Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

Старажытная Беларусь

Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
120.71 МБ
СПРОБА РАСКОЛУ I ПРАДВЕСЦЕ НОВАЙ ПАГРОЗЫ
Зразумела, Смаленск не змог змірыцца са стратай свайго палітычнага ўплыву на Полацк і таму прадпрымаў усялякія захады, каб аднавіць тут свае ранейшыя пазіцыі. Давыд Расціславіч добра разумеў, што з’яднанне Полацкай зямлі з’яўляецца галоўнай прычынай яе палітычнага трыумфу, і імкнуўся найперш унесці разлад у яе жыццё, падарваць яе знутры. А для дасягнення гэтага, бадай, адзіным сродкам было распальванне міжусобнай барацьбы, выкарыстоўваючы для гэтага князёў, што раней пацярпелі паражэнне і цяпер былі незадаволеныя сваім падначаленым становішчам. Да такіх у той час найперш адносіліся менскія Глебавічы, якія пасля паражэння Валадара ў 1167 г. апынуліся на другім плане палітычнага жыцця або, можа, і зусім страцілі свае ўдзелы і знайшлі прытулак у іншых землях, у тым ліку і ў Смаленскай. I гэта зразумела. Калі Васількавічы перасталі быць праваднікамі смаленскай палітыкі ў Полацку, то ім былі, відаць, супрацьпастаўлены найбольш моцныя іх ранейшыя праціўнікі — Глебавічы. Магчыма, пры падтрымцы Давыда аднаму з іх — сыну Валадара Глебавіча Васільку —
удалося захапіць лагожскі пасад, дзе ў 1180 г. мы бачылі Усяслава Мікуліча. Але, відаць, яшчэ раней Смаленск распачаў міжусобную інтрыгу ў суседнім Друцку. Летапіс не паведаміў нам аб далейшым лёсе саюзніка Смаленска ў 1180 г.— Глеба Рагвалодавіча. Пэўна ж, ён не ўтрымаўся тут: ці сам уцёк адсюль, ці быў выдалены палачанамі і заменены іншым князем. Аднак у 1186 г. мы бачым тут якогасьці Усяслава — смаленскага саюзніка. В. Данілевіч называў яго Рагвалодавічам, хоць крыніцы гэтага не пацвярджаюць. Відаць, ён грунтаваўся на тым факце, што пад 1159 годам упамінаецца якісьці Усяслаў Рагвалодавіч. Цікавую думку ў сувязі з гэтым выказаў Л. Аляксееў. Ён лічыць, што Усяслаў Васількавіч у 1186 г., уступіўшы свой пасад у Полацку загадкаваму «каралю Вальдэмару», як яго называе «Хроніка Лівоніі», перайшоў княжыць у Друцк і што, такім чынам, у Полацку зноў узялі верх Глебавічы643. Мы яшчэ да гэтага пытання вернемся, але зараз адзначым, што ў такім выпадку цяжка зразумець, чаму лагожскі Васілька Валадаравіч, які, бясспрэчна, належаў да Глебавічаў, апынуўся ў 1186 г. у лагеры ворагаў іх. Як бачым, пытанне, кім па паходжанні быў друцкі князь Усяслаў і які княскі род умацаваўся ў Полацку ў 1186 г., застаецца пакуль што з прычыны скупой інфармацыі праблематычным.
Аднак вернемся да разгляду падзей 1186 г. А яны з усёй відавочнасцю паказваюць, што ініцыятарам быў Смаленск. Менавіта яго князь Давыд арганізаваў і ўзначаліў паход на Полацк. Гэтым разам на баку Смаленска былі наўгародцы на чале з сынам Давыда Мсціславам, а таксама ўжо вядомыя нам Васілька Валадаравіч з Лагожска і Усяслаў з Друцка. Зразумела, супроць такіх аб’яднаных сіл, асабліва Ноўгарада і Смаленска, Полацк выступаць не змог бы, і таму полацкае веча, якое добра бачыла вялікую пагрозу, што навісла над зямлёй, вырашыла дабівацца мірнага ўрэгулявання канфлікту: «Не можем статн протнву новгородцев н смолнян, н аіце пустнм нх в землю свою, аіце н мнр сотворнм с ннмн, много нам зла сотворять, пусту бо сотворять землю нашу ндуіце на нас, но пондем к ннм на сумежн н сотворнм там с ніімн мнр». Такім чынам, палачане добра зразумелі сваю галоўную задачу ў тым, каб ні ў якім разе не дапусціць на сваю зямлю варожыя войскі, якія ўшчэнт спустошаць яе, і ўжо тады хоць і будзе створаны мір, вялікіх страт вярнуць нельга будзе. I гэта ім як найлепш удалося. Прыйшоўшы на сумежжа (невядома адкуль узяў В. Данілевіч, што да г. Емянца)644, яны сустрэлі сваіх праціўнікаў з паклонам і пашанай і далі ім многія дары. Паводле В. Тацішчава, Давыд аб’явіў нанесеныя палачанамі крыўды, але, узяў-
шы ўзнагароду дастатковую, згадзіўся даць мір645. Бясспрэчна, што з боку Полацка толькі шчодрымі дарамі не абышлося, яму, пэўна ж, прыйшлося пайсці на некаторыя ўступкі, якія не знайшлі свайго адлюстравання ў крыніцах. В. Данілевіч лічыў, што Давыд нават прымусіў палачанаў прызнаць яго ўладу і што Віцебск перайшоў зноў у яго рукі6 . Аднак калі першае не пацвярджаецца крыніцамі і абвяргаецца, як убачым, далейшай гісторыяй, то другое цалкам магчыма, на што ўкажуць падзеі 1195 г. Цяпер жа, як бачна, у падзеях 1186 г. Полацк прадэманстраваў выключную гнуткасць сваёй палітыкі, якая грунтавалася не толькі на вайсковай сіле, але і на мірных дыпламатычных дзеяннях, і таму гэтая перамога не менш важная, чым перамога 1180 г.: яна зберагла Полацк зноў-такі без асаблівых страт, і яго эканоміку, і яго вайсковую моц, што так неабходна было яму мець у бліжэйшым будучым.
Але гэтым для Полацка 1186 год не закончыўся. Больш за тое, ён стаў у вялікай ступені пераломным у полацкай гісторыі. Менавіта ў гэты год Полацк атрымаў першае прадвесце вялікай пагрозы, якая насоўвалася на яго, але ўжо з захаду. На жаль, палачане аднесліся да гэтага вельмі легкадумна, не ацаніўшы ўсёй сур’ёзнасці на першы погляд нязначнага факта.
I сапраўды, усё выглядала даволі прыстойна, як пра гэта апавядае Генрых Латвійскі. Падаём гэты ўрывак (фактычна пачатак) яго «Хронікі Лівоніі» поўнасцю: «У манастыры Зегебергскім быў святар ордэна блажэннага Аўгустына Мейнард, чалавек высокашаноўнага жыцця, убелены паважнай сівізной. Проста дзеля справы Хрыстовай і толькі для пропаведзі прыбыў ён у Лівонію разам з купцамі: тэўтонскія купцы, зблізіўшыся з лівамі, часта хадзілі ў Лівонію на судне па рацэ Дзвіне. Дык вось, атрымаўшы дазвол, а разам і дары ад караля полацкага Уладзіміра (Woldemaro de Ploceke), якому лівы, яшчэ язычнікі, плацілі даніну (курсіў наш.— М. Е.), названы святар смела прыступіў да божай справы, пачаў прапаведаваць лівам і будаваць царкву ў вёсцы Ікескюлі»647. Гэта вельмі каштоўнае сведчанне, якое ўдакладняе паасобныя моманты полацкай гісторыі, пакінутыя без увагі рускімі летапісцамі, і пра якія можна было толькі здагадвацца. Найперш мы звяртаем увагу на падкрэсленыя намі словы, бо яны, бясспрэчна, сведчаць аб пашырэнні полацкай улады на ўсё Ніжняе Падзвінне, паколькі лівы жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Адначасова гэтае месца «Хронікі Лівоніі» абвяргае нядаўна выказанае сцверджанне, што паказаныя плямёны плацілі не даніну, а выкуп, кантрыбуцыю, і таму не маглі ўваходзіць у склад Полацкага княст-
ва648. Але ў такім выпадку навошта было Мейнарду браць дазвол на прапаведаванне сярод ліваў у «Полацкага караля»? Нельга таксама вызначаць паўночна-заходнюю мяжу Полацкага княства толькі ў зоне кантактаў крывічоў з усходнебалтыйскімі плямёнамі і гэтым самым рабіць памылку, атаясамліваючы этнічную мяжу рассялення крывічоў і палітычную мяжу Полацкага княства. Гісторыя сведчыць, што тое ці іншае моцнае племя ці народ могуць уладарыць далей за межамі свайго суцэльнага рассялення, абапіраючыся там на калоніі сваіх высяленцаў і свае вайсковыя гарнізоны. Ва ўсякім выпадку, «Хроніка Лівоніі» (а гэта пісьмовая крыніца, што надае ёй асаблівую каштоўнасць, і таму на яе найперш трэба абапірацца) яскрава паказала, што лівы плацілі даніну Полацку і, значыць, знаходзіліся ў палітычнай залежнасці ад яго. Але калі гэта адносіцца да племя, якое знаходзілася на крайнім захадзе Падзвіння, то яшчэ ў болыпай меры мы гэта можам сказаць у адносінах плямёнаў, якія займалі больш усходняе становішча. Дарэчы, гэтае сведчанне аб межах полацкай улады на паўночным захадзе не адзінае як у самой «Хроніцы Лівоніі», так і ў іншых нямецкіх крыніцах. «Рыфмаваная хроніка» таксама пацвердзіла, што падзвінскія язычніцкія плямёны да прыходу крыжакоў залежалі ад Полацка, што землі селаў, ліваў, летаў знаходзіліся да прыходу братоў (крыжакоў) у руках русаў, у якіх была адабрана гэтая ўлада. Што пад русамі тут разумеліся палачане, ясна засведчыла, як мы бачылі, «Хроніка Лівоніі».
Цяпер адносна асобы князя «Вальдэмара», якога ўсе даследчыкі называюць Уладзімірам. Адносна яго былі выказаны розныя меркаванні. В. Данілевіч лічыў яго сынам Уся слава Брачыславіча, які к гэтаму часу ўжо памёр649. Другія атаясамліваюць яго з Уладзімірам Рурыкавічам, трэція называюць яго Уладзімірам Васількавічам. У свой час намі бы ло выказана сумненне ў тым, што імя гэтага князя было Уладзімір650, паколькі ніводзін з ранейшых полацкіх князёў не меў такога імя, што, магчыма, было абумоўлена нядобрай памяццю пра князя Уладзіміра, які знішчыў Рагвалода і яго сыноў. Але полацкія князі мелі падобныя імёны, як «Валадар» і асабліва «Валодша». Зразумела, што гэтыя імёны, падобныя па гучанні на імя «Уладзімір», Генрых па-лацінску мог перадаць толькі праз імя Вальдэмар.
Валадар і Валодша нам добра вядомыя: першы з іх быў сынам менскага князя Глеба Усяславіча, другога мы ведаем па тым, што ён у 1160 г. быў пасаджаны ў «поруб» у Менску. К 1186 г. Валадар наўрад ці жыў ужо. Ен мог нарадзіцца не пазней 1119—1120 гг., а калі і жыў, то наўрад ці мог пражыць
яшчэ да 1216 г., калі паводле «Хронік Лівоніі» памёр полацкі князь «Вальдэмар». Што да Валодшы, якога В. Данілевіч лічыў сынам Васількі Святаславіча651 і які такім чынам з’яўляўся малодшым братам Усяслава Васількавіча, то ён мог быць яшчэ не старым чалавекам. Паколькі ў 1159 г. яго пасадзілі ў Ізяслаўлі разам з Брачыславам, то можна думаць, што ён быў тады яшчэ непаўналетнім, магчыма, яму не было больш за 16 гадоў. Значыць, у 1186 г. яму было гадоў 35—36, і ён мог пражыць да 1216 г. Як мы ведаем, у паходзе на Друцк у 1180 г. удзельнічаў Андрэй Валодшыч, верагодна, сын гэтага Валодшы. Праўда, у гэтага Андрэя быў сынавец Ізяслаў, што можа ўказваць на яго больш сталы ўзрост, як і яго бацькі Валодшы. Але нельга забывацца, што ў жыцці мы знаходзім нямала выпадкаў, калі пляменнікі могуць быць старэйшыя за сваіх дзядзькоў. Цалкам магчыма таму, што менавіта Валодша і выступае ў «Хроніцы» Генрыха пад імем полацкага князя Вальдэмара, да каго манах Мейнард і звярнуўся з просьбай на дазвол хрысціць ліваў... і полацкі князь, не разгледзеўшы адразу таго, што ўслед за крыжам місіянера ішоў меч заваёўніка, не толькі дазволіў Мейнарду прапаведаваць хрысціянства, але і паслаў яшчэ яму дары. Зрэшты, такая наіўнасць у адносінах да крыжакоў была дапушчана і ў іншых землях Усходняй Еўропы. Толькі пазней, калі нямецкія крыжакі паказалі сваё заваёўніцкае аблічча і калі Полацку аднаму з першых прыйшлося прыняць іх удар, полацкі князь зразумеў сваю трагічную памылку. Але пра нямецкую агрэсію і яе сумныя вынікі для Полацка ў нас будзе гаворка пазней.