Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Інтэграцыя
Інтэграцыя вызначае, як узаемадзейнічаюць розныя аспекты культурнага жыцця. Недастаткова вывучаць паасобку палітыку, мастацтва, рэлігію, сістэму сваяцтва або эканоміку, скажам, народа наваха. Антраполагі разглядаюць гэтыя аспекты жыцця як пераплеценыя ніці, якія ўтвараюць тканіну сацыяльнага цэлага. Памянёныя аспекты ў сваю чаргу з’яўляюцца складнікамі больш шырокага фізічнага і сацыяльнага асяроддзя, у якім жыве народ наваха, — гэта. па-
першае, засушлівыя землі Паўднёва-Заходняй Амерыкі і, па-другое, грамадства Злучаных Штатаў. Каб атрымаць поўнае ўяўленне аб вераваннях або занятках пэўнай групы, неабходна разгледзець іх як у кантэксце грамадства, у якім яна існуе, так і ў кантэксце навакольнага асяроддзя, якое фарміруе гэтае грамадства.
Шматлікія антрапалагічныя даследаванні былі скіраваны на вывучэнне такіх малых і адносна ізаляваных чалавечых супольнасцяў, як аўстралійскія абарыгены або аўтахтоны басейна Амазонкі, дзе сацыяльная інтэграцыя заўсёды навідавоку. Для такіх дробных грамадстваў характэрна лакальнасць як сацыяльнага ўзаемадзеяння, так і выкарыстання рэсурсаў. Усе аспекты сацыяльнага жыцця такіх супольнасцяў — сістэма сваяцтва, палітыка, праца і іншае — цесна ўзаемазвязаны, а іх сувязі з навакольным асяроддзем даволі непасрэдныя. Сучасная антрапалогія надае вялікую ўвагу і даследаванню жыцця буйных грамадстваў — супольнасцяў з менш лакальнай арыентацыяй, якія значна больш залежаць ад шырокага і высокаспецыялізаванага абмену таварамі, ідэямі і людзьмі. У такіх супольнасцях сацыяльная або іншая інтэграцыя менш відавочная, але яна ўсё ж існуе. Напрыклад, жыхар Таронта або Парыжа таксама з’яўляецца складовай часткай грамадскага арганізма і яго жыццё ў значнай ступені залежыць ад умоў навакольнага асяроддзя.
За апошнія гады мы сталі больш інфармаванымі аб ступені інтэграцыі дзяржаў у велізарную сусветную сістэму: супольныя сацыяльныя і эканамічныя структуры ахопліваюць увесь свет. Адасобленыя супольнасці становяцца ўзаемазалежнымі, і асаблівасці іх могуць быць зразуметы толькі ў агульначалавечым кантэксце. Пацверджаннем гэтага з’яўляецца міжнародны гандаль [Shannon, 1989, с. 21-20; Wallerstein, 1979, с. 5]. Каб атрымаць поўнае ўяўленне аб сучаснай невялікай супольнасці, скажам, Новай Гвінеі ці басейна Амазонкі, недастаткова вывучыць толькі гісторыю або прыроднае асяроддзе гэтых супольнасцяў. На іх таксама ўплываюць сусветная індустрыя турызму, сусветны таварны рынак, міжнародныя кампаніі і замежныя дзяржавы, якія ў сваю чаргу самі з’яўляюцца часткамі інтэграванай сусветнай сістэмы. Ступень інтэграцыі пэўнага рэгіёна ў сусветную сістэму становіцца больш відавочнай у святле абмеркавання актуальных праблем навакольнага асяроддзя: глабальнага пацяплення або адмоўнага ў сусветным маштабе ўздзеяння вуглевадародаў і іншых хімічных рэчываў.
Адаптацыя
Людзі, як і жывёла, залежаць ад наваколыіага асяроддзя. Апошняе ўключае ў сябе наступныя складнікі: фізічнае асяроддзе — клі-
мат, ападкі, тэрыторыя і г. д.; біятычнае асяроддзе — свет раслін і жывёл дадзенага рэгіёна; сацыяльнае асяроддзе — узаемаадносіны паміж людзьмі. Так, напрыклад, азначэнне “асяроддзе Каліфарнійскага ўзбярэжжа” ўключае ў сябе ўяўленні аб марскім беразе, ненаселенай тэрыторыі і клімаце, дзікай і свойскай жывёле, а таксама аб усім насельніцтве гэтага рэгіёна.
Вывучэннем узаемаадносін паміж арганізмамі і фізічным, біятычным і сацыяльным асяроддзем займаецца экалогія. Галоўнае, чым цікавіцца антрапалогія і што мае непасрэднае дачыненне да экалогіі, гэта вызначэнне шляхоў узаемадзеяння людзей і навакольнага асяроддзя і распрацоўка адаптацыйнай стратэгіі чалавека. Тэрмін “адаптацыя” азначае спосабы, пры дапамозе якіх людзі прыстасоўваюцца да розных умоў жыцця з мЬтай самазахавання і выжывання. Гэты тэрмін ужываецца таксама, калі маецца на ўвазе канчатковы вынік працэсу адаптацыі — пэўныя паводзіны, сацыяльная сістэма або фізічная будова. Гэта і ёсць тое, што трэба разумець пад словам “адаптацыя”.
Адаптацыйная стратэгія акрэслівае шляхі, у адпаведнасці з якімі адбываецца прыстасаванне арганізмаў, людзей або супольнасцяў да свайго асяроддзя. Іншымі словамі, гэта шэраг спосабаў, якія ўсвядомлена або неўсвядомлена ўжываюцца чалавекам для вырашэння асноўных сацыяльных і біялагічных праблем [Dobzansky, 1974]. У ліку гэтых праблем — забеспячэнне ежай, засцярога ад прыродных стыхій, пошук партнёра. Уступаючы ва ўзаемадзеянне з навакольным асяроддзем, людзі прытрымліваюцца пэўнай адаптацыйнай стратэгіі, заснаванай галоўным чынам на трох элементах культуры: тэхніцы, сацыяльнай арганізацыі, каштоўнасцях і вераваннях. Тэрмін “эксплуатацыя” азначае “выкарыстанне чагосьці з эканамічнай выгадай” або проста “выкарыстанне”. Звычайна гэты тэрмін ужываецца ў адносінах да мінералаў, раслін і жывёл. Але і людзі — напрыклад, найміты або нявольнікі — таксама павінны разглядацца ў якасці прыродных рэсурсаў.
Дзякуючы сваім канкрэтным вынікам тэхналогія (навыкі і веды, якія людзі дастасоўваюць да вырабу рэчаў і выкарыстання рэсурсаў) адыгрывае істотную ролю ў працэсе адаптацыі. Традыцыйная адаптацыйная стратэгія карэнных жыхароў Арктыкі, напрыклад, уключае розныя тэхнічныя прыёмы па забеспячэнні патрэб іх існавання і дасягненні дастатковай ступені камфорту. Яны скарыстоўваюць дзіды, гарпуны, крукі і пасткі, каб адшукваць і забіваць звяроў. Каб рухацца па моры і сушы, яны змайстравалі лодкі і сані і вынайшлі лыжы. Каб ахоўваць сябе ад непагадзі, яны прыдумалі розную
адзежу са шкураў жывёлы, пабудавалі жыллё з лёду і шкураў. Усё гэта патрабавала ведаў аб мясцовых рэсурсах, а таксама тэхнічных навыкаў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
Шляхі сацыяльнай самаарганізацыі людзей — таксама вельмі важны аспект адаптацыйнай стратэгіі. Сацыяльна значнай часткай гэтай стратэгіі з’яўляецца падзел працы — тэхнічны і сацыяльны спосаб арганізацыі яе ў грамадстве. У аўстралійскіх абарыгенаў, напрыклад, падзел працы адбываўся паводле полавых прыкмет: мужчыны займаліся паляваннем на буйную жывёлу, а жанчыны збіралі расліны. У сучасным індустрыяльным грамадстве такі падзел куды больш складаны: для яго характэрна высокая ступень спецыялізацыі і разнастайныя спосабы адаптацыі. Трэці культурны кампанент адаптацыйнай стратэгіі складаюць грамадскія каштоўнасці і погляды людзей. Для многіх паляўнічых здольнасць паўтарыць перад паляваннем адпаведныя замовы набывае тое ж самае значэнне, як і ўменне паставіць пасткі або высачыць звера. Узаемадзеянне з навакольным асяроддзем абумоўлена сістэмай вераванняў грамадства і пэўнымі яго каштоўнасцямі, што вызначаюць дзеянні людзей. Так, менавіта рэлігійныя вераванні аўстралійскіх абарыгенаў абумовілі іх гарманічныя адносіны з наваколлем. Праз міфы і рытуалы гэтыя вераванні звязваюць людзей з прыродай, разгрупоўваюць іх па зямлі і садзейнічаюць лепшаму захаванню флоры і фауны.
Адаптацыя чалавека мае і біялагічны аспект. Біялагічныя і культурныя аспекты адаптацыі фактычна перакрыжоўваюцца. Такім чынам, людзям сапраўды ўласціва біякультурная адаптацыя — цеснае ўзаемадзеянне біялагічных і культурных спосабаў прыстасавання да навакольнага асяроддзя. Наша унікальная біялагічная гісторыя і фізічная канстытуцыя, асабліва мозг чалавека, абумоўліваюць існаванне культурных аспектаў адаптацыйнай стратэгіі. У сваю чаргу такія аспекты сучаснай культурнай адаптацыі, як медычнае абслугоўванне і сельская гаспадарка, таксама ўздзейнічаюць на біялагічнае развіццё чалавека, дапамагаючы яму пераадольваць стрэсы, выкліканыя неспрыяльнымі навакольнымі ўмовамі. 3 іншага боку, забруджванне прыроднага асяроддзя і перанаселенасць не ў меншай ступені з’яўляюцца біялагічнай прычынай стрэсаў у людзей.
Культурны рэлятывізм
Побач з уласна навуковымі мэтамі антрапалогія імкнецца садзейнічаць паразуменню паміж прадстаўнікамі розных культур. Такому ўзаемаразуменню нярэдка перашкаджае этнацэнтрызм — ацэнка
паводзін іншых людзей з пункту гледжання сваіх, а не іхніх культурных вартасцяў і традыцый. Чаму яны не тое ядуць, не так апранаюцца і паводзяць сябе не так, як мы? У сваёй крайняй праяве этнацэнтрызм пераходзіць у культурны шавінізм, калі звычаі і погляды ўласнага народа аўтаматычна і безумоўна лічацца вышэйшымі за ўсе іншыя.
У некаторай ступені этнацэнтрызм характэрны для ўсіх супольнасцяў. Як думаць і паводзіць сябе, кожны чалавек навучаецца з самага маленства. Выхаванне на каштоўнасцях уласнай культуры працягваецца ўсё жыццё. Замацаванне каштоўнасцяў і маральных нормаў адбываецца пры дапамозе школы, тэлебачання, а таксама падчас рэлігійных цырымоній, спартыўных мерапрыемстваў і масавых урачыстасцяў. Дзе б мы ні былі, мы бесперапынна навучаемся таму, што лічыцца патрэбным, рэальным, дазволеным, пажаданым і значным з пункту гледжання той сацыяльнай групы, да якой мы належым. Такі канструктыўны этнацэнтрызм мае пазітыўны пачатак: надае людзям пачуццё гонару, спрыяе дасягненню дабрабыту і бяспекі. Менавіта гэта з’яўляецца мэтай шмат якіх этнічных рухаў, што абуджакзць нацыянальную самасвядомасць. Прыкладам могуць быць рухі карэнных жыхароў Злучаных Штатаў і Канады. Але празмерны этнацэнтрызм прыводзіць да фанатызму і дыскрымінацыі. Звычайна падставай для парушэння правоў чалавека з’яўляеіша меркаванне, што прыгнечаныя народы быццам бы “адсталыя”, “прымітыўныя” або ў нейкім сэнсе горшыя.
Этнацэнтрызм не садзейнічае ўзаемаразуменню людзей. Каб сапраўды зразумець іншых, неабходна падзяляць канцэпцыю культурнага рэлятывізму, г.зн. разглядаць і разумець паводзіны і погляды іншых людзей з пункту гледжання іх традыный і досведу. Тое, што “правільна” для адной групы людзей, не абавязкова правільнае для другой. Такія супрацьлеглыя погляды можна ўбачыць, напрыклад, у рэлігійных уяўленнях аб забіцці жывёлы і ўжыванні ў ежу мяса. Жыхары Захаду лічаць традыцыю індусаў, паводле якой забараняецца есці ялавічыну, неразумнай; адпаведна яны з гідлівасцю ставяцца да традыцыі кітайцаў есці мяса сабак. 3 іншага боку, шмат індусаў лічаць жорсткасцю забіваць кароў, а многія кітайцы не разумеюць адмову жыхароў Захаду есці сабачае мяса.
Культурны рэлятывізм не азначае, што нам трэба некрытычна прымаць любы ўчынак або любое ўяўленне іншага народа. Хутчэй ён азначае, што светапогляд і традыцыі любога народа трэба асэнсоўваць у кантэксце яго гісторыі, наваколля і сацыяльных умоў. Так, жорсткае стаўленне іракцаў і туркаў да курдскага народа не-