Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Шмат якія палажэнні дыфузіяністаў былі не больш чым версіямі, пазбаўленымі рэальных падстаў. Але дыфузіянізм у большай ступені, чым папярэднія накірункі, падкрэсліў надзвычай важную ролю навакольнага асяроддзя ў развіцці матэрыяльнай культуры грамадства.
Гістарычны партыкулярызм
З’яўленне ідэй дыфузіянізму ў антрапалогіі Паўночнай Амерыкі звязана з імем Франца Боаса (1858-1942). Ён сцвярджаў, што этналогія павінна займацца перш за ўсё падрабязным даследаваннем геаграфічнага пашырэння культурных праяў. Праз іх аналіз антраполагі здолеюць рэканструяваць гістарычныя і псіхалагічныя працэсы зменаў у культуры. Гэты падыход пачалі называць гістарычным партыкулярызмам. Замест таго каб шукаць універсальныя законы, што кіруюць прагрэсам культуры, як гэта рабілі эвалюцыяністы, Боас заклікаў да вывучэння унікальнай гісторыі кожнай культуры. Цесна звязанымі з ідэямі гістарычнага партыкулярызму былі яго намаганні падкрэсліць ролю культурнага рэлятывізму і прадэманстраваць незалежнасць культурнага і біялагічнага фактараў. Тое, што ён, яўрэй, перажыў у Германіі XIX ст., безумоўна, паўплывала на фарміраванне яго антырасісцкай пазіцыі ў тлумачэнні феномену культуры. Яго працы па гэтых пытаннях мелі не толькі навуковае
значэнне: яны супрацьстаялі шырока распаўсюджаным у Злучаных Штатах расісцкім уяўленням аб другаснасці нябелых і нееўрапейскіх народаў.
Шматлікія паслядоўнікі Боаса звярнуліся да вывучэння культурных арэалаў — рэгіёнаў з высокай канцэнтрацыяй агульных дыфузных культурных рысаў. Вялікія прасторы Паўночнай Амерыкі былі адным з такіх культурных арэалаў: усе мясцовыя плямёны палявалі на бізонаў і вызначаліся ваяўнічасцю. У большасці сваёй яны былі мілітарызаванымі, і ў большасці з іх была распаўсюджана цырымонія “сонечных танцаў”. Калі антраполагі картаграфавалі падобныя культурныя арэалы ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, яны заўважылі, што кожны з іх быў цесна зе;язэны з пэўнай экалагічнай зонай, такой, як басейн Амазонкі ці басейн Вялікіх азёр.
Знаходзячыся пад уплывам музейнай традыцыі, дыфузіяністы і паслядоўнікі гістарычнага партыкулярызму ўнеслі значны ўклад у вывучэнне пашырэння і класіфікацыі культурных праяў (артыфактаў) і рысаў. Аднак яны разглядаліся як асобныя адзінкі, і таму пытанне іх узаемадзеяння заставалася ў асноўным па-за ўвагай антраполагаў.
КУЛЬТУРА ЯК ІНТЭГРАВАНАЕ ЦЭЛАЕ
Музейная традыцыя ў этналогіі першых двух дзесяцігоддзяў XX ст. усё яшчэ пераважала, але наспявалі змены. Антраполагі працягвалі пазбягаць універсальнай эвалюцыйнай схемы, але разам з тым адчувалася ўсё болылая іх незадаволенасць падыходамі дыфузіяністаў. Узброеныя аб’ектыўнымі этнаграфічнымі матэрыяламі антраполагі спрабавалі перайсці ад канцэпцыі культуры як набору пэўных характарыстык да больш інтэгравансіга падыходу. Морган імкнуўся вызначыць, як узаемадзейнічаюць часткі культуры, але яму перашкодзіла недастатковасць і недакладнасць навуковых дадзеных, і яго эвалюцыйная схема не атрымала распаўсюджання сярод навукоўцаў. У сувязі з ростам супярэчлівых інтэрпрэтацый этнаграфічнага матэрыялу антраполагі былі вымушаны звярнуцца да больш глыбокага аналізу таго, якім чынам узаемадзейнічаюць аспекты пэўнага грамадства.
Функцыяналізм
Накірунак, што атрымаў назву функцыяналізму, аб’яднаў менавіта тых навукохнаў, якія імкнуліся разглядаць культуру як інтэграванае цэлае. Яны ўздымалі зусім іншыя праблемы, чым прадстаўнікі
гістарычнага партыкулярызму. Функцыяналісты сцвярджалі, што, напрыклад, самае важнае ў рытуале “сонечнага танца” індзейцаў Дакоты было не тое, дзе, як і калі гэты рытуал з’явіўся і пашырыўся ці як ён уплецены ў культурны комплекс рэгіёна, але тое, якім мэтам служыць гэтая рэлігійная цырымонія, як яна звязана з усёй астатняй культурай.
К.аб зразумець увесь комплекс узаемасувязяў элементаў у агульнай сістэме культуры, антраполагам давялося актынізаваць палявыя даследаванні. Піянерам функцыянальнага падыходу і інтэнсіўных палявых даследаванняў быў Браніслаў Маліноўскі (1884-1942), які праводзіў вывучэнне Трабрыяндскіх астравоў (усходняя Папуа Новая Гвінея)у 1915-1918 гг. | Malinowski, 1929]. Яго вопыт даследавання гэтых астравоў прадэманстраваў, што працяглае далучэнне даследчыка да рэальнага асяроддзя больш садзейнічае разуменню культуры народа, чым рацыянальныя спробы рэканструкцыі яго культурнага мінулага, заснаваныя на выпадковых інтэрв'ю з выпадковымі інфарматарамі. Калі Маліноўскі ўпершыню абвясціў аб сваім рашэнні ехаць даследаваць мараль і паводзіны народаў Трабрыяндскіх астравоў, яму сказалі, што “ніякай маралі ў іх няма і паводзіны іх агідныя”. Ён жа пры назіранні за цырыманіяльным гандлем адзначыў, што гэга комплексная сістэма, якая заключае ў сабе міф, магію, эканамічны абмен і глыбока распрацаваныя сацыяльныя ўстаноўкі.
Тэорыя функцыяналізму Маліноўскага падкрэслівала, што ва ўсіх людзей існуе неабходнасць у задавальненні першасных патрэб — такіх, як ежа, дом, сродкі абароны і рэпрадуцыраванне (узнаўленне). Акрамя таго, у іх ёсць вытворныя патрэбы — такія, як эканоміка і права, карані якіх лёгка адшукаць сярод першасных патрэб, абумоўленых неабходнасцю біялагічнага выжывання чалавека. У якасці доказу Маліноўскі прыводзіў той факт, што ўсе аспекты культуры, якую ён даследаваў, так ці інакш задавальняюць першасныя патрэбы.
Маліноўскі спрабаваў растлумачыць не толькі больш ці менш зразумелыя моманты, але і тыя бакі культуры, што для большасці еўрапейцаў здаваліся пазбаўленымі сэнсу: адкрыў, што папуасы шырока выкарыстоўваюць магію. Замест таго каб назваць астравіцян “прымхлівымі дзікунамі” або патлумачыць іх веру ў магію як атавізм ці вынік дыфузіі, ён адзначыў, што магія садзейнічае памяншэнню напружанасці і трывогі, якія ўзнікаюць ва ўмовах няпэўнасці існавання. Так, ён бачыў, што людзі звярталіся да магіі, калі лавілі рыбу ў адкрытым акіяне; але яны добра абыходзіліся без яе, калі рабілі тое ж самае ў ціхай лагуне.
Экспедыцыйныя дасягненні Маліноўскага былі высока ацэнены. Ён здолеў паказаць жыццё трабрыяндскіх абарыгенаў так, каб еўрапейцы ўспрынялі іх як разумных істот, а не як прымхлівых дзікуноў з адхіленнямі ў паводзінах. Але пытанні ўсё ж засталіся. Так, напрыклад, калі ва ўсіх людзей адны і тыя ж першасныя патрэбы, то чаму іх задавальненне не адбываецца ва ўсіх культурах аднолькава? I яшчэ: калі мы падкрэсліваем асабовы момант функцыянавання культуры, то тады з-пад нашай увагі выпадаюць тыя жыццёвыя аспекты, якія выходзяць за межы асобы. Цяжка, скажам, паверыць, што сацыяльныя рэвалюцыі ці інстытут сям’і існуюць проста дзеля задавальнення чалавечых патрэб.
Структурны функцыяналізм
Тэарэтычныя недахопы канцэпцыі Маліноўскага былі часткова пераадолены яго сучаснікам А.Р.Рэдкліф-Браўнам (1881-1955), які быў своеасаблівым канкурэнтам Маліноўскага ў барацьбе за папулярнасць у асяроддзі англійскіх студэнтаў. Значна паўплывалі на Рэдкліф-Браўна ідэі вядомага французскага сацыёлага Эміля Дзюркгейма (1858-1917) — аднаго з першых, хто аналізаваў грамадства як узаемазвязанае цэлае. Дзюркгейм падкрэсліваў, што культура — гэта прадукт супольнай працы людзей, а не намаганняў асобных індывідаў. Ён сцвярджаў, што першааснова чалавечага існавання па сваёй прыродзе сацыяльная, а не псіхалагічная; яе складаюць вынікі сацыяльнага ўзаемадзеяння людзей на працягу жыцця пакаленняў. Сацыяльная рэчаіснасць (якую Дзюркгейм называў “калектыўнай свядомасцю”) існуе па-за межамі індывідуальнасці, і прыватныя погляды і дзеянні — проста выяўленне гэтай шырэйшай рэальнасці [Durkheim, 1951].
Рэдкліф-Браўн параўноўваў грамадства з арганізмам — інтэграваным цэлым, існаванне якога залежыць ад нармальнага функцыяніравання ўсіх яго частак. Больш таго, грамадства жыве па сваіх уласных законах, якія дамінуюць над асобай. Мэтай вучонага было даследаваць анатомію грамадства і яго рухаючыя сілы. У адрозненне ад функцыяналізму Маліноўскага, які падкрэсліваў ролю культуры ў задавальненні патрэб індывідаў, тэорыя структурнага функцыяналізму Рэдкліфа-Браўна канцэнтравала ўвагу на тым, як функцыяніруюць структурныя элементы грамадства — яго галоўныя групы і інстытуты (гл. раздзел 6), каб забяспечыць сацыяльны парадак і раўнавагу.
Калі б Маліноўскі і Рэдкліф-Браўн даследавалі адную і тую ж цырымонію пахавання, то хутчэй за ўсё іх высновы былі б рознымі. Маліноўскі растлумачыў бы галашэнні блізкіх як звычай, які можа
паменшыць псіхалагічнук. напружанасць, што ўзнікла ў выніку смерці. Рэдкліф-Браўн звярнуў бы ўвагу на сацыяльныя групы і інстытуты, каб вызначыць, як паводзіны родных адлюстроўваюць пэўныя грамадскія каштоўнасці і садзейнічаюць салідарнасці паміж сацыяльнымі групамі. Інакш кажучы, Рэдкліф-Браўн падкрэсліў бы, што пахавальны абрад забяспечвае патрэбы сацыяльнай сістэмы. Гэтыя два погляды не выключаюць адзін аднаго, але істотна адрозніваюцца па ступені ўвагі да тых ці іншых бакоў культуры. Бо для культуры, зразумела, характэрны як асабовыя, так і грамадскія функцыі.
Функцыяналісты дапамаглі зацвердзіць канцэпцыю інтэграванасці культуры. Яны таксама значна ўдасканалілі метады палявых этнаграфічных даследаванняў. Замест таго каб разглядаць сацыяльныя звычаі і інстытуты як асобныя кампаненты грамадства, яны выказаліся пра неабходнасць вывучэння сацыяльнага кантэксту, у межах якога фарміруюцца гэтыя звычаі і інстытуты. Акрамя таго, іх цікавіла не рэканструкцыя мінулага, а тое, як рэальна функцыяніруе грамадства.
Але кантэкст, у межах якога працавалі функцыяналісты, быў яшчэ даволі вузкі. Часцей за ўсё сойыякультурнай сістэмай, якую яны вывучалі, была грамада-абшчына. Навукоўцы разглядалі яе як нешта ізаляванае і пазбаўленае гісторыі. Пры такім падыходзе часта ігнаравалася ўздзеянне каланіяльных заваёў і кіравання, што замінала адэкватнаму аналізу соцыякультурных зменаў. Іх прыроду цяжка было растлумачыць яшчэ і таму, што сацыяльная сістэма разглядалася як гарманічнае цэлае ўзаемазвязаных элементаў. Калі ў функцыяналістаў, як раней і ў дыфузіяністаў, штосьці не сыходзілася — бо змены ўсё ж адбываліся, — тады яны згадвалі пра навакольны свет, але часцей за ўсё ігнаравалі яго праявы па-за межамі племені ці вёскі. Такія аспекты, як аналіз уплыву Брытанскай імперыі на афрыканскія плямёны або даследаванне іх у кантэксце сусветнай супольнасці, знаходзіліся па-за межамі іх тэарэтычных абгрунтаванняў. Параўнальна мала ўвагі надавалася таксама і біялагічна-фізічнаму асяроддзю.