• Часопісы
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    Найперш гэтыя звесткі цікавыя тым, што яны зноў пацвердзілі факт суседства Літвы з Менскім княствам і тым самым засведчылі сапраўднае месцазнаходжанне гэтай гістарычнай вобласці ў XII ст. Варта ўвагі, што тут выяўлена перасяленне людзей з Менскага княства ў Літву, а гэта гаворыць аб паступовай славянскай каланізацыі Літоўскай зямлі. Цалкам магчымымі з’яўляюцца і выпадкі нападу Глеба Менскага на Літву як суседнюю зямлю. Гэтаму не супярэчаць і тацішчаўскія матэрыялы, з якіх відаць, што Глеб у 1119 г. ваяваў разам з Смаленскай і Новагародскую вобласць440, што магло
    Лукомль, гарадзішча
    быць зроблена толькі праз Літву. Імя літоўскага князя Жывінбуда не прыдумана Нарбутам. Яно сустракаецца ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1215 г. як імя старэйшага літоўскага князя. Вядома, князь з такім імем мог быць і раней, у пачатку XII ст., тым болей што Нарбут у сваёй гісторыі гаворыць пра Жывінбудаў I і II. Але трэба ўлічваць, што Нарбут па прыкладу Стрыйкоўскага, «Кронік» і «Летапісцаў» XVI ст. мог пераносіць літоўскіх князёў як уяўных, так І сапраўдных з аднаго стагоддзя ў другое. Так што наяўнасць такога літоўскага князя ў той час з’яўляецца пытаннем праблематычным. Цяжка паверыць і ў факт нападу гэтага князя на Менск і ўзяцця яго ў 1114 г. Наўрад ці змог бы Глеб пасля такога спусташальнага набегу на яго ўладанні праз два гады адважыцца напасці на Слуцк. Хутчэй за ўсё Глеб мог пайсці на такі крок, значна ўмацаваўшыся за кошт Літвы, парабаваўшы яе аж да Дзітвы ці, болып верагодна, нават заваяваўшы яе. Менавіта толькі падначаліўшы дняпроўскія і нёманскія землі, Глеб Менскі змог набраць патрэбныя сілы для нападу на прылеглыя да Менскага княства дрыгавіцкія землі, якія ён лічыў сваімі.
    Падзеі 1116 г. параўнальна добра асветлены ў крыніцах: аб іх гаворыць сам Манамах у сваім «Павучанні», дэталёвае адбіццё яны атрымалі ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў В. Тацішчава, іх, як мы бачылі, не абмінуў і Нарбут. Толькі супаставіўшы і прааналізаваўшы ўсе гэтыя звесткі, мы і зможам скласці болып-менш выразнае і аб’ектыўнае ўяўленне пра гэту драматычную старонку нашай гісторыі. Бясспрэчна, у аснову нашага разгляду трэба пакласці матэрыялы «Аповесці мінулых гадоў» і В. Тацішчава, паколькі яны самыя
    дэталёвыя і таму заслугоўваюць найбольшага даверу. Паводле іх, падзеі разгортваліся так. Глеб Менскі пачаў вайну з вялікім князем Уладзімірам Манамахам. Ен напаў на дрыгавічоў і спаліў Слуцк (у В. Тацішчава памылкова «Луческ»). Сам Манамах, вельмі лаканічна тлумачачы прычыну свайго паходу на Глеба, гаварыў, што апошні захапіў яго людзей441. Як слушна паказаў П. Галубоўскі, тут кіеўскі князь меў на ўвазе свой паход на Менск у 1116 г. . Такім чынам, адной з мэтаў нападу Глеба на дрыгавіцкія землі быў і вывад адтуль палону. 3 тацішчаўскіх звестак відаць, што Манамах у адказ на гэта не пайшоў адразу на Глеба, а даручыў сваім паслам строга папярэдзіць менскага князя не рабіць болып такога зла. Аднак Глеб яшчэ больш заганарыўся і пачаў усяляк ганьбіць Уладзіміравых паслоў, ніколькі не каючыся ў сваім учынку і не хочучы скарыцца Уладзіміру. Больш за тое, Глеб сам стаў дакараць кіеўскага князя і пагражаць захапіць яго вобласць. Магчыма, як гэта мы даведваемся ў Нарбута, пасля гэтага Уладзімір, ведаючы пра набожнасць Глеба, рашыў звярнуцца да мітрапаліта з просьбай пра клясці непакорнага князя. Але, відаць, і гэта не дапамагло, што цалкам зразумела: інтарэсы сваёй зямлі для Глеба былі больш важныя, чым грахі перад богам. Нельга забывацца, што сыноў Усяслава было болей, чым удзелаў у Полаччыне, і таму князь, які аказваўся не на вышыні свайго становішча, мог лёгка апынуцца без удзела.
    Вядома, ужытыя Манамахам перасцярогі ні ў якім разе нельга тлумачыць яго гуманнасцю. Гэты хітры і жорсткі палітык ведаў, што рабіў. А менавіта: найперш ён імкнуўся зрабіць моцны дыпламатычны націск на Глеба, запалохаць яго і тым самым без праліцця крыві прымусіць пакарыцца сабе. Аднак ён памыліўся ў сваіх разліках і толькі пасля гэтага звярнуўся да рашучых вайсковых дзеянняў. Як і раней, яшчэ пры Усяславе, Манамах выступіў у кааліцыі з іншымі князямі, у першую чаргу са сваімі сынамі: Вячаславам — князем смаленскім і Яраполкам — князем пераяслаўскім, стрыечным братам Давідам Святаславічам — князем чарнігаўскім і Ольгавічамі. 3 гэтага бачна, што на менскага князя рушыла ўся Паўднёвая Русь разам з моцна прывязаным да яе Смаленскам. Болып за тое, Манамах і даручыў сваім саюзнікам нанесці першы ўдар па Менскім княстве з усходу. Гэта быў адначасова і самы адчувальны ўдар, бо яго задачай з’яўлялася адціснуць Глеба ад Дняпра. Паколькі прыналежнасць Падняпроўя Менску больш за ўсё пагражала Смаленску, то на яго князя Вячаслава — малодшага сына Манамаха, пастаўленага тут у 1113 г.,— і была ўскладзена задача забраць гарады Оршу (яна, паводле В. Тацішчава, была ўзята пры-
    ступам 443) і Копысь, што ён і зрабіў, далучыўшы іх да сваіх уладанняў. Няма чаго казаць, якая гэта была страта для Менска. Калі Орша была важнейшым стратэгічным пунктам, валоданне якім адмыкала для Полаччыны дарогу на ўсход, на Смаленск, то Копысь меў вялікае эканамічнае значэнне, паколькі тут знаходзіўся перавоз праз Дняпро, мытня і корчмы, якія давалі выключна вялікія прыбыткі для княскай казны.
    Але не толькі Вячаслаў, але і Яраполк і Давыд мелі спажыву з гэтага паходу. Яны, пранікнуўшы далей на тэрыторыю Менскага княства, захапілі 18 студзеня444 (такім чынам, падзеі фактычна адбываліся ў 1117 г. паводле нашага календара) Друцк, разрабавалі яго і «ўзялі на шчыт», г. зн. вывелі насельніцтва, якое пасля пасадзілі ў Пераяслаўскім княстве ў спецыяльна пабудаваным горадзе Жэлні. Апошняе добра сведчыць, наколькі важна было захапіць палон для засялення ім бязлюдных прастораў. Захоп Друцка меў і стратэгічнае значэнне — гэтым самым Менск адразаўся ад Полацка і пазбаўляўся дапамогі з боку апошняга.
    I вось толькі цяпер, калі Глебу быў нанесены моцны флангавы ўдар, Манамах на чале свайго кіеўскага войска пайшоў на Менск (у «Аповесці мінулых гадоў» памылкова сказана «к Смоленьску»), Лаўрэнцьеўскі летапіс нават захаваў дакладную дату гэтага паходу — 28 студзеня, г. зн. праз 10 дзён пасля ўзяцця Друцка. Аднак Глеб не разгубіўся ад нанесеных яму ран і рашыў абараняцца ад Манамаха, не выходзячы за сцены свайго горада, паколькі для вайны на адкрытай прасторы ў яго не хапала войска445. Відаць, да такой тактыкі прыбег быў Глеб і ў 1104 г., калі Менск застаўся непрыступны для непрыяцеля, таму і цяпер вырашыў заняць абарону за сценамі горада. Убачыўшы непрыступнасць Менска, Уладзімір, не спадзеючыся на поспех (напэўна ж, улічыў вопыт 1104 г.) і каб не мець шмат страт, вырашыў браць Менск не прыступам, а працяглай аблогай, каб тым самым прымусіць Глеба пад пагрозай голаду добраахвотна здацца. 3 мэтай даць зразумець гэта менскаму князю ён загадаў будаваць для сябе і для войска зімовыя памяшканні, a таксама паставіць па ўсіх дарогах конныя заставы і з зямлі Глеба сабраць корм для свайго войска і для коней446. I Глеб, спалоханы ўбачаным, вымушаны быў паслаць сваіх паслоў да Уладзіміра, просячы літасці. Усё гэта ўзрадавала Манамаха, бо ён разумеў, што доўгае стаянне зімой знясіліла б яго войска447 і перад ім магла б паўстаць непрыемная перспектыва «не успеше ннчтоже», вярнуцца назад, як гэта было ў 1104 г. Але, каб болей нагнаць страху на Глеба, Манамах з вялікім гневам сказаў, што яму не будзе літасці да таго часу,
    пакуль Глеба і яго азлобленых дараднікаў скаванымі да яго не прывядуць448 . 3 гэтымі словамі і адпусціў ён паслоў Глеба. Але адначасова таемна паслаў людзей да іх, каб яны падвучылі Глеба прасіць заступніцтва за сябе і іншых князёў, што Глеб, бачачы безвыходнасць свайго становішча, і зрабіў. I вось Манамах, як бы паважаючы просьбу князёў, абяцаў злітавацца над Глебам, калі ён сам да яго прыйдзе перапрошваць. I назаўтра Глеб разам з жонкаю, дзецьмі і вяльможамі прыйшоў да Уладзіміра і ў зборы ўсіх князёў прасіў літасці. Уладзімір жа, узяўшы ад Глеба абяцанне надалей быць паслухмяным, дараваў яму, вярнуў яму Менск і іншыя гарады і з войскам вярнуўся ў Кіеў449.
    3 разгледжанага бачна, што мір паміж Манамахам і Глебам быў дасягнуты шляхам кампрамісу. Першы, памятаючы аб выніках паходу 1104 г., не рызыкнуў браць прыступам Менск і, ужыўшы шэраг зманлівых тактычных прыёмаў, змусіў менскага князя да пакоры. Другі ж, прыняўшы ўмовы Манамаха, збярог сваю сталіцу ад разбурэння, а сваю зямлю ад далейшага рабавання і спусташэння. I ўсё ж спроба Менска завалодаць прыпяцкімі дрыгавіцкімі землямі, якія былі вельмі важныя для Кіева ў стратэгічных і эканамічных адносінах, абышлася яму дарагой цаной, стратай важнейшага ўчастка Падняпроўя, а магчыма, як думае Л. Аляксееў, і Верхняга Панямоння450, разрабаваннем і спусташэннем Друцка. Таму зразумела, што Менску змірыцца з гэтым азначала страту ўсяго таго, што было набыта ім у апошні час і што забяспечвала яму паўнакроўнае палітычнае і эканамічнае жыццё. Вось таму цалкам зразумела, чаму Глеб не мог доўга захоўваць мір з Манамахам. Аднак у яго не было дастатковых сіл, каб пачаць барацьбу з Кіевам. Паколькі ад стратаў Менска пацярпелі і інтарэсы Полацка, які, у прыватнасці, быў таксама адціснуты ад Дняпра, Глеб і звярнуўся па дапамогу да палачанаў, і яны не адмовілі яму ў гэтым, што яшчэ раз пацвярджае адзінства Полацкай зямлі і ў час раздрабнення на ўдзелы.
    Трэба зазначыць, што падзеі, звязаныя з далейшай барацьбой Глеба, вельмі заблытаныя, і не толькі ў храналагічных адносінах, як лічыў В. Данілевіч451. Сапраўды, розныя даты (1117, 1119) мы бачым не толькі ў розных крыніцах, але і ў адной і той жа452. Аднак паколькі больш дэталёвыя звесткі пра гэтыя падзеі мы знаходзім у тацішчаўскіх матэрыялах, то і бяром іх за аснову. Паводле іх, у 1119 г. Глеб Менскі разам з палачанамі «пакя начал воевать областн Владнмнровых детей, Новогородскую (г. зн. Наваградскую.— М. Е.) н Смоленскую»453. Як бачым, першаю названа Новагародская зямля, што вельмі паказальна. Гэта пацвярджае меркаванне
    Л. Аляксеева, што Глеб Менскі ў 1116 г. страціў свае пазіцыі не толькі ў Падняпроўі, але і ў Верхнім Панямонні. Менавіта іх, лічачы гэта больш лёгкай справай, Глеб і рашыў найперш захапіць, каб, узяўшы тут патрэбныя сілы і сродкі, выкарыстаць іх для адваявання Падняпроўя. Варта звярнуць увагу на наяўнасць у той час Новагародскай вобласці. Прайшло семдзесят гадоў з нечым з часу заснавання Новагародка (1044 г.), як ён ужо стаў цэнтрам гістарычнай вобласці ў Верхнім Панямонні. Мы ўжо ведаем, што Наваградак быў заснаваны найперш як умацаваны пункт Кіева для панавання яго над Літвой, якая была суседняй з Полацка-Менскай зямлёй. I таму натуральна, як ужо адзначалася намі, ён стаў яшчэ адным вузлом супярэчнасцяў паміж Кіевам і Полаччынай. Нездарма ж Усяслаў Чарадзей у 1067 г. накіраваў супроць яго свой удар. Тое ж самае недзе паміж 1116 і 1119 гадамі зрабіў і Глеб. Магчыма, Т. Нарбут меў нейкія крыніцы, якія сведчылі аб паходах Глеба на Літву, у якой нібыта княжыў Жывінбуд. У святле тацішчаўскіх звестак аб тым, што Глеб ваяваў Новагародскую вобласць, гэтыя паведамленні выглядаюць не такімі ўжо фантастычнымі, бо, зразумела, каб адваяваць Літву ці частку яе, трэба было ваяваць з Новагародкам, які належаў некаму з «дзяцей Уладзіміравых». Крыніцы не паведамляюць пра вынікі гэтага паходу. Аднак трэба думаць, што ён быў паспяховы, бо інакш Глеб не змог бы пайсці на Смаленскую вобласць, куды адышлі захопленыя ў Глеба Орша і Копысь. Хутчэй за ўсё што гэты паход Глеба прывёў Уладзіміра Манамаха да дзеянняў у адказ. Ва ўсіх летапісах гаворыцца, што супроць Глеба выступіў сам кіеўскі князь, у В. Тацішчава — што ён паслаў для гэтага сына Мсціслава, а паводле Т. Нарбута — Яраполка. Але гэта апошняе — яўнае блытанне з падзеямі 1116 г., калі Яраполк сапраўды «ўзяў на шчыт» Друцк, што Т. Нарбут адносіць да 1119 г. Зазначым яшчэ пра беспадстаўнасць сцверджання Нарбута аб тым, што Яраполк перасяліў палонных дручанаў на месца Наваградка і гэтым паклаў пачатак заснаванню горада. Дакумент 1589 г., на які спасылаўся Т. Нарбут і ў якім нібыта значыўся Жзлненскі падзамак, не захаваўся. Калі б такі падзамак меўся ў сапраўднасці, то ён, напэўна, быў бы зафіксаваны і ў іншых дакументах.