Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
2.	Прыемны для слыху; меладычны.
Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі. /. Навуменка.
Музыканцкі. Які мае адносіны да музыканта; з музыкантаў Музыканцкі ўзвод.
Музычны. Які мае адносіны да музыкі, характэрны для яе.
Пашырэнне музычнай культуры сярод шырокіх мас працоўных патрабавала і павелічэння музычнай літаратуры. А. Волк
МУСКУЛІСТЫ // МУСКУЛЬНЫ
Мўскулісты. 3 развітымі мускуламі.
Павел, прыземісты, мускулісты хлопец, неахвотна падняўся з-за стала. У. Шахавец.
Мўскульны. Які мае адносіны да мускулаў.
Гладкая мускульная тканка складаецца з верацёнападобных клетак. Птушкагадоўля.
МУЧНІСТЫ // МУЧНЫ
Мучністы. Падобны чым-н. на муку.
Дзякуючы гэтаму тут застаецца толькі амаль нерастварымы, мучністы навобмацак, кварцавы пясок. Геаграфія БССР.
Мучны. Які мае адносіны да мукі; прыгатаваны з мукі.
Вось ужо апошняя крама, крама мучная, а далей пойдуць хаты земляробаў. П. Пестрак.
Н я п р а в і л ь н а. Суха стукаюць нашы малаткі, б’юць буйное каменне. Шэры, мучны (трэба: мучністы) пыл садзіцца на руках, на твары. Я. Каршукоў.
МУШКЕТНЫ // МУШКЕЦЁРСКІ
Мушкётны. Які мае адносіны да мушкета — старажытнага ружжа.
Мушкетны выстрал. Мушкетны ствол.
Мушкецёрскі. Які мае адносіны да мушкецёра — салдата, узброенага мушкетам.
Мушкецёрскі полк. Мушкецёрская форма.
МЫЛІЦЬ // МЫЛЯЦЦА // мыляць
Мыліць. каго-што. Намыльваць мылам з вадою.
Пакуль [Юхневіч] мыліў і мыў рукі, ад якіх ішоў пах бензіну, сястра Андрэя пачысціла яму пінжак. А. Савіцкі.
Мыляцца. Абл. Рабіць памылкі, памыляцца.
Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова. Я. Колас.
Мыляць. Варушыць губамі.
Суддзя надзімаўся, як індык, нешта хацеў сказаць, але ў разгубленасці толькі мыляў губамі. М. Лынькоў.
МЫЛКІ // мыльны
Мылкі. Які лёгка распускаецца ў вадзе, дае многа пены.
Мылкае мыла. Мылкая шампунь.
Мыльны. Які мае адносіны да мыла; з мыла; намылены. Мыльная пена. Мыльная вада.
МЫСЛЕННЫ // МЫСЛІЦЕЛЬНЫ
Мысленны. Які паўстае ў думках, мыслях; уяўны.
Мысленныя вобразы ўзнікаюць з адчуванняў. /. Казанцаў.
Мысліцельны. Які мае адносіны да мыслення; звязаны са здольнасцю думаць, мысліць.
Настаўнік развівае мысліцельныя здольнасці вучняў. 1. Казанцаў.
МЭБЛЕВЫ // МЭБЛЯВАНЫ
Мэблевы. Які мае адносіны да мэблі; звазаны з яе вырабам або продажам.
Ясень цэніцца і шырока выкарыстоўваецца ў мэблевай вытворчасці, сталярнай справе, сельскагаспадарчым машынабудаванні, вагонаі авіябудаванні, у вытворчасці спартыўнага інвентару. Звязда.
Мэбляваны. Абстаўлены мэбляю; з мэбляю.
Гэта вельмі скромна мэбляваны кабінет. /. Новікаў.
МЯДЗВЕДЗІЦА // МЯДЗВЕДКА
Мядзвёдзіца. Самка мядзведзя.
Бегала мядзведзіца па лясах наўкола, пытала, дзе гнездзяцца меданосы-пчолы. М. Калачынскі.
Мядзвёдка. Земляное насякомае з тоўстым целам, пакрытым кароткімі мяккімі валаскамі; шкоднік сельскагаспадарчых культур.
У рацыёне бусла пераважаюць шкодныя насякомыя (напрыклад, мядзведкі, якія знішчаюць пасевы гароднінных культур). Звязда.
МЯЗГА // МЯЗДРА
Мязга. 1. Мяккая частка дрэва між карой і драўнінай.
I пні [я] памагаў капаць, і драў тую ж бяросту. Асабліва ўлетку, на канікулах. Тады акурат пачынала адставаць ад мязгі свежая бяроста. Б. Сачанка.
2.	Маса, якая ўтвараецца пасля таўчэння, расцірання чаго-н.
Эол сядзеў тады ля печкі,— мязгу скабліў на перапечкі ды лапці лыкам падплятаў. Энеіда навыварат.
Мяздра. Падскурная клятчатка ў жывёл; сподні бок вырабленай скуры.
Падскурную клятчатку называюць мяздрой. Таваразнаўства.
МЯРЦВЕЦЬ // МЯРЦВІЦЬ
Мярцвёць. 1. Страчваць прыметы жывога, станавіцца мёртвым; нямець.
Было горача, як ля агню, і мярцвелі рукі. I. Пташнікаў.
2.	перан. Рабіцца пустынным, змярцвелым.
Позняй восенню мярцвее поле, лес, усё навакольнае.
Мярцвіць. каго-што. 1. Пазбаўляць жыцця, губіць.
Нармальнаму чалавеку звычайна шкода мярцвіць любую жывую істоту.
2.	перан. Разм. Рабіць пустынным, змярцвелым.
У яўрэйскім канцы вуліцы было яшчэ цішэй. Субота мярцвіла ўсе праявы будзённага жыцця. Ц. Гартны.
МЯРЭЖАНЫ // МЯРЭЖКАВЫ // МЯРЭЖЫСТЫ
Мярэжаны. Вышыты мярэжкай — на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі.
Мярэжаная сурвэтка.
Мярэжкавы. Які мае адносіны да мярэжкі.
Мярэжкавая вышыўка.
Мярэжысты. Такі, як мярэжка, узорысты. Мярэжысты ўзор.
МЯСІСТЫ // МЯСНЫ
Мясісты. 1. 3 вялікай колькасцю мяса, які дае многа мяса.
Я з цікавасцю слухаў расказы дзядзькі пра невядомых мне рыб. Мне і сёння чамусьці добра памятаецца, як ён даводзіў, што бялуга — самая мясістая рыба. ЛіМ.
2.	Разм. Тоўсты, поўны (пра чалавека або часткі яго цела).
На мясістым носе сядзелі рагавыя акуляры, якія надавалі эсэсаўцу вучоны выгляд. /. Мележ.
3.	Багаты сакавітай мякаццю (пра расліны, плады).
На падаконніках ружавелі мясістыя памідоры. Л. Гаўрылкін. Мясны. Які мае адносіны да мяса; прыгатаваны з мяса. Яны сядзелі на нарах і елі лыжкамі мясныя кансервы з хлебам. /. Шамякін.
МЯТЛА // МЯТЛІЦА // МЯТЛУШКА // МЯЦЕЛКА
Мятла. Пучок звязаных галінак (без лісцяў) для падмятання.
Відаць, баковачка гэтая некалі прымяркоўвалася для кладоўкі прыбіральшчыцам: там зручна было складваць мётлы, скрабкі, вешаць спецвопратку. А. Кулакоўскі.
Мятліца. Пустазелле азімых злакаў з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.
Паўз лес, між кустоў, трава ў пояс. Усё цвіце, буяе. Мятліца, званочкі, слёзкі, гарошак, браткі, валяр’яна. А. Кудравец.
Мятлушка. Абл. Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых пылком рознага колеру, ад якога залежыць іх афарбоўка.
С і н о н і м: матылёк.
Дзятліна зелянее патройнымі лісцінкамі. Клякоча скакунецкаваль... Трапыхаецца і снуе туды-сюды над жытам жоўценькая мятлушка. М. Гарэцкі.
Мяцёлка. 1. Тое, што і мятла.
А вілы, граблі і мяцёлкі,.. каля варот адны стаялі — таксама працы ўжо чакалі. Я. Колас.
2.	Суквецце некаторых раслін, якое нагадвае па форме мятлу.
Алекса зірнуў вакол — відаць, на той гары раслі такія ж каржакаватыя, падобныя да полацкіх соснаў магутныя дрэвы з пушыстымі мяцёлкамі светла-зялёных іголак. В. Іпатава.
МЯТЛІСТЫ // МЯТЛІЧНЫ // МЯЦЁЛЧАТЫ
Мятлкты. Такі, як мяцёлка, пышны.
Зусім не відаць Агаткі: вусаты ячмень з аднаго боку, а з другога — мятлісты авёс. ЯКолас.
Мятлічны. Які мае адносіны да пустазелля мятліцы.
Руневіч выплюнуў мятлічную саломінку, якую ўсё жаваў, па глядзеў на Крушыну. Я. Брыль.
Мяцёлчаты. Які мае суквецце ў выглядзе мяцёлкі.
Мяцёлчатае суквецце.
МЯЦЕЖШЦКІ // МЯцЕжпо.
Мяцёжніцкі. Які мае адносіны да мяцежніка, характэрны для яго.
Яго бунтарскі, мяцежнідкі дух стаў праяўляцца цяпер усё часцей і часцей. ЛіМ.
Мяцёжны. 1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу.
I помніць дагэтуль Замосце і Снежна, як беглі палкі генералаў мяцежных. /7. Глебка.
2.	перан. Трывожны, неспакойны.
Вы не такая, як усе, вы такая ж, як і я, мяцежная шукальніца незвычайнага і прыгожага. А. Асіпенка.
н
НАБАЖЭНСТВА // НАБОЖНАСЦЬ
Набажэнства. Царкоўная служба.
С і н о н і м: богаслужэнне.
Назаўтра зранку таксама ішла споведзь, а потым ужо служылася абедніца, набажэнства, спецыяльна створанае для палешукоў, бо звычайна іх доўга ў царкве не затрымлівалі. Я. Колас.
Набожнасць. Шчырая вера ў бога.
С і н о н і м: багамольнасць.
Цельшынцы не вызначаліся асаблівай набожнасцю і рэлігійнасцю, але царкоўныя абрады спраўлялі. Ю. Пшыркоў.
НАБІВАЧНЫ // НАБІЎНЫ
Набівачны. Які мае адносіны да набіўкі; які служыць, прызначаны для набіўкі, набівання.
Набівачным матэрыялам для мяккіх цацак служыць пілавінне або вата. Таваразнаўства.
Набіўны. Зроблены пры дапамозе набівання; з набітым узорам (пра тканіны).
Тканіны бываюць адбеленыя, гладкафарбаваныя, набіўныя і інш. Таваразнаўства.
НАБОЙ // НАБОЙКА
Наббй. Зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам.
Дзед Піліп узяў сваю двухстволку, праверыў набоі і павесіў над самым ложкам. М. Ваданосаў.
Набойка. Ніжні слой абцаса; металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас і насок абутку.
Бадай на ўвесь тэрмін навучання хопіць вопраткі і абутку. Калі што парвецца, можна зашыць, а на абцасы чаравікаў набіць набойкі. I. Навуменка.
НАВЕСНЫ // НАВЕШАНЫ // НАВЯСНЫ
Навёсны. Такі, пры якім міны, снарады, апісваючы ў паветры крутую дугу, падаюць зверху.
Навесны агонь.
Навёшаны. Павешаны, прымацаваны да чаго-н., надзеты на што-н.
Дзверы навешаны.
Навясны. Прыстасаваны для навешвання; які навешваецца. Навясныя рамы.
НАВІЗНА // НАВІНА
Навізна. Штосьці новае, незнаёмае; нешта нядаўна адкрытае, вынайдзенае, выпрабаванае і г. д.
Дзеці ў нас харошыя, сумленныя, працавітыя, хочуць усё ведаць. Вось мы і павінны даць ім радасць хоць маленькіх адкрыццяў, захапіць навізною ведаў, адагрэць душу ўвагаю і добрым словам. С. Грахоўскі.
Навіна. Толькі што атрыманая вестка, паведамленне пра што-н.; нешта новае, незнаёмае.
Зводку Міця прачытаў на калідоры двухпавярховага чыгуначнага дома. З’явілася жаданне зараз жа пабегчы да хлопцаў падзяліцца навіной. /. Навуменка.
НАВУКОВЫ // НАВУЧАЛЬНЫ
Навукбвы. Які мае адносіны да навукі, характэрны для яе; які адпавядае патрабаванням навукі.
Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова. М. Лынькоў.
Навучальны. Які мае адносіны да вучобы, навучання; звязаны з арганізацыяй працэсу навучання.
Набліжаўся канец першай чвэрці навучальнага года... А. Карпюк.
НАГАРНЫ // НАГАРЭЛЫ
Нагарны. Які мае адносіны да нагару; які служыць для знімання нагару.
Нагарныя шчыпцы.
Нагарэлы. На якім утварыўся нагар, з нагарам.
Нагарэлы кнот.
НАГЛЯДАЛЬНІЦКІ // НАГЛЯДАЛЬНЫ // // НАГЛЯДНЫ // НАГЛЯДЧЫЦКІ
Наглядальніцкі. Які мае адносіны да наглядальніка, наглядання.
Наглядальніцкія абавязкі.
Наглядальны. 1. Той, хто ўмее наглядаць.
Вока ў яго наглядальнае. П. Броўка.
2.	Які служыць для наглядання, назірання; назіральны.
Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпры параходы. М. Лынькоў.
Наглядны. 1. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца; які служыць для паказу.
У ходзе вывучэння біялогіі, фізікі, хіміі шырока выкарыстоўваюцца наглядныя дапаможнікі. Беларусь.
2.	Зусім відавочны з непасрэднага назірання; пераканаўчы.
Зборнік — наглядны паказчык, якіх поспехаў дабіліся беларускія пісьменнікі. А. Лойка.