Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

Старажытная Беларусь

Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
120.71 МБ
Але для нас найбольшую цікавасць маюць падзеі 1190 і 1193 гг., звязаныя з Літвой. Справа ў тым, што Іпацьеўскі летапіс пад першай датай гаворыць аб спробе князя Рурыка Расціславіча пайсці на Літву. Ён у гэты час «бысть в Пннескн у тёіцн своея н у шурьн своея, тогда бо бяше свадьба Яраполча» (апошні, відаць, быў пінскім князем). Пакуль Рурык гуляў на вяселлі, надышла вясна, «н бысть тепло, н стече снег, н не лзе бо нм (Рурыку і яго пінскім саюзнікам.—М. Е.) донтн
ідогнлдпшетшпА гопдвмд л цдHznt се нн ttгн t п е п вплсііі’йпр?^ С іГМГ'Ь 0 If KAZAN НН |ОЫСКГкшЬ HrtHVtfc ЙІІІПЛАДЛ ДДАНІ’ЬАІА '
МДПП’ЫНА^ ДДЛіНН пду ндмк £кквй
ihunn
СЛІКВЖ
KK^nUtHHIf нлгіксдгд ЕАМСПСД
Пачатковая старонка слова Кірылы Тураўскага «На ўзнясенне Гасподняе»
землн нх (г. зн. Літвы.— М. Е.) н возвратншася в своясн»676. 3 гэтага сведчання можна зразумець, што Рурык збіраўся ісці на Літву па просьбе сваіх пінскіх сваякоў, якіх яна, ві даць, трывожыла сваімі набегамі. Але самае важнае, што выцякае з гэтага сведчання, гэта тое, што Літва знаходзілася па суседству з Пінскай зямлёй, за балотамі, якія, растаўшы вясной, і не далі магчымасці ісці на яе. Гэта яшчэ адзін неабвержны доказ, дзе ў сапраўднасці знаходзілася Старажытная Літва. Нельга ж думаць, што Рурык з Пінска памкнуўся б ісці на тэрыторыю сучаснай Літвы. Аднак няўдача Рурыка ў 1190 г. не адхінула яго ад намеру расправіцца з Літвою. У 1193 г. ён зноў пайшоў на яе, і, відаць, гэты паход быў бы паспяховым, бо прыпадаў на зіму, калі толькі і можна было прайсці балоты. Аднак па патрабаванню кіеўскага князя Святаслава Усеваладавіча Рурык павінен быў вярнуцца назад і прыняць удзел у паходзе на полаўцаў. Кіеву мала было справы да Пінска, калі над ім вісела палавецкая пагроза.
3 тых самых урыўкавых летапісных крыніц можна зрабіць выснову аб далейшым працэсе дзялення Тураўшчыны на ўдзелы. Мы ўжо адзначалі, што гэты працэс быў заканамерны. Па тым, як тытулаваліся князі, мы можам меркаваць, што ў Тураўшчыне меліся ўдзелы: уласна Тураўскі (Святаполк,
Іван, Глеб), Пінскі (Яраслаў і Яраполк) і Дубровіцкі (Глеб).
Асабліва важна будзе падкрэсліць далейшае ўзвышэнне Пінска, князі якога ўпершыню разам з тураўскім паказаны пад 1174 г.677. Бо Пінск не проста быў радавым удзелам, a паступова станавіўся супернікам Турава, што стала пераломным момантам у гісторыі Тураўшчыны. Мы ведаем, што ўзвышэнне Турава і яго ператварэнне ў палітычны цэнтр асобнага княства было абумоўлена яго выгодным становішчам на адным з важнейшых адгалінаванняў вялікага шляху «з варагаў у грэкі», што звязвала Кіеў з Захадам. Аднак ужо ў сярэдзіне XII ст. значэнне гэтага шляху вельмі панізілася (што, між іншым, паскорыла распад Кіеўскай дзяржавы), а з гэтым стала падаць і значэнне Турава, што і прывяло яго да паступовага заняпаду. У той самы час Пінск, які быў размешчаны ў месцы, дзе ўпадалі ў Прыпяць яе левыя і правыя прытокі, меней цярпеў ад заняпаду дняпроўскага шляху. Праз Ясельду і Шчару ён меў сувязь з Панямоннем і Балтыкай, па Піне і Мухаўцы адчынялася дарога да Заходняга Буга і Польшчы. Верхняя Прыпяць звязвала Пінск з Валынню. Апроч таго, паміж Пінай і Ясельдай знаходзіліся вельмі ўрадлівыя глебы. Усё гэта разам спрыяла ўтварэнню вакол Пінска асобнага эканамічнага раёна, шпаркаму яго развіццю і павелічэнню яго палітычнай вагі, што і прывяло да ўтварэння асобнага Пінскага княства і паступовага заняцця ім дамінуючага месца ў Тураўскай зямлі. Драбленне на ўдзелы не прывяло да міжусобнай барацьбы яе князёў. Ва ўсякім разе, крыніцы не зарэгістравалі ніводнага такога выпадку. Гэта і з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем таго, што з’яўленне ўдзелаў неабавязкова цягне за сабой міжусобную калатнечу. Па ўсім відаць, што тураўскія князі, бачачы сваю вайсковую слабасць, усведамлялі неабходнасць узаемнага мірнага жыцця і таму вялі асцярожную палітыку, каб не дапусціць варожага ўварвання ў свае землі. Так, тураўскі князь Святаполк Юр’евіч адмовіў у прытулку Уладзіміру Яраславічу, які вымушаны быў уцякаць з Галіча пасля сутычкі з бацькам. I гэта мела свае вынікі: мы не знаходзім у крыніцах фактаў нападаў на Тураўшчыну, хоць, вядома, гэта не выключае іх наяўнасці.
У адрозненне ад Полаччыны Тураўшчына не прайшла праз пакуты міжусобіцы. Аднак яна не набыла і той палітычнай кансалідацыі, якую здабыла Полаччына. Пераадолеўшы ўнутраны разлад, Полацк зноў вярнуў сабе пануючае становішча сярод сваіх удзелаў, а Тураў усё болей і болей марнеў. I толькі мірнае сужыццё тураўскіх удзелаў у пэўнай ступені замяняла гэтай зямлі палітычнае адзінства.
Медаль-змеявік XII ст. з Менскага Палесся
Часткова мы ўжо закраналі смаленскую гісторыю гэтага часу, разглядаючы полацкую гісторыю там, дзе яны перапляталіся. Як мы ўжо ведаем, у гэты час Смаленск, усведамляючы сябе цэнтрам крывіцкіх земляў, выступіў як канкурэнт Полацка ў іх аб’яднанні. I хоць у барацьбе са сваім супернікам Смаленск працяглы час меў перавагу, аднак у цэлым яго намаганні пацярпелі няўдачу. Чаму ж так выйшла? Адказ на гэтае пытанне і дасць кароткі агляд смаленскай гісторыі за адзначаны час.
Смаленск, як і Тураў, будучы доўгі час моцна звязаны з кіеўскімі інтарэсамі, таксама не мог адразу вырвацца з-пад іх прыцягнення. Больш за тое, калі Тураў толькі пасіўна, пад прымусам павінен быў удзельнічаць у кіеўскіх справах, то Смаленск у шэрагу выпадкаў браў на сябе актыўную ролю ў іх. Трэба зазначыць, што ўжо ў палітыцы Расціслава Мсціславіча выявіліся дзве тэндэнцыі, якія супярэчылі адна другой. 3 аднаго боку, ён імкнуўся забяспечыць цэласнасць і незалежнасць сваёй зямлі, а з другога боку, падтрымліваў імкненне роду Манамахавічаў, да якога сам належаў, да ўтрымання за сабой Кіева як сваёй вотчыны. Аднак барацьба за Кіеў з прадстаўнікамі іншых родаў, у першую чаргу з чарнігаўскімі Ольгавічамі, вяла да распылення сіл Смаленшчыны і да немінучасці яе аслаблення. Праўда, пры Расціславе, калі ён быў князем смаленскім, а пасля і вялікім кіеўскім, згубнасць гэтай барацьбы яшчэ яўна не адчувалася.
Смаленск яшчэ быў на вышыні эканамічнай і палітычнай магутнасці.
Адзначым, дарэчы, яшчэ адно падабенства Смаленска з Туравам. Хоць яго зямля і дзялілася на паасобныя ўдзелы, аднак міжусобнай барацьбы паміж імі, прынамсі, аж да сярэдзіны XIII ст., не заўважаецца. Выказвалася нават думка, што гэтыя ўдзелы не з’яўляліся палітычнымі адзінкамі678. Цалкам магчыма, што яны былі толькі адміністратыўнымі цэнтрамі для збору даніны ў карысць смаленскага князя. I ўсё ж, нягледзячы на тое, што Смаленск пазбег міжусобіц — гэтай балячкі, якая знясільвала іншыя землі, і ён тым не менш не пазбег гэтага лёсу. I прычына ўсё тая ж самая, а менавіта: ранейшае імкненне яго князёў працягваць барацьбу свайго роду за валоданне Кіевам. У сувязі з гэтым дарэчы будзе адзначыць асаблівасць, якая адрознівае Смаленск ад Полацка і ад Турава. Калі полацкія князі з канца X ст. займалі пасады толькі ў Полацкай зямлі (князяванне Усяслава ў Кіеве было выключэннем з гэтага правіла), а тураўскія з сярэдзіны XII ст.— толькі ў Тураўскай зямлі, то смаленскія князі мелі пасады і ўдзелы і ў Ноўгарадзе і ў Паўднёвай Русі. Праўда, у неспрыяльныя для іх часы яны ўцякалі адтуль і знаходзілі прытулак на радзіме. Аднак тым не менш усё гэта прыводзіла да раздваення іх інтарэсаў, не давала магчымасці шчыльней прывязацца да роднай зямлі і побач з іх актыўнай барацьбой за Кіеў, які фактычна тады ўжо страціў сваё ранейшае значэнне, змушала да дарэмнай траты сіл і прыводзіла да ўзмацнення палітычнага ўплыву на Смаленск іншых земляў, у першую чаргу Суздальскай.
Калі Раману Расціславічу (памёр у 1180 г.) удалося яшчэ хоць на кароткі момант заняць кіеўскі пасад і захаваць свой уплыў у Ноўгарадзе і Полацку, то пры яго браце Давыдзе, які яшчэ больш заўзята змагаўся за права на Кіеў, гэта ўсё страчваецца. Разглядаючы падзеі 1180, 1186 і 1195 гг., мы ўжо бачылі, як Полацк, які мэтанакіравана, не разгаліноўваючы сваёй палітыкі і не распыляючы сваіх сіл за чужыя інтарэсы, вельмі ўмела выкарыстаў барацьбу Расціславічаў з Ольгавічамі і, абапіраючыся на апошніх, змог вызваліцца з-пад смаленскай апекі і вярнуць сабе свае ранейшыя ўдзелы — Друцк і Віцебск. Менавіта адсутнасць усяго гэтага ў Смаленска была прычынай яго палітычнага заняпаду ў XIII ст.
ДЗВЕ ЗАГАДКІ.
КУЛЬТУРНЫЯ ЗДАБЫТКІ
Як у ранейшай, так і ў самай навейшай навуковай літаратуры, усё, што ў пісьмовых крыніцах носіць назву Гарадзенскага (войска ці князь), адносіцца да Гродна. Але ўжо гаворачы пра падзеі 1127 г., мы адзначалі, што, магчыма, упомнены пад гэтай датай Усевалодка з Гародна быў князем не ў Гродне, а ў Гародным, якое, верагодна, было асобным удзелам Тураўскай зямлі. Гэты самы Усевалодка ўпамінаецца і ў паходзе Мсціслава на Літву ў 1132 г., што зноў-такі звязваецца з Гроднам. Прычым выказваецца меркаванне, што гэта выклікалася спробай адсунуць межы Русі на поўнач ад Гродна, з чаго быццам бы вынікае, што гэты паход быў накіраваны ў бок Вяллі679. Тут яўнае мяшанне Старажытнай Літвы, з якой Гродна не суседнічала, з сучаснай. Гродзенскімі князямі лічацца і сыны Усевалодкі — Барыс і Глеб, якія пасля смерці свайго бацькі ў 1141 г. удзельнічалі ў паходзе кіеўскага князя Усевалада Ольгавіча на Галіч у 1144 г.680. Зноў-такі гэтыя звесткі даюць падставу змяшчаць Гарадзенскае княства бліжэй да Турава ці Чарнігава, чым да Гродна. Наўрад ці мог Барыс як гродзенскі князь прыняць такі актыўны ўдзел у барацьбе Ізяслава Мсціславіча за велікакняскі пасад супроць Юрыя Даўгарукага ў 1150— 1151 гг.681. Хутчэй за ўсё ўскраіннае княства, якім магло быць Гродзенскае, у перыяд такой жорсткай удзельшчыны трымалася б усімі сіламі далей ад звадак, якія яму, апроч дарэмнай траты сіл, нічога не прыносілі б. Тое самае можна сказаць і аб удзеле Глеба Гарадзенскага ў 1167 г.682 і Мсціслава Усевалодкавіча683 ў 1170 г. у паходзе на полаўцаў. Гродзенскім князем лічыцца «Усевалодкавіч», які памагаў Мсціславу Ізяславічу ў барацьбе за велікакняскі пасад . Болей канкрэтныя для геаграфічнай лакалізацыі Гарадзенскага княства звесткі пад 1174 г. аб паходзе Андрэя Багалюбскага на Кіеў. Тут гарадзенскія князі названы побач з тураўскімі і пінскімі685, што можа ўказваць на суседства Гарадзенскага княства з Туравам і Пінскам. У 1184 г. пры апісанні паходу кіеўскага князя Святаслава на полаўцаў гарадзенскі князь Мсціслаў зноў названы побач з пінскім князем Яраславам686, што не гаворыць у карысць атаясамлення неаднойчы ўпомненага ў летапісах Гарадзенскага княства з Гродзенскім. Хутчэй за ўсё пад ім трэба разумець іншае княства побач з Туравам і Пінскам, магчыма, бліжэй да апошняга. У сувязі з гэтым нагадаем і такі факт. У «Слове аб палку Ігаравым» упамінаецца Ізяслаў Васількавіч, які на падставе таго, што ў творы ўжыты выраз «трубы трубят