Сучасная культурная антрапалогія
Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
Tonkinson, Robert, and Howard, Michael, editors. Going it Alone? Prospects for Aboriginal Autonomy. Canberra: Aboriginal Studies Press, 1990.
Treece, Dave. Bound in Misery and Iron:The Impact of the Grande Carajas Programme on the Indians of Brazil. London: Survival International, 1987.
НАТАТКІАНТРАПОЛАГА
Скопі С. Робінсан
Ад кіназдымак да прапаганды
Доктарскую дысертацыю, абароненую ў Карнэльскім універсітэце, Скот Робінсан пісаў у Эквадоры (1968-1969), дзе ён усур’ёз захапіўся дакументальным кіно. Зрабіўшы (разам з Майклам Скотам) у гэтай краіне тры фільмы, ён вырашыў прысвяціць сваю кар’еру антрапалагічнаму кіно. Нагода паказаць снае першыя фільмы прывяла яго ў Мексіку, дзе ён жыў у дзяцінстве і дзе жыве цяпер. 3 1972 г. гэты кінематаграфіст-самавук здымае свае дакументальныя фільмы па ўсёй Мексшы і Лацінскай Амерыцы. Акрамя таго, ён выкладае антрапалогію ва Universidad Autonoma Metropolitana-Iztapalapa ў Мехіка.
У 1981 г. я падпісаў кантракт на здымкі фільма пра будаўніцтва вялікай гідраэлектрастанцьа на поўдзень ад Мехіка. Чыноўнікам з Федэральнай энергетычнай камісіі (ФЭК) патрэбны быў дакументальны фільм пра тэхнічныя аспекты будаўніцтва дамбы — геафізічныя падрыхтоўчыя работы, у тым ліку падрыхтоўку бэдраку, насыпу і ўтрамбоўку дамбавай заслоны (у наійым выпадку — з воданепранікальнай гліны), і будаўніцтва падземнай электрастанцыі. Аблятаючы на верталёце месца для дамбы і зону затаплення, я заўважыў шэраг дробных вёсак і немалы горад Бальсас (штат Гарэра). He адзін раз пытаючыся ў маіх кліентаў-інжынераў, што стане з дробнымі фермерамі fcampresinos/ калі вадасховішча залье іх дамы і ворныя землі, я заўсёды атрымліваў адзін і той жа адказ: “He хвалюйцеся, мы будуем для іх новыя паселішчы, і яны атрымаюць там новыя дамы У гатовым фільме не было ані згадкі пра гэтае прымусовае адсяленне.
3 наступнага года я пачаў выкладаць у Мехіка сацыяльную антрапалогію ва Universidad Autonoma Metropolitana-Iztapalapa. Кожны студэнт UAM-I перад абаронай дыплома павінен быў адбыць дзве палявыя экспедыцыі. Было зразумела, што групы студэнтаў, размеркаваныя па хатах іспанамоўных (mestizo) у раёне дамбы, паспяхова маглі б сабраць этнаграфічныя звесткі і прасачыць тыя змены, якія меліся адбыцца ў жыцці 5 500 жыхароў зоны затаплення. 3 1983 да 1986 г. кожны год у канцы сезона дажджоў (з кастрычніка да снежня) студэнты рассяляліся па хатах мясцовых жыхароў і пачыналі рабіць занатоўкі, складаць карты і весці размовы з людзьмі. У апошняй з гэтых палявых экспедыцый мы са студэнтамі ўважліва назіралі пачатак затаплення, калі жыхары зоны ліхаманкава ратавалі ад вады хатнія пажыткі, свіней, свойскіх птушак, слупы ад загонаў і кроквы дахаў. Карціна таго, як нашы інфарматары, з якімі мы паспелі пасябраваць, страчваюць свае
дамы, капліцы, школы і могілкі, не кажучы аб самой зямлі, глыбока нас уразіла.
Пасля кожнай палявой экспедыцыі з ’яўляўся шэраг студэнцкіх прац, дзе апісваліся мадэлі сваяцтва, вырошчванне маісу, бобу, гарбузоў і таварных культур, харчаванне, фэсты і міграцыя з вёсак (найболыа у Чыкага ў ЗША). У гэтых дакладах падрабязна разглядалася і фракцыйнасць, якая выявілася падчас доўгіх імправізаваных перамоў з інжынерамі ФЭК і прадстаўнікамі ўрада штата Гэрэра, якіх, відавочна, болыа хвалявала запланаванае ажыццяўленне праекта, чым дабрабыт іх выбаршчыкаў. Кожны палявы даклад рсіспаўсюджваўся сярод інжынераў праекта, супрацоўнікаў губернатарскага офісу і лідэраў шасці супольнасцяў, прызначаных да адсялення.
Нашы палявыя даклады давалі інфармацыю, якой нідзе больш не было: ФЭК увогуле не мела поўнага плану адсялення. Сумненні адноснсі законнасці аналагічных шырокамаштабных адсяленняў у Мексіцы; гучная міжнародная кампанія, каб прымусіць крэдытныя ўстановы адказваць за сацыяльныя вынікі сваіх інвестыцый; недастатковасць мясцовай інфармацыі; недавер сялян да дзяржавы і федэральных улад; бяздумнасць і валюнтарызм пры адсяленні — усё гэта неўпрыкмет паставіла нас у становішча абаронцаў абяздоленых людзей. Тое, што пачыналася як студэнцкі праект, стала прадметам спрэчак і заклікам шанаваць правы чалавека і прытрымлівацца парадку. У гісторыі прымусовых адсяленняў такога яшчэ не было —ні ў Мексіцы, ні дзе-небудзь яшчэ.
Наша даследаванне выклікала ў інжынераў праекта ФЭК спрэчкі і абурэнне, і зрабілася відавочна, што патрэбен аналіз іншых прэцэдэнтаў перасялення і ўнутранай палітыкі ФЭК. Я звярнуўся да свайго швагра, які на той час займаў пасаду кіраўніка будаўніцтва ў ФЭК, / прапанаваў падрыхтаваць агляд “Сучасны стан тэхнікі перасялення гэтае пытанне выступала ўсё болый выразна ў так званай антрапалогіі развіцця. Ён прыняў маю прапанову, і сярод вышэйшых кіраўнікоў ФЭК пачаў распаўсюджвацца наш кансультацыйны даклад. Аднак ніякай зваротнай сувязі не атрымалася, і дыскусіі аб змене падыходаў не адбылося. Традыцыйную мадэль перасялення, абумоўленую асабістай карыслівасцю і прыхамаццю адказнага інжынера праекта, нельга было змяніць адным заходам.
Далейшыя падзеі паказалі, што змены ў палітыцы магчымыя толькі тады, калі сялянскае супраціўленне адвольным схемам перасялення пачынае пагражаць прафесійнай кар ’еры вядучых інжынераў праекта. К канцу трэцяй палявой экспедыцыі 1985 г. для інжынераў-будаўнікоў Каракольскай дамбы мы былі персонамі нон грата, але яны не маглі скінуць з рахунку тую акалічнасць, што я магу паведаміць аб іх дзейнасці начальству. Так зніклі межы паміж навукан / практыкай.
На пачатку гэтых падзей я яшчэ не разумеў, што сацыяльная арганізацыя дзяржаўнага ці прыватнага агенцтва, якое ажыццяўляе інфраструктурны праект, звязаны з перасяленнем (напрыклад, дамба, аэрапорт, турыстычны курорт, порт або праект адбудовы горада), можа быць такой жа прыярытэтнай мэтай даследавання, як кулыпура і эканоміка закранутых праектам супольнасцяў. Перасяленне было падставовым палітычным пытаннем, між тым планавання яго, па сутнасці, не было. I калі грамадскае супраціўленне нарэшце прымусіла бюракратыю ФЭК прыстасоўвацца да абставін і імправізаваць, то змена падыходаў у гэтым пытанні стала важнай палітычнай з ’явай.
У 1986 г. чацвёртая група студэнтаў-даследчыкаў знайшла ў архівах Міністэрства аграрнай рэформы дакументы, якія сведчылі, што перад запаўненнем вадасховішча было адчужана законным парадкам толькі 33 з 1447 га зямлі, якая падлягала затапленню. Гэтымі звесткамі яны падзяліліся з вясковымі людзьмі, якія не мелі ніякага жадання перабірацца ад сваіх палеткаў на прызначаныя ім гарадскія ўчасткі, занадта'цесныя, к.аб збудаваць на Lx загоны для жывёлы. Кола праціўнікаў запланаванага перасялення, узначаленае безумоўным лідэрам, што быў адораны дыпламатычнымі здольнасцямі, шырылася і нарэшце вырашыла літаральна “зрушыць з месца гару ”, адмовіўшыся прыняць мізэрную грашовую кампенсацыю за свае дамы ў зоне затаплення. Інжынераў ФЭК гэта, вядома, не ўсцешыла.
Азіраючыся на мінулае, гэтую гісторыю можна лічыць прыкладам таго, як не трэба праводзіць адсяленні, аднак яна дала планіроўшчыкам і будаўнікам некалькі каштоўных урокаў. Аналіз паказаў, што без удзелу мясцовага жыхарства, згоды з Lm і справаздачнасці перад ім любы працэс адсялення асуджаны на супроцьстаянне, ад якога аднолькава церпяць абодва бакі.
Федэральныя выбары ў Мексіцы ў 1988 г. прывялі да змен у планаванні і ажыццяўленні многіх федэральных праграм на мясцовым узроўні. Асноўным пытаннем стала справаздачнасць, і ў выніку перамоў аб дзвюх новых пазыках для праекта ГЭС, фінансаванага Сусветным банкам, рэзка змяніліся падыходы да адсялення і ажыццяўлення палітыкі ФЭК. Пазіцыя Сусветнага банка была такая: “Калі вы не будзеце кіравацца нашымі прынцыпамі адсялення, то не атрымаеце ў тэрмін выплат Хоць рэальныя вынікі гэтых змен у канцэпцыі перасялення ацэньваць яшчэ рана, але зразумела, што ў гэтай справе без незалежных даследчыкаў не абысціся.
Вопыт, набыты ў працэсе прымусовага адсялення, высвеціў для мяне некалькі істотных момантаў. Па-першае, усе ўдзельнікі праекта павінны мець уяўленне аб шырокім палітычным кантэксце, калі абмяркоўваюць умовы і кошты і вызначаюць пэўную лінію паводзін. Тэлефак-
сы, партатыўныя кампутары і пераносныя відэакамеры спрыяюць хуткай зваротнай сувязі паміж вясковымі лідэрамі, адказным дзяржаўным агенцтвам і назіральнікамі. Па-другое, незалежныя даследчыкі мусяць вызначыць свае этычныя прынцыпы і крытэрыі аналізу яшчэ перад тым, як весці маніторынг праекта. Падаючы дакладную інфармацыю аб тым, што дзяржаўнае агенцтва можа ці што яно не можа рабіць, такія даследчыкі могуць істотна паўплываць на становішча Яны могуць стварыць агульную глебу ці нейтральную прастору для перамоў паміж перасяленцамі і тымі, хто іх адсяляе. / нарэшце, трэба разумець мясцовы і рэгіянальны кантэкст, у якім будзе ажыццяўляцца пэўны курс, бо тыя, хто адказвае за яго правядзенне, маюць пэўныя сямейныя і сваяцкія абавязацельствы і займаюцца наладжваннем сваіх адносін з суседзямі і іншымі людзьмі па-за супольнасцю. Такім чынам, вывучэнне ўсіх аспектаў адсялення павінна ўлічваць палітычны бок справы і інтарэсы ўсіх узроўняў грамадства. Гэта, як мінімум, складаная задача і нават своеасаблівы тэарэтычны выюіік.
АБРАД ПЕРАХОДУ rite of passage Рытуал, звязаны з пераходным перыядам жыццёвага цыклу.
АВУНКУЛАКАЛЬНАЕ ЖЫХАРСТВА avunculocal residence Форма жыхарства, пры якой маладыя жывуць пасля шлюбу ў мужавага дзядзькі па жаночай ці мужчынскай лініі.
АДАПТАЦЫЙНАЯ СТРАТЭПЯ adaptive strategy Сукупнасць спосабаў, якія чалавек свядома ці несвядома ўжывае для развязання асноўных біялагічных і экалагічных праблем.
АДАПТАЦЫЯ adaptation Як працэс: спосабы, якімі чалавек або папуляцыя рэагуе на вонкавыя ўмовы дзеля выжывання і самазахавання. Як аб’ект: канчатковы вынік працэсу адаптацыі — пэўныя паводзіны, сацыяльная сістэма ці фізічная будова.
АДВОЛЬНЫ АДБОР random sample Адбор дзеля даследавання прадстаўнічай колькасці людзей з папуляцыі, які робіцца выпадковым чынам.
АДУКАЦЫЯ education Сістэматычнае навучанне і выхаванне.
АКУЛЬТУРАЦЫЯ acculturation Культурны працэс, пры якім грамадства набывае новыя рысы праз кантакт з іншым грамадствам. Пры акультурацыі, у адрозненне ад дыфузіі, заўжды мае месца шырокі ўплыў аднаго грамадства на другое і непасрэдны кантакт паміж імі.