• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    спатканне, а такое, калі ўсё можа вырашыцца, а ён па сваёй маладосці і ад хвалявання так выпіў, што не толькі не ў стане з’явіцца сам — нават чыркануць колькі слоў. Тады мы ўсе разам ствараем ну проста геніяльны ліст, a Пішчыкаў перапісвае... вядома, почыркам нашага закаханага...
    Я не стаміў вас, дарагая? Але ж вы памятаеце: пра што б я ні казаў вам, усё роўна...
    I вось назаўтра ў той дамы — не тое каб хоць нейкая крыўда... Яна перажывае нешта незямное, яна гатовая ехаць за абраннікам на край свету...
    Дарэчы, яны пажаніліся і шчаслівыя. Мастацтва творыць дзівосы.
    Зрэшты, забаўных гісторый, дзе замешаны талент нашага Пішчыкава,— безліч. Аднойчы яго унікальныя здольнасці прыдаліся нават у справе дзяржаўнай. У час мяцяжу... Не-не, не буду стамляць вас, пані Людвіка, тым больш — гісторыя не з самых вясёлых... Што вас здзівіла? Так, дарагая, у гэтым краі я не першы раз. Дзесяць гадоў таму... 3 вашага дазволу... Няма слоў!.. Тут, дарагая, засталася мая маладосць. Тут я пачуў песню кулі... не той, якую выпускаеш па мішэні на стрэльбішчы,— той, якую выпусцілі па табе самім. Тут пахаваў сябра па корпусе. Нашы ложкі стаялі ў дартуары побач. Але не будзем пра гэта. Сёння я хачу казаць вам толькі нешта вясёлае і пяшчотнае, каб бясконца бачыць вашу ўсмешку. He памятаю, калі мне было так цудоўна і лёгка, як зараз... N’est-ce pas, que nous serons heureux*. Мне хочацца чытаць вам вершы. Вам падабаецца Фет? Я бачыў у вашай бібліятэцы яго томік... He, дарагая, Фет не можа не падабацца. Міцкевіч? А я люблю Фета... Можа, таму, што ён таксама афіцэр...
    Какое счастне: н ночь н мы однн!..
    Вы ведаеце, пані Людвіка, мы з ім знаёмыя, нават пілі на брудэршафт. А сустрэліся пры вельмі цікавых акалічнасцях. Уявіце сабе... Яшчэ кропельку? 3 вялікай прыемнасцю. Ваш лафітнік... А было так. Уявіце сабе... Пра што? А, зноў Пішчыкаў... Далібог, я пачынаю раўнаваць. Дзесяць гадоў таму? Паверце, дарагая, маё знаёмства з Фетам — гата больш забаўна. Аднаго разу ў Маскве... Ну, калі вам так хочацца... Ваша жаданне — закон.
    * Мы будзем шчаслівыя, праўда (фр.).
    Дык вось, аднаго разу — калі гата вас так зацікавіла — Пішчыкаву давялося перапісваць лісты мяцежнікаў. Думаю, іх дзеці павінны багаслаўляць яго. Ён справіўся з загадам бліскуча. He, я не памыліўся, менавіта з загадам.
    Пані Людвіка, пашкадуйце мой настрой, у такі вечар у мяне няма аніякай ахвоты вяртацца ў тыя гады. Край заміраны і дае прастолу верных слуг. Падзякуем за гэта Усявышняму. Хіба змаглі б мы з вамі, дарагая, сустрэцца, калі б... Я ўсё-такі раскажу вам, як мы пазнаёміліся з Фетам. Вы ведаеце, ён служыў у кавалерыі...
    Пані Людвіка, даруйце, але вы мяне здзіўляеце... Вядома, чытанне чужой карэспандэнцыі пярэчыць этычным і іншым нормам цывілізаванага свету. Але, пані Людвіка, я ўсё ж пастараўся б пазбегнуць такіх слоў... Ёсць сітуацыі, калі...
    Вы настойваеце? Ну, зразумела, гэта былі лісты не простых мяцежнікаў... Але... Тады, калі дваране ўжо падпісвалі вернападданніцкія адрасы гасудару імператару, трое ас... гэтыя трое...
    Добра, пані Людвіка. Шчыра кажучы, я ўражаны, але я не магу вам адмовіць. Хачу толькі, каб вы зразумелі: ішла вайна... Быў загад самога начальніка краю яго сіяцельства Мураўёва, няхай будзе яму зямля пухам. Да Міхаіла Мікалаевіча можна, вядома, ставіцца па-рознаму, але я перакананы, што не прызнаваць яго дзяржаўную мудрасць могуць адно недалёкія людзі. Калі б не яго розум і воля... Гэта разумелі ўсе. Нават Някрасаў са сваёй нястомнай, з дазволу сказаць, сатырычнай музай, нават гэты ці то ліберал, ці то рэвалюцыянер прысвяціў яго сіяцельству оду. Між іншым, даволі бяздарную.
    Бокал заздравный подннмая, Еіце раз выпнть нам пора, Здоровье мнротворца края! Так много ж лет ему. Ура! —
    і гэтак далей.
    Мне выпаў гонар сустракацца з графам і слухаць яго прамову перад дэлегатамі мясцовага дваранства. Я добра запомніў ягоныя словы: Забудзьце наіўныялетуценні і мары, панове, і памятайце, што калі вы не станеце тут па сваіх думках і пачуццях адданыя прастолу, вы будзеце іншаземцамі і павінны пакінуць край.
    Асмелюся выказаць надзею, што гэтыя словы блізкія і вам... Блізкія сваёй мудрасцю. Ваш сын, якому я мару
    замяніць бацьку, вучыцца ў пансіёне ў Маскве, а не ў Варшаве. He магу не адзначыць разумнасці вашага рашэння. He, ну што вы... Дазвольце вас запэўніць, гатыя друкаваныя аб’явы на грамадскіх будынках і канторах — Размаўляць толькі па-расейску! — у кожнага культурнага чалавека яны могуць выклікаць толькі абурэнне. Упэўнены, што яго сіяцельства не ўхваліў бы такіх абразлівых забаронаў. Міхаіл Мікалаевіч быў мудры чалавек. Ён лічыў, што адна школа — зразумела, расейская — зробіць больш за цэлую армію.
    Дарагая, мы загаварылі з вамі на тэмы, якія, далібог, дрэнна стасуюцца з нашым вечарам і з маімі пачуццямі. Можа, нарэшце...
    Што было ў тых лістах?.. Пані Людвіка, ну што маглі пісаць фанатыкі, якія насмеліліся кінуць выклік гасудару імператару, а значыцца, і самому Богу? Замест таго каб перадаць бацькам і каханым словы пяшчоты і любові, яны, стоячы ўжо... Нават у такім становішчы яны спрабавалі падтрымліваць ідэі мяцяжу. Прапускаючы такія лісты, мы, па сутнасці, самі рыхтавалі б новых бунтаўшчыкоў...
    Ну, калі вы настойваеце... Я ўжо, здаецца, казаў, іх было трое. Адзін з лістоў я асабліва запомніў, бо ён, як высветлілася,— уявіце сабе — быў напісаны польскімі літарамі на гаворцы тутэйшых мужыкоў. Гэтаксама, як выдаваў свае падбухторніцкія лісткі так званы камісар Гарадзенскай губерні Вікенцій... Вікенцій... Зрэшты, сутнасць не ў прозвішчы, якое раней ці пазней, але непазбежна забудуць. I вось аўтар таго, так бы мовіць, мужыцкага ліста патрабаваў ад жонкі выхаваць сыноў патрыётамі... Іду ў заклад, што вы памыляецеся... не вялікай Польшчы, а, з дазволу сказаць, нейкай Бе-ла-ру-сі... Гэтыя мясцовыя сепаратысты — на шчасце, іх у прыродзе, прынамсі, з гэтага боку Урала, відаць, ужо не засталося — вельмі небяспечныя. У тым сэнсе, што Расеі для выканання яе высокай гістарычнай місіі яшчэ адзін, да таго ж штучна створаны народ зусім не патрэбны. Лішні народ — лішнія праблемы.
    3 вашага дазволу... Вам таксама? 3 задавальненнем...
    I вось што, калі мы ўжо так шчыра гаворым, цікава. Уявіце сабе, пані Людвіка. Пішчыкаў, гэты не абцяжараны прынцыпамі цынік, спачатку адмаўляўся... адмаўляўся пусціць у ход свой талент, спасылаючыся на... А! Думаю, гэта была звычайная прыхамаць. Але загад ёсць загад.
    Вы не памыліліся... Лісты, тыя, што меркавалася адправіць замест арыгіналаў, былі ўжо недзе падрыхтаваныя; здаецца, я не памылюся, калі скажу, што ў канцылярыі ў яго сіяцельства. Заставалася толькі перапісаць іх адпаведным почыркам. Вядома... Нашы падапечныя пісалі, што зрабілі фатальную памылку... прызнаюць усю марнасць і непатрэбнасць барацьбы... заслугоўваюць самага суровага пакарання. Давалі наказы блізкім — захоўваць вернасць гасудару, выхаваць у такім духу дзяцей... Зразумела, усе тры лісты былі перапісаныя па-польску...
    Калі дазволіце, яшчэ глыток...
    He, пошце вырашылі не давяраць. Усе лісты адрасатам даставілі афіцэры. Скажу шчыра, сярод іх быў і я. Асмелюся паўтарыць, я лічу гэта маральным. Трэба глядзець наперад... Няўжо вы хацелі б, каб некалі ваш сын таксама кінуў сям’ю на вырак лёсу і пайшоў у лес?.. Вось бачыце... Так, уручыў асабіста... Mary вас запэўніць, талент Пішчыкава зрабіў яшчэ адзін цуд.
    Пані Людвіка, мне здалося, што вы... Вам блага?.. Дзякаваць Богу... Можа, вады?.. Добра, але ў такім разе я дазваляю вам толькі маленькі глыток. Мне не падабаецца колер вашага твару.
    Можа, нарэшце пакінем гэтую тэму?.. Што было з тымі трыма? Пані Людвіка... Вы настойваеце? Ну добра, калі вы настойваеце... У вайны свае законы. Страшныя законы, пані Людвіка. Гэтыя людзі ведалі, на што ішлі...
    Што з вамі?! Божа, наш вечар так цудоўна пачаўся...
    Што вы сказалі?! Як вы загадаеце разумець вашы словы? Мадам! Як вы сабе дазваляеце гаварыць з расейскім афіцэрам?! Як вы смееце?!
    ДАЛЁКА ДА ВЯСНЫ
    Аляксандр павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі і забойцы.
    Чалавек адклаў вечнае пяро і задумаўся.
    За вакном яшчэ быў змрок, але дзесьці ўжо нараджаўся новы дзень. Першы дзень вясны, падумаў чалавек.
    У гэтую ноч ён крыху нечакана для сябе самога спаў моцна і нічога не сніў, хоць прахапіўся вельмі рана. Сёння ён меў шмат клопатаў, куды болей, чым у звычайны чалавечы дзень, і першы з іх быў вось гэты — пяро і аркуш паперы, на якім застануцца ягоныя думкі.
    У пакоі, увесь абсталюнак якога складаўся з вузкага, як труна, ложка, незасланага стала пры вакне і крэсла, было зімна, але чалавек не адчуваў холаду. Ягоны позірк адарваўся ад вакна і слізгануў па стале. Побач з газавай лямпай стаяла вялікая талерка з грубай парцаляны, на ёй чарнела горка попелу ад спаленых увечары папераў. Чалавек адчыніў фортку, вытрас попел у досвітную цямрэчу і паставіў талерку на падвоканне. Парадак на стальніцы спадабаўся яму, але, каб зноў узяцца за пяро, чалавеку яшчэ нечага не хапала.
    Ён узяў лямпу і падышоў да невялікага авальнага партрэта, што вісеў на голай сцяне над ложкам. 3 пажоўклай фатаграфіі глядзела маладая жанчына ў белай сукні. Яны былі надзіва падобныя: чалавек, што стаяў перад партрэтам, таксама меў не больш за дваццаць пяць гадоў, у яго быў такі самы высокі чысты лоб і ўважлівы пагляд з-пад тонкіх броваў, такі самы ўпэўнены і прыгожы малюнак вуснаў...
    Ён зняў фатаграфію, і ягоны твар перасмыкнула: ад святла па сцяне разбягаліся прусакі. Узяўшы з падвокання кнігу, ён на хвілю затрымаў яе ў руках — гэта быў інстытуцкі падручнік фізікі, потым паставіў кнігу «хаткай» і прыладзіў партрэт так, каб сустракаць матчын позірк.
    Было чуваць, як наверсе ўжо затупала, ставячы самавар, прыслуга. Ён яшчэ некалькі імгненняў памарудзіў, 194
    а потым схіліўся над сталом. Пяро лёгка, нібы чалавек пісаў звычайны ліст, забегала па паперы.
    He перачытваючы, ён паклаў ліст у кішэню сурдута і адразу пачаў апранацца.
    Рэзка ляпнулі дзверы параднага. Чалавек, праводзячы вачыма лёгкі вазок з бесклапотным, яшчэ начным жаночым смехам, з насалодаю ўдыхнуў марознае паветра, наставіў каўнер падношанага зімовага паліто і рушыў па пустэльнай вуліцы.