Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

Старажытная Беларусь

Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
120.71 МБ
Мікола ЕРМАЛОВІЧ
СТАРАЖЫТНАЯ БЕПАРУСЬ
ПОЛАЦКІ
I НОВАГАРОДСКІ
Манета тураускага княяя Святаполка (аверс)
ПЕРЫЯДЫ
Манста тураускага князя Святаполка (рэверс)

Полацкае Евангслле XII cm.
Міндоўг
Выдавецтва «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
Мікола ЕРМАЛОВІЧ
СТАРАЖЫТНАЯ
БЕЛАРУСЬ
Мікола ЕРМАЛОВІЧ
СТАРАЖЫТНАЯ
БЕЛАРУСЬ
ПОЛАЦКІ
I НОВАГАРОДСКІ ПЕРЫЯДЫ
выданне
Мінск «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
2001
УДК 947.6
ББК 63.3 (4Бен)
Е72
Прадмова Міхася Ткачова
ISBN 985-02-0503-2
© Ермаловіч М. I., 1990
© Ткачоў М. А., прадмона, 1990
© Масцераў В. П., мастацкае афармленне, 2001
© ВРУП «Мастацкая літаратура, 2001
Памяці жонкі Лідзіі Цімафееўны Ермаловіч.
НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА
Цяпер часцяком даводзіцца чытаць і чуць, што за перыяд застою гісторыкі, у адрозненне ад літаратараў, нічога не назапасілі з прац, якія былі б неардынарныя, смелыя, сумленныя, з аб’ектыўным паказам праблем, «балявых кропак» і «белых плям» нашай гісторыі. Такая думка і такія словы ў нечым слушныя. Але такі папрок менш за ўсё датычыцца гісторыкаў і археолагаў, якія вывучалі гісторыю і матэрыяльную культуру эпохі Кіеўскай Русі, раннюю гісторыю старажытнабеларускіх зямель. Тут даследчыкамі Масквы, Ленінграда (М. М. Улашчык, В. В. Сядоў, Л. В. Аляксееў, П. А. Рапапорт, Ф. Д. Гурэвіч, М. У. Малеўская, В. А. Булкін і іншыя) і Беларусі (Л. Д. Побаль, Э. М. Загарульскі, Г. В. Штыхаў, П. Ф. Лысенка, Я. Т. Звяруга, A. А. Трусаў, 3. С. Пазняк, Л. У. Калядзінскі і многія іншыя) без залішняга шуму і галасу з году ў год, метадычна, кваліфікавана вялася карпатлівая, на мяжы падзвіжніцтва, праца.
Сярод тых, хто ўпарта, пастаянна, з энтузіязмам і самаахвярнасцю з дня ў дзень пералапачваў «культурны пласт» нашай гісторыі, вымываў з тысяч і тысяч старонак «летапіснай руды» залацінкі нашай нябеднай мінуўшчыны, быў і Мікола Ермаловіч. Больш двух дзесяткаў гадоў, жывучы ў Маладзечне, ён амаль штодня ездзіў у Мінск, прыходзіў у беларускі аддзел «Ленінкі» і чытаў, чытаў, выпісваў, карпеў над чарговай хронікай, даўняй манаграфіяй ці свежай працай даследчыкаў. Гэтаму чалавеку ніхто не даводзіў навуковых планаў, не плаціў грошай, не адчыняў «зялёную вуліцу» на старонкі выданняў, не абнадзейваў публікацыяй манаграфіі. Рэдка яго артыкулы па гісторыі старадаўняй Беларусі прабіваліся ў друк. Але яны нікога не пакідалі абыякавымі: ні шчырых прыхільнікаў роднай гісторыі, ні тых аглабельшчыкаў ад навукі, што столькі гадоў загароджвалі праўдзе дарогу ў храм гісторыі. А ў тым святым для кожнага народа храме багіні Кліо часта гучалі псеўдагістарычныя казанні і спевы зрэджанага хору, які раз-пораз браў фальшывыя ноты. Маладыя, свежыя, самабытныя галасы гісторыкаў вельмі б прыдаліся гэтаму хору, але брамнікі храма былі пільныя, яны такіх і блізка не падпускалі, пагрозліва махаючы сваёй зброяй, a то і пускаючы яе ў ход. Ды рух думкі, рух гісторыі запыніць навек яшчэ нікому і ніколі не ўдавалася. Рух гэты можна запаволіць, людзей можна застрашыць, але аб’ектыўныя законы гістарычнага развіцця, дыялектыка жыцця возьмуць сваё рана ці позна. I гэты час настаў!
Свежы вецер рэвалюцыйных змен, перабудова і дэмакратызацыя шырока расчынілі браму ў храм гісторыі для сумленных даследчыкаў. Вяртанне партыі да ленінскай канцэпцыі пабудовы сацыялізму, абвяшчэнне галоснасці, гуманізацыі і сацыялістычнага плюралізму ва ўсіх сферах жыцця далі свой шанц руплівым працаўнікам навукі. У тым ліку і гісторыкам. Пасля доўгіх гадоў дагматычнай скаванасці, тузанняў лейцамі бюра-
кратаў ад навукі яны ўрэшце атрымалі сваё законнае, рэвалюцыяй дадзенае права аб’ектыўна вывучаць і праўдзіва пісаць, выказваць сваю асабістую думку аб розных спрэчных пытаннях нашай мінуўшчыны. Атрымалі права гаварыць пра набалелае. Гэта гарантаванае канстытуцыяй права атрымаў нарэшце і Мікола Ермаловіч, праца якога цяпер можа дайсці да шырокага чытача. Колішні школьны настаўнік і выкладчык Маладзечанскага настаўніцкага інстытута, чалавек амаль зусім пазбаўлены зроку (няхай мне даруе Мікола Іванавіч гэту «дробязь» з біяграфіі яго няпростага жыцця, але ж уду маемся, якая гэта «дробязь»!), выносіць на аб’ектыўны суд зацікаўленага чытача, і перш за ўсё нашых гісторыкаў, сваю шматгадовую працу аб ран няй гісторыі Беларусі часоў Полацкай зямлі — аднаго з буйнейшых і самых ранніх ва Усходняй Еўропе дзяржаўных утварэнняў. Полацкая зямля— гэта залатое зерне залатога коласа, якім была Кіеўская Русь. Паступальнае развіпдё феадалізму прывяло да раздраблення гэтай адной з буйнейшых еўрапейскіх імперый, якая распалася, спарадзіўшы такія новыя і жыцця здольныя дзяржавы-«землі», як перш за ўсё Полацкая, Смаленская, Тураўская, Растова-Суздальская, як Наўгародская феадальная рэспубліка.
Адной з самых першых ад «шматковай імперыі Рурыкавічаў» (К. Маркс) пачала адыходзіць Полацкая зямля. Па сваіх памерах, геаграфічных абсягах, прыродных і эканамічных багаццях яна стала ўпоравень з многімі тагачаснымі еўрапейскімі дзяржавамі. Кіеў, Ноўгарад і Полацк спрачаліся і змагаліся за прыярытэт на Русі. Менавіта тут былі пабудаваны адзіныя на Русі тры дзяржаўныя храмы святой Сафіі («Прамудрасці Боскай»). Гісторыя ўсходняга славянства IX—XIII стст. у значнай ступені развівалася ў гэтым «трохкутніку» па ўсіх канонах тагачаснага, далёкага ад ідыліі, феадальнага жыцця; з крывавымі войнамі, раптоўнымі і вераломнымі нападамі, клятваадступніцтвам, саюзамі і здрадамі. Ноўгарад, Кіеў, Пскоў, Смаленск мусілі лічыцца з Полацкай зямлёй, якую можна было тады адужаць толькі ў саюзе. 3 сілаю Полаччыны лічыліся нямецкія крыжаносцы, за якімі стаяла паў-Еўропы і якія пнуліся завалодаць усім Падзвіннем. У сваёй «Лівонскай хроніцы» крыжакі называлі Полацкую зямлю магутным «каралеўствам», а яе князя — каралём. Ваенная сіла Полацка была той заставай-асілкам, што наглуха зачыніла «псам-рыцарам» дарогу на Смаленск, Маскву, у глыб велікарускіх зямель. Роля Полацкай зямлі ў процістаянні крыжацкай навале, у вызваленчай барацьбе народаў Усходняй Еўропы яшчэ чакае рупных даследчыкаў.
Нягледзячы на шматлікія працы па гісторыі Кіеўскай Русі, у гісторыі Полацкай зямлі яшчэ шмат «белых плям», недакладнасцей, схематызму, a то і проста блытаніны. Усё яшчэ існуюць гістарычныя міфы, якія груба скажаюць і прыніжаюць яе гісторыю, культывуюць ідэі культурна-гістарычнай непаўнацэннасці гэтых земляў, якія нібыта былі дробнай манетай у гістарычнай гульні суседніх народаў. I гэта гаворыцца аб той самай Полацкай зямлі, якая мела сваю асобную ад Рурыкавічаў дынастыю князёў, якая напрамую раднілася з візантыйскім імператарскім домам Камнінаў, з якой парадніўся Аляксандр Неўскі (відаць жа, лічыў за гонар такое сваяцтва!).
Праца М. Ермаловіча пралівае святло на сутнасць летапісных паняццяў «літоўцы» і «Літва», якія многімі даследчыкамі неправамерна атаясамліваюцца з сучаснымі этнічнымі паняццямі. Аналіз гістарычных крыніц паказвае ўсю штучнасць і хадульнасць ідэі «Русь слабела, Літва мацнела», якая на стала прапісалася ў гістарыяграфіі.
У сваіх разважаннях і вывадах М. Ермаловіч мае не менш аргументаў, чымся многія з яго апанентаў, якія, як і ён, карыстаюцца аднымі і тымі ж нешматлікімі летапіснымі звесткамі.
Перакрыжаваны аналіз рускіх, беларуска-літоўскіх летапісаў, тацішчаўскіх звестак, нямецкіх і польскіх хронік дазволіў аўтару грунтоўна прасеяць гісторыю Полацкай і іншых земляў і адкінуць пустую мякіну, выказаць трапныя і слушныя меркаванні, здагадкі, заўвагі. Магчыма, не з усімі вывадамі і назіраннямі М. Ермаловіча можна будзе пагадзіцца. Публікацыя, мабыць, выкліча спрэчкі, а можа, нават і дыскусію, чаго, да рэчы, нашай гістарычнай навуцы акурат і не стае. Яна, гэта дыскусія, нам вельмі патрэбная — здаровая, плённая, са шчырай зацікаўленасцю ўдзельнікаў, з павагай да ўласных і чужых нестандартных думак і вывадаў, без навешвання зачумленых ярлыкоў — інтэлігентная дыскусія інтэлігентных людзей. Толькі так мы пазбавімся ў гісторыі канцэптуальнай заскарузласці і закасцянеласці. Кожны павінен мець слова і права голасу, як мае права голасу і праўдзівая гісторыя нашай зямлі, нашых прашчураў.
Міхась ТКАЧОЎ, доктар гістарычных навук.
3 НАШАЙ ПЕРАДГІСТОРЫІ
НАРОД I ЯГО ГІСТОРЫЯ
Пачнём збіраць зярно к зярняці, Былое ў думках ўваскрашаць, Каб быт на новы лад пачаці I сеўбу новую пачаць.
Янка Купала
У гэтых словах нашага вялікага песняра з выключнай выразнасцю і глыбінёй раскрыта для народа неацэннае значэнне яго мінуўшчыны. Так, народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не на тое, каб яе паўтараць, бо паўтарэнне гісторыі, нават самай бліскучай, азначае, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі. He, хоць гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала неабвержнай ісцгнай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Як чалавек, што, страціўшы памяць, становіцца зусім бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам, так і народ, які забывае сваё мінулае, становіцца бездапаможным у гістарычным быцці і, па сутнасці, перастае быць народам.
Пройдзенае народам — гэта не баласт, які абцяжарвае далейшы рух і які таму можна скінуць з сябе. Гістарычны вопыт — гэта адна з тых неабходных для народа ношаў, з якой ён бярэ патрэбныя для поступу наперад жыццёвыя рэсурсы. 3 свайго мінулага народ чэрпае ўласныя прыклады як таго, што натхняе, так і таго, што засцерагае ад паўтарэння зробленых памылак. Усё гэта добра ведалі рознага роду заваёўнікі, і таму, падначаліўшы сваёй уладзе іншы народ і імкнучыся назаўсёды задушыць яго імкненне да волі, яны найперш адбівалі яму памяць, вынішчаючы дашчэнту ўсё тое, шго нагадвала пра яго мінуўшчыну.
У дзвюх рэчах асабліва заўзята дзейнічалі заваёўнікі: у апляванні нашай мовы і скажэнні нашай гісторыі. I гэта зразумела: кожная мова і гісторыя — асабліва красамоўныя
сведчанні самабытнасці, у чым нам найбольш адмаўлялі. Але калі мову нельга вынішчыць, то яе можна зганьбіць, і да такой ступені, каб і сам народ яе саромеўся ўжываць і цураўся. Гісторыю таксама немагчыма закрэсліць. Але яе можна сказіць і перайначыць да непазнавальнасці ці прыпісаць іншым. Так і рабілася. I гэта таксама не засталося без вынікаў. На жаль, мы слаба ведаем сваю гісторыю, хоць яна мае тысячагадовую даўнасць. Да таго ж гэта гісторыя аднаго з самых стойкіх і жыццяздольных народаў. Гэта гісторыя — эпапея мужнасці і непераможнасці. Нам нішто не давалася лёгка. Усё здабывалася намі ў цяжкай працы і барацьбе. Лёс не быў шчодры і літасцівы да нас. Ён не даў нам непрыступных гор, якія маглі б адгарадзіць і схаваць нас ад ворагаў. He надзяліў ён нас ні ўрадлівымі глебамі, ні багатымі выкапнямі. Замест гэтага даў нам лёс непраходныя пушчы, якія хоць і давалі спажыву, але стагоддзямі іх трэба было церабіць, і велізарныя топкія балоты, якія хоць і ратавалі часамі, але і разгароджвалі нас. Праўда, лёс даў нам некалькі буйных рэк (не кажучы ўжо пра нязлічныя малыя), якія саслужылі нам добрую службу. Але бяда была ў тым, што яны цяклі ў розныя бакі і таму былі сімваламі нашай долі. Як гэтыя рэкі, так сіла, багацце і здабыткі нашы плылі ў іншыя краі.