• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    — Жыццё не любіць летуценнікаў, грамадзянін Антановіч. Яно жорсткае да іх.— Камандзір скончыў чысціць рэвальвер і звыклым рухам заткнуў яго за пояс.— Я не супраць таго, каб вы займаліся прыемнымі ўспамінамі, але ўлічыце, што мы не адны.
    Студэнтаў позірк упёрся ў палоннага і загарэўся непрыхаванай нянавісцю.
    — Грамадзянін Тапор, я не разумею, чаму вы дагэтуль не загадалі... У нас ёсць права помсты, і я...
    Сустрэўшы ўладны пагляд камандзіра, ён асекся, аднак яго гарачая кроў утаймоўвалася неахвотна.
    — I ўсё ж мы недарэмна ўзяліся за зброю. Недарэмна! — зноў загаварыў Антановіч праз хвіліну. Ён імкнуўся пераканаць, відаць, не столькі таварышаў, як сябе самога.— Мы замацавалі крывёю межы будучай Айчыны!
    — Паны з жонду былі б задаволеныя вамі,— сказаў камандзір.
    — Нашы войскі ўзялі горад! — з выклікам адказаў Антановіч, і паранены з ухвалаю кіўнуў яму.
    — Mary толькі паўтарыць свае папярэднія словы,— стамлёна прамовіў Тапор.— Зрэшты, я не вінавачу вас. У вашым вяку чалавек адгукаецца на прыгожыя заклікі хутчэй, чым на голас уласнага розуму.
    — Мяне прывялі да ўдзелу ў інсурэкцыі* перакананні, а не прыгожыя заклікі.— Антановіч падняўся і пачаў нервова хадзіць ад стала да дзвярэй і назад.— I не якія-небудзь іншыя прычыны...
    — Якія іншыя? — зацікавіўся камандзір.
    Паранены чамусьці насцярожыўся.
    — Якія? Вы чулі, як трапіў у атрад Арліцкі? Цяпер я магу адкрыць яго таямніцу. Аднойчы на біваку мы разгаварыліся, і ён прызнаўся, што нявеста запатрабавала ад яго доказаў смеласці.
    — Bravo! Bravo! — шчыра засмяяўся палонны.— Каханне як аснова палітычных поглядаў, або як пазбавіцца ад жаніха. Панове, вы дазволіце мне далучыцца да размовы? Можаце лічыць гэта маім апошнім жаданнем.
    Ён гаварыў вясёлым бесклапотным тонам, які дазваляў прыняць ягоныя словы за жарт.
    — Ніхто не мае права адмовіць чалавеку ў апошнім жаданні,— прымаючы тон палоннага, адказаў Тапор.
    — Між іншым,— заўважыў ад’ютант, звяртаючыся да Антановіча,— Арліцкі браў цэйхгауз так, нібыта ўсё жыццё толькі тым і займаўся, што браў цэйхгаузы.
    Студэнтавы вусны скрывіла пагарддівая ўсмешка.
    — Мне заўсёды здавалася, што ён у любы момант можа перабегчы ад нас на баль да Беклямішава.
    Словы юнака прыглушыў удар грому, але палонны пачуў іх.
    — Пане Антановіч, вы згадалі тут імя губернатара. Вам вядома, дзе яго дастойнасць зрабіў сабе кар’еру?
    — У паліцыі,— пазіраючы не на Крыніцкага, а некуды ўбок, адазваўся юнак.
    — А ці вядома вам, што ў маладыя гады ён маліўся на Фур’е і праходзіў па справе Петрашэўскага?.. Вось што робіць час з гарачымі галовамі...
    Студэнт спыніўся насупроць палоннага і паклаў руку на рэвальвер.
    — Гэта падобна на здзек...— з пагрозаю прамовіў ён.
    — Грамадзянін Антановіч!
    — Грамадзянін Тапор? — рэзка павярнуўся студэнт.
    — Што яшчэ вы маеце нам паведаміць? — спакойна запытаў Тапор.
    — Што... што, нягледзячы ні на што, мы пераможам!
    * У паўстанні.
    У гэтым хлапчукоўскім выбрыку было нешта настолькі адчайнае і чуллівае, што халодныя камандзіравы вочы пацяплелі.
    — Магчыма,— з нечаканай мяккасцю сказаў ён.— Але не тут. Тут у нас нічога не атрымаецца. C’est une affaire flambee*. Мужыкі вераць у цара і не вераць нам, а без мужыкоў мы — нішто. I ў дадатак паны з Віленскага жонду скасавалі ўсе акты «чырвоных». Калі хтонебудзь з гэтых «рэвалюцыянераў» трапіць мне да рук, даю вам слова павесіць яго на першым прыдатным суку.
    — У Касы было дваццаць хлопаў,— сказаў Антановіч.
    — А дзе яны падзеліся праз два дні? — суха спытаў Тапор.
    — Успомніце,— не здаваўся юнак,— як вы чыталі маніфест у царкве і хлопы цалавалі вам рукі...
    — А ўвечары таго ж дня папярэдзілі казацкія раз’езды,— сумна ўсміхнуўся камандзір.— Мужыкі хочуць, каб зямля належала ім, а такога паўстання нашы паны баяцца, як чорт крыжа. Тут увесь іхні патрыятызм імгненна сходзіць на бзік. Учора яны сплочвалі доўг перад Радзімай тым, што бадзяліся па маёнтках у канфедэратках і падымалі тосты...— Зірнуўшы на худую спіну Антановіча, які па-ранейшаму мераў леснічоўку, ён не скончыў фразу.— А сёння садзяцца і пішуць такія вось лісты.
    Тапор выцягнуў з кішэні разарваны канверт.
    — Знайшоў у мяху з перахопленай поштай,— растлумачыў ён і з грэбліваю грымасаю пачаў чытаць:
    — «Прнставу третьего стана Пуцнлло К. Е. Вчерашнего дня, возвратнвшнсь домой нз губернского города Могмлева, нашел я у себя там людей, которые разграбнлн мой дом н, собрав крестьян, обьявнлн нм какую-то протнвозаконную свободу. А за тем покорнейше прошу ваше благородне...» I гэтак далей. Подпіс: «Помеіцнк Август Мннкевнч».
    Студэнт плюнуў у качарэжнік.
    — Але ёсць іншыя! — ударыў ён далонню па стале.
    — 3 намі лепшыя людзі імперыі.— Паранены сеў і спусціў з палка ногі. На ягоным непрыгожым твары выступіў румянак.
    Палонны павярнуўся да яго і насмешліва сказаў:
    — Мяркуючы па вашым вымаўленні, прынамсі, аднаго з гэтых людзей мы маем шчасце бачыць.
    * Гіблая справа (фр.).
    — 3 паўстаннем салідарныя многія мае адназемцы. Вось...— Леваю рукой Сокалаў няўклюдна разгарнуў на калене складзены ў колькі столак пакамечаны аркуш.— Вось... Гэтая адозва хадзіла нядаўна ў Аршанскім гарнізоне.
    Палонны як быццам нечаму ўзрадаваўся. Ён падышоў да Сокалава і зазірнуў у паперыну.
    — «Солдаты н офнцеры, не обагряйте рук свонх...» Так-так...
    Пад цяжкім позіркам Антановіча Крыніцкі вярнуўся на сваё крэсла, але на твары ў яго засталося незразумелае ажыўленне.
    — Маю паведаміць, што мне гэты... дакумент вядомы. Калі вы дазволіце, панове...
    Ён скасіўся на Тапара, і той у згодзе нахіліў голаў.
    — Дык вось. Месяца паўтара таму да нашага палкоўніка Мухіна заявіліся феерверкер і двое шараговых з дакладна такой пракламацыяй, якую вы, пане студэнт... прабачце, пане інсургент, трымаеце ў руках і якая выклікае ў вас такі імпэт. Толькі не падумайце, што салдаты прыйшлі агітаваць палкоўніка. Яны прыйшлі данесці. Гэта так уласціва людзям, панове.— Палонны ўсміхнуўся нейкаю цьмянай усмешкай.— Яны сказалі, што пракламацыю даў ім на вуліцы разам з залатоўкаю чалавек у белым паўкажушку. Натуральна, залатоўка паспела ўжо бясследна знікнуць.
    Палкоўнік даставіў адозву разам з прыкметамі таго чалавека гараднічаму, дарэчы, свайму добраму прыяцелю. Праз яго мы потым і даведаліся пра далейшыя падзеі. За вечар і ноч паліцыя, як і трэба было чакаць, нікога не знайшла, а раніцою гараднічы ўспомніў, што сам бачыў на вуліцы гэтага чалавека ў паўкажушку. Гараднічы нават ведаў яго. Гэта быў... тут, панове, я раблю нотабена... гэта быў нейкі пісар сёмай акругі шляхоў зносін Мечыслаў Савініч, што прыехаў на гасціны з Магілёва. А ў Воршы таксама пісарам служыць у казначэйстве ягоны родны брат. Гараднічы выклікае гэтага аршанскага пісара, і той пацвярджае, што ў брата сапраўды ёсць белы паўкажушок. А ўжо праз чвэртку гадзіны (заўважце, панове, колькі часу спатрэбілася чалавеку, каб наважыцца пагубіць другога чалавека), праз чвэртку гадзіны ва ўправу прыбег і сам гэты Мечыслаў Савініч. Прыбег і стаў дапытвацца ў гараднічага, ці не падазрае яго той у зламыснасці. I, між іншым, заявіў, што, калі
    атрымае пасведчанне, што невінаваты, адкрые сапраўднага злачынцу і ўкажа, дзе яго можна злавіць.
    Чацвёра мужчын слухалі надзіва ўважліва.
    — Мы з вамі, панове, цудоўна разумеем, што ніякага пасведчання аб невінаватасці ніхто атрымаць не можа,— працягваў палонны.— Хаця б з тае прычыны, што такіх пасведчанняў, так бы мовіць, проста не існуе ў прыродзе. Гэта самае і растлумачыў яму гараднічы. Але Савініч заяўляе, што, пазнаёміўшыся днямі з аўтарам пракламацый у цукроўні, з самых першых слоў западозрыў яго і вырашыў падтрымаць знаёмства выключна з мэтаю данесці ў паліцыю. Ён настолькі ўвайшоў у ролю, што пачаў ужо не прасіць, а патрабаваць паперу аб тым, што першым зрабіў данос. Але гараднічы не дурань і цану збіць умее. Ён заўважыў, што данесці можна і не займаючыся ўручэннем пракламацый салдатам. На гэтым таргі скончыліся, і Савініч абвясціў, што чалавек з адозвамі пешшу накіраваўся ў Віцебск. Савініч выказаў гатоўнасць асабіста ўдзельнічаць у пагоні і выехаў з двума паліцэйскімі на паштовых конях. На шостай ці сёмай вярсце яны здагналі чалавека, у якога быў пісталет і пачак пракламацый... Цяпер яго чакае катарга.
    — Мярзотнік...— працадзіў Антановіч.— Страляць такіх.
    Палонны падняў брыво.
    — Каго вы маеце на ўвазе?
    — Вашага Савініча!
    — Наконт мярзотніка цалкам з вамі згодны. Але мой ён у такой самай меры, як і ваш, пане інсургент.
    Зноў гакнуў і рассыпаўся сухім трэскам пярун.
    — Дзеля чаго вы расказалі нам гэту гісторыю? — калі аціхлі грымоты, пацікавіўся камандзір.
    — Каб спытаць, як вы збіраліся перамагчы з такімі патрыётамі, як Савініч?
    — I толькі? — Тапор кінуў на палоннага хуткі позірк. Іх пагляды на імгненне сустрэліся і разляцеліся, быццам більярдавыя шары пасля ўдару спрактыкаванага гульца.
    Палонны сцвярджальна кіўнуў . У ражках яго цвёрдых сціснутых вуснаў нібыта затаілася ўсмешка, але ў паўзмроку леснічоўкі гэта магло проста здавацца.
    — Колькі б нягоднікаў ні было сярод якога-небудзь народа, я веру, што сумленных людзей у яго ўсё адно 178
    больш,— сказаў паранены.— Я... мы ўсе... хацелі б мець за сумленнага чалавека і вас.
    Антановіч, пратэстуючы, махнуў рукой.
    — Паберажыце сілы, пане Сокалаў,— з’едліва прамовіў палонны.— Паверце, у вас нічога не атрымаецца.— Ён кпліва ўсміхнуўся.— Хаця, шчыра кажучы, я менш здзівіўся б, убачыўшы паміж інсургентаў сябе, a не вас. Вы, рускі чалавек, дваранін... Што прывяло вас сюды? Таксама капрыз нейкай легкадумніцы?.;— Здавалася, Крыніцкі хацеў прадоўжыць сваю думку, але чамусьці стрымаўся.
    — Калі паўстанне пераможа, гэта будзе спрыяць вызваленню і маёй Радзімы,— ломкім голасам сказаў паранены.
    — Вы пачынаеце займацца сафістыкай. Ваш народ і ваша Радзіма свабодныя.
    — Народ, які пануе над іншымі, не можа быць свабодным. Ён разбэшчваецца і жыве ў духоўным рабстве.
    Вузкія вочы Тапара як быццам расплюшчыліся шырэй і глядзелі на Сокалава з усцешлівым здзіўленнем.
    — Вы ведаеце, што вас будуць судзіць значна больш сурова, чым шмат каго з вашых таварышаў? — пасля цяглай пярэрвы спытаў палонны.
    — Mon siege est fait*,— Сокалаў у абладзе хвалявання тузануў параненаю рукой і зморшчыўся ад болю.— Я не ведаю, які лёс нас чакае, але мяне не пакідае адчуванне, што гатыя некалькі дзён — галоўныя дні майго жыцця. Чалавек павінен нечым апраўдаць свой прыход на зямлю...