• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сны імператара  Уладзімір Арлоў

    Сны імператара

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 383с.
    Мінск 2001
    88.01 МБ
    Яго цяперашні гаспадар быў тады белагаловым накольнікам, з якім ён дзяліўся ўвесну сваім салодкім сокам. Яны раслі разам. Яны разам бачылі, як аднаго дня паўз вёску, у той бок, куды ўвечар апускаецца сонца, ішлі танкі з чырвонымі зоркамі і як праз два гады стуль паўзлі іншыя танкі з чорнымі павукамі. Клён памятаў, як гарэла вёска і ў начным чарноцці хаты цвілі велізарнымі і жудаснымі чырвонымі кветкамі.
    Але найчасцей яму чамусьці прыгадваліся тыя дзіўныя патайныя ночы, у якія малады гаспадар пільнаваў сад у пастаўленым пры самым камлі будане і штоночы з цемры ўзнікала зграбная, як рабінка, дзявочая постаць. Гаспадар браў дзяўчыну за рукі, яны сядалі поруч на шаматлівае сена, і клён узрушана і шчасліва адчуваў сябе сведкам нейкай найвышэйшае таямніцы і, поўны нязвыклага хвалявання, баяўся нават шапацець лістотаю.
    А пасля ў яго зялёнай засені падвешвалі ў летнія дні калыску: спярша са старэйшым, Волесем, а тады з малодшым, Вацем. Потым тыя навучыліся лазіць па ім, і клён неяк светла і падмалоджана чуў цеплыню іхніх дзіцячых рук, слухаў іх падобныя да шпачыных галасы і гадаў, каторы з малых стане яго трэцім гаспадаром.
    Ён памятаў і дзень, як услед за старэйшым братам з пашарпанаю валізкай выправіўся ў вялікі свет малодшы, Вацік, і ён, клён, зразумеў, што трэцяга гаспадара ўжо не прычакае.
    Клён усё памятаў.
    Суботняга вечара клён пачуў, як гаспадар з сынамі выйшаў на ганак падыміць перад сном.
    — Кляновіку яшчэ няма? — Было цёмна, але клён адразу пазнаў голас Ваціка.
    — He падсочваў...— неахвотна адгукнуўся гаспадар, і клён здагадаўся, што гаспадар яшчэ не казаў сынам пра тое.
    — Магазін у вас, ацец, заўтра адкрыты? — Гэта старэйшы, Волесь.
    — Робіць. Купіць што хочаш?
    — Піўца трэба будзе ўзяць.
    — Возьмеш...— і, памаўчаўшы, гаспадар сказаў: — Работа, хлопцы, ёсць на заўтра. Клён пілаваць будзем.
    — Нашто яго пілаваць? Хай стаіць, красавёц,— пазяхаючы, азваўся Волесь.
    — Навошта, тата? — прамовіў Вацік.— Гэта ж па дзеду памятка.
    — Сымончыку ён як бяльмо на воку. Скардзіцца гразіўся...
    I клён зразумеў, што гэта будзе заўтра.
    Раніца была ясная, але стылая ад ночы, і жаўрукі заліваліся на ўсю шчырасць, грэючыся ад цяпельцаў сваіх песенек. Клён слухаў іх і чакаў.
    Судьбе не раз шепнем: Мерсн боку...
    — Ну пачалі, ці што,— абарваў на паўслове сваю песню Волесь.— A то першачок скісне.
    Клён заўсёды здзіўляецца, слухаючы старэйшага гаспадаровага сына. Яму здаецца, што гэта не Волесь, a нейкі іншы, адно падобны да яго бялявы хлапчук калісьці ціха, употайкі размаўляў з ім, клёнам, апавядаючы пра свае дзіцячыя радасці і крыўды, пра ровар, які бацька абяцаў яму купіць да дня нараджэння, як быццам гэта нехта іншы горкімі слязамі плакаў пад ім, калі гаспадар спляжыў у садзе старую грушу...
    А гаспадар марудзіў, то пазіраючы пад ногі, то мераючы яго, клён, вачыма.
    Вацік падняў пілу да плечука, стрэльнуў усцяж палатна вокам і з прыхаванаю надзеяй сказаў:
    — He возьме.
    — Возьме! Давай, ацец! — прыспешыў Волесь, забіраючы пілу.— Як гаварыцца, раней сядзем, раней выйдзем.
    Клён чакаў. Ён не баяўся, бо пражыў дастаткова для таго, каб не страшыцца смерці. Ён чакаў, уяўляючы, як карані яшчэ будуць роспачна гнаць з зямлі салодкі сок, а шырокае пнішча ўжо ўсцешана і густа абсядуць задаволеныя стракатыя мятлушкі, але ён ужо не пабачыць гэтага, бо сталёвыя зубы ўірызаюцца ўсё глыбей і глыбей, штоімгненне абрываючы некалькі нітачак-повязяў, якія яшчэ лучаць яго з зямлёю, з жыццём.
    — Вунь і памочнічак ідзе.— Волесь выпрастаўся і ацёр з ілба пот.
    Да пільшчыкаў цюпаў сусед.
    — Ага, надумаліся ўсё ж.— Ён секануў рубам далоні па стаўбуры, і гэты дотык здаўся клёну страшнейшым за пілу.
    — А што, дзядзька Сымон, у вас ужо не вітаюцца? — спытаўся Вацік.
    — Здароў, здароў, сусед. Нешта ты ніяк па-гарадскому, между прочым, гаварыць не навучышся.
    Вацік не адказаў.
    — Давай пацягаю,— задаволена прапанаваў сусед Волесю.
    — Прашу,— з гатоўнасцю адгукнуўся той.
    — He трэба.— Вацік пераняў у брата пілу.
    — Іш ты, пеўнік малады!..
    — Ішоў бы ты, Сымон...— сказаў гаспадар.
    — Глядзіце, каб на свае соткі завалілі.
    Сусед з блукліваю ўсмешачкай на твары пацягнуўся прэч.
    — Куды гэта маць падзелася? — мяняючы праз колькі хвілін бацьку, запытаў Волесь.
    — У Тэклінай дачкі ў адведках,— азваўся гаспадар.
    — Знайшла дзень. He каб чэсным тружанікам чарку паднесці, не адхадзя ад касы.
    Клён убачыў, як Вацік адпусціў пілу, разагнуўся, збіраючыся штосьці сказаць, але толькі плюнуў. А старэйшы брат, муркаючы сабе пад нос, нават не змеціў нічога, і клёну падумалася, што ён так і не паспее зразумець, што адбылося з Волесем.
    Повязяў з каранямі амаль не засталося.
    Вось перарвалася апошняя нітачка, і клён адчуў, што ў ягоным целе ўжо няма бязлітаснага сцюдзёнага 212
    жалеза. Некалькі імгненняў, і ён страціць прытомнасць, каб ніколі больш не вярнуцца да яе. Але якраз у тым баку, куды яго ўсё мацней хіліла, пад шапкаю жухлага леташняга лісця спаў вожык, і клён з астатніх сіл трымаўся.
    — Давайце хутчэй! — Голас Ваціка зазвінеў.— He магу глядзець, як ён спілаваны стаіць.
    Гаспадар з сынамі ўпёрся ў стаўбур трыма жардзінамі, і апошняе, што адчуў клён, была вострая шкадоба да невінаватага вожыка...
    — Кубы два дроў будзе,— сказаў старэйшы сын, паляпаўшы па камлі. Але клён ужо не пачуў настыласці, якая ішла ад шырокай Волесевай далоні.
    1982
    МОЙ РАДАВОД
    ДА ПЯТАГА КАЛЕНА,
    АБО СПРОБА ПАЗБЕГНУЦЬ ВЫГНАННЯ
    — Пншешь, пмсатель...— перш чым папрасіць чырвонец, спачувальна кажа сусед, аглядаючы мой стол.
    Суседаў позірк спыняецца на томе «Внтебской старнны».
    — Сотнн на две потянет? — пытаецца ён.
    Я дастаю партманетку і працягваю яму грошы.
    — Обнжаешь, пясатель,— гаворыць сусед і глядзіць чырвонец на святло.
    — Убернте Леннна с денег! — раптам цытуе ён ранняга А. Вазнясенскага і бесцырымонна плюхаецца ў мой фатэль.
    На стале стосік аркушаў, на верхнім я паспеў ужо напісаць назву.
    — Мой ра-да-вод...— слібізуе сусед, засунуўшы нос у мае паперы.— Все по-белорусскому. Вчера, между прочнм, по телеку тебя смотрел. Агнтнруешь... Все равно народ за вамн не пойдет.
    Ён на ўсялякі выпадак хавае чырвонец у кішэню і кажа далей:
    — Поня'л, пмсатель? Но пасаран, как говорнл товаршц Альенде, вечная ему память. Ну ладно, не обнжайся. Мой ра-да-вод да пя-та-га ка-ле-на... Это как поннмать — до пятого колена? Про что?
    — Пра генеалогію,— адказваю я.
    — Ну, ты даешь, старнчок! — чамусьці радуецца сусед.— Ее ж у мужнков не бывает.
    Ён на хвіліну задумваецца і ў выніку нейкіх загадкавых меркаванняў ухваляе мой намер:
    — А в обіцем, давно пора тебе что-ннбудь такое, для народа.
    Ён расказвае мне барадатую показку пра жанчыну, гінеколага і сантэхніка, а потым яшчэ адну показку пра гінеколага і двух грузінаў, і да мяне даходзіць, што сусед яўна пераблытаў генеалогію з гінекалогіяй. На дадатак ён выцягвае з кішэні і, натхняючы мяне на стварэн-
    не новага літаратурна-мастацкага твора, вахлікам раскладвае на стале калоду парнаграфічных картаў.
    Нарэшце мы развітваемся, і я выпісваю з аднае выдадзенае на пачатку нашага стагоддзя кнігі падкрэсленыя калісьці, можа, яшчэ за праклятым царызмам, словы: «Мелі тыя крывічы звычай: калі дасягаў у іх юнак паўналецця, мусіў ён, каб назвацца мужчынам, пераплысці хуткую ды глыбокую раку, упаляваць тура або мядзведзя, раскласці ў залеву вогнішча, а таксама распавесці суродзічам аб продках сваіх да пятага калена... Калі ж не ведаў ён роду свайго, дык падлягаў выгнанню, бо ўважалася, што род ягоны, а значыцца, і зямля бацькоўская яму не дарагія і можа ступіць ён на шлях здрады».
    Побач, на палях, яшчэ відаць накіданае алоўкам і ўжо амаль сцёртае часам дрэва нейчага радаводу.
    Як вы ўжо зразумелі, на нешта падобнае падбіла гэтая кніга і мяне.
    Няхай даруе мне стрыечная бабуля Грыпінка, што чытала «Чорную магію», умела спыняць кроў, заўсёды заходзіла ў хату да мае роднае бабулі акурат тады, калі мы сядалі за стол і бралі ў рукі лыжкі, лекавала людзей і худобу зёлкамі і сем гадоў сядзела ў сталінскіх лагерах — пэўна, усё-такі не за антысавецкую і контррэвалюцыйную дзейнасць, а сапраўды за знахарства. Зрэшты, нядаўна я чытаў кнігу пра лекавыя расліны Беларусі, якая пачынаецца са слоў «Коммуннстнческая партня проявляет неуклонную заботу о здоровье советскнх людей». Хто ведае, мо бабулі Грыпінцы інкрымінавалі якраз тое, што, збіраючы свае зёлкі, яна насмелілася клапаціцца аб тым, аб чым мела права клапаціцца толькі камуністычная партыя?
    Няхай даруе мне мой засакрэчаны стрыечны дзед Рыгор, які меў нейкае і, відаць, даволі блізкае дачыненне да касмічных палётаў, бо слаў нам пасылкі з чорнай ікрой і чырвонаю рыбай, а аднаго разу, калі гасцяваў у вёсцы, саламяную страху бабулінае хаты ледзьве не раскідаў вайсковы верталёт, прысланы па дзеда з найбліжэйшага аэрадрома.
    Няхай даруе мне дзядзька Ахрэм, які нават прыблізна не ведаў свайго дня нараджэння, а таму, не ўважаючы
    на ўсе жончыны захады, штовечар хадзіў падвясёлены, абсалютна слушна зазначаючы, што, магчыма, акурат сёння ён і нарадзіўся.
    Даруйце мне, усе мае родзічы, якіх згадаю адно мімаходзь або не згадаю зусім. Каб канчаткова не заблытацца ў галінах і адгалінаваннях радаводнага дрэва — пагатоў, спадзявацца ўнікнуць лірычных і нелірычных адхіленняў ад такое тэмы ўсё адно наіўна,— буду весці гаворку аб непасрэдных сваіх продках па бацьку і маці, або, як казалі даўней, па мячы і па кудзелі. Апрача таго, іншая метода будзе непазбежна нагадваць хітрамудрую спробу схавацца ад адказнасці, заблытаць суддзяў і пазбегнуць выгнання.
    I яшчэ адна заўвага. У цывілізаваным свеце, калі вядомы заснавальнік роду ці, прынамсі, нехта са знакамітых продкаў, радаводнае дрэва, як і належыць, малююць з каранёў. У нас жа сем дзесяцігоддзяў гэтыя карані нястомна выкарчоўвалі, бо трэба было ведаць не продкаў, а нешта іншае. Напрыклад, чарадзейныя цытаткі з класікаў або галоўныя задачы пяцігодак. За няведанне адной з гэтых задач слова ў слова рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Сікорскі ў сямідзесятыя гады на бал знізіў мне адзнаку на экзамене па навуцы пад назваю «Гісторыя КПСС», а на дзяржаўным экзамене па яшчэ больш захапляльнай дысцыпліне — «Навуковым камунізме», калі я, ужо маючы сумны досвед і марачы атрымліваць стыпендыю, ведаў усе галоўныя задачы і фармулёўкі так, што яны ад зубоў адскоквалі, прафесар Круцько знізіў мне адзнаку ўжо адразу на два балы, «потому что вы, молодой человек, во все это совершенно не вернте». Бедны прафесар Круцько, няўжо ён верыў?