Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
нанесенага яму Усяславам. Гэту думку падтрымаў і Д. Леанардаў, які лічыў зусім праўдападобным, што гэтае паражэнне папярэднічала нападу Усяслава на Ноўгарад. Сапраўды, у далейшым Мсціслаў Ізяславіч фігуруе ўжо на поўдні306. Цяпер трэба высветліць: калі мог быць разбіты Мсціслаў на р. Чарэсе. Апошняя ўпадае ў Пскоўскае возера з паўднёвага ўсходу. Зыходзячы з гэтага, А. Насонаў зусім слушна лічыў, што Усяслаў рухаўся на Пскоў менавіта ў гэтым кірунку, г. зн. яго шлях ішоў праз Пустаржэўскую воласць , якую сталі каланізаваць наўгародцы. Усё сказанае і дае падставу думаць, што Ноўгарад пайшоў на дапамогу Пскову і гэта прымусіла Усяслава, зняўшы аблогу крэпасці, сустрэць войска Мсціслава на Чарэсе, бо толькі праз яе мог ісці шлях ад Ноўгарада да Пскова. Разбіўшы Мсціслава на гэтай рацэ, Усяслаў мог бесперашкодна ісці на Ноўгарад. (Цяжка меркаваць, што Усяслаў, робячы асобны паход на гэты горад з Полацка, мог ісці праз Чарэсу. Такі шлях быў вельмі кружны і нявыгадны.) Такім чынам, зусім не выключана, што паходы полацкага князя на Пскоў і Ноўгарад узаемазвязаны. Відаць, першы з іх пачаўся ў канцы 1065 г., а другі адбыўся ў пачатку 1066 г. Аднак храналогія апошняга ў крыніцах таксама заблытаная: адны летапісы (Сінадальны спіс Наўгародскага I, Пскоўскія I, II і III, Цвярскі, Лаўрэнцьеўскі і інш.) паказваюць яго пад 1066 г., іншыя (Наўгародскі I і Камісійны, Іпацьеўскі, Троіцкі, Густынскі, Васкрасенскі, Сафійскі I, Ніканаўскі летапісы і «Аповесць мінулых гадоў») пад 1067 г. На жаль, гэта рознагалосіца крыніц не прыцягнула пільнай увагі даследчыкаў, якія, указваючы на яе, не высвятлялі прычыны яе. А гэтая блытаніна была вынікам блытаніны пазнейшымі перапісчыкамі дзвюх розных падзей, а менавіта нападу Усяслава на Ноўгарад у пачатку 1066 г. і паходу яго ў канцы гэтага ж года ці ў пачатку наступнага на Новагародак (Наваградак). Атрымалася прыблізна тое ж самае, што і пра паведамленне аб паходзе Яраслава Мудрага на літву і збудаванні ў выніку гэтага Наваградка, які ў летапісах называўся «Новоградом». Пазнейшыя перапісчыкі і рэдактары, не ведаючы дакладна, пра які «Новоград» ідзе гаворка, сталі адносіць гэтую падзею да Ноўга рада Вялікага.
Аналагічнае выйшла і пры паведамленні аб паходах Усяслава на Ноўгарад і Новагародак («Новоград»). Пазнейшыя рэдактары, не разумеючы, што тут гаворка ідзе пра два паходы на блізкія па назве гарады, пачалі аб’ядноўваць іх у адзін і адносіць або да 1066, або да 1067 гадоў. Звяртае на сябе ўвагу яшчэ вось што. У адных летапісах (Сінадальны спіс Наўгародскага I, Сафійскі I, Васкрасенскі, Ніканаўскі)
гаворыцца пра напад на Ноўгарад і абрабаванне яго Сафійскага сабора, у іншых (Камісійны спіс Наўгародскага I, «Аповесць мінулых гадоў», Троіцкі, Пскоўскія I, II і III, Густынскі, ТДвярскі, Іпацьеўскі) без упамінання пра гэта. Зноў-такі вынік блытаніны двух паходаў. Калі напад на Ноўгарад мог суправаджацца абрабаваннем Сафіі, то пры нападзе на Новагародак, само сабой зразумела, гэтага не магло быць. На нашу думку, з усіх крыніц найболып праўдзівай у гэтых адносінах трэба лічыць Сінадальны спіс Наўгародскага I летапісу. I зразумела. Гэта крыніца наўгародская і таму можа болып праўдзіва перадаваць падзею, звязаную з Ноўгарадам. Менавіта гэты летапіс, які адносіцца да XIII ст. і, значыць, самы даўні, паказвае паход Усяслава на Ноўгарад пад 1066 г. 3 гэтай крыніцы, а таксама з іншых мы даведваемся, што, захапіўшы Ноўгарад, Усяслаў спаліў яго да Нераўскага канца, захапіў палон з жанчынамі і дзець мі і ў дадатак да гэтага абрабаваў Сафійскі сабор, забраўшы з яго званы і іншыя царкоўныя рэчы. Гэта дае падставу лічыць, што будаўніцтва Полацкай Сафіі было закончана да 1066 г. Хоць верагоднасць абрабавання Усяславам Наўгародскай Сафіі цалкам магчымая, аднак яно можа быць і пастаўлена пад сумненне. Сапраўды, такі ўчынак у час сярэднявечнага рэлігійнага фанатызму мог выклікаць нянавісць да Усяслава і праклён яго. Аднак, як мы ўбачым далей, Усяслаў у пазнейшых летапісных запісах паказаны як выключна рэлігійны чалавек. I наўрад ці захацеў бы з чалавекам, які абрабаваў сабор, уваходзіць у сяброўскія адносіны святы Антоній Пячэрскі. Паказальна і тое, што пра паход наўгародцаў у 1178 г. на Полацк як помсту за абрабаванне Усяславам Сафійскага сабора гаворыцца толькі ў Іпацьеўскім летапісе і не ўпамінаецца ў наўгародскіх. Усё гэта змушае засумнявацца ў тым, ці мог зрабіць такі ўчынак Усяслаў, і наводзіць на думку, а ці не ёсць гэта яшчэ адзін са злосных паклёпаў на Усяслава накшталт таго, што «его матн от волховання роднла».
Як бачна, дзеянні Усяслава ў час нападу на Ноўгарад у многім паўтараюць дзеянні яго бацькі ў 1021 г., з той толькі розніцай, што ён не быў пакараны. Ды гэтага і не магло здарыцца, бо паўднёварускія князі былі ўсё яшчэ занятыя барацьбой з непакорным Расціславам Уладзіміравічам. Вось чаму Усяслаў, прадаўжаючы аслабляць варожае кола вакол Полацка, арэну сваёй барацьбы з поўначы перанёс на паўднёвы захад, дзе яшчэ ў 1044 г. Яраславам быў збудаваны Новагародак як апорны пункт уладарання Кіева над Літвой, што непасрэдна пагражала полацкім уладанням. Вось чаму Усяслаў і накіраваў свой чарговы ўдар на Новагародак.
Пэўным чынам, што гэты паход Усяслава быў зроблены не на Ноўгарад Вялікі, а на Новагародак, можа сведчыць і «Слова аб палку Ігаравым», хоць аўтар яго таксама, відаць, блытаў гэтыя гарады. У творы сказана пра Усяслава: «Отворн врата Нову-городу, расшнбе славу Ярославу». Дык вось у літаратуры няма задавальняючага адказу, чаму, напаўшы на Ноўгарад (маецца на ўвазе Вялікі), Усяслаў «разбіў славу Яраславу». У апошні час Б. Рыбакоў тлумачыць гэта тым, што ў Ноўгарадзе «некалі з дапамогай наёмных варагаў распараджаўся Яраслаў»308. Але якая з гэтага слава Яраславу? Зусім іншае — Новагародак. Ён быў пабудаваны Яраславам у выніку перамогі яго над Літвой і таму меў пэўнае права быць на рахунку слаўных спраў гэтага кіеўскага князя. Менавіта захапіўшы і, верагодна, разбурыўшы Новагародак, Усяслаў і мог разбіць славу Яраслава. Праўда, далейшая фраза «Слова...» як бы супярэчыць сказанаму намі, але пра гэта мы будзем гаварыць ніжэй. Паход на Новагародак пачаўся недзе ў канцы сакавіцкага 1066 г. (паводле сучаснага календара ў пачатку 1067 г.). Цяпер дзеянні Усяслава сур’ёзна ўстрывожылі Яраславічаў, і яны пастараліся канчаткова пазбавіцца ад Расціслава, што і ўдалося ім 3 лютага 1066 г.: ён быў атручаны падасланым забойцам. Указаная дата сведчыць, што незадоўга перад ёю Усяслаў і пайшоў на Новагародак. Між іншым, у літаратуры выказвалася думка, што гэтыя дзеянні Усяслава былі выкліканы тым, што Яраславічы, расправіўшыся з Расціславам і павялічыўшы гэтым самым свае ўладанні, нічога не далі Усяславу3 . Але гэта думка не мае падставы, паколькі мы ведаем, што Усяслаў значна раней пачаў барацьбу з Ноўгарадам і Кіевам.
Яраславічы сабралі ўсе свае аб’яднаныя сілы на Полаччыну. Чаму ж яны ўзялі кірунак на Менск? I гэта зусім незразумела, калі лічыць, як сцвярджаецца ў працах па гісторыі, што Усяслаў у дадзеным выпадку нападаў на Ноўгарад Вялікі310. Калі Брачыслаў у 1021 г. вяртаўся з Ноўгарада ў Полацк, то Яраслаў Мудры пераняў яго на р. Судоме, разбіў яго тут і адабраў палон. Які ж быў сэнс Яраславічам, ведаючы, што Усяслаў з вялікім палонам адышоў з Ноўгарада ў Полацк, ісці на Менск і гэтым самым даць яму магчымасць бесперашкодна вярнуцца дадому? Яшчэ раз прыгадаем, што Сінадальны спіс Наўгародскага I летапісу, гаворачы пад 1066 г. аб нападзе Усяслава на Ноўгарад і аб абрабаванні яго Сафіі, пад 1067 г. нічога не гаворыць аб нападзе на гэты горад і толькі коратка паведамляе пра Нямігскую бітву і ўзяцце ў палон Усяслава без ніякай сувязі з нападам на Ноўгарад. 3 гэтага ясна, што бітва на Нямізе не была вынікам нападу Усяслава на Ноўгарад Вялікі. Пазнейшы ж Камі-
сійны спіс гаворыць пра напад Усяслава на Ноўгарад пад 1067 г., увязваючы яго з бітвай на Нямізе. Гэты запіс поўнасцю ўзяты з « Аповесці мінулых гадоў». Ясна, што тут занатаваны напад на Новагародак, тым болей што тут не ўпамінаецца такая важная дэталь, як абрабаванне Сафіі. He лішнім будзе звярнуць увагу на тое, што ў некаторых варыянтах Камісійнага спісу напісана не «Новгород», а «Нов-ьгород'ь»311, як і ў «Аповесці мінулых гадоў»312, што можа ўказваць на іншы горад, чым Ноўгарад Вялікі. Характэрна і тое, што «Аповесць мінулых гадоў» не адлюстравала нападу на Ноўгарад у 1066 г., паколькі ён непасрэдна не турбаваў Кіеў. А вось напад Усяслава на Новагародак у 1067 г. быў непасрэднай пагрозай інтарэсам Кіева і таму знайшоў досыць падрабязнае адлюстраванне ў гэтай крыніцы. Вось чаму В. Тацішчаў упершыню і зусім слушна выказаў думку, што Усяслаў Полацкі рабіў паход у 1067 г. не на Ноўгарад Вялікі, а на Новагародак Літоўскі (Наваградак)313. Толькі ў такім выпадку становіцца зразумелым, чаму Яраславічы пайшлі на Менск, бо праз яго з паходу на Новагародак і мог вяртацца ў Полацк Усяслаў. Трэба ўлічваць, што Менск у той час, на думку некаторых даследчыкаў, знаходзіўся на месцы сучаснай в. Гарадзішча314. Сапраўды, археалагічныя матэрыялы сведчаць, што тут ужо ў балцкую эпоху (V— VIII стст.) існавала буйное паселішча, якое, пазней асвоенае славянамі, усё больш узрастала (IX—XI стст.) і ператварылася ў буйны ўмацаваны горад. Гэтаму спрыяла выгаднае геаграфічнае становішча. Размешчаны на р. Менцы (адсюль і назва — Менск), прытоку Пцічы, ён ляжаў на стыку Дняпроўскага і Нёманскага басейнаў і таму мог мець важнае гандлёва-эканамічнае значэнне. Цяжка сказаць, калі гэты дрыгавіцкі горад увайшоў у склад Полацкага княства. Але калі ўжо ў канцы X ст. Заслаўе ўзнікла як полацкі горад, то можна думаць, што і Менск або адначасова з Заслаўем, або трохі пазней мог належаць Полацкаму княству, з’яўляючыся абарончым умацаваннем на яго паўднёвай мяжы. Апошняе і пацвердзілі падзеі 1067 г.
Менавіта на Менск найперш і накіравалі свой удар Яраславічы. Выйшлі яны на Полаччыну, як адзначалася ўжо, не раней 3 лютага 1066 г. (сакавіцкага). Для збораў і ўзгадненняў дзеянняў паміж Яраславічамі спатрэбіўся пэўны час. Але яны бачылі, што марудзіць нельга: Усяслаў, ідучы з Новагародка, мог свабодна пайсці ў Полацк і яго трэба было пераняць. Для Яраславічаў відавочным было, што зваротны шлях Усяслава мог ісці з Новагародка праз Менск, то толькі ў гэтай крэпасці ён мог умацавацца, і тут цяжка было перамагчы. Вось чаму яны і рушылі на Менск, каб хутчэй за Усяслава