Сны імператара
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 383с.
Мінск 2001
Такім чынам, недзе пачынаюць з каранёў, а ў нас ужо атрымліваецца нешта адваротнае: мусім пачынаць генеалагічнае дрэва з сучка на нейкай з ягоных галінаў і ўжо адсюль спрабаваць дапясці каранёў.
Мая маці Марыя паходзіць з сялянаў вёскі Капысіца, заснаванае ў невядомым годзе задаўненага стагоддзя за тры вярсты ад Дняпра на рэчцы Вілейцы: маці ў гэтай рэчцы некалі ледзь не ўтапілася, а я навучыўся ў ёй плаваць, і ўжо гадоў дваццаць, як там не ўтопіцца нават кацянё. Карацей, жыць стала лепей, жыць стала весялей.
Мяркуючы па назве, матчыну вёску заснавапі перасяленцы з паблізнага мястэчка Копысь, вядомага ўжо амаль тысячу гадоў, з той самай Копысі, што была сталіцаю беларускіх кафляроў-цаніннікаў (яшчэ на пачатку нашага стагоддзя тут было дваццаць кафляных заводаў, дасёння ацалеў толькі адзін), якіх маскоўскія цары выводзілі ў палон аздабляць грубкі ў сваіх задушлівых палацах.
Зусім побач з Копыссю, дзе маці скончыла школу, за колькі гадоў да вайны аблюбаваў сабе месца на летнік Янка Купала. Адзін з самых частых маміных успамінаў дзяцінства: народны паэт Беларусі Купала — ведама ж, несусветна багаты! — купляючы на копыскім базарчыку грыбы, заўзята таргуецца за кожную капейчыну з прыгожымі тамтэйшымі габраечкамі.
Мамін выпускны баль прыпаў на апошні мірны вечар, калі можна назваць мірам тое, што тады чынілася ў краіне. Даведаўшыся аб пачатку вайны, мама надзела на сябе ўсе свае тры сукенкі.
У Капысіцы стаяў гарнізон напалову з немцаў, напалову з фінаў. Маці прыгадвае, што, у параўнанні з фінамі, немцы выдавалі хоць і ворагамі, але не такімі страшнымі. Асабліва фольксдойчэ Пауль, які добра гаварыў па-расейску, папярэджваў вёску, калі будуць забіраць каровы або вывозіць моладзь у Нямеччыну, паведамляў што трэба партызанам і паказваў маёй маці пасведчанне сябра падпольнай антыфашыстоўскае арганізацыі. Таму, калі вечарамі акупанты, седзячы па хатах, пілі шнапс і спявалі пад губны гармонік свае песні, Пауль не баяўся хадзіць на вячоркі і танцаваць з нашымі дзяўчатамі. Пэўна, дзякуючы яму ў Капысіцы дагэтуль памятаюць прыпеўкі на нямецка-беларускай трасянцы.
Варум ду гойтэ не прыйшоў?
Іх цябе чакала.
Унд васэр з неба паліла, Я дамоў адна пайшла.
Пад час вячорак з лесу нярэдка прыходзілі партызаны. Яны таксама танцавалі, курылі з Паулем на ганку і частавалі яго самагонкаю. Аднойчы яны прыйшлі і, няўдала робячы выгляд, што аніколі раней з Паулем не сустракаліся, вывелі яго з хаты і проста за хлявом застрэлілі. Нейкі асабіст, на загад якога гэта рабілася,
яўна запісаў раніцою ў сваю зводку, што народнымі мсціўцамі знішчаны яшчэ адзін фашыстоўскі захопнік.
Калі я ад’язджаў пасля школы са свайго Полацка паступаць на гістарычны факультэт Беларускага (адно па назве) універсітэта, маці, згадаўшы маладосць, з не ўласцівай ёй чуллівасцю сказала:
— Матэматыкаў будуць зваць піфагорамі, а вас — герадотамі...
Па вайне яна, закрэсліваючы ў падручніках імёны «ворагаў народа», галадуючы і мерзнучы ў інтэрнацкай стадоліне, дзе па двое на вузкіх салдацкіх ложках «вальтом» спалі два дзесяткі дзяўчат, скончыла гістарычны факультэт педінстытута. Яна ўсё жыццё выкладала ў школе гісторыю, магчыма, так ніколі і не задумаўшыся, штб яна выкладае і што зрабілі з гэтаю навукаю нашы афіцыйныя герадоты.
Як вы заўважылі, аднаўляючы радавод, я не збіраюся маляваць грунтоўных партрэтаў. Я свядома не лезу ў прыцемныя спіжарні памяці, а занатоўваю тое, што не трэба ўзгадваць, бо яно памяталася заўсёды, увесь час было як бы ў зялёным коле святла ад лямпы, што гарыць увечары на маім стале. Мне здаецца, менавіта ў россыпе такіх незабыўных драбніц ды фактаў і можна разгледзець чалавечую сутнасць дзейных асобаў майго невялікага даследавання. Пры гэтым я цудоўна ўсведамляю рызыку дарэшты скепсціць дачыненні са сваякамі, ужо і цяпер моцна салсаваныя маімі пісаннямі.
Мой бацька Аляксей — сялянскі сын з вёсачкі Стэцава, што схавалася ў яшчэ непавысяканых лясах Сенненскага раёна Віцебскае вобласці, між іншым, на той дзень, калі я пішу гэтыя радкі, апошняе ў Беларусі вобласці, дзе яшчэ не плоцяць чарнобыльскіх дамавінных рублёў.
Бацька паспеў адбыць перад вайною тэрміновую службу ў Адэсе, да якой назаўсёды захаваў у сваёй суровай душы прытоеную пяшчоту і куды паспеў звазіць мяне, васьмікласніка, за колькі гадоў да свае ранняе смерці. У дом свой вечны ён узяў ордэн Чырвонае Зоркі, медалі «За отвагу», «За боевые заслугн», «За оборону Сталннграда», «За взятне Будапешта» і з паўтузіна тых, якія давалі ўсім, хто быў на фронце, а таксама, напэўна, і ўсім, хто бясстрашна ваяваў з «ворагамі народа» ў тыле.
На здымках ваеннага часу я бачу старшага лейтэнанта Арлова пасля першага і другога раненняў: на вуліцах венгерскае і аўстрыйскае сталіц; у венскай піўніцы з ніштаватым кухлем у руцэ. Ці не гэтае фота натхняла мяне, калі на трэцім курсе мы з сябрам Генадзем Кулажанкам, які бясследна знікне ў Афганістане, стварылі ў нас на гістарычным факультэце Клуб аматараў піва, што, як пазней стала вядома, стукачы з ліку аднакурснікаў абвясцілі ў сваіх сакрэтных рэляцыях нацыяналістычнаю арганізацыяй. Сакратар партбюро роднага факультэта ў часе разбору «справы» глыбакадумна зазначыў: «В Германнн тоже все начнналось с пнва». Асаблівую злосць выклікала ў выкладчыкаў марксізму-ленінізму створанае намі новае ідэйна-тэарэтычнае «вучэнне» — піваізм.
На адной з фатаірафій бацька сядзіць на лавачцы пад шыльдаю, з якой усміхаецца гумавашчокі мацак з падкручанымі і даўгімі, як у прусака, вусамі. Пакуль бацька пазіраваў перад той цырульняю ў венгерскім горадзе Сегедзе, ягоны сябра зайшоў пагаліцца, і цырульнік-хартыст шырока — ад вуха да вуха — перарэзаў кліенту горла. Бацька не хаваў, што, знайшоўшы ў бакоўцы над поўным крыві тазам сябрава цела, ён разам з патрулём учыніў у цырульні крывавы самасуд.
Атрымаўшы пасля вайны дыплом юрыста, бацька да апошніх дзён працаваў у пракуратуры; з гэтае прычыны ў мамінай вёсцы, дзе я штогод летаваў, усе — і дарослыя і дзеці — называлі мяне не іначай як Пракурорам.
Праца, несумненна, адбілася на бацькавым характары. Ён быў маўклівы, замкнёны ў сабе чалавек, здаецца, без пачуцця гумару і з патаемным жаданнем калінебудзь пераехаць у Адэсу. За маёй памяццю ён два разы плакаў. Першы — як займаўся інтэрнатам для дзяцей-і н вал ідаў.
Павесіўшы на фасадзе інтэрната лозунг «Все лучшее — детям!», педагогі на чале з дырэктарам і сакратаром партыйнае арганізацыі (можна ўявіць, як яны праводзілі сходы, прымалі пастановы «в свете решеннй», а потым дзялілі д’яблаў заробак) бязбожна абкрадалі сваіх безабаронных выхаванцаў, трымаючы іх надгаладзь і збываючы налева нават іхнюю ўбогую, аднолькавую на ўсіх, як у турме, апратку.
Другі раз бацька плакаў, калі канаў ад раку і ніяк не мог памерці, бо яго магутнае сэрца, жывучы сваім асоб-
ным жыццём, не хацела спыняцца і праз месяц пасля таго, як ён ужо нічога не еў.
У свае апошнія дні ён гаварыў са мною так, як і я з ім — па-беларуску.
Нібы нешта амаль неверагоднае, я ўспамінаю, што аднаго разу бацька прачытаў мне свой верш пра будаўніцтва Наваполацка. Колькі радкоў з яго я магу ўзгадаць і сёння. He буду цытаваць іх, бо да літаратуры яны маюць дачыненне прыкладна такое самае, як і шматлікія творы вядомага паэта-лаўрэата М. Мяне ўражвае сам факт: мой бацька пісаў вершы!
Цяпер я перакананы, што гэта быў чалавек значна больш глыбокі і незалежны, чым некалі мне ўяўлялася.
Аднойчы, калі вецер раскідаў похапам зладжаны ў нас на Дзвіне пантонны мост і мы з бацькам стаялі на беразе і глядзелі на людскую мітусню, ён з непраніклівым тварам прамовіў вершаваную фразу са свае маладосці: «Течет вода Кубань-рекн, куда велят большевнкн».
Калі тата быў ужо на Божай пасцелі, я папрасіў, каб ён — калі чалавечае існаванне доўжыцца і там — паспрабаваў даць мне нейкі знак, напрыклад, затэлефанаваў бы ў дзень майго нараджэння. Я баяўся, што ён абразіцца, але тата нечакана сустрэў маю просьбу з нейкаю ўсцехаю.
Яму не ўдалося дазваніцца, ды праз колькі тыдняў ён — ужо адтуль — дапамог мне ў цяжкія дні.
Гэтыя дні пачаліся з таго, што вахцёрка нашага студэнцкага інтэрната ўвечары паклікала мяне да каменданта, дзе нібыта чакаў бацькаў сябра. Візітант аказаўся чалавекам з невыразным абліччам — з тых, якія праз пяць хвілін пасля сустрэчы надзейна сціраюцца ў памяці. Адзінай адметнасцю ягонага твару былі маленькія бясколерныя вочкі-свярдзёлкі (ці, можа, дакладней, іголкі ад шпрыцаў), чые дотыкі-ўколы я адчуваў амаль фізічна. Абколваючы мяне з галавы да пятаў, госць паказаў чырвоную «корачку», з якой вынікала, што сярод бацькавых сяброў пракідаліся і маёры Камітэта дзяржбяспекі.
Далей размова адбывалася прыкладна так:
— Орлов?
— Арлоў.
— Владнмнр Алексеевнч?
— Уладзімір Аляксеевіч.
— Роднлнсь в Полоцке тогда-то н тогда-то.
3 гэтага моманту пытальнікі ў канцы сказаў зніклі. — Окончнлн школу в Новополоцке в 1970 году.
— Жнлн на улнце нменн такого н такого, в доме номер такой-то, квартнра такая-то.
— Мать Марня Макснмовна. Учнтельннца нсторнн.
Мой візаві перайшоў амаль на тэлеграфны стыль. Я ўжо не пацвярджаў, а толькі слухаў чамусьці вядомыя яму звесткі з майго жыцця.
Мне было дваццаць гадоў. Пад матрацам майго панцырнага інтэрнацкага ложка ляжаў зачытаны нумар «Роман-газеты» з «Адным днём Івана Дзянісавіча» толькі што выкінутага з краіны А. Салжаніцына. Насупраць сядзеў не анекдотны (товарніц майор, органнзуйте чайку), а самы сапраўдны таварыш маёр, які вёў знаёмы па літаратуры і кінафільмах класічны допыт.
Апрача думак пра «Івана Дзянісавіча», я ўжо здагадваўся пра сваё галоўнае злачынства. Mae сябры з Наваполацкага політэхнічнага інстытута Вінцэсь Мудроў, Валеры Шлыкаў і сёй-той яшчэ, каго па розных прычынах я не хачу называць, пачалі выпускаць наогул бяскрыўдны, але беларускамоўны альманах «Блакітны ліхтар», дзе з’явіліся і мае вершаваныя опусы. Некалькі нумароў я прывёз у Менск і трымаў на дне валізы пад ложкам. Я амаль нікому іх не паказваў, ды, як вядома з даўніх і з зусім нядаўніх часоў: дзе двое — там рада, дзе трэці — там здрада. Я яшчэ не ведаў, што на момант размовы з таварышам маёрам данос пра існаванне нашага «Блакітнага ліхтара» ўжо быў напісаны (дарэчы, па-беларуску — потым мне давалі яго пачытаць).