Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Некаторыя вучоныя звярнуліся да антрапалогіі пасля таго, як пазнаёміліся з іншымі культурамі. Але ж каб заняцца спецыяльнымі навуковымі даследаваннямі, неабходны яшчэ і іншыя перадумовы. Напрыклад, навуковы праект можа ўзнікнуць з прычыны існавання якіх-небудзь “белых плямаў” у этнаграфічнай літаратуры. Вывучэнне супольнасцяў, адносна ізаляваных ад індустрыяльных грамадстваў, заўсёды было галоўным заняткам антраполагаў. Характэрная рыса такіх дробных грамадстваў — адметнасць адаптацыйнай стратэгіі, якая выяўляецца ў лакалізаваных сацыяльных узаемаадносінах і ў выкарыстанні мясцовых рэсурсаў. Даследаванне гэтых грамадстваў дазваляе лепш зразумець становішча чалавека і ўмовы яго развіцця па-за межамі індустрыяльнай сусветнай сістэмы. Калі культура якой-небудзь невялікай супольнасці вывучана слаба, задача антраполагаў — запоўніць “этнаграфічную карту” рэгіёна праз стварэнне цэласнай карціны жыцця гэтага народа і збор інфармацыі па такіх тэмах, як навакольнае асяроддзе, гісторыя, тэхналогія, вытворчая дзейнасць, харчаванне, штодзённая праца, сексуальныя адносіны, сацыяльная і палітычная арганізацыя, медыцына і рэлігія. Мэта такога падыходу — зразумець жыццё народа як адзінае цэлае.
Пасля таго як зроблены агульны аналіз народаў пэўнага рэгіёна, можна пачынаць паглыбленыя навуковыя даследаванні. На гэтай стадыі замест вывучэння ўсіх аспектаў культуры даследчыкі канцэнтруюць сваю ўвагу на паасобных пытаннях, такіх, напрыклад, як палітычнае лідэрства, рэлігійныя вераванні ці эканамічнае развіццё.
Антраполагі праводзяць таксама палявыя даследаванні і сярод тых народаў, якія лепш інтэграваны ў сусветную супольнасць. Такія буйныя грамадствы ў адрозненне ад невялікіх значна больш залежаць ад шырокага і высокаспецыялізаванага абмену таварамі і ідэямі паміж людзьмі. Зараз болыдасць даследаванняў у галіне соцыякультурнай антрапалогіі праводзіцца пераважна ў гэтай сферы — сярод фермераў, сялян і гарадскіх жыхароў.
Пры вывучэнні адносна ізаляваных грамадстваў, а таксама тых, што лепш інтэграваны ў сусветную сістэму, антраполагі спачатку складаюць іх этнаграфічную карту, а ўжо потым пераходзяць да спецыяльных даследаванняў. Яшчэ зусім нядаўна вывучэнне жыцця сялян ці жыхароў гарадскіх ускраін было заснавана на тэндэнцыі разглядаць іх як ізаляваныя групы, сацыяльныя і эканамічныя сувязі якіх амаль не выходзяць за мясцовыя межы. Такі падыход склаўся традыцыйна ў выніку вывучэння ізаляваных народаў. Аднак сучасныя антраполагі разглядаюць прадстаўнікоў такіх лакальных супольнасцяў адначасова і на мясцовым узроўні, і ў межах больш шырокай грамадскай сістэмы.
Вызначэнне тэмы
Пасля таго як тэма выбрана, перад антраполагамі паўстаюць дзве праблемы: як неабходная інфармацыя можа быць праінтэрпрэтавана і хто будзе яе крыніцай?
ФАРМУЛЁЎКА ГШОТЭЗАЎ. Адна з галоўных мэтаў антрапалогіі палягае ў тым, каб адказаць, чаму людзі дзейнічаюць ці думаюць менавіта так, а не інакш. Каб дасягнуць гэтай мэты, антраполагі ўвесь час вылучаюць, правяраюць і пераглядаюць свае гіпотэзы.
Як ужо адзначалася ў раздзеле I, гіпотэза — гэта дапушчэнне аб тым, што назіраная з'ява (напрыклад, паводзіны) выклікана пэўным комплексам фактараў. Так, антраполаг заўважае, што людзі перасяляюцца з вёскі ў горад, і тлумачыць гэтую з’яву дзвюма асноўнымі прычынамі: цяжкасцю працаўладкавання ў сельскай мясцовасці ў выніку механізацыі фермерства і, наадварот, попытам на работнікаў у прамысловасці і сістэме абслугоўвання ў горадзе.
Для праверкі гіпотэзаў антраполаг збірае і аналізуе этнаграфічныя звесткі. На іх падставе даследчык адхіляе гіпотэзы, прымае іх як слушныя або ўсведамляе неабходнасць іх удакладнення. Пры даследаванні працэсу міграцыі насельніцтва з вёскі ў горад антраполаг, магчыма, выявіць, што на гэты працэс уплываюць і іншыя фактары — напрыклад, паляпшэнне транспарту ці жаданне атрымаць лепшую адукацыю.
Гіпотэзы часам прапануюцца для таго, каб вызначыць, ці маюць факты, здабытыя ў спецыфічных умовах, больш агульнае значэнне. Дэвід Аберль, які вывучаў жыццё навахаў у паўднёва-заходняй Амерыцы, выкарыстаў свае прыватныя высновы, каб растлумачыць з’яву далучэння гэтага народа да спецыфічнага рэлігійнага руху [Aberle, 1966], У 30-х гадах Камітэт па справах індзейцаў выявіў, што
пашы ў гэтым рэгіёне пачалі вынішчацца ў выніку празмернай іх эксплуатацыі. Камітэт загадаў значна скараціць пагалоўе хатняй жывёлы, якая была асновай эканомікі навахаў. Такім чынам ахоўваліся іх жыццёва важныя інтарэсы, але ў той жа час ад гэтага пацярпелі многія з пастухоў. Аберль выявіў, што тыя, хто збяднеў праз скарачэнне памераў пашы, пачалі схіляцца да традыцыйных індзейскіх культаў, якія прапаноўвалі ўжываць пейётль — наркатычную расліну, каб набыць звышнатуральную сілу. Пры гэтым навахі, хоць крыху далучаныя да амерыканскай культуры, менш злоўжывалі гэтым наркотыкам, чым іх супляменнікі з больш архаічным светапоглядам.
Аберль выказаў думку, што від рэлігійнага руху сярод прыгнечаных народаў залежыць ад абставін іх інкарпарацыі ў больш шырокую сацыяльна-эканамічную сістэму. Ён сцвярджаў, што “трансфармацыйныя” рухі, што заклікалі да адыходу ад рэальнага жыцця, могуць існаваць толькі ў спецыфічных умовах — калі традыцыйны лад жыцця народа гвалтоўна парушаецца, а прымусовая інкарпарацыя ў больш вялікае і чужое грамадства адбываецца без усталявання новага прымальнага сацыяльнага статуса мясцовага насельніцтва. Каб пацвердзіць гэтую гіпотэзу, неабходна вывучаць жыццё і культуру іншых народаў, што стымулюе далейшыя даследаванні антраполагаў.
ВЫЗНАЧЭННЕ АБ’ЕКТА ДАСЛЕДАВАННЯЎ. Калі такі даследчык, як Дэвід Аберль, вырашыў вывучаць, скажам, навахаў, перад ім адразу паўстаюць пытанні. Хто такія навахі? Сярод іх толькі тыя, хто жыве ў рэзервацыі, ці таксама і жыхары аддаленых ад гарадоў мясцовасцяў? Ці трэба даследаваць усіх, хто лічыць сябе прадстаўнікамі навахаў, пры тым што большасць гэтага народа сябе да іх не залічвае? I наадварот: ці трэба вывучаць тых, хто не лічыць сябе навахамі, але якіх, згодна з пэўным стандартам — напрыклад, сістэмай сваяцтва — лічаць навахамі іншыя прадстаўнікі гэтага народа? Вызначыць аб’ект вывучэння не так проста, як здаецца на першы погляд. Група людзей, якая стала аб’ектам даследавання, называецца папуляцыяй. Існуюць розныя падыходы да выбару папуляцыі. Адзін з іх — гэта праблема, якая цікавіць антраполага. Зразумела, што з мэтай вывучэння працэсу міграцыі антраполаг павінен выбраць для даследавання асоб, якія мігрыравалі ў гарады. Каб вызначыць, чаму адны пакінулі родныя мясціны, у той час як другія засталіся, даследчык вывучае і тых, хто не прыняў удзелу ў міграцыі.
Папуляцыя можа вызначацца і па іншых крытэрыях — напрыклад, па месцы ці працягласці жыцця ў горадзе, месцы нараджэння.
этнічнасці, сацыяльным становішчы, рэлігійных вераваннях ці прафесіі. На выбар аб’екта даследаванняў уплываюць і такія характарыстыкі адпаведнай мясцовасці, як тып паселішча і экалагічная сітуацыя вакол яго. У залежнасці ад канкрэтных абставін аб’ектам вывучэння могуць стаць, напрыклад, жыхары вёскі ці даліны або група сваякоў. Яшчэ адной падставай для выбару папуляцыі можа быць яе этнічная прыналежнасць.
Пры выбары аб’екта патрэбны як асцярожнасць, так і гнуткасць. Апошняе азначае, што падчас вывучэння пэўнай групы людзей, магчыма, узнікне неабходнасць у даследаванні і іншых груповак, якія ўзаемадзейнічаюць з ёй.
ТЭХНІКА ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Тое, якімі шляхамі антраполагі ідуць да сваіх мэтаў, залежыць ад многіх фактараў. Адзін з іх — сам характар даследаванняў. Напрыклад, пры даследаванні гарадскога насельніцтва ўзнікаюць праблемы, якія значна адрозніваюцца ад тых, з якімі можна сутыкнуцца ў вёсцы ці ў ізаляванай горнай даліне. Гэтыя праблемы, звязаны, у прыватнасці, з перанаселенасцю гарадоў і разнастайнасцю іх насельніцтва. У горнай жа вёсцы галоўнай праблемай можа быць забеспячэнне ежай ці захворванні. Другі фактар — гэта індывідуальныя здольнасці і тэарэтычная падрыхтоўка самога даследчыка. Даследчыкі з псіхалагічнай ці пазнавальнай устаноўкай будуць выконваць палявыя даследаванні інакш, чым тыя, каго цікавяць сацыяльныя паводзіны і ўзаемаадносіны: першыя акцэнтуюць увагу на выказваннях і думках людзей, а другія, адпаведна, на іх рэальных паводзінах. Трэці фактар — гэта тая праблема, пра якую мы гаворым зараз.
У антрапалагічных даследаванняў няма адзінай формы, усе яны розныя. У залежнасці ад мэты антраполагі ўжываюць і розныя падыходы. Тым не менш, для большасці антрапалагічных даследаванняў характэрны агульныя метады — гэта назіранне, апытванне і верагоднае мадэляванне.
Непасрэднае назіранне
Вывучэнне культуры народа вымагае ад даследчыка звяртаць увагу адначасова і на адносіны людзей да асяроддзя, і на іх паводзіны ў яго межах. Але паведамленні саміх людзей не заўсёды аб’ектыўна і вычарпальна адлюстроўваюць іх паводзіны. Свядома ці неўсвядомлена людзі часта скажаюць факты альбо фрагментарна
падаюць іх. Па магчымасці даследчык павінен непасрэдна вывучаць заняткі людзей. Але і непасрэднае назіранне не гарантуе поўнай аб’ектыўнасці, бо самі антраполагі могуць прадузята ставіцца да тых ці іншых з’яў.
Вучоныя прыйшлі да такой думкі ў сувязі са спрэчкамі вакол заўвагі антраполага Дэрэка Фрымана адносна недакладнасцяў у працы Маргарэт Мід аб культуры самоанцаў. Фрыман сцвярджае. што Мід прыйшла да памылковага меркавання адносна сексуальнай свабоды сярод юнакоў на Самоа на падставе выдуманых аповядаў мясцовых жыхароў аб іх інтымных сувязях. Фрыман лічыць, што прычыну гэтых скажэнняў трэба шукаць у тэарэтычных поглядах самой Мід, у яе імкненні паказаць ідылічную карціну “прымітыўнага жыцця” [Freeman, 1983]. He ўсе антраполагі пагадзіліся з Фрыманам адносна яго крытыкі Маргарэт Мід, з яго тэарэтычнымі поглядамі і адлюстраваннем жыцця самоанцаў [Brady, 1983; Shankman, 1983], Існаванне такіх спрэчных поглядаў дэманструе, як цяжка дасягнуць аб’ектыўнасці ў выкладзе і інтэрпрэтацыі антрапалагічных дадзеных нават сярод вопытных і высокакваліфікаваных даследчыкаў.
Каб зразумець усю складанасць культуры, этнограф павінен у першую чаргу як мага больш падрабязна зафіксаваць падзеі, думкі, абставіны: вызначэннем рэлевантных дадзеных і пошукамі прыкладаў можна заняцца пазней. Для дакладнага і сістэмнага апісання паводзін людзей патрэбна пэўная спрактыкаванасць. Для гэтага мэтазгодна навучыцца рабіць запісы хутка, непрыкметна і падчас ва ўмовах, далёкіх ад ідэальных. Антраполагі часта карыстаюцца кінакамерамі і магнітафонамі. Але выкарыстанне магнітафона ў трапічным вільготным лесе можа быць праблематычным. Нярэдка ўзнікаюць і псіхалагічныя цяжкасці: не ўсе людзі жадаюць, каб іх здымалі ці запісвалі на стужку. У кожным выпадку антраполагу неабходна выбраць найбольш адпаведны спосаб фіксацыі паводзін і выказванняў людзей.