• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    Усё гэта не было вучонай выдумкай, бо грунтавалася на ўсведамленні часткі насельніцтва гэтага раёна сваёй этнічнай прыналежнасці: пры перапісе 1859 г. звыш 23 тыс. жыхароў Віленскай губ. назвалі сябе крывічамі, звыш 150 тыс.— беларусамі95. Невыпадкова і тое, што Я. Чачот, ураджэнец Верхняга Панямоння, відаць, у згодзе з традыцыямі свайго краю, называў беларусаў крывічамі, а іх мову — крывіцкай96.
    Такая здзіўляючая ўстойлівасць племянной назвы можа
    3	М. Ермаловіч
    «Качачкі» — жаночыя ўпрыгожанні крывічоў
    быць растлумачана тым, што менавіта тут найперш і аселі крывічы і тут была Крывіція.
    Цяжка пакуль сказаць, ці адразу пайшлі крывічы далей, заняўшы Верхняе Панямонне, ці яны тут на пэўны час спы ніліся. Але гэта не мае прынцыповага значэння. Важна толькі падкрэсліць, што Верхняе Панямонне — адзін з першых ва Усходняй Еўропе значных асяродкаў славяншчыны, створаны славенамі і асабліва крывічамі, чаму і атрымаў назву Крывіціі. Мы можам толькі прыблізна акрэсліць яе рубяжы. Яна размяшчалася на правабярэжжы Нёмана, прыблізна ад Зах. Бярэзіны да Дзітвы на поўдні і да Вяллі на поўначы (з уключэннем Крэва-горада — Вільні).
    3 гэтай Крывіціі і ішло ў далейшым рассяленне крывічоў, на што ўказваюць тапонімы Крывічы (Мядзельскі р-н), Крэвінцы і Крывічаны (Докшыцкі р-н) і Крывічы (Глыбоцкі р-н), якія ідуць уздоўж чыгункі Вілейка — Полацк і абрываюцца ў раёне Празарокаў. Відаць, што дарогу ім загара-
    дзіла вялікая маса балтаў, а хутчэй за ўсё — дрыгавічы, якія прыйшлі сюды раней з поўдня. Магчыма, гэта прымусіла крывічоў пайсці ў кірунку р. Вялікай і Пскоўскага возера. Шлях іх туды ішоў цераз паўночна-заходнюю ўскраіну Беларусі і ўсходнюю Латвію. Тапонімы Крэўні (Пастаўскі р-н), Крэўнікі (Верхнядзвінскі р-н), указаная раней вялікая група крывіцкіх тапонімаў у Латгаліі могуць засведчыць гэта. Цікава, што апошніх найболей у былым Дзвінскім павеце, у яго заходняй частцы (15), і чым далей на ўсход, тым іх становіцца меней (у Рэжыцкім — 9, у Люцынскім — 3). Гэта зноў-такі пацверджанне таго, што крывічы ў Латгалію ішлі з поўдня і паўднёвага ўсходу і што раён Дзвінска — Рэжыцы — стаў чарговым прыстанішчам крывічоў. Адсюль яны пайшлі ў напрамку Люцына, пераадолеўшы водападзел Зах. Дзвіны і Вялікай (Крывіна і Крывены), пасля выйшлі на р. Кудэб (Крывіна), а адсюль на Пскоўскае возера (Крыўска і Крывовін) . Раён р. Вялікай і Пскоўскага воз. не быў свабодны. Апроч фінскага насельніцтва, тут былі ўжо славене, на што ўказвае першапачатковая назва Ізборска — Славенск98.
    Верагодна, што далейшае суцэльнае прасоўванне крывічоў на поўнач і паўночны ўсход было спынена славенамі, і гэта прымусіла першых павярнуць на поўдзень і асесці на р. Палаце".
    Узнікненне Полацка на правым беразе Дзвіны — яшчэ адзін доказ таго, што крывічы сюды ішлі з паўночнага боку, а не з Падняпроўя. У пачатку XII ст. ужо забылася, што крывічы ішлі з Панямоння (пачатковы летапіс наогул не ведае гэтага краю і не ўпамінае Нёман), але яшчэ памяталася, што на Палату яны прыйшлі з боку славенаў-наўгародцаў. Гэта, відаць, і было прычынай таго, што летапісец палічыў палачанаў за славенскіх высяленцаў і запісаў: «Словене (пачалі трымаць княжанне.— М. Е.) своё в Новегороде, а другое на Полате, нже н Полочане»100.
    Аб крывічах як першых насельніках Полацка ёсць таксама яснае і бясспрэчнае сведчанне летапісу («Перьвнн насельннцн в Полотьске — крнвнчн»)101. Полацк стаў адным з буйнейшых апорных пунктаў крывічоў пасля Крэва і Крэвагорада (Вільні), што дало яму магчымасць стаць у далейшым дзяржаваўтваральным цэнтрам і базай найшырэйшага рассялення крывічоў. Гэта таксама добра было вядома летапісцу. I хоць у пачатку XII ст. ужо шырока ўжываўся тэрмін «палачане», ён (летапісец) тым не менш не забываецца адзначыць, што ад іх «крнвнчн, еже жнвут на верх Волгн н на верх Двнны н на верх Днепра, нх же град есть Смоленск н прочйй Полотскйе властй^02. Падкрэсленыя намі словы,
    Бранзалеткі і шыйныя ланцугі ад грыўны. X ст. Скарб з Полацка.
    якія маюцца толькі ў Цвярскім летапісе, вельмі добра выяўляюць значэнне Полацка як метраполіі для шматлікіх сваіх калоній.
    Рассяліўшыся на вярхоўях Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі, крывічы трымалі ў сваіх руках вузлы ўсіх галоўных шляхоў Усходняй Еўропы. 3 аднаго боку, гэта садзейнічала іх яшчэ болып шырокаму рассяленню, а з другога боку, розныя рачныя сістэмы, якія яны занялі, і розныя этнічныя субстраты, якія яны ўвабралі ў сябе, парушылі іх адзінства і племянную сувязь, паставілі іх у розныя этнічныя, эканамічныя і палітычныя ўмовы.
    Вельмі верагодна, што шлях СЕВЯРАНАУ ішоў цераз Беларусь і таксама з захаду. Як славене і крывічы, севяране таксама ішлі па Нёмане, і іх тапонімы раскіданы ў яго басейне: Сеўрука і Сеўрукоўшчына (Лідскі пав.), Сеўрукі (Баранавіцкі р-н), Свярынава (Стаўбцоўскі р-н), Севеляны (Троцкі пав.), Сеўрукі і Сеўруманцы (Віленскі пав.), Сеўрымы (Ашмянскі пав.). 3 вярхоўяў Нёмана нейкая частка севяранаў пранікла на Случ: Севярынава і Севярыны (Слуцкі пав.). Аднак асноўная маса севяранаў з Панямоння пайшла ў Падзвінне і ў цэлым паўтарыла шлях крывічоў: Севярыны (Ушацкі р-н), Севярынава (Полацкі пав.), Севелі (Рэчыцкі пав.), Север, ці Сівер (возера ў паўночна-ўсходняй частцы Дзвінскага пав.), Северыкі (Люцынскі, Себежскі і Веліжскі пав.)103. Севяране таксама праніклі і ў Верхняе Паволжа: Севавалочак і Севальніха (Сычоўскі пав.) і ў Верхняе Падняпроўе: Сеўрукі (Дарагабужскі пав., недалёка ад вытокаў
    Дзясны)104. Усё гэта ў нейкай меры можа растлумачыць адно месца летапісу. У ім, пасля таго як гаворыцца аб крывічах, сказана: «Та же Север от ннх» (г. зн. ад крывічоў). Чаму летапісец мог так запісаць? Відаць, таму, што севяране ішлі разам з крывічамі і разам з імі дасягнулі вярхоўяў Дзвіны, Волгі і Дняпра, адкуль яны ўжо адны выйшлі ў сваё сталае прыстанішча на Дзясне, Сейме і Суле. Гэта акалічнасць у пэўнай ступені пацвярджаецца і археалогіяй. Было заўважана, што форма і арнаментацыя роменска-боршчаўскай керамікі, якая звязваецца з летапіснымі севяранамі, мае свае адпаведнасці ў форме і арнаментацыі керамікі Верхняга Падняпроўя. I гэта было ў нейкай ступені загадкай105. У святле прыведзеных фактаў гэта становіцца зразумелым. Севяране, пэўны час сядзеўшы ў Верхнім Падняпроўі, успрынялі культурныя ўплывы яго насельніцтва. Цікава, што ў беларускай назве севяранаў — сеўрукі — захаваўся першапачатковы корань назвы — «сеўр».
    Указаныя намі вышэй тапонімы добра сведчаць пра тое, што ў розных месцах Беларусі асела значная колькасць севяранаў. Магчыма, што самая значная з іх была на левым беразе Верхняга Нёмана. Невыпадкова ж, што гідронім «Сула» і тапонім «Сноў» былі імі перанесены на іх сталае аселішча ў Падзясенне.
    РАДЗІМІЧЫ па велічыні заселенай імі тэрыторыі непараўнальна саступаюць дрыгавічам і крывічам, тым не менш яны побач з апошнімі ўнеслі вялікі ўклад у беларускае народаўтварэнне. Паколькі ў пачатку XII ст., калі складалася «Аповесць мінулых гадоў», яшчэ жыло паданне пра іх прыход «ад ляхаў» і пра паходжанне іх назвы ад імя іх роданачальніка Радзіма, то можна меркаваць, што радзімічы ішлі ў ар’ергардзе славянскага руху і прыйшлі пазней за іншыя славянскія плямёны. У апошні час зроблена спроба паказаць на матэрыяле гідраніміі, што Верхняе Паднястроўе, якое знаходзілася ў бліжэйшым суседстве з ляшскай тэрыторыяй, было тым месцам, адкуль прыйшлі радзімічы ў Пасожжа'06.
    Згодна з другой сучаснай гіпотэзай, радзімічы, як і вяцічы, прыйшлі з Павіслення. Гэта было абумоўлена тым, што дунайскія славяне пад націскам авараў, а пасля Візантыі і раманскага насельніцтва павінны былі адступаць на поўнач, у Павісленне, і на паўночны ўсход, у лясную зону Усходняй Еўропы. Славяне, што прыйшлі ў Павісленне, паціснулі на ўсход і на захад тых славянаў. якія заставаліся тут. Радзімічы і вяцічы пайшлі на ўсход °7. А. Шахматаў выказаў думку, што радзімічы, прыйшоўшы ў Пасожжа, паціснулі крывічоў і прымусілі іх ісці ў Верхняе Паволжа.
    Магчыма таксама, што радзімічы выціснулі севяранаў з Пасожжа на Дзясну, бо тапонімы Сеўрукі (Гомельскі р-н), Северск (Рэчыцкі пав.) і Севярынаўка (Мазырскі пав.) могуць сведчыць аб прабыванні севяранаў у Пасожжы. Відаць, прыход радзімічаў на іх сталае селішча быў далёка не мірны, бо і да гэтага часу захавалася прыказка на Магілёўшчыне: «Каб цябе радзіміч узяў».
    Прыходам радзімічаў не вычэрпваецца пытанне славянскага засялення Беларусі. Мы ўжо адзначалі, што апошняе не было аднаразовым актам, яно зацягнулася на некалькі стагоддзяў. Відаць, прыход славянаў быў асабліва працяглы з-за Одры і з Памор’я. Нежаданне гэтых славянаў пакарыцца нямецкай уладзе і хрысціянізацыі прымушала іх пакідаць сваю радзіму і ісці на ўсход, дзе панавала язычніцкая стыхія балцкага і славянскага насельніцтва. На жаль, і пра гэтыя перасяленні мы не маем пісьмовых крыніц і таму найперш карыстаемся тапанімічнымі дадзенымі. Вось, напрыклад, такі факт. На карце Памераніі XVII ст. мы знаходзім паселішча Ракаў '°8. Што выхадцы з гэтага паморскага Ракава заснавалі ў Беларусі Ракаў (зараз Валожынскі р-н), вельмі верагодна: побач з гэтым Ракавам знаходзіцца вёска Паморшчына. Магчыма, што ў гэтую мясцовасць перасялілася і частка племя ратараў, на што ўказвае назва вёскі Ратынцы.
    Тапаніміка паказвае і на пасяленні ў нашых старадаўніх землях пянянаў, сітнянаў, ранаў, кашубаў, мазураў, палякаў, чэхаў.
    Перш чым закончыць пытанне славянскага засялення Беларусі, неабходна яшчэ спыніцца на пытаннях аб неўрах і волатах.
    НЕЎРЫ ўпершыню былі названы Герадотам. Іх краіна Неўрыда быццам бы знаходзілася на поўнач ад скіфаўаратых, у верхнім цячэнні Днястра і Буга. Аднак апошняму супярэчыць паказанне пазнейшага гісторыка Плінія. Паводле яго, вытокі Дняпра знаходзяцца ў краіне неўраў. Невядома, што лічыў гэты аўтар за вытокі Дняпра: сам Дняпро ці Бярэзіну. На думку некаторых даследчыкаў, у старажытныя часы Дняпро называўся Бярэзінай (адсюль і яго грэчаская назва Барысфен). У апошнім выпадку Неўрыду трэба змяшчаць ля вытокаў Бярэзіны. П. Шафарык, Л. Нідэрле, П. Траццякоў адносілі неўраў да продкаў славянаў. Гэтаму асабліва садзейнічала паведамленне Герадота аб чутках, быццам неўры штогод на некалькі дзён ператвараліся ў ваўкоў, а таксама і тое, што яны змянілі сваё месца жыхарства з-за змеяў, якіх шмат развялося там. Вучоныя, як на паралель гэтаму, сталі прыводзіць беларускія паданні