• Часопісы
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    ТУРАЎ I СМАЛЕНСК ПАКАЗВАЮЦЬ СВАЮ МОЦ
    Для Тураўскай зямлі гэты час, як і пазнейшы, да 1158 г., вызначаецца выключнай складанасцю і заблытанасцю526. Менавіта на лёсе Тураўскай зямлі, якую моцна трымаў Кіеў у сваіх руках, з асаблівым цяжарам адбілася міжусобная разаніна. Для Тураўшчыны наступіў трагічны час разрывання на кавалкі і ўкарачэння тэрыторыі. Аднак і ў гэту
    пару нечуванага прыніжэння Тураўская зямля не загінула як палітычная і этнічная асобнасць. Болып за тое, менавіта цяпер яна, як і іншыя землі, найбольш яскрава выявіла сваё імкненне да аўтаноміі.
    Хоць на тураўскім пасадзе нямала перабывала князёў, але найболып выдатнай постаццю тураўскай гісторыі 30— 40-х гадоў XII ст. з’яўляецца князь Вячаслаў Уладзіміравіч, сын Манамаха (1083—1155 гг.). Яшчэ з юначага ўзросту ён быў уцягнуты ў ваенна-палітычнае жыццё. Ен быў актыўным удзельнікам барацьбы Кіева з Полацкам. Гэта ён у 1116 г. як смаленскі князь адваяваў у Глеба Менскага Оршу і Копысь, а ў 1127 г. як тураўскі князь удзельнічаў ва ўзяцці Ізяслаўля. Пасля смерці Мсціслава ў 1132 г. Вячаслаў быў пасланы ў Пераяслаўль, адкуль быў выгнаны яго пляменнік Ізяслаў Мсціславіч, якому, як мы ведаем, у прыдачу да Менска былі дадзены Тураў і Пінск. Але, адчуваючы сябе тут няўтульна пад сталай пагрозай нападу полаўцаў і чарнігаўскіх Ольгавічаў, Вячаслаў праз год зноў вяртаецца ў Тураў, выгнаўшы адтуль Ізяслава Мсціславіча. У барацьбе, якая завязалася ўслед за гэтым паміж вялікім князем Яраполкам і Ольгавічамі, Вячаслаў бярэ бок першага і пасылае ў 1135 г. яму на дапамогу тураўскае войска. Пасля смерці Яраполка ў 1139 г. Вячаслаў зрабіў спробу захапіць кіеўскі пасад, але, не падтрыманы кіеўскім земствам, пацярпеў няўдачу ад Усевалада Ольгавіча, якому аказалі вырашальную падтрымку чарнігаўскія князі. Вячаслаў вымушаны быў зноў вярнуцца ў Тураў. У 1142 г. Усевалад зрабіў спробу захапіць Тураўскую зямлю, сказаўшы Вячаславу: «...седешн во Кневской волостн, а мне достонть, н ты пондн в Переяславль отцыну свою»527. Як бачым, Усевалад атаясамліваў Тураў з Кіеўскай воласцю. Аднак валоданне кіеўскім пасадам не цягнула за сабою абавязковае валоданне Тураўскай зямлёй. Так, напрыклад, тры кіеўскія князі — Святаслаў Яраславіч, Мсціслаў і Яраполк Уладзіміравічы — непасрэдна не валодалі ёю. Тураўскае княства заўсёды захоўвала тэрытарыяльную цэласнасць. Адносіны Кіева і Турава не былі адносінамі непасрэднай залежнасці і падначаленасці, і таму з боку Усевалада Мсціславіча адносіць Тураў да Кіеўскай воласці было зусім беспадстаўным528. Аднак пад пагрозай узброенай сілы Вячаслаў быў змушаны пакінуць Тураў і перайсці ў Пераяслаўль. У Тураве Усевалад пасадзіў свайго сына Святаслава, што выклікала незадавальненне братоў і пляменнікаў Усевалада. Зноў завязалася барацьба, у ходзе якой Ольгавічы напалі на Пераяслаўль, што прымусіла Вячаслава пакінуць гэты горад і вярнуцца ў Тураў. Зазначым, што ў ходзе гэтых падзей значна пацярпела радзіміцкая зямля, якая належала чарнігаўскаму
    Абразкі-ўстаўкі з Турава. XIII ст. (волава)
    князю Ігару Ольгавічу, што ў саюзе з іншымі сваімі родзічамі напаў на Пераяслаўль. Смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч, даведаўшыся аб нападзе на яго дзядзьку Вячаслава, напаў на радзіміцкую зямлю і папаліў яе разам з горадам Гоміем (гэта першае пісьмовае ўпамінанне Гомеля, якое адносіцца да 1142 г.). Справа кончылася тым, што Усевалад, не хочучы дзяліць Северскую зямлю, рашыў задаволіць прэтэнзіі сваіх родзічаў за кошт Тураўскай зямлі. Ім былі аддадзены Берасце, Дарагічын, Клечаск, Рагачоў і Чартарыйск529. Гэты падзел вельмі добра ўдакладняе тэрыторыю Тураўскай зямлі, пасля яго, напрыклад, ніхто не будзе пярэчыць, што Берасце не было ў складзе Тураўскага княства. Вядома, што 1142 г. быў сумнай вехай у гісторыі Турава, з якой пачынаецца раздача яго тэрыторыі і кароткія па часе ўладанні ёю князёў розных дынастычных ліній530. Аднак нельга пагадзіцца з тым, што з гэтага часу толькі і пачынаецца перыяд драбнення Тураўскай зямлі. Як мы бачылі, гэты працэс пачаўся значна раней. Каштоўнасць летапіснага паведамлення пад 1142 г. для нас і ў тым, што яно высветліла і тыя гарады, якія набылі ўдзельнае значэнне, а менавіта: Дарагічын, Рагачоў і Чартарыйск. Апроч таго, нельга ставіць на адну дошку такія розныя гістарычныя з’явы, як раздаванне частак Тураўскай зямлі розным князям і яе драбненне на ўдзелы. Калі першая сапраўды садзейнічала аслабленню княства, то другая гаварыла аб яго далейшым эканамічным развіцці, а значыць, і ўмацаванні яго эканамічнай і разам з тым палітычнай моцы. Як мы ўжо бачылі на прыкладзе Полацкай зямлі, драбненне на ўдзелы не абавязкова цяг-
    не за сабой страту палітычнай еднасці. Тое ж мы ўбачым далей у адносінах Тураўскай зямлі.
    Мірныя адносіны Турава з Кіевам прадаўжаліся да смерці Усевалада Ольгавіча ў 1146 г., калі кіеўскі пасад захапіў падтрыманы кіяўлянамі Ізяслаў Мсціславіч, пляменнік Вячаслава. Есць меркаванне, што паміж імі была раней зроблена ўмова, паводле якой Ізяслаў, стаўшы кіеўскім князем, возьме да сябе ў суправіцелі Вячаслава531. Магчымасць такога не выключана. Але справа тут не ў тым, што ён не дачакаўся ад Ізяслава запрашэння ў Кіеў. Прычыну далейшых дзеянняў Вячаслава трэба шукаць найперш не ў асабістых амбіцыях гэтага князя, а ў інтарэсах тураўскіх баяраў, якіх, паводле сведчання летапісу, ён паслухаў532. У гісторыі Тураўшчыны нарэшце выдаўся вельмі рэдкі момант, які адразу закрэсліў традыцыйнае ўяўленне пра поўную палітычную забітасць гэтага балотнага краю, даўшы яго ў праўдзівым святле.
    Што ж адбылося? Вячаслаў — вельмі нерашучы чалавек, але, падбухтораны сваімі баярамі, не толькі не выказаў пашаны Ізяславу, але і самохаць далучыў да сваіх уладанняў раней адабраныя гарады і ў дадатак да гэтага нават захапіў Уладзімір Валынскі для свайго пляменніка Уладзіміра Андрэевіча. Можна ўявіць сабе, як усё гэта было неспадзявана для Кіева, які прывык бачыць у Тураве заўсёды свайго пакорнага падручнага. I таму Ізяслаў, раз’юшаны такой нябачанай дзёрзкасцю, пасылае ў Тураў двух князёў — Святаслава Усеваладавіча і Расціслава Мсціславіча — чыніць расправу. Характэрна, што лягчэйшую кару атрымаў Вячаслаў: ён быў пераведзены княжыць у Перасопніцу. Больш цяжкі лёс напаткаў тураўскага епіскапа Акіма і пасадніка Жыраслава Яванкавіча: іх, закаваных у кандалы, прывезлі ў Кіеў. Кіеўскія карнікі добра разгледзелі сапраўдных віноўнікаў тураўскага сваволля. Бясспрэчна, што Акім і Жыраслаў былі найбліжэйшымі дарадчыкамі Вячаслава. Цікава, што нават епіскап, асоба духоўная, не толькі пранікся мясцовымі інтарэсамі, але і быў найболып паслядоўным іх выразнікам. Акім болып не вярнуўся ў Тураў, ён быў заменены епіскапам Іаанам533. Дый пасаднік Жыраслаў не быў тураўскага паходжання. Але гэта не мела істотнага значэння, галоўнае было ў задавальненні інтарэсаў тых, каму ён служыў, у дадзеным выпадку — тураўскіх баяраў. Усё гэта і вытлумачвае выключна суровае пакаранне для Акіма і Жыраслава. На жаль, у гістарычнай літаратуры гэтай важнай падзеі не надаецца належнай увагі. Яна там як радавы факт наогул не ўпамінаецца (напр., у «Гісторыі Беларускай ССР», т. 1). А між тым гэтая падзея красамоўна паказала, што Тураўская зямля,
    нягледзячы на сваю векавую падуладнасць, не страціла імкнення да самастойнага палітычнага жыцця.
    Гэтым бліскучым эпізодам і закончылася дзейнасць Вячаслава Уладзіміравіча як тураўскага князя, якая з перапынкамі працягвалася 20 гадоў (1125—1132, 1132—1139, 1139— 1142, 1142—1146 гг.). Вядома, гэтага часу дастаткова было, каб Вячаслаў прывык да Турава і зжыўся з ім. Летапісы не паведамляюць, чаму Вячаслаў настойліва вяртаўся ў Тураў. Але гэта быў тыповы факт для часу эканамічнага і палітычнага выспявання паасобных абласцей, што прыводзіла да росту мясцовых інтарэсаў і пранікнення імі князёў, што пра вілі там, і іх трывалага асядання ў гэтых землях. Мясцовыя баяры настойліва патрабавалі ад князя выканання іх волі, што ён і рабіў незалежна ад таго, ці быў ён валявы, як Юрый Даўгарукі, ці бесхарактарны, як Вячаслаў Тураўскі. У далейшым мы бачым Вячаслава і на кіеўскім пасадзе ў якасці суправіцеля Ізяслава Мсціславіча, у распараджэнне якога ён аддаў сваю дружыну. Памёр ён даволі старым чалавекам у 1155 г.
    Але Тураў па-ранейшаму ў сувязі з барацьбой рускіх князёў за Кіеў перажываў княскую чахарду. Адправіўшы Вячаслава ў Перасопніцу, Ізяслаў пасадзіў у Тураве свайго сына Яраслава. Аднак у 1150 г. растова-суздальскі князь Юрый Даўгарукі, заваяваўшы Кіеў, аддае Тураў разам з Пінскам і Перасопніцай свайму сыну Андрэю (Багалюбскаму), а Святаславу Ольгавічу — Слуцк, Клецк і ўсю астатнюю зямлю534. Праўда, у хуткім часе ў той жа год Ізяслаў Мсціславіч адабраў ад Андрэя Пінск і Перасопніцу. У 1154 г. Расціслаў Мсціславіч, заняўшы кіеўскі пасад, аддае Тураў Святаславу Усеваладавічу. Але ў наступным годзе Юрый Даўгарукі, зноў стаўшы кіеўскім князем, садзіць у Тураве сына Барыса.
    I ўсё ж такое княскае мільгаценне на тураўскім пасадзе, якое суправаджалася чаргаваннем ненажэрных дружынаў і дарадцаў і поўным забыццём мясцовых інтарэсаў, не аслабіла зямлю, не дэзарганізавала і не спаралізавала яе, што і паказалі наступныя падзеі яе гісторыі. Дзесьці ў прамежку 1157—1158 гг. тураўскім князем стаў Юрый Яраславіч. Ен даводзіўся ўнукам вядомаму ўжо нам Святаполку Ізяславічу, князю тураўскаму і кіеўскаму. Крыніцы не адбілі канкрэтных абставін укнязявання Юрыя ў Тураве, і таму робяцца меркаванні, што ён выкарыстаў для гэтага зручны момант, калі ў Тураве адсутнічаў яго князь Барыс, што паехаў на пахаванне свайго бацькі Юрыя Даўгарукага, а Ізяслаў Давыдавіч яшчэ не паспеў умацавацца ў Кіеве. Невядомым застаецца, якім удзелам валодаў раней Юрый.
    Паасобныя летапісныя звесткі ў перыяд з 1149 па 1154 гг. указваюць на тое, што ён, будучы бліжэйшым дарадцам Юрыя Даўгарукага, набыў багаты палітычны і вайсковы вопыт, што, вядома, садзейнічала яго ўмацаванню ў Тураве. Немалое значэнне тады мела і тое, што Юрый быў патомкам старшай лініі племя Яраслава — Ізяславічаў, прадстаўнікі якой знаходзіліся на тураўскім пасадзе каля 60 гадоў. Усё гэта рабіла Юрыя Яраславіча ў вачах тураўцаў сваім князем. I вось у 1158 г. Ізяслаў Давыдавіч, адчуўшы сябе ўпэўнена на велікакняскім пасадзе, убачыў, што сярод яго ўладанняў няма Турава, які быў заўсёды для Рурыкавічаў як бы кіеўскім прыдаткам. Відаць, Ізяслаў спачатку звярнуўся да Юрыя з патрабаваннем добраахвотна пакінуць Тураў або, прынамсі, прызнаць кіеўскую ўладу над сабой, на што не маглі згадзіцца ні Юрый, ні тураўцы. Што так магло быць, сведчаць далейшыя рашучыя дзеянні Кіева. Ізяслаў Давыдавіч, па сутнасці, згуртаваў шматлікую кааліцыю, у якой апроч яго былі Яраполк з Луцка, і Яраполк Андрэевіч, і галіцкая помач, і Рурык Расціславіч са смаленцамі, і Уладзімір Мсціславіч (яму і павінен быў застацца Тураў за аказаную дапамогу Ізяславу Давыдавічу). Сустракаем мы тут і палачанаў (чаму яны прыйшлі сюды, мы скажам пасля), якія папалілі сёлы каля Турава. Моц зямлі была не толькі ў Тураве, але і ў Пінску, які паступова станавіўся як бы другой сталіцай. I яго павінна было ўзяць войска Берандзеічаў535.