• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    3 першых дзён нашага гістарычнага жыцця нам прыйшлося змагацца за права на сваё існаванне. Кроў князя Рагвалода і яго двух сыноў стала барвовай зарой Беларусі. Наша гісторыя рана зрабілася трагедыяй. Былі моманты, калі здавалася (асабліва нашым непрыяцелям), што гэта трагедыя пераходзіць у перадсмяротную агонію. Аднак мы ўсё ж выстаялі. Страціўшы на доўгі час сваю дзяржаўнасць, мы тым не менш пашыралі сваю прастору, але рабілі гэта, як бы ло зазначана ў мінулым стагоддзі, «без шуму і гвалтуД. Вельмі трапнае вызначэнне нашага гістарычнага почырку.
    Як і кожны народ, мы на працягу сваёй гісторыі мелі не толькі здабыткі, але і страты. Іх добра бачылі і класікі марк~ сізму. Ф. Энгельс гаварыў пра апалячванне беларускага дваранства2, у выніку чаго значныя нашы інтэлектуальныя сілы пайшлі набок. He менш адмоўныя вынікі мела і страта нашымі продкамі свайго гандлёва прамысловага класа, выцесненага яўрэйскай буржуазіяй, што адзначыў К. Маркс3. У гэтых акалічнасцях, магчыма, і заключана галоўная, гаворачы словамі Я. Купалы, «прычына нашых крыўд і бед». Адзначаныя страты прывялі да важных змен у класавым складзе нашага народа, які ў выніку стаў «мужыцкай» нацыяй», на існаванне якіх указваў У. 1. Ленін, аднёсшы да іх («мужыцкіх» нацый») найперш беларусаў, паколькі яны — «галоўным чынам сяляне^. I усё ж наш мужыцкі народ,
    абрабаваны матэрыяльна і духоўна, змог вытрымаць і гэтыя вялікія выпрабаванні, не растварыцца ў чужой масе і знайсці ў сабе сілы, каб адрадзіцца да нацыянальнага жыцця. А гэта было ва ўмовах Беларусі «абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супроць прыгнятаючых нацый, супроць сярэдневякоўя»5. У. I. Ленін быў першы, хто паставіў пытанне аб адраджэнні дзяржаўнасці Беларусі, як і некаторых іншых ускраін Расіі. Незадоўга перад Кастрычнікам ён гаварыў, што пралетарская ўлада падтрымае «неадкладнае аднаўленне поўнай свабоды для Фінляндыі, Украіны, Беларусі, для мусульман і г. д.У\
    У нашым даследаванні, якое прапануецца чытачам, выкладаецца гісторыя Старажытнай Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Гэта адзін з самых зацемненых часоў нашай мінуўшчыны. У працах і падручніках па гісторыі Беларусі аб ім гаворыцца вельмі бегла, факты яго гісторыі часцей за ўсё толькі называюцца, а некаторыя і зусім замоўчваюцца. Мы таму і паставілі сваёй галоўнай задачай даць дэталёвае асвятленне ўсіх гістарычных падзей гэтага часу, якія данеслі да нас крыніцы. Толькі пры такой умове можна стварыць больш-менш аб’ектыўную карціну тагачаснай рэчаіснасці. Асаблівым прадметам нашага даследавання будзе палітычная гісторыя, якой у нас зусім мала надаецца ўвагі.. А менавіта тут найболый праблем, якія патрабуюць пераасэнсавання. I па-другое, у палітычнай гісторыі найбольш і выяўляецца арыгіналь насць пройдзенага народам шляху.
    Хоць асноўную тэрыторыю Старажытнай Беларусі ахаплялі Полацкае, Тураўскае, Наваградскае княствы і летапісная Літва, аднак частка яе ўсходу і паўднёвага ўсходу ўваходзіла ў склад Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў, гісторыя якіх таксама намі разглядаецца. Беларускія землі на працягу таго ці іншага часу ўваходзілі ў склад Старажытнарускай дзяржавы, і таму намі ўдзелена належная ўвага яе ўтварэнню і гісторыі.
    Само сабой зразумела, што мы не прэтэндуем на вырашэнне ўсіх пытанняў пачатковай беларускай гісторыі, тым больш канчатковае. У цэлым шэрагу выпадкаў намі толькі ставяцца пытанні, вырашэнне якіх будзе чакаць наступных даследчыкаў. Вялікая адказнасць кладзецца на таго, хто даследуе родную гісторыю. Наколькі ён павінен быць уважлівы да яе своеасаблгвасці, не падганяць яе пад іншыя схемы. Колькі ў ёй народнай крыві і поту, і як шмат павінен узважыць ггсторык, перш чым сказаць сваё слова.
    ПАЧЫНАЕЦЦА 3 ГЕАГРАФІІ
    Гісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны. I сапраўды, народ як адметная гістарычная адзінка вырастае на зямлі, якая ў сваю чаргу з’яўляецца адметнай прыроднай адзінкай. Болей таго, геаграфічныя асаблівасці краіны ў вялікай меры даюць кірунак гістарычнай плыні народа, асабліва ў старажытныя часы, калі гісторыя і геаграфія выступаюць у надзвычай шчыльнай сувязі. Вось чаму і паўстае неабходнасць указаць на істотныя рысы тэрыторыі Беларусі як адзінай геаграфічнай суцэльнасці.
    Найперш заслугоўвае ўвагі тое, што тэрыторыя Беларусі, размешчаная на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, знаходзіцца ў самым геаграфічным цэнтры Еўропы, на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Гэта акалічнасць, як мы ўбачым, мела немалаважнае значэнне ў нашай гісторыі, паколькі такое сярэдзіннае становішча рабіла Беларусь месцам, дзе сустракаліся і ўваходзілі ва ўзаемную варожасць і барацьбу інтарэсы спачатку Поўначы і Поўдня, а пасля — Захаду і Усходу, што не магло не абцяжарыць істотна гістарычнага шляху нашага народа.
    Паверхня Беларусі мае своеасаблівы рэльеф. Спадаючы на захад і часткова на поўдзень, яна ў пераважнай болыласці пакрыта марэннымі ўзгоркамі і толькі ў Палессі з’яўляецца нізінай, аднак усё ж вышэйшай за ўсе сумежныя заходнія нізіны. Разнароднасць і разнастайнасць краявідаў на самых невялікіх адлегласцях — адметная рыса знешняга вобліку Беларусі. Гэтага няма ні ў аднастайным украінскім стэпе, ні ў прыбалтыйскіх нізінах, ні ў бязмежных прасторах плоскіх узвышшаў Расіі.
    Разнастайныя і пераважна больш лёгкія глебы Беларусі таксама істотна розняцца ад глебаў суседніх краін: ад чарназёму Украіны, ад цяжкіх глебаў Літвы і ад халодных глеб Расіі. Расліннасць Беларусі вызначаецца буйнасцю і багаццем. Мяшаныя лясы, травяністыя балоты і робяць Беларусь асобнай расліннай краінай.
    Аднак лясы і балоты з’яўляюцца не толькі істотным фактарам нашай прыроды. He меншае значэнне яны маюць і ў нашай гісторыі. Займаючы вялікія прасторы, яны паасобку ці ў сукупнасці ў вялікай меры вызначылі натуральныя межы Беларусі. I сапраўды, на поўдні яе аддзяляюць лясы і балоты Палесся, на захадзе — лясныя пушчы, на поўначы — лясы, балоты і ў значнай ступені азёры, на ўсходзе — лясы. У той самы час пушчы і балоты ўнутры самой Беларусі, як мы ўбачым, вызначалі паасобныя гістарычныя вобласці ці лакальныя культуры пры агульнай геаграфічнай еднасці.
    Вельмі цікава, што Беларусь мае і свае кліматычныя межы. Калі заходні рубеж яе ляжыць на ўскраіне вільготнага клімату захаду, то за яе ўсходняй мяжой рэзка пачынаецца зона кантынентальнага клімату. Сваёй памяркоўнасцю клімат Беларусі адрозніваецца і ад халоднай поўначы і ад цёплага поўдня'.
    Але з усіх геаграфічных фактараў найбольшае значэнне ў нашай гісторыі мелі рэкі. Менавіта яны звязалі ў адзінае цэлае паасобныя часткі Беларусі і вызначылі жыццёвую прастору яе народа. Сапраўды, наша зямля цалкам займае верхнюю частку Падняпроўя і большыя часткі Падзвіння і Панямоння. Вось чаму землі будучай Беларусі і з’явіліся тым месцам, дзе вялікія водныя артэрыі, дзякуючы шматлікім прытокам і волакам, злучаліся паміж сабою ў адзіную рачную сетку, што стала той прыроднай асновай, на якой ткалася наша гісторыя.
    Такім чынам, адметнасць нашай гісторыі пачынаецца з прыроднай адметнасці нашай тэрыторыі. Спачатку як геаграфічны, а пасля як этнічны, эканамічны і палітычны комплекс Беларусь склалася ў вельмі даўнія часы. Прычым зраслася яна настолькі трывала, што, нягледзячы на многія стагоддзі разбуральных войнаў і палітычных падзелаў, яна нязменна захоўвала сябе.
    ПЕРІПЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ
    Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад8. Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Больш-менш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца прыкладна ад 100—40 тысяч гадоў назад, у сярэднім палеаліце, у так званую «мусцьерскую эпоху»9. Поўнае ж засяленне Беларусі адбылося ў мезаліце, недзе каля 10 тысяч гадоў таму назад.
    Бердыжская і Юравіцкая стаянкі (30—20 тысяч гадоў
    *
    
    К
    поійіЧм^ wenM
    h вйтстл ьрмл
    HUK
    ні* ГЦСАГГНЖО і«пд«пмйА(м
    If ^ЛГЛЛвПІ КІ
    >Н1МТ ЙК ІІ^У ( С ТЬП 9 ЙК Л ( гнневігнАімпед'Н-екл* «КЛХАІТЛЛЛ ев Т % . on г ♦ <ТЫГ»ГС nOnCTint ГШ »F t
    • HNIf If
    ЛСЧр’ЙчТі йЧПА^в^ в^НШАМ <л
    НМЙГГМ^Д гл
    ^ПДенМА
    ЛП 4 J tМ <і ^ 1С6Ф?4ТТ
    
    MIUUI1T4 ЧСІІ^ПДП «КМІЛМІ. ціп тіол і m/ntnc/fq
    HI
    
    І ГЛНЛ
    MMrtWA
    :• Ctf ц»М
    (Т«
    л^л-Л ft ГН Л I
    MH W
    ДЬМ мл<
    
    ttKrtn
    
    4іМ‘ **»W$T'b4:Afjft()nfcW nfl'fll імгд^гнгАжбфльопвігй
    «wtm маЧіцгДф мм <««ШЖІТмШ аміацдмм ліісмаН^ м« НП ійМл<1НП4ПШ«П Н4
    жжаггі
    
    Першая старонка «Аповесці мінулых гадоў»
    да н. э.) сведчаць, што ўжо ў познім палеаліце ўзніклі мясцовыя этнаграфічныя асаблівасці10. Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый (Украіны, Польшчы, Цэнтральнай Еўропы). Ніводная з гэтых груп мігрантаў не была, відаць, настолькі вялікая, каб засяліць значную тэрыторыю і гэтым самым заняць дамінуючае становішча над іншымі. Гэта і прывяло да ўтварэння паасобных этнічных абласцей, якія, між іншым, вызначаліся выключнай устойлівасцю, бо амаль нязменна існавалі на працягу ўсяго мезаліту і неаліту11. На жаль, даіндаеўрапейскае насельніцтва не пакінула нам сваёй гідраніміі, што можа тлумачыцца яго крайняй малалікасцю12. Гэта акалічнасць абцяжарвае для нас вызначэнне яго этнічнай прыналежнасці. А. Шахматаў лічыў, што ў басейне Прыпяці на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай губерняў жылі продкі заходніх фінаў, а ў басейне верхняга цячэння Дняпра і Дзясны — продкі мардвы'3. Сучасная навука дапускае наяўнасць угра-фінаў толькі ў Падзвінні, што пацвярджаецца тапанімікай і антрапалогіяй14.
    Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешв^лася з прышлым. Гэта дае нам падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі беларусаў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд. Аднак толькі адны угра-фіны з’яўляюцца гістарычна вядомымі для нас.
    У канцы неаліту і ў пачатку бронзы магутная хваля індаеўрапейцаў, што прыйшла з Сярэдняга Прыдняпроўя, пакрыла сабою этнічна стракатую тэрыторыю Беларусі. 3 асяроддзя індаеўрапейцаў і выдзеліліся балтыйскія плямёны, ці, як іх называюць у навуцы, балты.