Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Даследаванне Конклінам [Conklin, 1955] народнасці гануноа вострава Мінданаа, што на Філіпінах,— адзін з першых прыкладаў такога кагнітыўнага аналізу. Адзначаючы, што ў розных культурах існуе розная класіфікацыя колераў, Конклін даследаваў, як гануноа ўспрымаюць колеравы спектр. Як будзе паказана ў раздзеле 4, кроскультурнае вывучэнне розных відаў класіфікацыі колеру стварыла магчымасць для разумення ўзаемасувязі культурнага, прыроднага і фізіялагічнага фактараў, якія і абумоўліваюць успрыманне колеру. Кагнітыўныя даследаванні колераўспрымання паказалі таксама, што некаторыя асаблівасці класіфікацыі колераў маюць універсальны характар.
СІМВАЛІЧНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ. Яшчэ адзін падыход, які, падобна структуралізму, акцэнтаваў увагу на пазнавальных ці нават ідэалагічных аспектах культуры, вядомы як сімвалічная антрапалогія. Культура тут разглядаецца як сістэма агульных сімвалаў і значэнняў.
Галоўным прадстаўніком сімвалічнай антрапалогіі з’яўляецца амерыканскі антраполаг Кліфард Гірц (нар.1926). He пагаджаючыся са “сляпой” верай кагнітыўных антраполагаў у тое, што гавораць самі народы адносна сваіх культур, ён прапануе разглядаць культурнае значэнне рытуалаў, міфаў, сваяцтва і таму падобных рэчаў у тым кантэксце, у якім яны рэальна выступаюць у жыцці грамадства. У сваім аналізе Гірц засяроджвае ўвагу на значных культурных падзеях і тэмах, якія ва ўсім гэтым увасабляюцца. Напрыклад, ён аналізуе
бойку пеўняў у балійцаў як увасабленне тыповых рысаў культуры гэтага народа [Geertz, 1973], Ён разглядае паводзіны назіральнікаў гэтых боек і сімвалічнае ўвасабленне ў пеўнях мужчынскага пачатку. У гэтым адлюстраваны тыя асаблівасці балійскай культуры, што асацыіруюцца з ураўнаважанасцю, зайздрасцю, жорсткасцю, гонарам і ўдачлівасцю. Разам з тым Гірц дзіўным чынам разглядае культуру як нешта “раз’яднанае” — не як адносна інтэграванае цэлае, але як збор часам нават супрацьлеглых эмоцый, вераванняў і маральных высноў.
Сама антрапалагічная навука не з’яўляецца нечым пэласным. На працягу ўсяго перыяду свайго існавання антрапалогія характарызавалася разнастайнасцю поглядаў і падыходаў. Такая разнастайнасць нават непазбежная, і гэта зразумела, калі прыгадаць шырыню прадмета яе даследаванняў — усебаковае вывучэнне чалавечага існавання. У наступным раздзеле мы засяродзім сваю ўвагу на кулыпурнай экалогіі, адаптацыі, інтэграцыі і зменах. Гэта не адзіны магчымы падыход, дый ніводны з падыходаў не валодае манаполіяй на ісціну. Аднак, нягледзячы на разнастайнасць поглядаў, наша навука абапіраецца на адзін з найважнейшых прынцыпаў — гэта імкненне да аб’ектыўнасці, да пазіцыі, свабоднай, наколькі гэта магчыма, ад уплыву этнацэнтрызму.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
На пачатку свайго развіцця ў сярэдзіне XIX ст. антрапалогія была сферай дзейнасні асобных авантурыстаў і “хатніх” філосафаў. Паступова, у выніку руплівай працы шматлікіх палявых даследчыкаў, якія імкнуліся вызначыць, як і чаму функцыяніруюць асобныя культуры, антрапалогія пачала афармляцца ў сталы і адметны навуковы занятак. Адначасова адбывалася і паслядоўнае ўдакладненне зместу антрапалагічных тэорый.
Тэорыя адналінейнай эвалюцыі з’явілася першым важкім укладам у антрапалагічную навуку. Прыхільнікі гэтага падыходу разглядалі чалавечыя кулыуры як паслядоўныя ступені на шляху прагрэсу — ад найбольш “прымітыўных” да цалкам “развітых”. Эдвард Б. Тайлар лічыў, што такі прагрэс грунтуецна на эвалюцыі розуму. Льюіс Генры Морган атаясамліваў яго з развіццём тэхналогіі.
Якасць этнаграфічных даследаванняў узрасла пасля таго, як прафесійных антраполагаў пачалі запрашаць на працу ў музеі і ва універсітэты. Паколькі пастулатамі старой адналінейнай эвалюцыйнай тэорыі было ўжо немагчыма растлумачыць адрозненні паміж культурамі, у канцы XIX — пачатку XX ст. узніклі новыя падыходы
да праблемы эвалюцыі ў культуры. Адным з іх быў дыфузіянізм, паводле якога ідэі і вынаходніцтвы распаўсюджваліся шляхам пераймання і паходзілі з нямногіх больш развітых культурных цэнтраў. 3 іншага боку, прадстаўнікі школы гістарычнага партыкулярызму Франца Боаса пры вывучэнні асобных культур спрабавалі адшукаць верагодныя шляхі пашырэння культурных праяў у межах пэўных тэрыторый.
У адрозненне ад ранейшай, музейна-арыентаванай тэндэнцыі да назапашвання асобных культурных адзінак, антраполагі 20-х гадоў імкнуліся разглядаць усе культуры як інтэграванае цэлае, часткі якога павінны даследавацца толькі ва ўзаемасувязі Функцыяналістам школы Браніслава Маліноўскага падавалася, што асноўнай функцыяй усялякай культурнай дзейнасці з’яўляецца забеспячэнне патрэб асобы. Структурныя функцыяналісты, як Рэдкліф-Браўн, разглядалі, якім чынам элементы культуры спрыяюць падтрыманню жыццяздольнасці сацыяльнай сістэмы. Прадстаўнікі школы “культура і асабовасць” лічылі, што розныя тыпы культуры фарміруюць розныя характары, што адбіваецца на ўсіх аспектах грамадства.
Пасля другой сусветнай вайны антрапалагічная навука падзялілася на шматлікія спецыялізаваныя галіны. Зноў была звернута ўвага на “прагрэс'” у культуры — на гэты раз неаэвалюцыяністамі, якія паспрабавалі адказаць, чаму ўсё ж такі адбываюцца змены ў культуры. 3 пункту гледжання Леслі Уайта, эвалюцыя культур тлумачыцца павелічэннем колькасці спажывання энергіі. Культурныя эколагі, на чале з Джуліянам Сцюардам, разглядаюць гэтыя змены як вынік адаптацыі чалавека да ўмоў навакольнага асяроддзя. Сцюард падкрэсліў таксама, што эвалюцыя грамадстваў неабавязкова адбываецца па ўзыходзячай лініі, а хутчэй наадварот — ідзе рознымі шляхамі.
Два іншыя антрапалагічныя накірункі заснаваны на такой з’яве, як канфлікт. Для неафункцыяналістаў канфлікт — гэта звычайньг сродак падтрымання грамадскай раўнавагі. Марксісцкія ж антраполагі сцвярджаюць, што канфлікт паміж людзьмі з рознымі інтарэсамі стварае пастаянную напружанасць у грамадстве, што з цягам часу і выклікае змены ў існуючым ладзе жыцця.
Іншыя накірункі антрапалогіі сканцэнтравалі сваю ўвагу на пазнавальных аспектах культуры. Структуралісты, такія, як Клод ЛевіСтрос, імкнуліся вызначыць універсальныя культурныя мадэлі, у той час як прыхільнікі кагнітыўнай антрапалогіі вывучалі мадэлі паасобных культур. Урэшце, сімвалічная антрапалогія засяроджваецца на культурных сэнсах і аналізуе з’явы і інстытуты культуры як сімвалы светапогляду народа.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Diamond, Stenley, editor. Anthropology: Ancestors and heirs. The Hague: Mouton, 1980.
Harris, Marvin. The Rise of Anthropological Theory. New York: Crowell, 1968.
Hinsley, Curtis M., Jr. Savages and Scientists: The Smithsonian Institution and the Development of American Anthropology (1846-1910). Washing­ton, DC: Smithsonian Institution Press, 1981.
Kuper, Adam. Anthropologists and Anthropology: The Modern British School. London: Routledge, Chapmen and Hall, 1983.
Rosenberry, William. Anthropologists and Histories: Essays in Culture, History and Political Economy. New Brunswick, NJ: Rutgers University Press, 1989.
Stocking, George W., Jr. Observers and Observed: Essays on Ethnological Fieldwork. History of Anthropology Series, Vol. 1. Madison: Universi­ty of Wisconsin Press, 1984.
Stocking, George W., Jr. Functionalism Historicized: Essays on British Social Anthropology. History of Anthropology Series, Vol. 2. Madison: University of Wisconsin Press, 1984.
Stocking, George W., Jr. Objects and Others: Essays on Museum and Material Culture. History of Anthropology Series, Vol. 3. Madison: University of Wisconsin Press, 1985.
Stocking, George W., Jr. Malinowski, Rivers, Benedict and Others: Essays on Culture and Personality. History of Anthropology Series, Vol. 4. Madison: University of Wisconsin Press, 1986.
Stocking, George W., Jr. Bones, Bodies and Behavior: Essays on Beha­vioral Anthropology. History of Anthropology Series, Vol. 5. Madison: University of Wisconsin Press, 1990.
Voget, Fred W. A History of Ethnology. New York: Holt, Rinehart and Winston, 1975.
Раздзел 3
ЭТНАГРАФІЧНАЕ
ДАСЛЕДАВАННЕ
Як здабываецца дастаткова надзейны матэрыял для пацвярджэння ці абвяржэння антрапалагічных тэорый? Дзякуючы этнаграфічнаму метаду непасрэднага назірання, які быў значна ўдасканалены антраполагамі за апошнія сто гадоў, зараз мы маем больш зразумелую карціну жыцця іншых народаў. Даследчык жыве непасрэдна ў асяроддзі групы людзей, бачыць іх штодзённую дзейнасць, вывучае іх светаўспрыманне і назірае за іх паводзінамі. Такая форма заглыблення ў жыццё людзей дазваляе вывучаць іх не толькі як абстрактныя аб’екты аналізу, але і як рэальных асоб у няпростых умовах існавання.
Для таго каб грунтоўна вывучыць пэўную групу людзей, антраполагу неабходна правесці з імі не адзін дзень ці тыдзень. Толькі пасля цэлага года сістэматычных даследаванняў, размаўляючы з абарыгенамі на іх роднай мове і ўдзельнічаючы (у той ступені, у якой гэта магчыма) у іх жыцці, антраполаг пачынае па-сапраўднаму адчуваць і разумець іх лад жыцця. Адно з дапамогай такога досведу можна адысці ад стэрэатыпных уяўленняў пра людзей і зразумець, чым жа ўвогуле з’яўляецца іх культура.
ПАДРЫХТОЎКА
ДА ПАЛЯВЫХ ДАСЛЁДАВАННЯЎ
Сучасныя антраполагі гадамі жывуць сярод людзей, якіх яны вывучаюць. Але яшчэ больш часу ім можа спатрэбіцца на падрыхтоўку да палявых даследаванняў. У гэтую падрыхтоўку ўваходзіць і надзвычай складаная задача выбару тэмы і яе акрэслення.
Выбар тэмы:
вывучэнре дробных і буйных грамадстваў
Зацікаўленасць антраполагаў тымі ці іншымі тэмамі часта абумоўлена досведам іх асабістага жыцця. Антраполаг Дэвід МэйбарыЛьюіс прапанаваў наступнае тлумачэнне свайго захаплення карэнным насельніцтвам Паўднёвай Амерыкі, што ў рэшце рэшт і прыму-
сіла яго пасяліцца сярод народа шавантэ ў Бразіліі: “Некалі, у студэнцкую пару, я займаўся вывучэннем адкрыцця, заваёвы і каланізацыі іспанскай Амерыкі. Тады я быў зачараваны ўмельствам старажытных трансатлантычных навігатараў і мужнасцю канкістадораў. Але больш за ўсё мяне заінтрыгавалі першыя апісанні амерыканскіх індзейцаў. Я адчуў гарачае жаданне яшчэ больш даведацца пра людзей, што сталіся прычынай такіх каларытных апавяданняў, якія нават праз чатыры стагоддзі падаюцца адметнымі і экзатычнымі сярод бясконцых аповядаў падарожнікаў усяго свету” I MayburyLewis,1968, c.13],