Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Слоўнік паронімаў беларускай мовы

Выдавец: Народная асвета
Памер: 478с.
Мінск 1994
118.9 МБ
На іх тварах была напісана жаласлівая спагада. 1. Навуменка.
Жаласны. 1. Які выклікае жаласць, спачуванне.
С і н о н і м ы: журботны, сумны.
Ветру не было, а дрот бесперапынку гуў прыемным звонам, ціхім, аднатонным і жаласным. Я. Колас.
2.	Схільны да жаласці, спачування; жаласлівы.
С і н о н і м ы: спагадлівы, чуллівы.
Вочы старой пацяплелі, і ўсе рысы яе твару расплыліся ў жаласную ўсмешку. М. Лынькоў.
Жаллівы. Разм. Тое, што і жаласлівы; жаласны (у 2 знач.).
Пачынаў Алёша часцей за ўсё з песень, і песні любіў найбольш сумныя, жаллівыя. I. Мележ.
Жалббны. 1. Які мае адносіны да жалобы, смутку.
Сцяг схіліўся чырвоны з жалобнай каймой. А. Куляшоў.
2.	Сумны, тужлівы, журботны.
Стаю я маўкліва і чую, як бура жалобную песню заводзіць. М. Чарот.
ЖАЛЕЗІСТЫ // ЖАЛЕЗНЫ
Жалёзісты. Які ўтрымлівае ў сабе жалеза, багаты жалезам.
У глыбокіх пластах воды нярэдка бываюць засоленымі, жалезістымі або жорсткімі (насычанымі вапнаю). Геаграфія БССР.
Жалёзны. 1. Зроблены з жалеза; металічны.
Пасярэдзіне вагона стаяла жалезная печка, і ад яе ва ўсе бакі разыходзілася няпло. М. Лобан.
2.	Які ўтрымлівае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам; жалезісты.
Жалезная руда. Жалезны калчадан.
3.	перан. Моцны, дужы.
I не паспеў Сяргей зрабіць і аднаго руху, як на яго ззаду навалілася нейчае, як дуб, крэпкае цела, і жалезныя рукі, як абцугі, здушылі плечы і рукі. Я. Колас.
4.	перан. Неадступны, паслядоўны; цвёрды, стойкі.
Гушчык гаварыў да таго павольна, што складалася ўражанне, нібы ён выціскае слова. Але ў яго была жалезная логіка. /. Гурскі.
ЖАЛОБА // ЖАЛЬБА
Жалбба. 1. Смутак па памершым або ў сувязі з народным горам, бедствам.
Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, а з Зоськай такое няшчасце прылучылася... ЯКупала.
2.	Чорнае адзенне, павязка як сімвал смутку.
Чырвоны і чорны колеры — колер рэвалюцыі і колер жалобы ў гонар яе ахвяр. Л. Арабей.
Жальба. Смутак, туга, бедаванне.
Смутак жнеек тых апране, разагнуцца і стаяць, як Сымон на дудцы стане жальбу сэрца выяўляць. ЯКолас.
ЖАМЧУЖНІЦА // ЖАМЧУЖЫНА
Жамчўжніца. Малюск, у ракавіне якога ўтвараецца жэмчуг.
Марская жамчужніца здабываецца ў цёплых водах, каля берагоў Чырвонага мора, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Заалогія.
Жамчўжына. 1. Асобнае зерне жэмчуга; упрыгожанне з яго.
Прагныя вочы гасцей міжволі спыняліся на цудоўнай жамчужыне, якая вісела на грудзях у гэтай жанчыны. М. Яфімава.
2.	перан. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне чаго-н.
Яшчэ шырэйшая гама пачуццяў у вершы «Хлопчык і лётчык», сапраўднай жамчужыне нашай паэзіі. /. Навуменка.
ЖАНОЦКІ // ЖАНОЧЫ
Жаноцкі. Характэрны для жанчыны; пяшчотны, ласкавы, прывабны.
Жанчына з твару не была прыгожая, але ва ўсёй ёй была тая жаноцкая дужасць, якая робіць жанчыну прывабнай. /. Чыгрынаў.
Жанбчы. Які мае адносіны да жанчыны; які належыць жанчыне; прызначаны для жанчын; п р о ц і л. мужчынскі.
Нічога няма прыгажэй за жаночы твар у прыцемку. У. Караткевіч.
ЖАРТАЎЛІВЫ // ЖАРТОЎНЫ
Жартаўлівы. 1. Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека).
На платформе мы сустрэлі Івана Дамінікавіча, вясёлага і, як заўсёды, жартаўлівага. М. Хведаровіч.
2.	Які мае характар жарту; вясёлы, гарэзлівы.
Часам жартаўлівыя словы — самыя сур’ёзныя і самыя красамоўныя. /. Шамякін.
Жартоўны. Вясёлы, забаўны; які мае характар жарту.
Потым спявак выканаў жартоўную народную песню. П. Кавалёў.
ЖАЎЦЕЦЬ // ЖАЎЦІЦЬ
Жаўцёць. 1. Вылучацца сваім колерам, віднецца.
Бераг быў высокі, жаўцеў глінаю, зелянеў лазовымі кустамі. М. Лупсякоў.
2.	Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер.
Злева ляжалі яшчэ зялёныя гароды, рана пачыналі жаўцень і асыпацца сады. В. Карамазаў.
Жаўціць. што. Рабіць што-н. жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер.
Кепска, аднак, рысаваць пры лямпе: святло жаўціць і нені вельмі вострыя, густыя. Я Брыль.
ЖНЕЙКА / ЖНЯЯ // ЖНЯЯРКА
Жнёйка. 1. Тое, што і ж н я я.
Спорна ўвіхаюцца жнейкі, кожная за сваім канцом. Але яшчэ і па снапу не нажалі. Р. Мурашка.
2.	Тое, што і жняярка.
На двары, пад дашчатым навесам, у рад стаяць новенькія, толькі што прывезеныя жнейкі, касілкі, малацілкі. У. Краўчанка.
Жняя. Жанчына, што жне сярпом збожжа на полі.
Свайго поля было ў іх няшмат: для такой жняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. ЯБрыль.
Жняярка. Машына, што жне збожжа.
Камбайн сюды не дойдзе па каменнях, жняярка можа паламаць крылле аб карчы, што засталіся яшчэ тырчаць на полі, аж пакуль не згніюць. /. Пташнікаў.
ЖНІВЕНЬСКІ // ЖНІЎНЫ
Жнівеньскі. Які бывае ў жніўні.
Ціхая, млявая, плыве месячная жнівеньская ноч над зямлёю, асветленай ззяннем Млечнага Шляху. С. Кухараў.
Жніўны. Які мае адносіны да жніва, звязаны з ім.
Асабліва ў часе жніва захаплялі мяне мелодыі жніўных песень, якія, здавалася, коцяцца і коцяцца з шумам спелых жытніх каласоў у чыстыя блакітныя далі. ЯПушча.
ЖУЛІКАВАТЫ // ЖУЛЬНІЦКІ
Жулікаваты. Схільны да жульніцтва, ашуканства, махлярства; хітры.
Свайго жулікаватага шафёра Толіка Сухі інакш і не называў, як Свісцёлік. А. Жук.
Жўльніцкі. толькі з неадуш. наз. Характэрны для жуліка; заснаваны на жульніцтве.
С і н о н і м: махлярскі.
Жульніцкі прыём. Жульніцкая здзелка.
ЖУРАВІНАВЫ / ЖУРАВІННЫ // ЖУРАЎЛІНЫ
Журавінавы. Які мае адносіны да журавін; багаты журавінамі; прыгатаваны з журавін.
Пакуль мы былі ў школе, даглядаў і забаўляў яе дзед, Ганна Якаўлеўна прыносіла журавінавы і чаромушны кісялі, чытала і расказвала казкі, мерала тэмпературу і давала лекі. С. Грахоўскі.
Журавінны. Тое, што і журавінавы.
Поле ахутваў змрок. Толькі вузкая палоска журавіннай чырвані распаўзалася па небасхіле. С. Грахоўскі..
Жураўліны. Які мае адносіны да жураўля — вялікай балотнай птушкі.
У туманным полі трывожна крычалі гусі. Можа чулі ў высокім небе шэлест крылаў сваіх вольных родзічаў, трубную тугу жураўліных ключоў, што адплывалі ў вырай з таежных балацін і прырэчных плёсаў. С. Грахоўскі.
ЖУРНАЛІСЦКІ // ЖУРНАЛЬНЫ
Журналісцкі. Які мае адносіны да журналіста, журналістыкі.
Гістарычнае развіццё жанраў абумоўлена практычнымі задачамі, якія стаялі на розных этапах перад журналістыкай, і самім характарам журналісцкай дзейнасці. Б. Стральцоў.
Журнальны. Які мае адносіны да журнала.
Журнальныя запісы.
ЖЫВІНКА // ЖЫВІЦА
Жывінка. Тое, што надае каму-чаму-н. жывасць, прывабнасць, своеасаблівасць.
Чалавек з жывінкай. Працаваць з жывінкай.
Жывіца. Празрыстая смала, што выцякае з хвойных дрэў пры іх пашкоджанні.
На смалістых суках свяціліся застылыя кроплі жывіцы. П. Кавалёў.
ЖЫЛЛЁВЫ // ЖЫЛЫ
Жыллёвы. Які мае адносіны да жылля, звязаны з яго выкарыстаннем.
Жыллёвы: фонд, аддзел; жыллёвая: камісія, праблема; жыллёвыя: умовы, нормы і г. д.
Істотнай умовай уздыму народнага дабрабыту з’яўляецца паляпшэнне жыллёвых умоў працоўных. Звязда.
Жылы. Прызначаны, прыстасаваны для жылля людзей; населены.
Жылы: дом, будынак, масіў, раён; жылое ііамяшканне і г. д.
Відны былі з лесу і бліжэйшыя жылыя будынкі. А. Кулакоўскі.
ЖЫТНІК // ЖЫТНІЦА // жытняк
Жытнік. Абл. Хлеб з жытняй мукі.
Наўрад ці ёсць што на свеце смачнейшае за свежы жытнік! А. Савіцкі.
Жытніца. 1. Разм. Ж.ытняя салома.
Волька па-мужчынску падхоплівала .. [віламі] жытніцу і кідала яе ў тарпу. А. Васілевіч.
2.	перан. Хлебаробная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці.
Паўднёвыя вобласці заўсёды былі жытніцай усёй краіны.
Жытняк. Стэпавая кармавая расліна.
Зялёны жытняк. Малады жытняк.
3
ЗААХВОЧАНЫ // ЗААХВОЧВАЛЬНЫ
Заахвочаны. Такі, якому прывілі ахвоту, цягу да чаго-н.; прыахвочаны да чаго-н.; адзначаны, ухвалены.
А ён, заахвочаны ўвагаю, усё больш запальваўся. Л. Арабей.
5 С. М. Грабчыкаў
129
Заахвбчвальны. Прызначаны для заахвочвання.
Дзевяць кніг і альбомаў выдавецтва «Беларусь» адзначаны заахвочвальнымі дыпломамі конкурсу. ЛіМ.
ЗАБАВІЦЦА // ЗАБАЎЛЯЦЦА
Забавіцца. зак. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася; зацягнуць, прамарудзіць з чым-н.
Аляксей выцягнуў з-пад мокрай травы ў перадку яе чамадан і пакунак з пасцеллю, панёс у хату і забавіўся. С. Грахоўскі.
Забаўляцца. незак.. Пацяшацца, праводзіць час у забавах, гульнях; гуляць з кім-чым-н.
Доўгімі гадзінамі я праседжваў у скверы каля агароджанае пляцоўкі, дзе ў пяску забаўляюцца дзеці. ЯСкрыган.
ЗАБАРАНАВАЦЬ // ЗАБАРАНІЦЬ
Забаранаваць. што. Апрацаваць глебу бараной.
С і н о н і м: заскародзіць.
Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. /. Навуменка.
Забараніць. што і з інф. He дазволіць што-н. рабіць.
Трэба забараніць вываз дэфіцытных тавараў на экспарт да таго часу, пакуль імі не будзе насычаны ўнутраны рынак. Звязда.
ЗАБАРОНЕНЫ // ЗАБАРОННЫ
Забарбнены. На які накладзена забарона; які забаранілі.
С і н о н і м: недазволены.
На працягу больш двух стагоддзяў беларуская мова была забароненай у якасці дзяржаўнай і літаратурнай. Ю. Пшыркоў.
Забарбнны. Які з’яўляецца забаронай, забяспечвае забарону; якім забаронена карыстацца.
Забаронная зона. Забаронныя дарожныя знакі.
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ //ЗАБЯСПЕЧАНАСЦЬ
Забеспячэ'нне. Грошы, матэрыяльныя сродкі для жыцця; тое, чым забяспечваюць каго-што-н.
Шаройка застаўся пры штабе намеснікам начальніка па забеспячэнню. /. Шамякін.
Забяспёчанасць. Ступень забеспячэння чым-н.; матэрыяльны дабрабыт.
С і н о н і м: дастатак.
У выразах твараў людзей адчуваўся супакой, супакой сытнасці і забяспечанасці. 3. Бядуля.
ЗАБУРЫЦЬ // ЗАБУРЭЦЬ
Забурьіць. што. Разм. Пабурыць, паламаць; абваліць.
С і н о н і м: абрушыць.
Забурыць плот. Забурыць будан.
Забурэць. Разм. Пачаць бурэць, стаць бурым; паказацца, вылучыцца сваім бурым колерам.
С і н о н і м: забурэцца.
Твар забурэў ад загару. Ж.ыта забурэла.
ЗАБЫТЫ //ЗАБЫЎЧЫВЫ
Забыты. 1. Я«і не захаваўся ў памяці; пакінуты без увагі.
Ад снапа пахла паспслай збажыной — забыты за вайну і таму асабліва прыемны пах. А. Асіпенка.
2.	Незнарок, па забыўчывасці пакінуты дзе-н.
На падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забыты, а можа наўмысля пакінуты тут. М. Зарэцкі.
Забьіўчывы. Які лёгка і хутка забывае.
Страчаў і я згаворчывых, ласкавых і забыўчывых. М. Лужанін.
ЗАВАБЛЕНЫ // ЗАВАБЛІВЫ / ЗАВАБНЫ
Заваблены. Захоплены, зачараваны хараством каго-чаго-н.