Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
ПЛЕМЯ tribe Група люддзей, якіх аб’ядноўвае агульная тэрыторыя, супольная мадэль маўлення і іншыя культурныя характарыстыкі, а таксама агульнае адчуванне сваёй адрознасці ад суседзяў.
ПОТЛАЧ potlatch Складаны, часам тэатралізаваны, фэст з цырымоніяй раздачы дароў. Форма пераразмеркавання багацця ў тубыльчых народаў паўночна-заходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі.
ПРАВА НА ЗЯМЛЮ land rights Права тубыльчых народаў на кантроль за тым, што адбываецца на іх спрадвечных тэрыторыях, і на кампенсацыю за страчаныя землі.
ПРАВАДЫРСТВА chiefdom Бездзяржаўная палітычная структура, якая аб’ядноўвае шэраг суполызасцяў і складаецца з некалькіх паралельных адзінак. Статус лідараў у іерархіі палітычных роляў прыкметна вышэйшы за статус іншых членаў грамадства.
ПРАДВЫЗНАЧАНАЯ ГРУПА ascribed group Група, да якой чалавек належыць ад нараджэння.
ПРАДВЫЗНАЧАНЫ СТАТУС ascribed status Статус, які звычайна замацоўваецца за чалавекам пры нараджэнні.
ПРАКЗЕМІКА proxemics Навука пра выкарыстанне прасторы ў культуры.
ПРАПЕТАРЫЯТ proletariat У класавым індустрыяльным грамадстве — работнікі, занятыя ў вытворчасці сельскагаспадарчых і прамысловых тавараў, якія прадаюць сваю рабочую сілу.
ПРАМЫСЛОВАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ industrial production Сістэма вытворчасці, пры якой тэхніка, што здабывае і перапрацоўвае рэсурсы, прыводзіцца ў дзеянне не фізічнай сілай чалавека або жывёлы, а іншымі крыніцамі энергіі.
ПРАРОК prophet Чалавек, які атрымлівае, звычайна ў відзежы або ў сне, боскае адкрыццё, каб перабудаваць ці пераарыентаваць пэўныя аспекты грамадства або рэлігійнае веры.
ПРАСТЫТУЦЫЯ prostitution Найманне партнёра для сэксуальных зносін.
ПРОТАМОВА protolanguage Гіпатэтычная першасная форма пэўнае мовы, адноўленая шляхам параўнання граматыкі і лексікі яе сучасных нашчадкаў дзеля даследавання моўнай эвалюцыі.
ПРЫМАГЕНІТУРА primogeniture Звычай, паводле якога большую частку ўласнасці бацькі атрымлівае ў спадчыну старэйшы з дзяцей.
ПРЫМАТАЛОГІЯ primatology Навука пра анатомію і паводзіны прыматаў (апрача чалавека).
ПРЫМІТЫЎНЫ primitive Тэрмін, часта зняважлівы, якім акрэсліваюцца дробныя даіндустрыяльныя грамадствы; ужываецца таксама ў дачыненні да прасцейшых формаў тэхнікі.
ПРЫРОДНЫ СВЕТАПОГЛЯД indigenous worldview Погляд, паводле якога навакольны фізічны свет лічыцца адушаўлёным, а людзі — паяднанымі з прыродай.
ПСІХІЧНАЕ АДЗІНСТВА psychic unity Прынцып, паводле якога ўсе людзі маюць, па сутнасці, адны і тыя ж разумовыя здольнасці і патэнцыялы.
ПСІХІЧНАЯ ХВАРОБА mental illness Хвароба, звязаная з станам псіхікі, які ўспрымаецца як ненармальны.
РАБСТВА slavery Форма арганізацыі працы, пры якой работнік з’яўляецца ўласнасцю.
РАЗВІТАЯ СЯМЕЙНАЯ ГРУПА extendedfamily group Жыхарская група, складзеная з дзвюх ці больш сем’яў, якія прадстаўляюць розныя пакаленні.
РАЗВІЦЦЁ development Паляпшэнне якасці жыцця праз забеспячэнне адпаведным харчаваннем і спрыяльнае фізічнае асяроддзе, а таксама праз стварэнне сацыяльных, палітычных і эканамічных сістэмаў, якія шануюць індывідуальны патэнцыял і развіваюць пачуццё самапавагі.
РАНГАВАЕ ГРАМАДСТВА rank society Грамадства, у якім прэстыж чалавека залежыць ад яго месца ў іерархіі рангаў; гістарычна звязана са збіральніцкімі і земляробчымі грамадствамі з параўнальна высокай прадукцыйнасцю працы, арганізаванымі на аснове шматабшчыннасці.
PACA race Як біялагічнае паняцце — спосаб класіфікацыі людзей паводле супольных фізічных прыкметаў.
РАСІЗМ racism Вызначэнне адноснага становішча людзей паводле расавых адрозненняў.
РОД гл. ЛІНІДЖ.
РОЛЯ role Мадэль паводзінаў, якіх грамадства чакае ад асобы ў канкрэтнай сітуацыі.
РЫТУАЛ ritual Традыцыйныя стэрэатыпныя і паўтаральныя дзеянні, якія вымагаюць усталяванага часу і месца.
РЭВАЛЮЦЫЯ revolution Разрыў з існуючым ладам, які спараджае фундаментальныя палітычныя або эканамічныя змены, асабліва ў дачыненнях паміж грамадскімі класамі.
РЭДУНДАНЦЫЯ redundancy Паўтор ці ўзмацненне сігналу або паведамлення.
РЭЛІГІЯ religion Пакланенне авышнатуральным сілам і істотам, якія надаюць сусвету сэнс і форму.
САРАРАТ sororate Звычай, паводле якога мужчына мае жаніцца з сястрою сваёй нябожчыцы жонкі.
САЦІ sati Самаахвяраванне ўдавы згодна з верай, што верная жонка, прыняўшы смерць следам за мужам, робіцца паўбагіняй.
САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ socialization Працэс засваення сацыяльных роляў праз сацыяльныя ўзаемадзеянні (пар. ІНКУЛЬТУРАЦЫЯ).
САЦЫЯЛЬНАЯ ЛІНГВІСТЫКА sociolinguistics Навука пра дачыненні паміж мовай і сацыяльнымі фактарамі, такімі, як класавая і этнічная прыналежнасць, узрост, пол і г.д.
САЦЫЯЛЬНАЯ СЕТКА social network Сістэма грамадскіх сувязяў, у межах якой дзейнічае член грамадства.
САЦЫЯЛЬНАЯ СТРАТЫФІКАЦЫЯ social stratification Падзел членаў грамадства на страты (слаі), адрозныя паводле дабрабыту, прэстыжу і ўлады.
САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА social structure Узаемадачыненне асобаў у грамадстве як цэлым.
САЦЫЯЛЬНЫ КЛАС social class Частка грамадства з агульнай самасвядомасцю і інтэрэсамі, вызначаная паводле яе дачынення да сродкаў вытворчасці.
САЦЫЯЛЬНЫЯ ДАЧЫНЕННІ social relationship Спарадкаваная мадэль узаемадзеянняў паміж людзьмі ў грамадстве.
СВАЯЦКАЯ СЕТКА kindred Група асобаў, звязаных з “эга” кагнатычнымі эга-скіраванымі сувязямі.
СВАЯЦТВА kinship Грамадскія дачыненні на аснове прынятых у культуры сувязяў праз пераемнасць і шлюб.
СВЕТАПОГЛЯД worldview Асноўная культурная арыентацыя членаў грамадства.
СВЯТАР priest Асоба, упаўнаважаная выконваць рэлігійныя функцыі.
СІМВАЛ symbol Знак з адвольным значэннем, дэтэрмінаваным праз грамадскія нормы і навучанне.
СІМВАЛІЧНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ symbolic anthropology Культуралагічная школа, якая займаецца даследаваннем агульных для дадзенай культуры сімвалаў і сэнсаў у кантэксце грамадскага жыцця.
СІНКРЭТЫЗМ syncretism Свядомае перайманне чужых рэлігійных ідэяў ці абрадаў у тэрмінах іх тутэйшых адпаведнікаў.
СІНТАКСІС syntax Стандартныя формы спалучэння слоў у сказы, якія маюць сэнс для іншых носьбітаў дадзенай мовы.
СЛАБАРАЗВІТАЕ ГРАМАДСТВА (КРАІНА) underdeveloped society (co­untry) Грамадства (краіна) з устойліва нізкім узроўнем жыцця, што бывае гістарычна і структурна звязана з характарам яго інтэграцыі ў сусветную сістэму.
СОЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ sociocultural anthropology Навука аб сацыяльным, сімвалічным і матэрыяльным жыцці сучасных і гістарычна блізкіх да нас грамадстваў.
СПАДКАВАННЕ ЖОНКІ wife inheritance Звычай, паводле якога ўдаву бярэ замуж спадкаемца па яе нябожчыку мужу.
СПАДКАЕМСТВА inheritance Працэс перадачы статуса і ўласнасці ад пакалення да пакалення.
СПАДЧЫННАЕ ПРАВА МАЛОДШАГА СЫНА гл. УЛЬТЫМАГЕНІТУРА.
СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫЯ ГРОШЫ special-purpose money Сродак абмену, які выкарыстоўваецца толькі ў асобных выпадках і для аплаты толькі некаторых тавараў і паслугаў.
СТАТУС status Адноснае сацыяльнае становішча, прадвызначанае ад нараджэння або набытае асабістымі намаганнямі.
СТРАТЫФІКАЦЫЙНЫ АДБОР stratified sample Адбор дзеля даследавання прадстаўнічай колькасці людзей з розных падгруп папуляцыі.
СТРУКТУРАЛІЗМ structuralism Падыход да вывучэння культуры, згодна з якім універсальныя прынцыпы, што кіруюць нашымі паводзінамі, закладзены ў свядомасці чалавека.
СТРУКТУРНЫ ФУНКЦЫЯНАЛІЗМ structural-functionalism Тэорыя, якая засяроджвае ўвагу на інтэграцыі розных элементаў сацыяльнай структуры ў адно цэлае і на іх ролі ў захаванні сацыяльнага парадку і раўнавагі.
СТРЫЖНЁВЫЯ КАШТОЎНАСЦІ core values Падставовыя каштоўнасці, якія ляжаць у аснове сацыяльных паводзін і мэтаў людзей у грамадстве.
СУСВЕТНАЯ СІСТЭМА world-system Сацыяльна-эканамічная сістэма, якая ахоплівае ўвесь свет і ў маштабе якой ажыццяўляецца адзіны падзел працы.
СЯЛЯНЕ peasants У стратыфікаваным грамадстве земляробы, якія вядуць сямейную гаспадарку з адносна простай тэхнікай і залежаць ад яе ў большасці сваіх патрэбаў.
СЯМ’Я family Першасная адзінка грамадства, якая ўтвараецца дзеля эканамічнага супрацоўніцтва і гадавання дзяцей.
СЯСТРЫНСКАЯ ПАЛІГІНІЯ sororal polygyny Звычай, паводле якога мужчына, ажаніўшыся з жанчынай, атрымлівае права назваць сваёй жонкай і яе малодшую сястру.
ТАБУ НА ШЦЭСТ incest taboo Забарона сексуальных дачыненняў паміж пэўнымі катэгорыямі сваякоў.
ТАТЭМІЧНАЯ ЭМБЛЕМА totemic emblem Сімвалічная выява, якая ўвасабляе сувязь людзей ці іх груп з продкамі, раслінамі, жывёламі ды іншымі прыроднымі з’явамі.
ТРАНСНАЦЫЯНАЛ ЬНАЯ КАРПАРАЦЫЯ transnational corporation Бізнесовае прадпрыемства, якое можа мець штаб-кватэру ў адной краіне, a аддзяленні ў многіх іншых.
ТРАНСХУМАНЦЫЯ transhumance Эканамічная адаптацыя і стыльжыцця, якія характарызуюцца сталым пражываннем у вёсцы і жыццезабеспячэннем на аснове качавой жывёлагадоўлі і абмежаванай вытворчасці збожжа.
ТЫПАЛАПЧНЫ АДБОР judgment sampling Збор звестак ад абмежаванай колькасці ключавых інфармантаў, выбраных на падставе істотных для дадзенага даследавання крытэрыяў.
ТЭАЛОГІЯ ВЫЗВАЛЕННЯ liberation theology Канцэпцыя ў хрысціянстве, паводле якой ва ўмовах пануючай сацыяльнай і эканамічнай несправядлівасці належыць перайсці да палітычнага, нават рэвалюцыйнага вызвалення прыгнечаных.
ТЭОРЫЯ СУСВЕТНЫХ СІСТЭМ world-systems theory Падыходда чалавечых грамадстваў як да складнікаў сусветнай узаемазвязанай сацыяльнай сістэмы.
ТЭОРЫЯ theory Агульны прынцып для тлумачэння назіраных з’яваў. У ходзе даследавання, прызначанага праверыць існуючую тэорыю або стварыць новую, можа ўдакладняцца і змяняцца.
ТЭХНАЛОПЯ technology Навыкі і веды, неабходныя для вырабу рэчаў і здабыцця рэсурсаў.
УЗРОСТАВАЯ ГРУПА age set Карпаратыўная група асобаў аднаго полу і прыкладна аднаго ўзросту, якія ўсведамляюць сваё падабенства, падтрымліваюць цесныя дачыненні на працягу ўсяго жыцця і разам праходзяць праз шэраг ўзроставых статусаў.
УЗРОСТАВЫЯ ПЕРЫЯДЫ age grades Агульнапрызнаныя ў пэўным грамадстве катэгорыі, заснаваныя на ўзросце.
УЛАДА power Здольнасць эфектыўна ўздзейнічаць на людзей або рэчы.
УЛАСНАСЦЬ ownership Прызнаная ўлада, паўнамоцтва або панаванне над фізічным аб’ектам, працэсам ці ідэяй.
УЛЬТЫМАГЕНІТУРА (СПАДЧЫННАЕ ПРАВА МАЛОДШАГА СЫНА) ultimogeniture Звычай, паводле якога малодшы сын застаецца на бацькоўскай гаспадарцы і атрымлівае яе ў спадчыну.