Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
абходна разглядаць у святле гісторыі, сацыяльнай і эканамічнай спецыфікі дадзенага рэгіёна. Але ведаць названую спецыфіку яшчэ не азначае ўхваляць гэтую жорсткасць. Такая канцэпцыя ляжыць у аснове намаганняў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый стварыць сусветныя стандарты правоў чалавека.
У паняцце этнацэнтрызму можа ўваходзіць не толькі ўвага да культурных адрозненняў, але і погляд на іншых людзей як на прадстаўнікоў адрозных відаў. Гэтыя малюнкі дэманструюць, як французскі мастак XV ст. уяўляў сабе жыхароў далёкіх краін
АНТРАПАЛОГІЯ ЯК НАВУКА
Хоць антрапалогія і мае шмат агульнага з іншымі дысцыплінамі, у тым ліку з гісторыяй і гуманітарнымі навукамі, усё ж яна аформілася ў самастойную навуку. Як і кожная навука, гэта асобная сфера даследаванняў, у якой шляхам сістэматычных назіранняў і класіфікацыі фактаў усталёўваюцца законы, што паддаюцца праверцы. Але пакуль такія законы яшчэ не выпрацаваны, навукоўцы задавальняюцца тэорыямі, г. зн. падставовымі прынцыпамі, пры дапамозе якіх вытлумачваюцца вынікі назірання. Гэтыя прынцыпы ўдакладняюцца і змяняюцца падчас навуковых даследаванняў, якія праводзяцца з мэтай праверкі наяўных тэорый або выпрацоўкі новых. Антрапалогія кіруецца тымі ж фундаментальнымі прынцыпамі, што і іншыя навукі. Гэта выкарыстанне навуковага метаду, прызнанне розных поглядаў у межах дадзенай дысцыпліны і змена парадыгмаў, якія дамінуюць у навуковым мысленні.
Навуковы метад
Навуковы метад — гэта спосаб дакладнага планавання і выканання даследаванняў. Ён складаецца з трох асноўных этапаў — вылучэння гіпотэзы — г.зн. фармулёўкі меркавання, што назіраная з'ява выклікана пэўным комплексам фактараў; вызначэння спосабаў праверкі гіпотэзаў і ўключэння іх у план даследавання; праверкі гіпотэзаў праз даследаванні і далейшыя назіранні. Да гэтага можна дадаць яшчэ і такія этапы, як паўторная праверка і перагляд гіпотэзаў у святле сённяшніх і будучых адкрыццяў.
Разнастайнасць поглядаў
Тэарэтычна кожная навука імкнецца да ўсталявання дакладных законаў, але на практыцы вучоныя звычайна толькі намагаюцца падысці да больш грунтоўнага адказу на пытанне “што такое рэчаіснасць”. Адказ на такое пытанне — працяглы і цяжкі працэс, які складаецца з шэрагу дробных этапаў. Даволі часта адну і тую ж праблему адначасова даследуе цэлы шэраг вучоных.
Навукоўцы часам прытрымліваюцца супрацьлеглых поглядаў або тэорый, якія адлюстроўваюць розныя падыходы да інтэрпрэтацыі адной і той жа інфармацыі. Гэта можа збянтэжыць, але без такіх плюралістычных поглядаў навука закасцянела б. Працягваючы даследаванні, вучоныя ў рэшце рэшт вызначаюць найбольш пераканаўчыя погляды, і такім чынам адбываецца іх паразуменне.
Для антрапалогіі, як і для іншых навук, характэрны плюралізм поглядаў. Шмат дыскусій разгортваецца вакол такіх пытанняў, як канкрэтныя вехі эвалюцыі чалавека або фактары, якія абумовілі ўзнікненне земляробства, а таксама вакол пытанняў аб прыродзе і прычынах сацыяльных зменаў. Калі адны антраполагі разглядаюць матэрыяльную базу (куды ўваходзіць тэхналогія і рэчы, якія мы вырабляем) як найбольш вызначальны фактар культурных з’яў, іншыя падкрэсліваюць значнасць ідэй і сімвалаў, іх адносную незалежнасць ад матэрыяльных умоў бытавання. Такія адрозненні ў поглядах абумоўлены антаганізмам паміж матэрыялістычнымі тэорыямі Леслі Уайта і Джуліяна Сцюарда, з аднаго боку, і кагнітыўнымі (сімвалічнымі) тэорыя.мі Клода Леві-Строса і Кліфарда Гірца — з другога. Гэтае пытанне больш дэталёва будзе разгледжана ў наступным раздзеле.
Эвалюцыя і рэвалюцыя ў навуцы
Навука няспынна развіваецца. Па меры таго як выпрацоўваюцца новыя метады і назапашваецца большая колькасць інфармацыі, вучоныя ствараюць новыя тэорыі і ўдакладняюць або адхіляюць існуючыя сёння. Гэтыя змены адбываюцца надзвычай павольна. Такім чынам, любая навуковая рэвалюцыя адбываецца тады, калі галоўная інтэлектуальная канцэпцыя распрацавана да такой ступені, што яна становіцца дастаткова пераканаўчай, каб прыцягнуць вялікую іруіу прыхільнікаў, і дастаткова незавершанай, каб пакінуць магчымыя праблемы для вырашэння неабмежаванай колькасці даследчыкаў [Kuhn, 1970, с. 10|. Такія галоўныя ідэі групуюцца ў парадыгмы — шырокія навуковыя канцэпцыі, у рамках якіх развіваюцца навуковыя ідэі і ажыццяўляюцца даследаванні. Прыкладамі парадыгмаў з’яўляюцца законы фізікі Ньютана, погляды Калерніка аб будове сусвету, тэорыя эвалюцыі Дарвіна. Так, тэорыя Дарвіна прадэманстравала новы падыход да вывучэння грамадства ў XIX ст., згодна з якім чалавечыя супольнасці неабходна вывучаць у межах усеагульнай сацыяльнай эвалюцыі. Далейшыя даследаванні ў рэшце рэшт прывялі да абвяржэння або значнага ўдасканалення першых эвалюцыйных тэорый антраполагаў. Такім чынам, у выніку паглыбленых навуковых даследаванняў выявілася, што парадыгма можа прывесці як да адмаўлення ад папярэдніх поглядаў, так і да іх замены больш пераканаўчымі варыянтамі.
ГАЛІНЫ АНТРАПАЛОГП
Антрапалогія імкнецца даць халістычнае і сістэмнае ўяўленне аб чалавеку, хоць, вядома, ніхто не ў стане ведаць усе аспекты жыцця народаў мінуўшчыны і сучаснасці. Значыцца, антрапалогіі патрэбна спецыялізацыя. Як правіла, антраполагі для паглыбленага вывучэння абіраюць адзін або два аспекты, суадносячы пры гэтым свае здабыткі з дасягненнямі іншых галін навукі. Антрапалогія падзяляецца на наступныя падраздзелы: біялагічная (або фізічная) антрапалогія; археалогія; лінгвістычная антрапалогія; соцыякультурная антрапалогія.
Біялагічная антрапалогія
Шмат антраполагаў засяроджвае ўвагу на біялагічных аспектах існавання чалавека. Усе падраздзелы біялагічнай антрапалогіі падзяляюцца на два асноўныя накірункі: вывучэнне эвалюцыі чалавека і вывучэнне біялагічнай своеасаблівасці сучасных чалавечых папуляцый.
Вывучэнне эвалюцыі чалавека заклікана даць адказ на пытанне, чаму людзі пачалі развівацца і якім чынам адбывглася біялагічная эвалюцыя ў прыродзе. Некаторыя біёлагі-антраполагі вывучаюць выкапні, рэшткі жывёл і раслін, якія даўно вымерлі. Разглядаючы выкапнёвыя рэшткі першабытных людзей, біёлагі-антраполагі атрымліваюць магчымасць удакладніць час, калі нашы продкі пачалі хадзіць выпрастаўшыся, або акрэсліць ступень эвалюцыі, на якой мозг чалавека дасягнуў сучасных памераў. 3 мэтай стварэння поўнай, цэласнай карціны побыту нашых далёкіх продкаў і іх эвалюцыі біёлагі-антраполагі супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі іншых навук — напрыклад, з геолагамі і археолагамі.
Як група біялагічных істот людзі належаць да прыматаў. Такім чынам, існуе яшчэ адзін спосаб вывучэння эвалюцыі чалавека: праз прыматалогію, або вучэнне аб прыматах — чалавекападобных малпах і паўмалпах. У біялагічным і эвалюцыйным сэнсе гэтыя сысуны з’яўляюцца найбліжэйшымі суродзічамі чалавека. Даследаванні прыматолагаў дапамагаюць зразумець тое агульнае ў нас і іншых жывых істот, што робіць нас часткай прыроды і забяспечвае нашу унікальнасць. Вывучэнне прыматаў дапамагае антраполагам і ў аналізе іншых аспектаў эвалюцыі.
Тым часам як адны прыматолагі засяроджваюць увагу на біялогіі прыматаў, іншыя вывучаюць іх паводзіны на прыкладзе шымпанзэ, гарылаў і бабуінаў. Іх даследаванні дапамагаюць нам рэканструяваць паводзіны нашых далёкіх продкаў. Напрыклад, Джэйн Гудал
[Goodall, 1964] выявіла, што дзікія шымпанзэ мэтанакіравана вырабляюць і выкарыстоўваюць прымітыўныя прылады працы. Таму многія біёлагі-антраполагі прыйшлі да высновы, што выкарыстанне прылад працы — больш даўняя з’ява, чым меркавалася раней. Нягледзячы на значныя адрозненні ў ступені авалодання прыладамі працы, іх выкарыстанне характэрна як для шымпанзэ, так і для чалавека. Гэта, магчыма, і было характэрнай адзнакай іх агульнага продка.
Іншыя біёлагі-антраполагі даследуюць біялагічную разнастайнасць сучасных людзей. Даследаванні ў гэтай галіне цесна звязаны з вучэннем аб эвалюцыі, бо біялагічная разнастайнасць жывых істот і з’яўляецца вынікам эвалюцыі. Антраполагі, якія распрацоўваюць гэты накірунак, імкнуцца апісаць прыклады гэтай разнастайнасці чалавека і вытлумачыць яе прыроду. Паколькі даследчыкі вывучаюць сучаснага чалавека, яны маюць магчымасць даследаваць як візуальныя прыкметы людзей (колер скуры і структуру валасоў), так і іх нябачныя асаблівасці (групу крыві або генатып) і могуць прасачыць узаемасувязі паміж біялагічнай разнастайнасцю лакальнай групы людзей і іх асяроддзем. Напрыклад, многія вучоныя сцвярджаюць, што людзі становяцца высокімі і цыбатымі або прыземістымі і каржакаватымі ў выніку адаптацыі да кліматычных умоў, бо, як сцвярджаецца, форма цела залежыць ад здольнасці захоўваць або вылучаць уласнае цяпло. Даследчыкі біялагічнай разнастайнасці чалавека імкнуцца растлумачыць працэс узнікнення біялагічных адрозненняў паміж асобнымі людзьмі.
Археалогія
Археалогія даследуе жыццё старажытных народаў па матэрыяльных помніках культуры і быту, якія захаваліся да нашага часу. Прадстаўнікі класічнай археалогіі, якія вывучаюць старажытныя цывілізацыі Еўропы і Блізкага Усходу, працуюць у цесным кантакце з гісторыкамі-мастацтвазнаўцамі. 3 іншага боку, антраполагі-археолагі — таксама спецыялісты па старажытных культурах. Яны імкнуцца адказаць на пытанні, якія хвалююць усіх прадстаўнікоў гэтай навукі. Антраполагі-археолагі ўжываюйь інтэграваны падыход, разглядаючы помнікі культуры ў шырокім кантэксце: як адбывалася ўзаемадзеянне чалавечай супольнасці і навакольнага асяроддзя; як і чаму пачалі развівацца пэўны народ і яго культура.
Сучасныя антраполагі-археолагі займаюцца больш тлумачэннем культурных працэсаў, чым апісаннем і класіфікацыяй чалавечых супольнасцяў мінуўшчыны. Іншымі словамі, яны імкнуцца зразумець галоўныя законы ўзнікнення і развіцця чалавечых культур.
Напрыклад, некаторых антраполагаў-археолагаў цікавяць прычыны ўзнікнення земляробства — рэвалюцыйнай з’явы, якая паўставала ў розныя часы і ў розных частках свету. Згодна з адной тэорыяй, земляробства ўзнікла ў выніку культурнай адаптацыі як рэакцыя людзей на ўмовы навакольнага асяроддзя. Калі колькасць насельніцтва павялічвалася і адчувалася нястача прыродных рэсурсаў, тады з’яўлялася патрэба ў стабільных крыніцах ежы, што і выклікала ўзнікненне земляробства [Boserup, 1981],