Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
Пад 1103 г. у шэрагу летапісаў адзначана, што Давыд Усяславіч хадзіў з паўднёварускімі князямі на полаўцаў416. Гэты факт, на першы погляд, можа пацвердзіць, што менавіта Давыд сядзеў у Полацку і яго як магутнага князя запрасілі
сабе ў саюзнікі паўднёварускія князі. У В. Тацішчава ён і названы полацкім князем417, аднак гэты гісторык усіх Усяславічаў называе полацкімі князямі. На нашу ж думку, больш верагодна, што Давыд сядзеў у Менску і як менскі князь удзельнічаў у паходзе на полаўцаў, які быў вельмі паспяховы, бо яго ўдзельнікі, у тым ліку, відаць, і Давыд, вярнуліся «з палонам вялікім і з славай і перамогаю вялікаю»4 . Саюз Давыда з паўднёварускімі князямі не мог не ўстрывожыць іншых Усяславічаў, асабліва старэйшага — БарысаРагвалода і трэцяга па ўзросту і, як пакажуць далейшыя падзеі, энергічнага Глеба. I іх непакой быў апраўданы. Менск — гэта цвярдыня Полацкай зямлі на яе паўднёвых рубяжах (к таму часу ён ужо, відаць, знаходзіўся на бера гах Свіслачы ля ўпадзення ў яе Нямігі), і яго ўдзел, які ахапляў досыць вялікую частку полацкіх уладанняў, мог апынуцца ў сферы ўплыву кіеўскіх князёў, што, верагодна, і было прычынай выгнання Давыда з Менска, дзе стаў княжыць Глеб. Толькі гэта акалічнасць і можа ў найбольшай ступені растлумачыць, чаму ў ліку князёў, якія ў наступным, 1104 годзе пайшлі на Глеба Менскага, быў і Давыд Усяславіч. Прывядзём поўнасцю сведчанне летапісу пра гэту падзею: «Сего же лета нсходяша, посла Святополк Путяту на Менеск, a Володнмер сына своего Ярополка, а Олег сам нде на Глеба, поемше Давыда Всеславнча: н не успеша ннчтоже, н вьзвратлшася опять»419. Як бачна, ні вялікі князь Святаполк, ні Уладзімір Манамах не прынялі ўдзелу ў гэтым паходзе, даручыўшы ўзначальваць свае войскі: першы — ваяводу Пуцяту, другі — сыну Яраполку, што княжыў у Смаленску. I толькі Алег Святаславіч, які ў гэты час княжыў у Ноўгарадзе Северскім, пайшоў сам, «поемше Давыда Всеславлча». Гэтыя апошнія словы асабліва важныя для нас. Найперш яны паказваюць, што ў гэты час Давыд не быў полацкім князем і не быў ініцыятарам паходу, як лічыць Л. Аляксееў420, бо нельга ўявіць, каб у адносінах паўнапраўнага і магутнага полацкага князя летапісец мог сказаць, што яго с сабой «noeMme» Алег. Так можна было абысціся толькі з беглым князем, што застаўся без удзелу. I. Бяляеў лічыў, што ў Алега Святаславіча знайшоў прытулак побач з Давыдам і Раман Усяславіч, які таксама застаўся без удзелу421. Пры разглядзе ранейшых падзей мы неаднаразова ўказвалі на факты выключнай варожасці чарнігаўскіх князёў да Полацка, і таму Давыд добра ведаў, дзе яму знайсці прыстанішча, Алег Святаславіч, Ноўгарад-Северскі ўдзел якога быў у непасрэднай блізкасці ад Полаччыны, з ахвотай мог прыняць да сябе беглага князя, бо разумеў, што выкарыстае ўзніклую паміж полацкімі князямі ўсобіцу для аслаблення іх зямлі. Усё гэта
пацвярджае думку I. Бяляева, што Давыд уцёк да Алега Святаславіча. Грунтуючыся на тым, што Алег сам узначаліў сваё войска, можна думаць, што ён і быў ініцыятарам паходу злучаных сіл супроць Глеба, якога, відаць, меркаваў выгнаць з Менска і пасадзіць туды Давыда, які, такім чынам, быў бы верным саюзнікам ноўгарад-северскага князя. He выключана, што прычынай паходу на Менск магло быць і тое, што Глеб сам зрабіў напад на Кіеўскую зямлю. Аднак гэта катэгарычна сцвярджаць нельга, як гэта рабіў М. ДоўнарЗапольскі422, бо крыніцы пра гэта не гавораць.
Аднак паход не ўдаўся. Галоўную прычыну гэтага трэба бачыць у моцы Менска, які меў добрыя ўмацаванні і патрэбную колькасць вайсковай сілы для абароны. Немалую ролю тут мела і тое, што і Святаполк і Манамах не былі асабліва зацікаўлены ў дапамозе Алегу Святаславічу, свайму даўняму праціўніку, чым і тлумачыцца тое, што яны асабіста не ўзначалілі свае войскі. А ваявода Пуцята і сын Уладзіміра Манамаха Яраполк, убачыўшы, што ўзяць Менск будзе нялёгкай справай, відаць, праявілі пасіўнасць у ваенных дзеяннях, што і вырашыла канчаткова няўдачу кааліцыі. Такі зыход, бясспрэчна, яшчэ болып умацаваў становішча Глеба і ў значнай ступені акрэсліў яго далейшую палітыку. У адносінах Давыда трэба думаць, што ён доўга жыць «на ласцы» Алега не мог і хутчэй за ўсё, памірыўшыся з братамі, вярнуўся на радзіму. Тым больш што для Полаччыны наступіў вельмі адказны момант, які патрабаваў ад яе князёў з’яднання ўсіх яе сіл.
Паход на яцвягаў у 1102 г. не быў выпадковай адзінкавай з’явай. Наадварот, ён сведчыў пра інтэнсіўнае пранікненне Полацка ў глыб балцкіх земляў і іх заваяванне. Гэта пацвердзіў і паход на земгалаў у 1106 г. Пад гэтай датай у Лаўрэнцьеўскім, Радзівілаўскім, Ніканаўскім, Васкрасенскім, Троіцкім летапісах і больш падрабязна ў В. Тацішчава знаходзім такі запіс: «...победнша знмегалы Всеславнч, всю братью н дружнны убнша 9 тысяіц» 423. У Густынскім летапісе замест земгалаў значыцца жмудзь (жамайты)424. Хоць гэта і памылкова, аднак жмудзь-жамайты і земгалы былі, відаць, суседнімі плямёнамі, і, магчыма, назва другой паходзіла ад назвы першай, г. зн. земгалы — тыя, што жывуць у канцы жамайтаў. Земгалы ўжо раней былі пакораны Полацкам, але, як слушна заўважыў яшчэ М. Карамзін4 , у дадзены момант выйшлі з падначалення і перасталі плаціць даніну. Сапраўды, у «Аповесці мінулых гадоў», якая складзена ў пачатку XII ст., адзначана, што земгалы ў ліку іншых падзвінскіх плямёнаў даніну даюць Русі. А браць даніну з іх мог толькі Полацк. Апроч яго ніводная руская зямля не магла пашы-
раць сваю ўладу на Ніжняе Падзвінне. Земгалы былі самым усходнім з падзвінскіх плямёнаў, і таму іх непакорнасць пагражала Полацку страціць уладу над астатнімі падзвінскімі плямёнамі, якія жылі далей на захад. Гэтая акалічнасць асабліва ўстрывожыла Усяславічаў. 3 летапіснай інфармацыі мы даведваемся, што ў паходзе ўдзельнічалі ўсе браты Усяславічы. А гэта з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што ўдзелы, якія з’явіліся ў Полацкай зямлі, і іх князі, нягледзячы на часовую варожасць і барацьбу паміж імі, не страцілі разумення агульных інтарэсаў усёй зямлі. Паход на земгалаў быў задуманы як грандыёзная вайсковая кампанія, якая патрабавала ўдзелу ўсіх дружын зямлі. Аднак, у адрозненне ад паходу на яцвягаў у 1102 г., гэты паход быў выключна няўдалым і катастрафічным па сваіх выніках для Полацка. Магчыма, што тут мела месца няўзгодненасць у дзеяннях усіх дружын. У тацішчаўскіх матэрыялах паказана, што гэта няўдача з’яўлялася вынікам тактыкі земгалаў, якія, сабраўшыся ў вялікім мностве, нечакана напалі з лясоў на неасцярожных палачанаў і перамаглі іх426. Разглядаючы пазней падзеі 1132 г. і 1162 г., мы ўбачым, што гэта тыповая тактыка балтаў.
Т. Нарбут таксама не абмінуў гэтай падзеі і, адносячы яе да часоў міфічнага літоўскага князя Кернуса, паказаў іх у святле перавагі Літвы над Руссю. Паводле яго, земгалы ўслед за няромай (латыголамі) не захацелі быць залежнымі ад Полацка. I вось Усяслаў (яго ўжо тады не было ў жывых) паслаў сыноў сваіх Гержэга (?) і Давыда супроць земгалаў, але апошнія разам з літвінамі перамаглі.
Цяжка сказаць, наколькі праўдзівая лічба ахвяр палачанаў — 9 тысяч чалавек, бо ў адным з летапісных варыянтаў мы бачым 900 чалавек427. Калі верыць першай, то яна сведчыць не толькі аб выключна цяжкім паражэнні, але і аб вялікай магутнасці ў той час Полацкай зямлі, якая магла сабраць пры малалікасці тагачаснага насельніцтва такое пімат лікае войска для аднаго паходу. Але і другая лічба, хоць і меншая ў дзесяць разоў, таксама ўнушальная для таго часу. Магчыма, што яна і больш праўдзівая. На жаль, крыніцы не захавалі факта аднаўлення палачанамі сваёй улады над земгаламі (ён, бясспрэчна, быў асветлены ў Полацкім летапісе). А што гэта было так, не можа быць сумнення, бо, прынамсі, да пачатку XIII ст., паводле нямецкіх хронік, Ніжняе Падзвінне належала Полацку. Але на гэтым мы не заканчваем разгляд двух паходаў Барыса. Нам здаецца, што з імі звязана і ўзнікненне г. зв. Барысавых камянёў.
БАРЫСАВЫ КАМЯНІ
Гэтыя вялізныя гранітныя валуны шырокавядомыя як манументальныя помнікі нашай гісторыі і нашага старажытнага пісьменства. Былі выказаны розныя думкі пра іх з’яўленне і прызначэнне. Але ўсе яны не могуць быць прызнаны пераканаўчымі. Так, напрыклад, лічыць іх межавымі знакамі Полацкай дзяржавы няма падстаў, бо знаходзіліся яны ў месцах, якія не з’яўляліся ўскраінамі зямлі. Што яны былі пастаўлены ў гонар наведвання той ці іншай мясцовасці князем — таксама непараканаўча: вельмі ўжо мала гэтых мясцін. Думка, што яны (правільней — надпісы на іх) былі сведкамі барацьбы полацкага князя з перажыткамі паганства, таксама нё зусім слушная, бо хоць выява крыжа і можа пацвярджаць яе, дык змест надпісу супярэчыць гэтаму. Наўрад ці прызначаліся гэтыя камяні для таго, каб зрабіць менш небяспечным суднаходства па Дзвіне, бо большасць з іх знаходзіцца далёка ад гэтай ракі, на сушы.
У апошні час вядомы савецкі археолаг і гісторык Б. Рыбакоў выказаў меркаванне, згодна з якім усе надпісы на камянях былі зроблены па загаду полацкага князя Барыса ў страшэнны час голаду 1127—1128 гг. і павінны былі дараваць грахі палачанам і забяспечыць ім ураджай428. Аднак гэта гіпотэза не тлумачыць размяшчэнне Барысавых камянёў. У прыватнасці тое, чаму большасць з іх знаходзіцца па Дзвіне, на захад ад Полацка. Народная назва аднаго з камянёў «Барыс Хлебнік» не азначае яшчэ таго, што з імем Барыса ў гэтым выпадку асацыіравалася старажытнае аграрнае свята першых усходаў ярыны, да якога яшчэ ў пачатку XII ст. прыўрочылі дзень святых Барыса і Глеба (2 мая). Назва «Барыс Хлебнік» хутчэй за ўсё дадзена каменю за падабенства яго формы з боханам хлеба.
Нам здаецца, што даследчыкамі не было дастатковай yeari звернута на змест надпісаў на камянях, якія ўсюды аднолькавыя. У іх паабапал васьміканечнага крыжа было выбіта: «Господн помозн рабу своему Борнсу». Як бачым, у іх выказана просьба да бога памагчы Барысу ў нейкай важнай і цяжкай справе. Беручы гэта пад увагу і ўлічваючы месцазнаходжанне Барысавых камянёў, можна прыйсці да пераканання, што з’яўленне іх звязана з вайсковымі паходамі князя Барыса на яцвягаў у 1102 г. і земгалаў у 1106 г. Як было ўжо адзначана вышэй, частка яцвягаў жыла па суседству з Полацкай зямлёй у Верхнім Панямонні, на поўдзень ад р. Заходняя Бярэзіна. Шлях на іх з Полацка мог ісці толькі праз вярхоўе Вяллі, на беразе якой і ляжаў вялікі валун. Паколькі адсюль было ўжо недалёка да яцвягаў, з якімі