Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

Старажытная Беларусь

Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
120.71 МБ
адказу на гэтае пытанне трэба прыгадаць характарыстыку аўтарам «Слова аб палку Ігаравым» палачанаў як «грозных». Менавіта такая слава пра іх і магла загадзя парадзіць страх перад імі ў смаленцаў і змусіць прыняць лес за працяг полацкага войска. Але ёсць яшчэ адно меркаванне, паводле якога смаленцы загадзя мелі таемную змову з палачанамі і, не біўшыся, адышлі666. Гэта таксама можа быць паказальным фактам, у прыватнасці, можа сведчыць аб наяўнасці ў Смаленску досыць моцнай полацкай партыі, якая, магчыма, усведамляючы сваю крывіцкую прыналежнасць, тым самым сваю крэўнасць з палачанамі, лічыла патрэбным жыць у міры ці нават еднасці з імі. Але як бы там ні было, а тое, што смаленцы не ўступілі ў бой з палачанамі, адыграла важную ролю ў зыходзе разгляданай падзеі. Сапраўды, толькі шчасліва пазбегшы бойкі са смаленцамі, палачане змаглі прыйсці на дапамогу сваім саюзнікам — чарнігаўцам, паціснутым войскам Мсціслава Раманавіча. Зрабілі гэта яны не лабавой атакай на смаленцаў, а заходам у іх тыл, што дало магчымасць нанесці вялікі ўрон праціўніку і ўнесці замяшанне ў яго шэрагі. Менавіта дзякуючы гэтаму манеўру палачанаў, Мсціслаў Раманавіч, які быў у гэты час са сваім пярэднім войскам заняты пагоняй за чарнігаўцамі і, думаючы, што яны ўжо канчаткова разбіты, вырашыў вярнуцца назад. Нічога не падазраючы, ён прыняў войска палачанаў (бо была ўжо ноч, як удакладняе В. Тацішчаў667) за сваё і, уехаўшы ў яго, быў захоплены ў палон. Іншыя смаленскія князі і іх саюзнікі, якія таксама вярнуліся з пагоні за чарнігаўцамі і ўбачылі, што вялікая частка смаленскага войска разбіта, у страху пабеглі ў Смаленск. Такім чынам, полацкі полк адыграў вырашальную ролю ў разгроме смаленскага войска. Можна думаць, што заход у тыл праціўніка быў адным з улюбёных і добра распрацаваных і засвоеных манеўраў палачанаў, дзякуючы чаму ім удавалася на працягу стагоддзяў супрацьстаяць шмат болыпаму войску іх непрыяцеляў.
Але Святаславічы, убачыўшы, што палачане патапталі сцягі Мсціслававы і што яны ўзялі ў палон самога Мсціслава, вельмі ўзрадаваліся. Далей летапісец сведчыць, што Алег выпрасіў у Барыса Друцкага палоннага Мсціслава, пасля чаго напісаў свайму бацьку Яраславу ў Чарнігаў поўнае пахвальбы данясенне, у якім цалкам прыпісаў сабе перамогу над Смаленскам і параіў яму адразу ісці з войскам на Давыда, паколькі палонныя паказалі нелюбоў да яго смаленскага насельніцтва. Толькі заступніцтва вялікага князя Рурыка выратавала Давыда ад яшчэ аднаго разгрому668. Як ужо адзначалася, Іпацьеўскі летапіс нічога не паведаміў пра лёс Віцебска пасля гэтай падзеі. I толькі Лаўрэнцьеўскі летапіс
дае падставу думаць, што Віцебск зноў стаў полацкім уладаннем, паколькі ў ім сеў Васілька, якому ў гэтай крыніцы і прыпісваецда перамога над Смаленскам. Дый Іпацьеўскі летапіс вельмі дэталёва, праўда, чамусьці не ўпамінаючы Васільку, пацвярджае вырашальную ролю полацкага войска ў разгроме смаленскіх палкоў. Вядома, што гэта давала права Полацку на вяртанне яму Віцебска. Цалкам магчыма, што перадача палоннага Мсціслава чарнігаўцам таксама была ў ліку іншага платай палачанаў за Віцебск. Такім чынам, калі чарнігаўскія князі цешылі сябе ўяўнай, прыпісанай імі самімі сабе перамогай, то палачане як сапраўдныя пераможцы пажыналі багаты плён яе, бо, вярнуўшы сабе Віцебск, яны пасля шэрагу дзесяцігоддзяў разарванасці сваёй зямлі зноў дасягнулі яе адзінства.
У сувязі з гэтым асабліва паказальным з’яўляецца ўдзел у апошніх падзеях Барыса Друцкага. Грунтуючыся на яго імені, даследчыкі адносілі яго да Рагвалодавічаў, толькі адны лічылі яго Барысам Рагвалодавічам669, іншыя — сынам Усяслава Рагвалодавіча670. Паколькі Алег Чарнігаўскі менавіта ў Барыса Друцкага для сябе вьшрасіў палоннага смаленскага князя Мсціслава, то можна беспамылкова меркаваць, што друцкі князь быў у складзе полацкага войска і што ён адыграў вельмі важную ролю ў разгроме Смаленска і ўзяцці ў палон аднаго з яго князёў. У святле гэтага здзіўляе сцвярджэнне Л. Аляксеева, што і ў 1195 г. «Друцк па-ранейшаму знаходзіўся пад эгідай смалянаў»671. Гэта з’яўляецца вынікам недастаткова ўважлівага разгляду падзей 1195 г., якім гэты даследчык прысвяціў усяго тры радкі672. Для нас жа прысутнасць у паходзе 1195 г. Барыса Друцкага з’яўляецца бясспрэчным сведчаннем таго, што барацьба Полацка ў 1180 г. не прайшла дарэмна: Друцк быў вернуты Полацкай зямлі і складаў з ёй адзінае цэлае. Аб адзінстве ўсіх полацкіх князёў у гэты час гаворыць летапісны выраз «полацкія князі», г. зн. што ў паходзе ўдзельнічалі многія ці нават усе полацкія князі. Вядома, нельга думаць, што гэтая перамога канчаткова вызваліла Полацк ад смаленскай пагрозы. Але яна ўжо не была для яго, уз’яднанага і ўздужэлага, такой небяспечнай, як раней.
Выкарыстаўшы паражэнке Смаленска, Полацк аднавіў у хуткім часе сваю наступальную палітыку ў адносінах Ноўгарада. Як мы ўжо ведаем, у 1191 г. была спроба збліжэння Полацка з Ноўгарадам, але яна скончылася няўдачай, і, магчыма, найперш з-за таго, што Ноўгарад навязваў Полацку паход на Літву, яго найбольш важнага саюзніка. Што гэта так, пацвердзілі падзеі восені 1198 г., калі палачане разам з літвою напалі на Вялікія Лукі, якія, бясспрэчна,
былі пярэднім фарпостам Ноўгарада ў барацьбе са сваім даўнім супернікам. I таму зразумела, чаму палачане іх спалілі. Трэба думаць, што гэты напад для наўгародцаў не быў нечаканасцю, бо яшчэ ў 1196 г., як сведчаць тацішчаўскія матэрыялы, наўгародскаму князю Яраславу было загадана ісці ў Вялікія Лукі і берагчы ад Полацка Смаленск673. Аднак гэта яўная памылка, бо Смаленск у Вялікіх Луках бараніць нельга было, тут толькі магла ісці гаворка пра абарону наўгародскіх інтарэсаў.
Наўгародцы не маглі не адпомсціць за напад на іх уладанні. Наколькі моцную пагрозу ад Полацка бачыў Ноўгарад, сведчаць тыя вялікія сілы, якія ён сабраў зімою 1198— 1199 гг. для паходу. Апроч саміх наўгародцаў, у войску былі пскоўцы, наваторжцы, ладажане, карацей, уся вобласць, як сведчыць летапіс674, накіравалася на Полацк. I вось гэтая апошняя акалічнасць абвяргае сцвярджэнне многіх даследчыкаў, паводле якіх не Полацк, а Літва была ініцыятарам паходаў на старажытныя рускія землі і цягнула за сабою аслабелых і таму пакорных ёй палачанаў. Але калі б не Полацк быў віноўнікам нападу, а Літва, то наўгародцы павінны былі б ісці на апошнюю і правучыць яе. Аднак Ноўгарад гэтага не зрабіў, бо добра ведаў, адкуль ідзе яму пагроза і хто з’яўляецца завадатарам набегаў на яго, і таму пайшоў на Полацк. Для палачанаў стварылася сітуацыя, падобная на тую, што была ў 1186 г., калі аб’яднаныя сілы Смаленска і Ноўгарада рушылі на Полацкую зямлю і палачанам, якія бачылі для сябе вялікую пагрозу і яе магчымыя катастрафічныя вынікі, прыйшлося ісці на мірныя перагаворы. Да гэтага прыбеглі яны і цяпер. Летапіс вельмі коратка падае гэту падзею. У ім сказана, што палачане прыйшлі да возера Каспля і з паклонам сустрэлі наўгародцаў і ўзялі мір з імі. Пэўна ж, як і ў 1186 г., палачане павінны былі «даць дары» і пайсці на пэўныя ўступкі, што і магло задаволіць наўгародцаў і змусіць іх спыніць паход. Хоць яны і сабралі сілы ўсёй вобласці, але, не будучы ў саюзе са Смаленскам, як гэта мела месца ў 1186 г., не маглі адчуваць сябе ўпэўнена ў сутычцы з палачанамі і таму ахвотна згадзіліся на мір.
Гэтая падзея — апошняя з зарэгістраваных крыніцамі ў гісторыі Полаччыны XII ст. Як ужо неаднойчы намі адзначалася, звесткі аб Полацку ў кіеўска-наўгародскіх летапісах — вельмі скупыя і рэдкія і таму не адлюстроўваюць усяго багацця полацкай гісторыі. Але якімі б ні былі беднымі звесткі аб Полаччыне ў канцы XII ст., усё ж яны даюць магчымасць зрабіць вывад аб галоўнай тэндэнцыі ў яе гістарычным развіцці, а менавіта: аб яе ўмацаванні і яе адзінстве. Падзеі полацкай гісторыі 80—90-х гг. XII ст. для нас важныя
яшчэ і тым, што яны абвяргаюць домыслы аб знікненні полацкай княскай дынастыі і яе ўлады ў Полацку пасля 1191 г., у выніку чаго палачане нібыта кіраваліся толькі вечам і мужамі накшталт Ноўгарада і Пскова. Менавіта ў гэты час, паводле «Хронікі Быхаўца» і М. Стрыйкоўскага, літоўскі князь Мінгайла і захапіў Полацк, разбіўшы войска апошняга пад Гарадцом, пасля чаго ў Полацкай зямлі нібыта запанавала літоўская дынастыя. Так фальсіфікавалася наша гісторыя. Але ніякай гаворкі аб знікненні полацкай дынастыі і княскай улады не можа ісці, як добра пацвярджаюць полацкія падзеі гэтага і пазнейшага часу.
УЗВЫШЭННЕ ШНСКА НАД ТУРАВАМ, ПАЧАТАК ЗАНЯПАДУ СМАЛЕНСКА
Пісьмовыя звесткі пра тураўскую гісторыю гэтага часу яшчэ больш бедныя, чым пра полацкую, яны даюць толькі самае агульнае ўяўленне пра яе. Найперш мы можам упэўнена гаварыць, што ў Тураве назаўсёды замацаваліся нашчадкі Юрыя Яраславіча, звесткі аб якім губляюцца з 1162 г., калі ён хутчэй за ўсё памёр, бо пад гэтай датай упамінаецца яго сын Святаполк Юр’евіч як тураўскі князь (ён жа ў такім становішчы адзначаны і пад 1190 г.). У 1195 г. памёр тураўскі князь Глеб, які, магчыма, быў сынам Юрыя. Больш упэўнена мы можам гэта сказаць пра Івана, які ўпамінаецца ў 1170 г. як «Гюргевнч... нс Турава».
Хоць Тураўскае княства і стала самастойным, аднак адразу яно не магло парваць усе свае ранейшыя палітычныя сувязі. Апроч таго, добра ведаючы свае магчымасці і суадносячы з непамерна большымі сіламі сваіх суседзяў, Тураў вымушаны быў весці вельмі асцярожную палітыку. Мы ведаем, што ў 1158 і 1160 гг. ён вытрымаў варожыя аблогі. Аднак яны патрабавалі максімальнага напружання ўсіх сіл, чаго, вядома, не магло хапіць на доўгі час. Усведамляючы непазбежнасць свайго ўдзелу ў міжусобнай барацьбе і цвяроза ацэньваючы свае магчымасці, Тураў, каб дасягнуць сваіх мэт і большых выгод з найменшай тратай сіл, павінен быў амаль беспамылкова ацэньваць сілы ўдзельнікаў міжусобнай барацьбы і ісці ў саюзе з мацнейшымі, чыя дапамога ці нейтралітэт былі б яму карысныя0'5. Гэта яскрава выявілася ў 1162 г., калі тураўскі князь Святаполк Юр’евіч хадзіў разам з іншымі князямі і, у першую чаргу, з Рурыкам Расціславічам на Слуцк, гэтым самым заручыўшыся добрымі адносінамі з кіеўскім князем Расціславам Мсціславічам.
Кірыла Тураўскі
3	гэтай жа мэтай Глеб і Іван Юр’евічы разам з апошнім ішлі супроць полаўцаў, якія нападалі на купецкія караваны і тым самым шкодзілі і тураўскім інтарэсам. Крыніцы засведчылі ўдзел Святаполка і Івана Юр’евічаў у паходзе Мсціслава Ізяславіча таксама на полаўцаў у 1170 г., а ў 1171— 1172 гг.— дапамогу тураўцаў гэтаму ж князю ў барацьбе за кіеўскі пасад, з якога ён быў выгнаны. Упамінаецца таксама ўдзел Глеба Юр’евіча ў паходзе Святаслава Усеваладавіча на полаўцаў у 1183 г. і яго паездка ў Суздаль па нявесту сына Рурыка Расціславіча.