Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
Вядома, Усяслаў не мог пакінуць без пакарання Манамаха за яго гвалтаўніцтва ў Полацкай зямлі і, выкарыстаўшы зручны момант, калі смаленскі князь разам са сваім бацькам Усеваладам быў заняты міжусобнай барацьбой з Алегам Святаславічам, восенню 1078 г. зрабіў імклівы напад на Смаленск і «ожьже» яго, г. зн. зрабіў з ім тое, што раней Манамах мах з Полацкам. Манамаха вестка пра гэта застала, па ўсім відаць, у Чарнігаве, бо ён менавіта з чарнігаўцамі «о двою коню» (г. зн. кожны з удзельнікаў гэтага паходу меў запаснога каня) памчаўся да Смаленска. Аднак Усяслава ўжо там не было, і Манамах той самай дарогай, якой адступаў Усяслаў, пагнаўся следам за ім. Але дагнаць яго не ўдалося, ён змог схавацца ў Полацку. А Манамах, памятаючы ўрокі яго двух ранейшых паходаў, не рызыкнуў болей ісці на сталіцу Полаччыны. Як і ў папярэдні раз, ён «пожег землю н повоевав до Лукомля н до Логожска, та на Дрьютск воюя». Капітоўнасць гэтага паведамлення і ў тым, што яно засведчыла існаванне ў той час яшчэ трох полацкіх гарадоў: Лукомля, Лагойска і Друцка.
Тут дарэчы будзе спыніцца на адным спрэчным пытанні. У свой час I. Івакін выказаў думку389, з якой згадзіліся і каментатары «Аповесці мінулых гадоў»390, што апісанне гэ-
тага паходу Манамахам у яго «Павучанні» ёсць не што іншае, як болып падрабязнае апісанне папярэдняга яго паходу. Думка гэта грунтуецца на розных меркаваннях, якія нам здаюцца непераканаўчымі. Так, I. Івакін лічыў, што Святаполк пасля паходу Манамаха на Полацк у 1077 г. не мог ісці на Ноўгарад здабываць сабе пасад, на якім сядзеў Глеб Ізяславіч, паколькі ў летапісах не адлюстравана барацьба гэтых князёў. Але яшчэ М. Арцыбашаў указаў на запіс у наўгародскім летапісе, што Глеба «выгнаша... бежа заволок, а Святополк седе на столе»391. He можа пераканаць і довад, што, маўляў, два гэтыя ўрыўкі маюць аднолькавы канчатак «та Черннгову». Што ж, гэта натуральна, бо як з першага, так і з другога паходаў Манамах вяртаўся ў Чарнігаў. Апроч таго, I. Івакін не растлумачыў, навошта было Манамаху пасля апісання барацьбы з Алегам Святаславічам і Барысам Вячаславічам вяртацца да апісанага ўжо раней паходу на Усяслава. Вось чаму мы прытрымліваемся думкі, што ў «Павучанні» ідзе гаворка пра два розныя паходы Манамаха. Адзінае, за што нельга ручацца, то гэта за дакладнасць датаў указаных падзей. Манамах сваё «Павучанне» пісаў дзесьці ў 1117 г. і мог (што і было) пераблытаць парадак сваіх паходаў. Як мы ўжо ўказвалі, яго барацьба з Усяславам не адлюстравана ў летапісах і таму не можа храналагічна быць удакладнена, і мы вымушаны задавальняцца прыблізнай датыроўкай.
Усё гэта адносіцца і да паходу Манамаха на Менск. Розныя даследчыкі адносілі яго да розных дат: М. ДоўнарЗапольскі — да 1079392, Банэль і В. Данілевіч — да 1083, I. Івакін і Л. Аляксееў — да 1084394, М. Арцыбашаў — да 1085 гг.395. На нашу думку, болып верагодныя дзве апошнія даты, асабліва першая з іх. Прывядзём поўнасцю сведчанне самога Манамаха пра гэту падзею: «Н на ту осень ндохом с черннговцн н с половцн, с чнтеевнчн, к Меньску: нзвехахом город, н не оставяхом у него нн челяднна, нн скотнны»396. Ці з’яўляецца гэты паход расправай Манамаха за які-небудзь учынак Усяслава? Хутчэй за ўсё што не. Па-першае, пра гэта не гаворыць і сам Манамах, а ён бы не змаўчаў аб гэтым, як тое было, напрыклад, у выпадку нападу Усяслава на Смаленск. Па-другое, выраз «нзіэехахом (г. зн. захапіў неспадзявана і абрабаваў397) город» асабліва пацвярджае гэта. Такім чынам, гэты напад быў нечаканы. Вядома, калі б палачане зрабілі якое-небудзь дзеянне супроць Манамаха, то для іх не быў бы неспадзяваным яго набег на Менск. Усё гэта зноўтакі гаворыць пра тое, што па-ранейшаму з боку Кіева працягвалася палітыка аслаблення Полаччыны з далейшай мэтай яе падначалення. Выбар Менска для нападу не быў
Абарончы вал XI ст. Гарадзішча на Менцы
выпадковы, бо гэты горад з’яўляўся, як мы ўжо бачылі раней, фарпостам Полацкага княства на яго паўднёвых рубяжах, адкуль можна было непасрэдна пагражаць кіеўскім уладанням, і таму паход Манамаха, як і паход трох паўднёварускіх князёў у 1067 г., быў найперш накіраваны супроць Менска. Аднак па сваёй жорсткасці ён пераўзышоў ранейшы напад, хоць і той быў бязлітасны. Як і раней пры паходзе на Полацк, так і цяпер Манамах пайшоў разам з полаўцамічыцееўцамі. Калі ўлічыць, што орды гэтых заваёўнікаў з’яўляліся тады найбольшымі ворагамі Паўднёвай Русі, то саюз з імі яскрава гаварыў, што ў вачах Манамаха Полаччына была яшчэ больш небяспечным ворагам за полаўцаў. Ужо звярталася ўвага на тое, што такая вялікая колькасць войскаў, патрэбная для перамогі над Менскам, паказвала на значны рост яго ў гэты час. I вось гэты горад быў падвергнуты знішчальнаму паходу. Словы, што ў ім не засталося «ні чалядзіна, ні скаціны», відаць, былі ў той час прымаўкай, якая азначала поўнае абрабаванне і знішчэнне датла. Мы ўжо гаварылі раней аб верагоднасці першапачатковага знаходжання Менска на месцы сучаснага Гарадзішча на р. Менцы, адкуль і яго назва. Дык вось цалкам магчыма, што гэты напад Манамаха і паклаў канец першапачатковаму Менску, паколькі археалагічныя знаходкі тут абмяжоўваюцца XI ст.
Частка ж жыхароў, якім нейкім чынам удалося выратавацца ад знішчэння ці палону, ужо, відаць, не вярнулася на
старое папялішча і пасялілася ў раёне Нямігі, перанёсшы сюды і назву свайго ранейшага паселішча.
Паколькі напад на Менск быў раптоўны, то, натуральна, Усяслаў не мог паспець на дапамогу гораду. Манамах жа, па ўсім відаць, не ставіў сваёй мэтай ісці далей, ведаючы па ранейшым вопыце, што гэта небяспечна, і таму, задаволіўшыся ўзятай здабычай і знішчэннем Менска, вярнуўся разам са сваім войскам і полаўцамі назад. Такое бязлітаснае абыходжанне з Менскам паказвае, што не менш жорсткай расправа Манамаха і яго саюзнікаў полаўцаў была і з гарадамі Одрскам, Лукомлем, Лагожскам і Друцкам. Відаць, першы з іх так і не змог адрадзіцца і таму канчаткова знік са старонак летапісаў і дакументаў. Гэта ж тлумачыць, чаму палачане так мужна баранілі сваю сталіцу ад захопу, бо добра ведалі, што Манамах і яе мог падвергнуць поўнаму знішчэнню.
Наўрад ці быў паход на Менск апошнім актам той крывавай драмы, якую ўчыніў Манамах для Полаччыны пры Усяславе. Праўда, у сваім «Павучанні» ён болей не згадвае пра іншыя свае дзеянні супроць Полацка ў гэты час. Але летапісы сведчаць, што Манамах далёка не ўсе свае «путн» (так ён называў ягоныя паходы) упамінае ў «Павучанні». Вось чаму няма падстаў лічыць, што паходам на Менск спыніліся яго варожыя дзеянні ў адносінах да Полацка, тым болып што яны знайшлі свой працяг у пачатку XII ст., як мы ўбачым далей.
3 разгледжаных фактаў яскрава выяўляецца выключна напружаны, узаемаварожы і жорсткі характар барацьбы Ма намаха з Усяславам. Хоць Манамах і адмовіўся заваяваць у той час Полацк, аднак ад гэтага барацьба не стала менш вострай і бескампраміснай. Яе галоўнай мэтай стала ўзаемнае знясільванне двух праціўнікаў. I гэта было заканамерным у час, калі на гістарычную арэну выйшаў Уладзімір ManaMax. Вядома, што бацька яго Усевалад пасля гібелі брата Ізяслава ў баі на Няжацінай ніве (3.10.1078 г.) заняў кіеўскі пасад і гэтым самым «переемь всю власть русскую». I ў гэтых словах летапісца заключаецца выяўленне сэнсу ўсёй дзейнасці Усевалада і яго сына Уладзіміра Манамаха . Сапраўды, з ранейшага трыумвірату застаўся толькі Усевалад. I таму, сеўшы на кіеўскі пасад, ён мог, не маючы сур’ёзных канкурэнтаў, якімі былі паміж сабою яго браты Ізяслаў і Святаслаў, больш-менш спакойна і моцна трымаць уладу ў сваіх руках над усімі абласцямі. Менавіта ў гэты час ад Ізяслава да Усевалада перайшлі Валынь, Тураў, дзе ён пасадзіў Яраполка Ізяславіча. Асабліва важная для Кіева была яго поўная ўлада над Чарнігавам, куды ён паслаў Манамаха — найбольш хітрага і энергічнага свайго нашчадка. Калі ўлі-
чыць, што яму быў аддадзены і Смаленск, а ў Ноўгарадзе сядзеў Святаполк Ізяславіч — даўні вораг Усяслава, то, як бачым, Полаччына зноў, як і ў 60-х гадах, апынулася ў варожым акружэнні, што пагражала ёй стаць заваяванай. Гэта і ўзяў на сябе Уладзімір Манамах, паколькі ён, як князь чарнігаўскі і смаленскі, быў найперш у гэтым зацікаўлены, бо Полацкае княства, як суседняе з яго ўладаннямі, з’яўлялася найбольш небяспечным для яго. Гэтымі гістарычнымі акалічнасцямі і тлумачыцца, чаму ў канцы 70-х гадоў XI ст. зноў пачаліся варожыя дзеянні супроць Полацка і чаму на чале іх быў Манамах.
НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛАЦКУ
Ужо адзначалася, што ў апошнюю чвэрць XI ст. у кіеўскім летапісанні амаль нічога не гаворыцца пра полацкія падзеі. Гэта, вядома, можна тлумачыць і тым, што Кіеў лічыў Полацк чужым і далёкім яму, і іншымі прычынамі. Аднак гэта ніяк нельга тлумачыць тым, што Кіеў наогул страціў усялякую цікавасць да Полацка. Відаць, ён па-ранейшаму ўважліва сачыў за ўсім, што там дзеялася, але асаблівую ўвагу прыцягвала найперш тое, што магло б у нейкай меры паказаць Полаччыну ў непрыглядным святле, як гняздо д’ябальскай нечысці, як край, над якім вісіць пракляцце з усімі яго бедамі. Гэтым і можна вытлумачыць з’яўленне пад 1092 г. на старон ках кіеўскага летапісу паведамлення пра незвычайную дзівосную падзею ў Полацку. Гэтая гісторыя была занесена ў шэраг летапісаў з многімі каларытнымі варыянтамі («Аповесць мінулых гадоў», Іпацьеўскі, Густынскі, Цвярскі, Радзівілаўскі летапісы, «Софнйскнй временннк»), Калі звесці ў адно ўсе варыянты, то мы атрымаем апавяданне «О преднвном чюде у Полотьску» (тыповая беларуская форма) паводле Іпацьеўскага летапісу ці «Об устрашеннях н мечтах бесовскнх в Полотску прн князе Всеславе» паводле Цвярскога летапісу (напамінанне тут пра Усяслава невыпадковае: гэтым падкрэслівалася сувязь князя-чарадзея, які нарадзіўся ад валхавання, з д’ябальскімі праявамі ў яго княстве): «У Полацку стала зусім блага. Ноччу на гарадскіх вуліцах пачуліся як бы стогны людскія, тупат і ржанне конскае. Гэта гойсала па гораду д’ябальская сіла. Хоць ніхто з палачанаў уласнымі вачыма не бачыў, што адбывалася, але кожны, хто з цікаўнасцю выходзіў з сваёй хароміны ці толькі проста крыху адчыняў акно, хутка паміраў, нябачна ўколаты ранаю ад д’яблаў. Калі ж палачане перасталі выходзіць ноччу з сваіх харомінаў, дзеянне д’ябальскае сілы стала