• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    лацка, у 30 км на паўднёвы ўсход ад Менска. Перамогшы Усяслава на паўднёвым рубяжы Полаччыны, Яраполк, як і ў 1067 г. Яраславічы пасля Нямігскай бітвы, мог не рызыкнуць пайсці на Полацк. Аднак месцазнаходжанне Галацічаска на месцы Голацка з’яўляецца праблематычным, паколькі тут няма слядоў умацаванага цэнтра370. Але не мае істотнага значэння, ці захапіў Яраполк полацкі пасад, ці не. Болып істотнае тое, што к 1073 г. яго ўжо там не было, бо гаспадаром Полаччыны зноў стаў Усяслаў. Такім чынам, па дзеі 1066—1073 гг., як і падзеі 975—988 гг. і 1021 г., зноў пацвердзілі той неаспрэчны факт, што Полаччына, нягледзячы на часовыя паражэнні, знаходзіла сілы і волю для змагання за сваю самастойнасць, заваёўвала яе і гэтым самым паказвала сваю непераможнасць. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, палітыка Кіева да Полацка заставалася ў цэлым ранейшай. I толькі часова з прычыны неспрыяльных для яго ўнутраных ці знешніх акалічнасцяў ён ішоў на прымірэнне ці нават на саюз з Полацкам, што адбылося ў 1073 г., калі славуты паўднёварускі трыумвірат, які амаль на працягу 20 гадоў (з часу смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г.) здаваўся выключна трывалым ці нават вечным, раптам даў глыбокую трэшчыну і распаўся. Праўда, некаторыя даследчыкі зусім слушна ўказвалі на тое, што гэты распад пачаўся намнога раней. Непасрэднай прычынай развалу трыумвірату з’явілася імкненне Ізяслава далучыць у якасці кампенсацыі за страту Полацка да свайго кіеўскага ўладання і Ноўгарад, у якім сядзеў сын Святаслава Глеб, пасаджаны тут сваім бацькам у 1069 г., калі Ізяслаў быў у выгнанні. I вось для ажыццяўлення сваёй мэты Ізяслаў нібыта і ўвайшоў у зносіны з Усяславам371. Аднак трэба зазначыць, што наўрад ці спадабалася б Усяславу ідэя непасрэднага далучэння Ноўгарада пад кантроль кіеўскага князя, бо гэта пабольшвала б сілу Кіева, што не было ў інтарэсах полацкага князя. Летапіс ускладае ўсю віну за ўзнікненне «каторы» паміж Яраславічамі на Святаслава. Менавіта ён, ведаючы аб непапулярнасці Ізяслава сярод кіяўлянаў і прагнучы «вялікай улады», пайшоў нагаворваць Усеваладу, каб прыцягнуць яго на свой бок, што «Нзяслав сватнтся (у Іпацьеўскім летапісе «встаёт».— М. Е.) co Всеславом, мысля на наю... нмать нас прогнатн»372.
    Гісторыкі разыходзяцца ў ацэнцы магчымасці ажыццяўлення саюзу Ізяслава з Усяславам. В. Данілевіч меркаваў, што іх перагаворы ні да чога не прывялі, паколькі Святаслаў і Усевалад, даведаўшыся пра іх, паспяшаліся прагнаць брата з кіеўскага пасада373. Сапраўды, у крыніцах нічога не сказана пра тое, ці зрабіў што-небудзь Усяслаў, каб вы ратаваць Ізяслава ад паражэння. Л. Аляксееў жа лічыць,
    што саюз паміж Ізяславам і Усяславам адбыўся, тлумачачы гэта тым фактам, што жонкай менскага князя Глеба (сына Усяслава) з’яўлялася дачка Яраполка (сына Ізяслава Яраславіча) і што гэтыя заручыны (дачка Яраполка толькі што нарадзілася, і жаніцьба Глеба была значна пазней) адбыліся ў 1073 г., як замацаванне палітычнага саюзу Ізяслава з Усяславам.
    Для нас усе гэтыя падзеі і асабліва словы Святаслава пра «сватьство» Ізяслава з Усяславам (незалежна ад таго, ці было гэта выдумкай Святаслава, ці сапраўднасцю) асабліва каштоўныя тым, што яны з’яўляюцца бясспрэчным доказам, што Усяслаў канчаткова ўмацаваўся на полацкім пасадзе (інакш не было б сэнсу для Святаслава палохаць гэтым Усевалада) і што Полацк па-ранейшаму меў вялікую рэальную сілу, паколькі саюз з ім мог прывесці да паражэння Святаслава і Усевалада. Цяжэй вытлумачыць, чаму Святаслаў, які сядзеў на кіеўскім пасадзе да самай смерці ў 1076 г. і які ведаў нібыта пра варожую змову Ізяслава і Усяслава супроць яго, не чапаў Усяслава. Сэта тым болей дзіўна, калі прыгадаць, што Святаслаў асабліва быў варожа настроены супроць Полацка і Усяслава. Успомнім, што ён быў ініцыятарам жорсткай расправы з жыхарамі Менска ў 1067 г. і клятваадступніцтва пры захопе Усяслава ў палон каля Оршы. Хутчэй за ўсё ён бачыў, што сваёй барацьбой з Полацкам ён мог аблегчыць зварот у Кіеў выгнанага ім Ізяслава, што, як паказалі далейшыя падзеі, было ўвесь час мэтай апошняга.
    На гэтым перапынім разгляд полацкай гісторыі і звернемся да гісторыі Тураўшчыны і Смаленшчыны ў канцы XI ст.
    КІРУНКАМ НА СВОЙ ШЛЯХ
    Паколькі Тураўская зямля палітычна была моцна звязана з Кіевам, то і падзеі яе гісторыі ў многім залежалі ад тых змен, што адбываліся на велікакняскім пасадзе. Сапраўды, мы ведаем ужо, што Тураў яшчэ пры жыцці Яраслава быў аддадзены яго сыну Ізяславу, які валодаў ім і тады, калі быў князем наўгародскім, і тады, калі стаў вялікім князем. Усё гэта, як мы адзначалі вышэй, было паказчыкам эканамічнай і палітычнай важнасці Турава для Кіева. Немагчыма штонебудзь пэўнае сказаць пра становішча Турава ў час сямімесячнага знаходжання Усяслава на кіеўскім пасадзе. He выключана, што, карыстаючыся сваім становішчам, Усяслаў па традыцыі падначаліў Тураў непасрэдна сабе. Магчыма і тое, што ён, як адзначалася, знаходзячыся на велікакняскім пасадзе і больш адчуваючы сябе полацкім, чым кіеўскім,
    князем, далучыў Тураў да полацкіх уладанняў. Аднак Ізяслаў скора аднавіў сваю ўладу над Кіевам, жорстка расправіўшыся з прыхільнікамі Усяслава, што аўтаматычна вярнула яму і Тураў. Аднак у 1073 г. Ізяслаў быў выгнаны з Кіева сваім братам Святаславам у саюзе з другім яго братам Усеваладам, за што апошні ў падзяку за дапамогу і атрымаў Тураў. Праўда, на гэта ўказваюць толькі вельмі цьмяныя словы «Павучання» Уладзіміра Манамаха — сына Усевалада: «Та оттуда (адкуль, цяжка зразумець, ці з Чэшскага лесу, ці з Ноўгарада) Турову, а на весну та Переяславлю, таже Турову»374. Усё гэта робіць магчымым, што нейкі час тураўскім князем быў і Манамах. М. Доўнар-Запольскі расшыфраваў прыведзеныя словы Манамаха так: гэты князь хадзіў за Тураўскую воласць з ляхамі і, перазімаваўшы ў Тураве, на вясну хадзіў да бацькі ў Пераяслаўль, а адтуль зноў у Тураў3 . Але са смерцю Святаслава ў 1077 г. і вяртаннем у Кіеў Ізяслава гэтае становішча, відаць, перамянілася. Аднак праз год памёр і Ізяслаў, і ў Кіеве на доўгі час (да 1093 г.) умацаваўся Усевалад. Каб забяспечыць большую трываласць свайго становішча, ён аддае сыну Ізяслава — Яраполку — у прыдачу да Валыні і Тураў. (Мы ўжо раней адзначылі, што гэта акалічнасць дае магчымасць меркаваць, што пры жыцці Ізяслава Яраполк быў яго намеснікам у Тураве.) Праўда, у гэтых адносінах сведчанні супярэчлівыя. Густынскі летапіс паказвае, што Яраполк княжыў толькі ў Ноўгарадзе Валынскім, а ў Тураве быў пасаджаны яго брат Святаполк. Відаць, гэта і дало падставу I. Івакіну сцвярджаць, што Святаполк хадзіў на Полацк у 1078 г. разам з Манамахам і полаўцамі як тураўскі князь, асабліва варожы суседняму Полацку376 . Паводле В. Тацішчава, Тураў дастаўся Давыду Ігаравічу, у М. Стрыйкоўскага мы чытаем, што тут быў пасаджаны сын Усевалада, брат Манамаха. Пагодзін лічыў, што Тураў — вотчына Яраполка, якому Усевалад прыдаў Валынь. Аднак далейшыя падзеі паказалі болыпую верагоднасць першага сведчання. Выказвалася думка, што факт прыдачы Турава да Валыні быў сімптомам упадку значэння Тураўскай зямлі377, паколькі Усевалад не меў сувязяў з Захадам, падобна Ізяславу. I таму Тураў не быў важным для яго 378. Аднак Яраполку, найперш як валынскаму князю, прыйшлося весці барацьбу з Давыдам Ігаравічам і Расціславічамі, што раней страцілі валынскія ўладанні і зараз рашылі іх вярнуць сабе. Ім нават удалося выгнаць Яраполка ў 1084 г., але з дапамогай Манамаха ён вяртаецца ва Уладзімір Валынскі. Аднак, незадаволены тым, што Усевалад за кошт яго валынскага ўладання надзяліў Давыда Ігаравіча, ён, у дадатак да гэтага, будучы падбухтораны «злымі» дарад-
    чыкамі, выступае супроць Усевалада, але церпіць паражэнне ад Уладзіміра Манамаха і бяжыць, як і яго бацька раней, «у ляхі». Валынь і, пэўна ж, Тураў аддаюцца Давыду Ігаравічу. У 1087 г., страціўшы надзею атрымаць дапамогу ад па лякаў, Яраполк вяртаецца назад, мірыцца з Усеваладам і атрымлівае назад свае ўладанні, але ў скорым часе ён быў забіты падасланым, відаць, Расціславічамі (яны прэтэндава лі на Валынь) забойцам Нярадцам. Летапісец у цёплых словах напісаў яго некралог, адзначыўшы станоўчыя якасці Яраполка і як князя, што цярпеў несправядлівыя ганенні ад іншых князёў, і як хрысціяніна, што вызначаўся лагоднасцю, пакорлівасцю, любоўю да бедных і г. д. Наўрад ці гэта характарыстыка адпавядала сапраўднасці, бо з іншых летапісных паведамленняў ён выступае як чалавек нерашучы, які, пачаўшы тую ці іншую справу, упадаў у роспач, не верачы ў шчаслівы зыход, адмаўляючыся ад барацьбы. Гэта ў пэўнай ступені абумовіла тое, што яму не ўдалося ўмацаваць за сабой, а тым самым і за сваімі нашчадкамі Валыні і Турава. Напомнім, што гэта ён у 1069 г. разбіў Усяслава Полацкага ля Галацічаска, што можа нейкім чынам сведчыць пра яго вайсковае майстэрства. Як мы ведаем, будучы адначасова валынскім і тураўскім князем, Яраполк не сядзеў ў Тураве і, магчыма, кіраваў ім праз свайго намесніка. I хоць Тураў быў дадзены Яраполку ў прыдачу, усё ж у вачах тагачасных князёў ён уяўляў паасобную адзінку, тым самым яшчэ раз сведчачы, што ён пры вялікай залежнасці ад Кіева не траціў свой палітычны і этнаграфічны твар.
    Палітычнае значэнне Турава яшчэ больш узрасло пры Святаполку, які замяніў свайго брата Яраполка ў якасці тураўскага князя (менавіта тураўскага, бо Валынь была аддадзена Давыду Ігаравічу). Да гэтага, як мы ўжо ведаем, Святаполк княжыў у Ноўгарадзе. Зразумела, што такі добраахвотны яго пераход быў абумоўлены палітычным разлікам: Тураў знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці да Кіева і таму адсюль лягчэй было завалодаць велікакняскім пасадам пасля смерці Усевалада. Апроч таго, у выпадку з’яўлення супернікаў адсюль лягчэй было заручыцца дапамогай палякаў і венграў. Святаполк хацеў з Турава кіраваць Ноўгарадам, але апошні, відаць, убачыў у гэтым прыніжэнне свайго становішча. Апроч таго, наўгародцы ўзненавідзелі яго як прагавітага князя. Усё гэта і прывяло да таго, што Ноўгарад адмо віўся і ад яго, і ад яго сына і дамогся іншага князя, якім стаў сын Уладзіміра Манамаха — Мсціслаў. У выніку гэтага кола інтарэсаў Святаполка, як і ўсіх Ізяславічаў, звузілася і абмежавалася толькі Туравам. Гэта акалічнасць, бясспрэчна, змушала Святаполка, маючы апору толькі ў Тураве, прані-