты старой фермай паваротнага круга. X. Шынклер.
2.	перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае.
Ульянін прыход на Гармізаў хутар быў паваротным пунктам у Арыніным жыцці. ЯКолас.
ПАВЕР’Е// ПАВЕРКА
Павёр’е. Паданне, якое заснавана на забабонах.
Паводле павер’я, у жытнёвым полі жылі зерневыя духі, якія нібыта давалі жыццё сцяблінам, напаўнялі каласы зернем. М. Шліпенка.
Павёрка. Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей.
Сосны, як салдаты на паверцы, пераклічку між сабой вядуць. П. Прыходзька.
ПАВЕРХАВЫ // ПАВЕРХНЕВЫ // ПАВЯРХОЎНЫ
Павёрхавы. Які мае адносіны да паверха дома, звязаны з ім.
Брыгада датэрмінова закончыла апошняе паверхавае перакрыцце ў шматкватэрным доме. Звязда.
Павёрхневы. Які знаходзіцца на паверхні, недалёка ад паверхні.
Падземныя воды ўсюды знаходзяцца ва ўзаемасувязі з паверхневымі вадасцёкамі. Звязда.
Павярхоўны. Які не дае глыбокага аналізу, не ўнікае ў сутнасць справы; несур’ёзны.
У творах павярхоўных і тэма звычайна ляжыць на паверхні. Р. Шкраба.
ПАВЕСЯЛЕЦЬ//ПАВЕСЯЛІЦЬ
Павесялёць. Стаць вясёлым, весялейшым.
Бачачы, як павесялелі дарослыя, сталі радавацца і дзеці. /. Мележ.
Павесяліць. каго-што. Крыху забавіць, пацешыць.
Што ж, салдату часам не грэх павесяліць душу. I. Шамякін.