Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
менавіта Мсціслаў адобрыў кандыдатуру Рагвалода481. Таксама нельга катэгарычна сцвярджаць, што Барыс у гэты час быў друцкім князем482.
Перш за ўсё прычыну спынення паходу трэба бачыць у тым, што як і ў 1021, 1067, 1116 гадах, так і цяпер перад кіеўскімі князямі паўставала перспектыва зацяжной вайны з няпэўнымі вынікамі. Трэба ўлічваць, што кіеўскія войскі, маючы ў асноўным справу з паўднёвымі вандроўнымі плямёнамі, вялі вайсковыя дзеянні ва ўмовах стэпу, у адкрытай мясцовасці. I таму прыродныя ўмовы Полаччыны з яе пушчамі, балотамі, мноствам рэк і азёраў былі непрывычныя для паўднёварусаў. У закрытай мясцовасці для іх усюды таілася пагроза (як убачым далей, у гэтым яны асабліва добра пераканаліся ў 1132 г.). Вось чаму Мсціслаў і ўсе ўдзельнікі кааліцыі, задаволіўшыся прызнаннем палачанамі сваёй пакоры, рашылі спыніць далейшае прасоўванне. Да таго ж вярталіся яны не з пустымі рукамі. Калі пра войскі, якія бралі Ізяслаўль, сказана, што яны «возвратншася с многым палоном», то трэба думаць, што і іншыя ўдзельнікі паходу мелі не менш здабычы. Хоць кіеўскія войскі адышлі з Ізяслаўля, Барысава, Друцка, аднак Менск не быў вернуты Полаччыне, што ў вялікай меры і прывяло да ўзнаўлення яго барацьбы з Кіевам.
ВЫСЫЛКА ПОЛАЦКІХ КНЯЗЁЎ, ПАХОДЫ НА ЛІТВУ I ІНШЫЯ ПАДЗЕІ
Барыс-Рагвалод на гэты раз нядоўга княжыў у Полацку. У наступным, 1128 годзе (паводле Іпацьеўскага і Густынскага летапісаў у 1129 г.) ён памёр. He выключана, што гэтая смерць была паскорана самімі палачанамі, каб тым самым вызваліць сябе ад абавязацельстваў перад Кіевам. Невядома, хто пасля смерці Барыса-Рагвалода заняў полацкі пасад. Паколькі ў ліку высланых пазней полацкіх князёў першы названы Давыд, можна меркаваць, што ён зноў вярнуўся ў Полацк пасля смерці Барыса. Але справа тут не ў паасобным якім-небудзь полацкім князю, бо наступныя падзеі пакажуць, што ўсе яны былі адзіныя ў адстойванні інтарэсаў сваёй зямлі.
Зусім невыпадкова, што менавіта ў гэты час, калі барацьба паміж Кіевам і Полацкам дасягае найвышэйшага напалу, у Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1128 г. заносіцца ўжо вядомае нам паданне аб помсце Рагнеды Уладзіміру за нанесеныя ёй і яе зямлі крыўды. Яно растлумачвала, чаму «меч взн
Полацк. Верхні замак, дзе мясціўся дзядзінец. XI—XIII стст.
мають Рогволожн внуцн протнво Ярославлнх внуков» ці, як яшчэ больш выразна сказана ў тацішчаўскай крыніцы, чаму «непрерывно междо внучаты Нзяславлн н Ярославлн пронсходнт вражда, іі меч содержат голый, к войне прнготовленный»483.
Відаць, адной з умоў міру 1127 г. было патрабаванне ад палачанаў абавязкова ўдзельнічаць у вайсковых мерапрыемствах Кіева. I вось, як сведчаць тацішчаўскія крыніцы, Мсціслаў, збіраючыся ў 1128 г. у паход на полаўцаў, паслаў да ўсіх князёў, у тым ліку і да полацкіх (у тэксце сказана «к полоцкнм н крнвнцкнм»484) загад прыходзіць з войскам да Кіева, каб пасля супольнымі сіламі лягчэй перамагчы ворага. I ў той час, калі ўсе князі адгукнуліся на заклік Мсціслава, полацкія не толькі не паслухаліся, але і сваю адмову яшчэ падмацавалі здзеклівымі словамі: «Ты з Боняком Шелудяком здравствуйте оба н управляйтесь самн, а мы нмеем дома что делать»485. У гэтым адказе асабліва яскрава выявілася разуменне палачанамі сваіх інтарэсаў. Зусім зразумела, што дзёрзкімі словамі палачанаў Мсціслаў «вельмн оскорбяся»486. I таму адразу пасля свайго пераможнага паходу на полаўцаў ён прыступіў да расправы з Полацкам. Найперш мы даведваемся, што Полацк, як толькі Мсціслаў пайшоў на полаўцаў, адразу напаў на кіеўскія ўладанні, ці, як казаў Мсціслаў, «на пределы братен» яго48 . I гэта зразумела: Полацк заўсёды выкарыстоўваў барацьбу Кіева
Якаў Палачанін (з узнятым мячом), удзельнгк Неўскай бітвы 1240 г. (мініяцюра XVI ст.)
на паўднёвых рубяжах для нападу на яго ўладанні. Трэба думаць, што палачане зрабілі спробу адваяваць Менск як найбольш важны для іх стратэгічны і эканамічны вузел, а таксама прыдняпроўскія землі з Оршай і Копысем. I гэта ў дадатак да ранейшага не магло яшчэ больш не ўгнявіць Мсціслава. 3 летапісных і тацішчаўскіх звестак нельга зрабіць высновы аб новым паходзе рускіх князёў на Полаччыну. У В. Тацішчава толькі сказана, што Мсціслаў, вярнуўшыся з паходу на полаўцаў, «послал в Полоцк воевод свонх»488. Вядома ж, гэтыя словы нельга разумець літаральна. Наіўна было б думаць, што ваяводы рызыкнулі б паказацца ў Полацку без войска. Ды ўжо тое, што былі пасланы менавіта ваяводы, гаворыць, што без вайсковай сілы тут не абышлося. Застаецца невядомым, ціаказалі палачане супраціўленне кіеўскім ваяводам. Вядома толькі, што яны, апынуўшыся ў Полаччыне, з мэтай атрымання больш лёгкай перамогі, узялі стаўку на раскол полацкага грамадства. Тактыка гэта была выпрацавана яшчэ ў Кіеве. Паводле В. Тацішчава, Мсціслаў загадаў сваім ваяводам аб’яўляць усім гарадам і землям Полаччыны, што не яны вінаватыя ў злачынствах перад ім і таму ім не будзе прычынена ніякага разбурэння і праліцця крыві, калі яны не заступяцца за сваіх князёў, адзіных віноўнікаў зла, прычыненага Мсціславу489. Вядома, ручацца за праўдзівасць гэтага, як і далейшага, мы не можам, тым болей што тыя адсутнічаюць у іншых крыніцах. Аднак
усё гэта ў духу сталай кіеўскай палітыкі ў адносінах да полацкіх князёў. Забойства Уладзімірам Рагвалода і яго сыноў каля 980 г., захоп у палон кіеўскім трыумвіратам у 1067 г. Усяслава Чарадзея і яго сыноў — усё гэта не што іншае, як імкненне знішчыць полацкую княскую дынастыю, якая, што мы ўжо адзначалі вышэй, была ўвасабленнем палітычнай аўтаноміі Полацкай дзяржавы. Мсціслаў, на вопыце папярэдніх двух гадоў упэўніўшыся, што замена аднаго полацкага князя другім ніякага істотнага выйгрышу нё дае, асабліва добра ўбачыў, чым былі для Полаччыны яе князі, і таму галоўны ўдар накіраваў супроць іх. I, як сказана ў В. Тацішчава, палачане вырашылі ахвяраваць сваімі князямі, адмовіўшыся ваяваць за іх з Мсціславам, прымусілі іх ехаць на суд у Кіеў. Зноў-такі мы павінны сказаць, што ў гэтым нічога дзіўнага няма. Полацкае веча (а гэта менавіта яно і фігуруе пад імем палачанаў) мела вялікую сілу ў сваёй зямлі і трымала сваіх князёў у моцнай залежнасці ад сябе. Апошнія да таго ж не прымаліся на князяванне ў іншыя рускія землі і таму вымушаны былі пакорліва зносіць сваю залежнасць ад веча. Гэта стала выразна выяўляцца ў XII ст., калі род Усяслава асабліва разросся. Вось чаму полацкае веча не цырымонілася са сваімі князямі, лёгка замяняючы іх аднаго другім, чаму нямала прыкладаў мы ўбачым далей. Таму і цяпер, у момант найвялікшай небяспекі з прычыны пагрозы спусташэння і абяскроўлівання ўсёй зямлі і немагчымасці бараніць яе перад непамернымі сіламі, яно прымусіла палачанаў ахвяраваць сваімі князямі. Аднак сказанае не дае падставы думаць, што полацкае веча не даражыла сваёй княскай дынастыяй. Як рускія землі не бралі да сябе Ізяславічаў, так і полацкае веча не брала да сябе нікога, апроч Ізяславічаў, чым таксама падкрэслівала адданасць свайму княскаму роду. Як пакажуць далейшыя падзеі, і на гэты раз, як і ў 1127 г., знешне дэманструючы сваю пакорлівасць, палачане аддалі не ўсіх сваіх князёў. Некаторых з іх, відаць, маладзейшых, яны прыхавалі ў надзейным месцы, спадзеючыся на скоры прыход лепшых часоў.
Полацкія князі, схопленыя кіеўскімі ваяводамі, былі адвезены ў Кіеў. Там, відаць, над імі было наладжана нешта накшталт паказальнага суда, бо ў В. Тацішчава сказана: «Мстнслав облнча нх перед князн»490. Намер Кіева канчаткова адарваць полацкую дынастыю Ізяславічаў ад іх зямлі пацвярджае і прысуд, паводле якога яны высылаліся ў Візантыю, куды на трох лодках і былі адпраўлены разам з жонкамі і дзецьмі, г. зн. з усім родам. Чамусьці Л. Аляксееў лічыць незразумелым, якія князі былі высланы за непадначаленне Кіеву, і толькі на падставе позняй «Степенной кнн-
Арнамент на адкосе акна ў Барысаглебскай царкве Бельчыцкага манастыра ў Полацку. XII ст.
гн» называе князёў Расціслава, Святаслава, Васіля і Івана. Аднак ранейшыя крыніцы, як, напрыклад, Іпацьеўскі летапіс, які аб высылцы полацкіх князёў расказваў пад 1140 г., апроч указаных называе першым Давыда, а Васіля і Івана ўказвае як Рагвалодавічаў, якія, відавочна, былі сынамі памёрлага ў 1128 г. Рагвалода-Барыса. Трэба думаць, што гэтая інфармацыя заслугоўвае большага даверу. Наяўнасць пяці высланых полацкіх князёў вельмі добра характарызуе іх адзінства і адкідае ўкаранелае ў гістарычнай навуцы сцвярджэнне аб заняпадзе Полацкай зямлі пасля смерці Усяслава ў выніку ўдзельнай варожасці яе князёў.
Як сведчаць усё тыя ж звесткі В. Тацішчава, выгнаныя ў Царград полацкія князі былі пасланы імператарам Іаанам, шваграм Мсціслава, у войска, якое змагалася супроць сарацынаў (арабаў), і што яны служылі з пахвалой491. Толькі двое з іх, браты Рагвалодавічы, каля 1140 г. вярнуліся на радзіму. Пра далейшы лёс астатніх ніякіх звестак у крыніцах мы не маем. Магчыма, што яны і закончылі сваё жыццё ў Візантыі, як гэта было з княгіняй Ксеніяй, жонкай Брачыслава (магчыма, ізяслаўскага князя), памершай у Царградзе і пахаванай у манастыры св. Данііла492. Праўда, у пазнейшым Васкрасенскім летапісе ёсць паведамленне аб лёсе яшчэ двух полацкіх князёў. Тут гаворыцца, што «внльняне взяше нс Царяграда князя Полотского Ростнслава Рогвалодовнча детей Давнла князя да брата его Мовколда князя, н тот на Внлне
первый князь Давнл, брат Мовколда большой»493. Далей у летапісе сцвярджаецца, што гэтыя два браты Расціславічы — Давіл і Маўколд — з’явіліся роданачальнікамі вялікіх літоўскіх князёў.
Бясспрэчна, што расправа з Полаччынай у 1129 г. з’яўляецца адной з самых сумных падзей у нашай гісторыі. Выгнанне полацкіх князёў не магло не ўразіць наш народ, і гэтая падзея навечна адбілася ў яго памяці. Магчыма, што з гэтага часу і пайшла вядомая беларуская прыказка: «Мсціслаў не аднаго сціснуў».
У літаратуры пашырана думка, што пасля высылкі полацкіх князёў Мсціславам быў пасланы ў Полацк яго сын Ізяслаў, які княжыў раней у Курску. Непасрэднае сведчанне гэтага факта мы знаходзім толькі ў Тацішчава494, іншымі крыніцамі ён пацвярджаецца толькі ўскосна. Болып за тое, у Іпацьеўскім495 і Васкрасенскім496 летапісах сказана, што Мсціслаў «мужн свон посажа по городом нх», г. зн. палачанаў. Але адно другому можа не супярэчыць. Ізяслаў мог сядзець у сталіцы зямлі, а па яе ўдзелах — кіеўскія ваяводы. Маюць рацыю даследчыкі, калі мяркуюць, што стаўленікі Кіева рабавалі краіну, душылі насельніцтва паборамі497 .