• Часопісы
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    Вядома, што палачане не маглі з гэтым змірыцца. Пазбаўленыя магчымасці весці адкрытую барацьбу на сваёй зямлі, што магло прывесці да непамерна вялікіх ахвяр, многія палачане беглі ў суседнюю Літву, адгароджаную пушчамі і балотамі, і адтуль рабілі набегі на непрыяцеляў. Трэба яшчэ ўлічваць, што Літва і да гэтага была ў немалой ступені скаланізавана крывіцкім і дрыгавіцкім насельніцтвам, якое лічыла Полацк сваёй метраполіяй і таму не магло не прымаць новых пасяленцаў і не дапамагаць ім у змаганні з кіеўскімі ўладарамі. Менавіта тут, у Літве, хутчэй за ўсё былі прыхаваны тыя полацкія князі, якія не трапілі ў рукі кіеўскіх ваяводаў. Можна меркаваць, што гэта яны і стаялі на чале арганізаванага імі адпору кіеўскай уладзе. Вось чаму, як зусім слушна заўважыў у свой час I. Бяляеў, Мсціслаў атрымаў звесткі ад сына (Ізяслава), што сіла палачанаў хаваецца ў літвянскай зямлі і што, не пакарыўшы яе, нельга спакойна валодаць Полацкам498. На сувязь паходу Мсціслава на Літву з папярэднімі полацкімі падзеямі ўказваў М. Доунар-Запольскі49 , гэту ж думку абгрунтоўвае і Л. Аляксееў . Аднак у крыніцах мы маем разыходжанне як у датах паходу Мсціслава на Літву, так і ў выніках яго. У Лаўрэнцьеўскім летапісе ён значыцца пад 1131 г., у Іпацьеўскім — пад 1132 г., у першым паход паказаны пераможным, у другім — няўдалым. Выхад з гэтых супярэчнасцяў могуць даць тацішчаўскія матэрыялы, якія паказваюць два паходы: першы —
    у 1130 г. (і запіс гэты адпавядае запісу Лаўрэнцьеўскага летапісу пад 1131 г.) і другі — у 1131 г. (а гэты запіс адпавядае запісу Іпацьеўскага летапісу пад 1132 г.). 3 гэтага можна зрабіць вывад, што мы маем справу не з адным, а з двума паходамі Мсціслава на Літву. Толькі кожны з іх паасобку трапіў ці ў Лаўрэнцьеўскі, ці ў Іпацьеўскі летапісы, а абодва знайшлі сваё адбіццё ў адной з крыніц, якую чытаў В. Тацішчаў і якая не дайшла да нас (магчыма, у Полацкім летапісе). Таму мы лічым тую крыніцу больш праўдзівай, да таго ж яна і больш дэталёвая. Мы таксама бяром за аснову і яе храналогію. Асабліва для нас пераканаўчай з’яўляецца тут дата першага паходу — 1130 г. Яна паказвае, што барацьба Полацка з Кіевам амаль не перапынялася пасля расправы з полацкімі князямі. У выніку гэтага паходу, як сведчаць і Лаўрэнцьеўскі летапіс, і матэрыялы В. Тацішчава, былі разбураны многія пасяленні і ўзяты вялікі палон. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што галоўнай задачай Мсціслава было нанесці шкоду эканоміцы і насельніцтву Літвы і тым самым пазбавіць Полацк важнага рэзерву ў барацьбе. Выключна важнае для нас паведамленне пра тое, што Мсціслаў пасля паходу «возвратнлся в Новград»501, г. зн. у сучасны Наваградак, адкуль ён пайшоў у Кіеў. Слова «возвратнлся» дае падставу думаць, што з Наваградка Мсціслаў і пачаў непасрэдна захоп Літвы. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што Наваградак для Кіева паранейшаму быў умацаваным пунктам для ажыццяўлення свайго ўладарання над Літвой, адкуль адкрываўся шлях на Полаччыну.
    Але, відаць, гэты паход, хоць і прынёс нямала бед палачанам і Літве, не спыніў іх дзеянняў супроць Кіева, і таму праз год спатрэбіўся другі. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў адрозненне ад першага, які быў зроблены сіламі толькі аднаго Мсціслава, гэты паход быў кааліцыйны, бо ў ім апроч войска самога кіеўскага князя ўдзельнічалі яго сыны, чарнігаўскія князі і Усевалад Гарадзенскі (ён лічыцца гродзенскім князем)502. Такая вялікая канцэнтрацыя сіл, відаць, патрэбна была для нанясення выключна моцнага, сакрушальнага і спусташальнага ўдару па Літве. Аднак на гэты раз літва і палачане, навучаныя папярэднім вопытам, прынялі іншую тактыку. Яны, вырашыўшы не ўступаць у непасрэдную сутычку з ворагам, самі папалілі сваё жытло і пайшлі ў лясы, узяўшы з сабой скаціну. Мсціслаў жа спустошыў палі. Як бачым, почырк гэтага паходу той жа самы, што і папярэдняга. Мсціслаў пасля гэтага распусціў сваё войска. Ваяводы, не чакаючы якой-небудзь небяспекі ад літвы, ішлі неасцярожна. Аднак літва, убачыўшы разрозненыя войскі, напала на іх, многіх пабіла і некалькі абозаў з нарабаваным забрала503.
    Брама дзядзінца старажытнага Менска. XII ст. (макет М. Кабякова)
    Як бачым, тактыка літвы ў гэтым выпадку нагадала тактыку земгалаў у вайне з палачанамі ў 1106 г., якія таксама, відаць, ішлі разрознена. Такім чынам, гэты паход Мсціслава меў няўдалы фінал і, нягледзячы на шматлікасць яго ўдзельнікаў, не дасягнуў сваёй мэты. Паходы Мсціслава на Літву ў 1130 і 1131 гг. яшчэ раз высветлілі шчыльную сувязь гэтай зямлі з Полаччынай, што, як убачым, яшчэ ў большай ступені выявіцца ў далейшым.
    3-за беднасці звестак коратка спынімся на гісторыі Тураўскага княства ў першай трэці XII ст. У знешнім выяўленні яна ў цэлым вызначалася, як і раней, прывязанасцю Турава да Кіева. Аднак з гэтага не вынікае, што інтарэсы Турава заўсёды былі ў забыцці і падначальваліся толькі велікакняскім інтарэсам. Нездарма ж некаторыя даследчыкі лічылі, што ўдзел кіеўскага войска ў паходзе 1104 г. на Менск быў прадыктаваны інтарэсамі Тураўскага княства, якое падпадала нападам Глеба Менскага . Разгледжаны вышэй паход Уладзіміра Манамаха на Менск у 1116 г. быў таксама непасрэдна выкліканы нападам Глеба на Дрыгавіцкую зямлю.
    Летапісныя звесткі даюць падставу лічыць, што пры жыцці Святаполка і асабліва яго князяванні ў Кіеве тураўскім князем быў яго сын Яраслаў і што гэтым тлумачыцца наяўнасць у яго войску пінянаў. Аднак становішча змянілася пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняскі пасад. У Яраслава была адабрана яго вотчына — Тураў, што гаворыць аб намеры Манамаха падначаліць апошні непасрэдна сабе. I хоць Яраславу была пакінута Валынь, ён застаўся незадаволены, але не выказаў гэтага адкрыта, бо спадзяваўся пасля смерці Уладзіміра Манамаха сесці ў Кіе ве, адначасова маючы і Тураў. Аднак убачыўшы, што Уладзімір Манамах меў намер аддаць Кіеў свайму сыну Мсціславу, Яраслаў пачаў узброеную барацьбу супроць вялікага князя, за што быў пазбаўлены Валынскага княства. He дапамагла яму і падтрымка венграў у 1123 г., ён быў пазбаўлены жыцця падасланым забойцам, і, відаць, да 1125 г. Тураўскае княства знаходзілася ў непасрэдным уладанні Манамаха, а пасля яго смерці дасталося яго малодшаму сыну Вячаславу, які да гэтага княжыў у Смаленску. Мы ўжо з разгледжанага вышэй ведаем, што Тураўшчына была цалкам уцягнута Кіевам у барацьбу з Полаччынай. Аднак гэтыя падзеі для нас цікавыя і тым, што яны выявілі далейшы працэс феадальнага драблення Тураўскай зямлі. Сапраўды, у войску Мсціслава, якое ў 1127 г. ішло на Ізяслаўль, побач з Вячаславам былі і Усевалодак з Гародна (зяць Уладзіміра Манамаха) і Вячаслаў з Клецка (сын Яраслава Святапол-
    кавіча). Гэта доказ таго, што ў Тураўскім княстве з’явіліся ўдзелы Гарадзенскі (яго нельга блытаць з Гродзенскім княствам) і Клецкі. Вышэй мы ўжо ўказвалі і на значэнне Берасця як удзельнага горада, што выявілася ў 1101 г. Няма сумнення, што і Пінск ужо набыў такую ролю. Як бачым, палітычная залежнасць Тураўскага княства не магла стрымаць яго сацыяльна-эканамічнага развіцця, і яно ў гэтых адносінах было амаль упоравень з Полацкім княствам.
    Як мы маглі ўжо ўпэўніцца, гісторыя Смаленскага княства ў першай трэці XII ст., як і раней, шчыльна пераплятаецца з гісторыяй Полацка, найперш у барацьбе з ім. Смаленцы былі ў складзе войска, пасланага супроць Глеба Менскага ў 1104 г. Асабліва важным для Смаленска быў удзел яго ў паходзе супроць таго ж князя ў 1116 г., у выніку чаго ён назаўсёды завалодаў Оршай і Копысем. У 1121 г. Смаленск стаў месцам уціхамірвання полацкіх князёў. У паходзе на Полаччыну ў 1127 г. і на Літву ў 1131 г. таксама было смаленскае войска. Усе гэтыя факты, у выніку якіх Полацк часова слабеў, а Смаленск мацнеў, і далі магчымасць апошняму прэтэндаваць на дамінуючае месца сярод крывіцкіх земляў.
    НОВЫЯ ЎСКЛАДНЕННІ I ЦЯЖКАСЦІ
    Паходы Мсціслава на Полацк і Літву былі фактычна апошнія для Кіева, перад якімі ставілася мэта падначалення яму іншых земляў. 14 красавіка 1132 года Мсціслаў памёр. I гэтая падзея чыста суб’ектыўнага характару адразу выявіла ўсю далейшую нежыццяздольнасць «шматковай імперыі Рурыкавічаў», што распалася на шматлікія ўдзелы, паміж якімі разгарэлася яшчэ з большай сілай міжусобная барацьба.
    Перамены, якія пачаў Яраполк, што заняў месца свайго брата на кіеўскім пасадзе, закранулі і Полацк. Менавіта Ізяслаў, які сядзеў тут, быў пераведзены ў Пераяслаўль, пакінуўшы сваё ранейшае месца брату Святаполку. Але палачане, добра разумеючы, што кіеўскія князі, якія завязлі ў барацьбе паміж сабою за ўдзелы, не прыйдуць на дапамогу Святаполку, рашылі пазбавіцца ад яго. Яны выгналі Святаполка, сказаўшы: «Лішается нас»504 а. Гэта адбылося недзе ў жніўні — верасні 1132 г. Выгнанне Святаполка яшчэ раз пацвердзіла, што палачане не цярпелі ў сябе князёў іншых дынастый. Гэтым разам полацкім князем быў абраны Васілька, сын малодшага Усяславіча — Святаслава-Георгія, высланага разам з іншымі ў Візантыю. Вядома ж, Васілька не мог у такім хуткім часе вярнуцца з Візантыі. Ясна, што
    Каменны абразок Маці Божае з Менска. XII — пач. XIII стст.
    ён разам з сястрой Прадславай (Ефрасінняй Полацкай) унік высылкі і быў дзесьці блізка, верагодней за ўсё ў Літве. Маюць рацыю тыя даследчыкі, якія меркавалі, што Васілька і арганізаваў змову супроць Святаполка505. Адначасова, гаворачы аб асобе Васількі Святаславіча, нельга выпускаць з-пад увагі тое, што ён, паводле звестак В. Тацішчава, быў унукам Уладзіміра Манамаха506. 3 гэтага выцякае, што яго бацька Святаслаў Усяславіч быў жанаты з якойсьці дачкой Манамаха. Цяжка сказаць, калі гэта магло адбыцца: да ці пасля смерці Усяслава. Магчыма, што гэты факт з’яўляўся паказчыкам прымірэння паміж Усяславам і Манамахам дзесьці ў канцы 80-х гадоў XI ст., пацверджаннем чаго і быў гэты шлюб. Тое, што Васілька прыходзіўся ўнукам Манамаху, магло пэўным чынам абараніць яго ад высылкі з іншымі полацкімі князямі.
    Але аднаўленне аўтаноміі не адразу пашырылася на ўсю Полаччыну. Факты паказваюць, што Менск з яго ўдзелам па-ранейшаму заставаўся пад уладай Кіева. Так, калі ў выніку суперніцтва паўднёварускіх князёў Ізяслаў Мсціславіч вымушаны быў пакінуць Пераяслаўль і кіеўскі князь Яраполк зімой 1132 г. аддае яму Менск, г. зн. тое, паводле летапісу, што засталося ад ранейшай воласці507, г. зн. Полацка, дадаўшы яму яшчэ Тураў і Пінск. I на гэта апошняе мы звяртаем асаблівую ўвагу, бо яно было невыпадковым і з’яўлялася вельмі паказальным. Па-першае, гэта падкрэслівала ўзрослае становішча Менска, да якога (а не ён) дадаюц-