• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    КУПАЛЬНЫ // КУПАЛЬСКІ
    Купальны. Які мае адносіны да купання; прызначаны для купання.
    Купальны сезон. Купальны касцюм.
    Купальскі. Які мае адносіны да купалля, да абрадаў, звязаных з гэтым старажытным святам.
    На купалле моладзь звычайна выпраўлялася з купальскімі песнямі, заклікала ўсіх ісці на гулянне. А. Ліс.
    КУПІСТЫ / КУП’ІСТЫ // купчасты
    Кўпісты. Тое, што і куп’істы.
    На купістым балоце стаяў рэдзенькі і невысокі хмызняк. У. Федасеенка.
    Куп’Істы. Пакрыты купінамі, з купінамі.
    I выйшла [Тэкля] у канец поля, да сенажаці, якая пераходзіла ў куп’істае балота, якое цягнулася аж да рэчкі. А. Жук.
    Купчасты. 1. 3 пышнай густой кронай (пра дрэвы); кароністы.
    Як і да вайны, тут перад вокнамі зелянелі ў два рады купчастыя клёны. I. Мележ.
    2.	Пакрыты купінамі; куп’істы.
    Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі. Я. Маўр.
    КУПЛЕНЫ // КУПЛЕНЫ
    Кўплены. Які купілі, набылі за грошы.
    Бацька ягоны не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць з няпэўныхі непастаянных заробкаў, на ўсім купленым. М. Стральцоў.
    Куплёны. He свайго вырабу, набыты за грошы.
    I валёнкі ў яе з куплёнымі галёшамі — бліскучымі-бліскучымі. А. Васілевіч.
    КУРАВА // КУРЫВА
    Кўрава. Разм. Асадак дыму; копаць, сажа.
    С і н о н і м: куродым.
    Мы зналі: за дымам і куравам чорным навек праясніцца зацьмелая даль. А. Гурло.
    Кўрыва. Разм. Тое, што кураць; папяросы, цыгарэты, тытунь.
    — Курцу, ведаеш, без курыва, што п’яніцы без гарэлкі. А. Васілевіч.
    л
    ЛАБАРАНЦКІ // ЛАБАРАТОРНЫ
    Лабаранцкі. Які мае адносіны да лабаранта.
    Усе заданні кіраўніка групы ён выконваў добрасумленна і кваліфікавана, свае лабаранцкія абавязкі ведаў дасканала.
    Лабараторны. Які мае адносіны да лабараторыі.
    Аднак усе іх доследы не выйшлі са стадыі лабараторных даследаванняў. Б. Розен.
    ЛАГЧЫНІСТЫ //ЛАГЧЫННЫ
    Лагчыністы. 3 мноствам лагчын, багаты лагчынамі.
    Грэблі і лагчыністыя дарогі скрозь былі выбрукаваны тонкім бярвеннем і плашкамі. КЧорны.
    Лагчынны. Які мае адносіны да лагчыны; звязаны з лагчынай.
    Лагчыннае месца. Лагчынная вільгаць.
    ЛАЗУРАК // ЛАЗУРЫТ
    Лазўрак. 1. Светла-сіні колер, колер яснага неба.
    С і н о н і м: блакіт.
    На хмарным небе вызначылася мясцінка сіняга лазурку. Ц. Гартны.
    2.	Фарба светла-сіняга, блакітнага колеру.
    Сінія фарбы — ультрамарын і малярны лазурак. Таваразнаўства.
    Лазурыт. Мінерал цёмна-сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну).
    Трапляецца лазурыт у суцэльных шчыльных масах, часам у крышталях кубічнай сістэмы. Колер лазурна-сіні, блакітны, фіялетавы. Бляск шкляны. БелСЭ.
    ЛАКАЛІЗАВАНЫ // ЛАКАЛЬНЫ
    Лакалізаваны. Абмежаваны пэўным месцам.
    Праўда, прастора гэта не лакалізавана, але яна заўсёды рэальная і канкрэтная ў сваіх дэталях. У. Дубоўка.
    Лакальны. Уласцівы толькі пэўнаму месцу, мясцовасці.
    С і н о н і м: мясцовы.
    Лакальны характар вывадаў і абагульненняў, заснаваны на мясцовых фактах, не засланяе сабой сутнасці споавы. Б. Стральцоў.
    ЛАКАМАБІЛЬ // ЛАКАМАТЫЎ
    Лакамабіль. Паравая ўстаноўка, якая прыводзіць у рух розныя машыны; паравік.
    Электрастанцыю будуць пачынаць. Пакуль што прывезлі толькі лакамабіль. Во, чуеш, і цыркулярка заспявала. Я. Брыль.
    Лакаматыў. Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз) для перамяшчэння па рэйках чыгуначных вагонаў.
    Заўсёды, калі лакаматыву выпадала патрэба развярнуцца, .. ён бег сюды, спыняўся на крузе, круг круціўся і скіроўваў лакаматыў лупатым вокам наперад. В. Казько.
    ЛАКІРАВАЛЬНЫ // ЛАКІРАВАНЫ // // ЛАКІРОВАНЫ // ЛАКІРОВАЧНЫ
    Лакіравальны. Які мае адносіны да лакіравання, прызначаны для яго.
    Цэх атрымаў новыя лакіравальныя машыны, і таму ёсць усе падставы значна палепшыць якасць прадукцыі. Звязда.
    Лакіраваны. 1. Пакрыты лакам.
    Праўда, самога пана бачылі ў Руднічах толькі адзін раз. Прыкаціў у лакіраванай брычцы, агледзеў дом, палеткі, пераначаваў і паехаў. ЯКурто.
    2.	перан. Бліскучы, глянцавіты.
    Росы сплывалі з абмытых, нібы лакіраваных дрэў. У. Караткевіч.
    Лакірбваны. Тое, што і лакіраваны.
    Лакірованая шафа. Лакірованыя чаравікі.
    Лакірбвачны. Які мае адносіны да лакіравання; звязаны з лакіраваннем, прызначаны для яго.
    У лакіровачным цэху я наглядаў за лакіроўкай абадоў і рам. Беларусь.
    ЛАКТАЦЫЯ //ЛАКТОЗА
    Лактацыя. Працэс утварэння j выдзялення малака ў самак млекакормячых; перыяд такога выдзялення малака.
    Прадукцыйнасць хоць і невысокая (у межах 3000—3500), удоі на працягу ўсёй лактацыі раўнамерныя. М. Кавалёва.
    Лактбза. Спец. Цукар, які ўтрымліваецца ў малацэ млекакормячых.
    Сінонім: малочны цукар.
    Ад браджэння лактозы малака атрымліваюць кісламалочныя прадукты. БелСЭ.
    ЛАПЦЮЖНІЦКІ // ЛАПЦЮЖНЫ
    Лапцюжніцкі. Разм. Які мае адносіны да лапцюжніка.
    Лапцюжніцкая апратка. Лапцюжніцкая гаспадарка.
    Лапцюжны. Разм. Бедны, адсталы; цяжкі, жабрацкі (пра лёс, долю).
    Дзед заплятае аборы, лёс свой лапцюжны кляне. М. Калачынскі.
    ЛАПЧАСТЫ // ЛАПЧАТЫ
    Лапчасты. 1. Падобны па форме на лапу, лапы.
    Стаіць вялізны стары лось, гарбаносы, з цёмнаю шэрсцю на спіне, са здаравеннымі лапчастымі рагамі. Я. Колас.
    2.	3 мноствам лап, з вялікімі пышнымі лапамі (пра дрэвы)
    Млее над хатаю светлы, лапчасты маньчжурскі арэх. У. Караткевіч.
    Лапчаты. 1. Які мае лапы з перапонкамі.
    Лапчаты гусак. Лапчатая качка.
    2.	Які мае лапу, лапы (пра інструменты, прыстасаванні)
    Лапчаты культыватар.
    ЛАРОК // ЛАТАК // ЛАТОК
    Ларбк. Гандлёвая палатка.
    Прадавалі ў палатках арцельны тавар ганчары, а ў ларках садаводы — калгаснага лета дары. А. Куляшоў.
    Латак. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-н.; латок (у 2 знач.).
    Тут вясной уся вёска спускае сок з бяроз. I сцякае ён у гладышы і дзежачкі па тонкіх латаках. А. Васілевіч.
    Латок. 1. Адкрыты прылавак (або пераносная скрынка, столік) для гандлю на вуліцы.
    Гандлявалі з латкоў, з крам, з будак, а старызнікі раскладвалі свой тавар проста на зямлі. ЯСкрыган.
    2.	Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-н.; латак.
    Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок ільецца з бункера ў скрыні жывы вясёлы струмень збожжа. /. Шамякін.
    ЛАСАСЕВЫ // ЛАСАСІНАВЫ
    Ласасёвы. Які мае адносіны да ласося; звязаны з лоўляй і развядзеннем ласося.
    Ласасёвая ікра. Ласасёвая пуціна.
    Ласасінавы. Які мае адносіны да ласасіны — мяса ласося.
    Ласасінавыя кансервы.
    ЛАСІНАВЫ // ЛАСІНЫ
    Ласінавы. Зроблены, сшыты з ласіны — вырабленай скуры лася.
    Ласінавая куртка. Ласінавыя боты.
    Ласіны. Які мае адносіны да лася, належыць яму.
    Наўкол тайга і тайга, ні прагаліны, ні сцежкі, ні аднае жывое душы, ні дымка, ні жывога гуку, толькі сям-там дарогу перакрыжавалі ласіныя сляды ды заечыя сцяжынкі. С. Грахоўскі.
    ЛАСКАВЫ // ЛАСКАЛЬНЫ
    Ласкавы. Поўны ласкі, любві; пяшчотны, ветлівы.
    Сухенькая, тоненькая, як былінка, твар увесь у зморшчынах, як печаная груша, але якая прыветная і ласкавая была гэта бабулька. А. Чарнышэвіч.
    Ласкальны. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў значэнне слова.
    Вельмі разнастайныя эмацыянальна-ацэначныя формы, сярод якіх можна бачыць ласкальныя і неадабральна-зняважлівыя. П. Сцяцко.
    ЛАЎР// ЛАЎРА
    Лаўр. 1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з пахучым лісцем, якое ўжываецца як прыправа.
    Прыгожы лаўр, услаўлены паэтамі ўсяго свету, але ён расце не на ўсякай глебе. Р. Шкраба.
    2.	звычайна мн. Вянок з лісця гэтага дрэва ці галінка як сімвал перамогі, узнагароды.
    Веру, што лаўры вам не патрэбны. У. Шыцік.
    Лаўра. Назва буйных і важных па свайму становішчу мужчынскіх манастыроў.
    3	захапленнем разглядалі турысты залатыя, бліскучыя на сонцы купалы Кіева-Пячэрскай лаўры і старажытных цэркваў. ЛіМ.
    ЛАФЕТ // ЛАФІТ
    Лафёт. Станок, на якім замацоўваецца ствол артылерыйскай гарматы.
    Выводзіў з бою свае батарэі і маёр. Раненыя ляжалі на лафетах. Услед за батарэяй пайшлі і мы. Р. Няхай.
    Лафіт. Гатунак чырвонага вінаграднага віна.
    Бутэлька лафіту.
    / ЛЕДАВІКОВЫ // ЛЕДЗЯНІСТЫ //ЛЕДЗЯНЫ // // ЛЕДНІКОВЫ //Л ЕДАВЫ / ЛЯДОВЫ
    Ледавіковы. Разм. Тое, што і ледніковы.
    На самай ростаньцы, з-пад аграмаднага ледавіковага каменя-валуна біла крыніца, і над ёю стаяў вялізны дубовы крыж. В. Карамазаў.
    Ледзяністы. Які ператварыўся ў лёд; падобны на лёд.
    Было пуста на вуліцы, паціскаў восеньскі марозік, пачынаў дзьмунь пранізлівы венер, прапахлы ледзяністым халадком снегу. А. Жук.
    Ледзяны. I. Які мае адносіны да лёду; з лёду; абледзянелы.
    Уначы яшчэ задыхаліся ад сцюжы, а ўдзень сляпіла вочы зыркае сонца, звінелі капяжы, з-пад сумётаў выбіваліся каламутныя раўчукі, Біязінка злізвала апошнія ледзяныя закрайкі і набухала празрыстай крынічнай вадою. С. Грахоўскі.
    2.	Вельмі халодны; халодны як лёд; застылы, адубелы.
    Дакладная прыкмета: цецерукі нанач у снег зашываюцца — трашчаць марозу, гуляць ледзяным ветрам. Р. Ігнаценка.
    3.	перан. Пагардліва-халодны, знішчальны; халодна-раўнадушны, абыякавы.
    Ледзяны позірк. Ледзяны выраз твару.
    Ледніковы. Які мае адносіны да ледніка, глетчара.
    Ледніковае покрыва. Ледніковыя азёры.
    Лёдавы. Які адбываецца ў ільдах; які складаецца з ільдоў (часцей пра Паўночны Ледавіты акіян).
    Дзякуй богу, ззаду засталіся лёдавыя прасторы паўночных мораў, айсбергі, туманы, праліў Вількіцкага, моцна забіты льдамі .. ЯБяганская.
    Лядовы. Тое, што і лёдавы.
    Карабель наш «Арол», атрыманы ў часе вайны ад амерыканцаў, не быў прыстасаваны для плавання ў лядовых шыротах, і нашы сябры і знаёмыя глядзелі на нас як на вельмі рызыкоўных людзей. Я Бяганская.
    Няправільна. Зноў дыхнуў лядовы (трэба: ледзяны) вецер. Буйло.
    ЛЕДЗЯНЕЦЬ //ЛЕДЗЯНІЦЬ
    Ледзянёць. 1. Пакрывацца зверху лёдам.
    Зіма ніяк не клалася на зямлю — з неба імжэў дождж са снегам, на эстакадзе рабілася коўзка, а ўначы пры марозе ўсё ледзянела. В. Карамазаў.
    2.	Станавіцца халодным, як лёд, мерзнуць, дубець; нямець.
    Далібор павольна ехаў на кані і адчуваў, як мярцвее і ледзянее зямля і неба. Л. Дайнека.
    Ледзяніць. каго-што. 1. Ператвараць у лёд; замарожваць.
    Браўся мароз — ды на суткі, не болей, ледзяніў толькі снег, не выйсці, не высунуцца на дарогу. I. Пташнікаў. II Пранізваць холадам. Холад настойліва забіраўся пад майкі і ледзяніў цела. У. Карпаў.
    2.	перан., звычайна са словамі «кроў», «сэрца», «душу» і пад. Даводзіць да стану здранцвення, жаху.