• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік паронімаў беларускай мовы

    Слоўнік паронімаў беларускай мовы


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 478с.
    Мінск 1994
    118.9 МБ
    Калгасны. Які мае адносіны да калгаса, належыць яму.
    С і н о н і м: калектыўны.
    Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Е. Лось.
    КАЛЕДЖ // КАЛЕЖ
    Калёдж. Вышэйшая або сярэдняя навучальная ўстанова ў Англіі, 3LUA і інш.; з 1992 г. і ў нашай рэспубліцы.
    На працягу дня мы сустракаліся яшчэ са студэнтамі каледжа, заснаванага Гандзі, былі на спецыяльнай сустрэчы са студэнтамі універсітэта. М. Лынькоў. II Савет Міністраў рэспублікі зацвердзіў палажэнне аб навучальных установах новага тыпу: ліцэях, гімназіях, каледжах, вышэйшых прафесіянальных вучылішчах. Звязда.
    Няправільна. Нацыянальная адукацыя ў Францыі знаходзіцца ў стане крызісу. He хапае памяшканняў. He хапае 168
    іх і для пачатковых класаў, і для ліцэяў, і для каледжаў (трэба: калежаў), і для універсітэтаў. Звязда.
    Калёж. Сярэдняя навучальная ўстанова ў Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і інш.
    [У Францыі] дзейнічаюць: 9-гадовая пачатковая школа, 4-гадовая сярэдняя школа (агульнаадукацыйны калеж і калеж сярэдняй адукацыі) на базе 5 класаў пачатковай школы, поўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа (7-гадовы ліцэй) на базе 5 класаў пачатковай школы. БелСЭ.
    КАЛЕКТЫВІСЦКІ // КАЛЕКТЫЎНЫ
    Калектывісцкі. Заснаваны на прынцыпах калектывізму.
    Тут можа больш, чым у якой брыгадзе, адчуваецца калектывісцкі, камунарскі дух, зладжанасць у праны. В. Палтаран.
    Калектыўны. Які мае адносіны да калектыву; агульны, сумесны.
    Вялікую радасць прыносіць рабочаму чалавеку калектыўная праца.
    КАЛЕКЦЫЙНЫ // КАЛЕКЦЫЯНЕРСКІ
    Калекцыйны. Які мае адносіны да калекцыі, з’яўляецца калекцыяй.
    Складзены ім спіс грунтуецца, галоўным чынам, на калекцыйным матэрыяле і толькі часткова на апытальных даных. Весці АН БССР.
    Калекцыянёрскі. Які мае адносіны да калекцыянера, уласцівы яму.
    Яшчэ ў дзяцінстве ў яго выявілася калекцыянерскае захапленне. Звязда.
    КАМАНДЗІРАВАНЫ / КАМАНДЗІРОВАНЫ // // КАМАНДЗІРОВАЧНЫ
    Камандзіраваны. Які атрымаў камандзіроўку.
    Камандзіраваны (толькі з адуш. наз.): журналіст, інжынер, рэгуліроўшчык апаратуры, настройшчык абсталявання, аграном і г. д.
    Аб гасціннасці гасцініц марыць кожны камандзіраваны. Звязда.
    Камандзірбваны. Тое, што і камандзіраваны.
    Камандзірованы адпачываў у сваім гасцінічным нумары.
    Камандзірбвачны. Які мае адносіны да камандзіроўкі (звычайна пра пасведчанне, грошы на расходы па камандзіроўцы і інш.).
    Камандзіровачныя (толькі з неадуш. наз.): грошы, справы,
    расходы; камандзіровачнае: пасведчанне і інш.
    Ен з асаблівай сур’ёзнасцю паклаў на стол сваё камандзіровачнае пасведчанне. У. Корбан.
    КАМАНДЗІРСКІ // КАМАНДНЫ
    Камандзірскі. Які мае адносіны да камандзіра, характэрны для яго.
    Ніхто нічога не мае права рабіць без камандзірскага дазволу /. Мележ.
    Камандны. 1. Які мае адносіны да каманды.
    Каманднае першынство заваявалі гоншчыкі спартыўнага таварыства «Навука». Беларусь.
    2.	Які мае адносіны да камандавання.
    Шутаў з каманднага пункта кіраваў Ооем. /. Мележ.
    КАМБІНАВАНЫ // КАМБІНАТАРСКІ // КАМБІНАТАЎСКІ // // КАМБІНАЦКІ // КАМБІНАЦЫЙНЫ
    Камбінаваны. Які з’яўляецца вынікам камбінацыі; заснаваны на камбінацыі.
    У заключэнне рэйду быў нанесены магутны камбінаваны ўдар па чыгунцы. /. Шамякін.
    Камбінатарскі. Які мае адносіны да камбінатара, характэрны для яго.
    Букрэй быў вядомы ў батальёне як адважная, смелая, камбінатарская галава. Я. Колас.
    Камбінатаўскі. Які мае адносіны да камбіната.
    Адным словам, камбінатаўскім дзяўчатам ёсць за што крыўдаваць на сваіх хлопцаў. В. Палтаран.
    Камбінацкі. Які належыць камбінату.
    Працавалі з храбрасцю юнацкай, формулы зубрылі на хаду, сёрбалі ў сталоўцы камбінацкай вегетарыянскую бурду. П. Панчанка.
    Камбінацыйны. Які асноўваецца на камбінацыі.
    Камбінацыйныя табліцы. Камбінацыйная гульня шахматыста.
    КАМЕДЫЙНЫ // КАМІЧНЫ
    Камедыйны. Які мае адносіны да камедыі, характэрны для гэтага літаратурнага жанру.
    Цыбулька аказваецца не проста камедыйным персанажам, нейкім дзедам-балагурам «наогул», а жывым чалавекам з індывідуальным лёсам, шчодра надзеленым не толькі гумарам, практычнай кемнасцю, але і шырынёй мыслення. ЛіМ.
    Камічны. 1. Які выклікае смех; забаўны.
    — Вельмі арыгінальны чалавек і столькі розных камічных гісторый ведае. ЯРамановіч.
    2.	Характэрны для камедыі; камедыйны.
    Сумесь урачыстай біблейскай мовы з бытавымі вобразамі надае ўроку дзяка цікавы камічны эфект. Р. Шкраба.
    КАМЕННЫ // КАМЯНІСТЫ
    Камённы. 1. Зроблены, пабудаваны з каменю.
    Добра ісці па алеі паўз вуліцу, мінаць свежыя ад начы каменныя будынкі. /. Пташнікаў.
    2.	перан. Нерухомы, застылы, безжыццёвы.
    Бабрук стаіць адзін, маўчыць. Якраз як той старадаўні каменны ідал. ЯБрыль.
    3.	перан. Абыякавы, нячулы, раўнадушны.
    Галосяць яны цяпер, небаракі, так, што, здаецца, каменнае сэрца не вытрымае. А. Якімовіч.
    4.	Непахісны, стойкі, цвёрды.
    Каменнаму трэба быць, каб жыць у сям’і Верамейчыкаў. К. Крапіва.
    Камяністы. Пакрыты, усыпаны каменнем, з вялікай колькасцю камення.
    Работа [капаць ямы] марудная і цяжкая, бо зямля камяністая і гліністая. М. Танк.
    КАМІСАРСКІ // КАМІСАРЫЯЦКІ
    Камісарскі. Які мае адносіны да камісара.
    Камісарская скуранка. Камісарскія абавязкі.
    Камісарыяцкі. Які мае адносіны да камісарыята.
    Камісарыяцкі работнік. Камісарыяцкая пастанова.
    КАМЛЕВЫ // КАМЛІСТЫ
    Камлёвы. Які мае адносіны да камля.
    Паставілі на магіле [бацькі] вялізны крыж са смольнага камлёвага кедра. В. Карамазаў.
    Камлісты. 3 тоўстым камлём.
    Мы рассыпаліся па лесе, заляглі за валунамі і камлістымі дрэвамі. Перачакалі абстрэл і выглянулі на ўзлессе. Р. Няхай.
    КАМПАЗІТАРСКІ // КАМПАЗІЦЫЙНЫ
    Кампазітарскі. Які мае адносіны да кампазітара, належыць яму.
    Кампазітарская дзейнасць.
    Кампазіцыйны. Які мае адносіны да кампазіцыі, звязаны з ёю.
    Любімы коласаўскі вобраз дарогі ў творы — не толькі дэталь пейзажу. Дарога нясе, апроч усяго іншага, кампазіцыйную ролю, злучаючы між сабой не толькі населеныя пункты, але і часткі трылогіі. Р. Шкраба.
    КАМПАСТАВАЦЬ// КАМПАСЦІРАВАЦЬ
    Кампаставаць. што. Рыхтаваць, рабіць кампост — угнаенне.
    Зіма цяпер у калгасе не такая, як раней. Павялічылася работ, трэба кампаставаць гной з торфам, /, Дуброўскі.
    Кампасціраваць. што. Прабіваць кампосцерам які-н. дакумент пры праверцы.
    Да цягніка на Мінск яшчэ некалькі гадзін, можна не спяшацца кампасціраваць. /. Мележ.
    КАМПЕТЭНТНАСЦЬ // КАМПЕТЭНЦЫЯ
    Кампетэнтнасць. Добрая дасведчанасць; кваліфікаванасць, аўтарытэтнасць у якой-н. галіне.
    Раней [Кіслюк] спрабаваў спрачацца, але, адчуўшы вопыт, кампетэнтнасць і сілу волі Ігнатовіча, скарыўся і цяпер нават трохі баяўся яго. /. Шамякін.
    Кампетэнцыя. Сукупнасць правоў і абавязкаў якой-н. установы ці адказнай асобы.
    Іх [наведвальнікаў] трэба выслухоўваць, бо справы, якія ўваходзяць у кампетэнцыю галоўнага архітэктара, як правіла, заблытаныя. /. Шамякін.
    КАМПЛЕМЕНТ // КАМПЛІМЕНТ
    Камплемёнт. Бялковае рэчыва ў сываратцы крыві чалавека і жывёл.
    Камплемент — спецыяльны тэрмін, у мове сустракаецца рэдка.
    Камплімёнт. Прыемная заўвага, пахвала каму-н.
    — Я рады, што пасля мяне школа пераходзіць у моцныя, умелыя рукі, залатыя рўкі,— зусім несвядома і шчыра зрабіў камплімент настаўніцы Іван Паўлавіч. А. Васілевіч.
    КАМПОСТ // КАМПОСЦЕР
    Кампост. Угнаенне, атрыманае шляхам змешвання розных адкідаў расліннага і жывёльнага паходжання з зямлёй або торфам.
    Пад нагамі ў жывёлы — тарфяная, упярэмешку з саломай, подсцілка — рыхтуюцца торфа-гноёвыя кампосты. У. Дамашэвіч.
    Кампбсцер. Прыстасаванне для прабівання ўмоўных знакаў кантролю на пасажырскіх білетах і іншых дакументах.
    У руках у кантралёра кампосцер заўсёды нагатове.
    КАМПРЭСАРНЫ // КАМПРЭСНЫ
    Кампрэсарны. Які мае адносіны да кампрэсара, звязаны з ім
    Непадалёк ад капра ў машыннай зале зманціравалі кампрэсарную ўстаноўку. А. Чаркасаў.
    Кампрэсны. Прызначаны для кампрэса.
    Яна ўсхапілася, ірванула павязку з шыі. На падлогу ўпала кампрэсная папера і жоўтая ад лякарства вата. /. Шамякін.
    КАМУНІКАТЫЎНЫ // КАМУНІКАЦЫЙНЫ
    Камунікатыўны. Звязаны з моўным паняццем — камунікацыяй: адносінамі, сувяззю пры дапамозе мовы.
    Трэба заўсёды адрозніваць камунікатыўную ролю мовы ад яе вобразнай ролі. Р. Шкраба.
    Камунікацыйны. Звязаны з агульным паняццем — камунікацыяй: шляхамі зносін, сувяззю аднаго месца з другім (часцей пра сувязь арміі з яе базамі).
    Знаходзячыся на старажытнай камунікацыйнай лініі паміж Вільняй і Масквой, Крэўскі замак меў вялікае стратэгічнае значэнне. С. Палеес.
    КАНАПЕЛЬКА // КАНАПЛЯНКА
    Канапёлька. Народная назва некаторых відаў лугавых траў
    Жаўцее луг ад канапелькі ў цвеце.
    Канаплянка. 1. Невялічкая пеўчая птушка.
    Якіх толькі птушак не было ў Васевай клетцы! I маленькія канаплянкі, і шчабятлівыя сінічкі, і асцярожныя снегіры. А. Пальчэўскі.
    2.	Цёплая шарсцяная хустка фабрычнага вырабу
    Жанчына паспешліва паднялася, паправіла на галаве рабую канаплянку, завязаную пад падбародкам. А. Васілевіч
    КАНВЕКЦЫЙНЫ // КАНВЕНЦЫЙНЫ
    Канвекцыйны. Які мае адносіны да канвекцыі — пераносу цяпла або электрычных зарадаў у выніку перамяшчэння навакольнага асяроддзя.
    Канвекцыйныя пранэсы ў атмасферы.
    Канвенцыйны. Устаноўлены канвенцыяй — міжнародным дагаворам.
    Канвенцыйны тарыф. Канвенцыйныя правілы.
    КАНВЕРТАРНЫ // КАНВЕРТНЫ
    Канвёртарны. Які мае адносіны да канвертара — апарата для атры.мання сталі.
    Канвертарная вытворчасць сталі.
    Канвёртны. Прызначаны для вырабу канвертаў.
    Канвертная папера. Канвертны цэх.
    КАНЕЧНЫ Ц КАНЦАВЫ // КАНЧАТКОВЫ
    Канёчны. Які з’яўляецца канцом чаго-н.
    Мы мелі намер хутчэй прыбыць на канечны пункт нашага падарожжа. Маладосць.
    Канцавы. Які знаходзіцца на канцы чаго-н.; крайні.
    Вёска — за ўзгоркам, адсюль, з чыгуначнага палатна, відань нават стрэхі канцавых хат. М. Лупсякоў.
    Канчатковы. Які не падлягае змяненню, перагляду або адмене; беспаваротны.
    Я хачу пачуць сёння тваё канчатковае слова. А. Васілевіч.
    КАНСЕРВАВАНЫ // КАНСЕРВАВЫ
    Кансерваваны. Перапрацаваны ў кансервы; у выглядзе кансерваў.
    Рыба скарыстоўваецца ў ежу ў розным выглядзе: свежая, салёная, капчоная, кансерваваная, сушаная. Заалогія.
    Кансёрвавы. Звязаны з кансервамі, іх прыгатаваннем; прызначаны для кансерваў, з-пад кансерваў.
    Зробленая з кансервавай бляшанкі конаўка ў руках старога дрыжала. /. Навуменка.