Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Briggs, Charles L. Learning How to Ask. New York: Cambridge University Press, 1986.
Crane, Julia, and Angrosino, Michael. Field Projects in Anthropology: A Student Handbook. Morristown, NJ: General Learning Press, 1974.
Epstein, A.L., editor. The Craft of Social Anthropology. London: Tavistock, 1967.
Foster, George M. et al., editors. Long-term Field Research in Social Anthropology. New York: Academic Press, 1979.
Pelto, Perti J., and Gretal H. Pelto. Anthropological Research: The Structure of Inquiry. New York: Cambridge University Press, 1978.
Smith, Carolyn D., and Kornblum William, editors. In the Field: Readings on the Field Experience. New York: Praeger, 1989.
Spradley, James P. Participant Observation. New York: Holt, Rinehart and Winston, 1980.
Stull, Donald, and Schensul, Jean, editors. Collaborative Research and Social Change: Applied Anthropology in Action. Boulder, CO: Westview Press, 1987.
Працы па выніках палявых даследаванняў:
Alland, Alexander, Jr. When the Spider Danced: Notes from an African Village. Garden City, NY: Doubleday, 1976.
Dumont, Jean-Paul. The Headman and I: Ambiguity and Ambivalence in the Fieldwork Experience. Austin: University of Texas Press, 1978.
Fernea, Elizabeth W. A Street in Marrakech. New York: Doubleday/ Anchor, 1976 (fieldwork among Moroccan women).
Malinowski, Bronislaw. A Diary in the Strict Sense of the Term. London: Routledge and Kegan Paul, 1967 (early fieldwork in Melanesia).
Maybury-Lewis, David. The Savage and the Innocent. Boston: Beacon Press, 1968 (fieldwork in central Brazil).
Read, Kenneth E. The Hight Valley. New York: Columbia University Press, 1980 (fieldwork in Papua New Guinea).
HA TA TKIАНТРАПОЛАГА
Ганс Дагмар
Антрапалагічныя даследаванні
на востраве Рабі: эксперымент працягваецца
Ганс Дагмар з’яўляецца старшым выкладчыкам кафедры методыкі і статыстыкі універсітэта Nijmegen у Нідэрландах. 3 1972 па 1984 г., двойчы па году і яшчэ некалькі разоў, ён правёў сярод абарыгенаў паўночна-ўсходняй Аўстраліі. Падчас сваёй працы ён далучыўся да барацьбы абарыгенаў за паляпшэнне ўмоў жыішя і вяртанне сваіх зямель. У 1985 г. доктар Дагмар разам з жонкай і сынам пражыў год на востраве Рабі ў Фіджы. Двойчы, у 1986 і 1988 гг., ён вяртаўся сюды з больш кароткімі візітамі. Падчас апошняга з іх Дагмар з Радаю Старэйшын вострава Рабі і з мясцовымі рыбакамі ўдзельнічаў у распрацоўцы невялікага камерныйнага рыбалавенкага праекта.
На мітуслівай вуліцы Сувы, сталіцы Фіджы, знаходзіцца “Рада Старэйшын ” вострава Рабі, пра што паведамляе бронзавая шыльда ля ўваходу. Тут у 1985 г. я пачаў працу па даследаванні праблем развіцця вострава, які знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны — больш чым за 200 кіламетраў ад сталіцы. Сама Рада размешчана ў квартале магазінаў і офісаў, якія належаць народу вострава Рабі. На табло ў адным з офісаў змешчана інфармацыя ад эканамічнага прадстаўніка Рады, які знаходзіцца ў Аўстраліі, аб выніках інвестыцый у каштоўныя паперы і фонды.
У Раду Старэйшын вострава ўваходзяць прадстаўнікі, выбраныя ад чатырохтысячнага народа банабанаў. Банабаны ловяць рыбу і займаюцца сельскай гаспадаркай на востраве Рабі з плошчай каля 72 км2. Банабаны набылі яго ў 1945 г. у прыватнай кампаніі, якая займалася экспартам какосавых арэхаў; к таму часу на востраве не заставалася ўжо ніводнага мясцовага жыхара. Перад тым як асесці на Рабі, банабаны пакінулі свой родны акіянскі востраў Банаба — маленькі і
ізаляваны, які размешчаны болый чым за 2 000 км ад Фіджы і дзе жыве зараз адна з ціхаакіянскіх народнасцяў кірабаці. У 1900 г. на Банаба пачалася інтэнсіўная распрацоўка радовішча фасфатаў, што паспрыяла далучэнню яе рыбалоўчай і садаводчай гаспадаркі да каланіяльнай эканамічнай сістэмы. Уся далейшая гісторыя гэтага народа звязана са звычкай іх лідэраў жыць у чаканні ўсё новых і новых каралеўскіх плацяжоў. У 70-я гады ўсё гэта скончылася судовым працэсам супраць брытанскага ўрада з намерам атрымаць кампенсацыю за сапсаваную зямлю. Паколькі фасфатныя плацяжы спыніліся разам з заканчэннем распрацоўкі ў 1980 г., Рада банабанаў пачала шукаць новыя крыніцы існавання для свайго пасталелага народа. Меркавалася, што мая праца дапаможа старэйшынам у гэтых намаганнях. 1 хоць я добра разумеў усю складанасць маёй задачы, я не хацеў адмаўляцца ад намеру дапамагчы ім. Антрапалагічныя даследаванні бываюць вельмі дарэчы, калі ёсць патрэба ў планаванні далейшага развіцця. Мая задача вынікала са шчырага жадання Рады даведацца, як людзі ўспрымаюць ейную ролю ў жыцці вострава. Даволі хутка я высветліў, што сярод банабанаў узрастала незадаволенасць нізкім жыццёвым узроўнем і дзеіінасцю Рады па выпраўленні сітуацыі. Як растлумачыў адзін з інфарматараў: “Здаецца, занадта позна ўзяліся тут за развіццё, гэта трэба было ўжо даўно зрабіць. Мы, банабаны, былі занадта засяроджаны на мінулым і на нашай судовай справе. Я памятаю, як пытаннямі развіцця на Рабі займаліся брытанцы. Але з гэтага нічога не атрымалася. Рада ў той час была заклапочана тым, каб перамагла справядлівасць
Калі я разам з жонкай і двума памочнікамі-банабанамі прыехаў на востраў Рабі, то найперш пачаў збіраць матэрыялы адносна эканамічнага стану і арганізацыі гаспадаркі банабанскай сям ’і. Мы сфарміравалі дзве групы і наведалі кожную сям ’ю на востраве. Безумоўна, такое стала магчымым толькі з прычыны абмежаванай колькасці астрсіўнога насельніцтва. Пасля амаль 500 апытанняў мы не толькі мелі багсіты фактычны матэрыял, але змаглі таксама пазнаёміцца з людзьмі ва ўсіх чатырох вёсках і меншых паселішчах / растлумачыць, чым мы займаемся. Акрамя назапашвання звестак па такіх пытаннях, як віды сельскагаспадарчых культур, метады арганізацыі сельскай гаспадаркі і лоўлі рыбы, формы прыбыткаў і спажывсіння, мы імкнуліся высветліць, чаго чакаюць людзі ад будучыні. Атрыманыя ў выніку першага апытання звесткі былі пазней выкарыстаны пры падрыхтоўцы больш нефармальнага і свабоднага плану апытвання, з якім можна было б ужо ісці да экспертаў па розных галінах жыцця банабанаў.
У вольны ад апытвання час я меў добрую магчымасць даведацца як
мага болый пра жыццё банабанаў. Тое, што мая сям 'я была разам са мною, дапамагло мне — мы збіраліся сем ’ямі і бралі ўдзел у розных грамадскіх падзеях разам з нашымі нбвымі сябрамі. Маёй дасведчанасці спрыяў і ўдзел у дзейнасці Рады, у разнастайных яе адміністратыўных мерапрыемствах і пасяджэннях.
Пасля году такой працы я пераканаўся, што добрая палова банабанаў жыве вельмі бедна — нават у параўнанні са стандартамі краін, якія развіваюцца, хоць такая высно&а і супярэчыла пашыранаму на Фіджы перакананню. Зрабіць улік сацыяльных і прыродных рэсурсаў вострава, акрэсліць сутнасць рэгіянальных перашкод на шляху развіцця і, урэшце, улічыць абмежаваныя магчымасці народа і Рады ў размеркаванні рэсурсаў — і толькі? Ці было б гэтага дастаткова, каб палепшыць узровень жыцця?
Мне як антраполагу трэба было прапанаваць Радзе сваё бачанне праблемы. 1 адразу пасля таго, як я пачаў працу, старшыня Рады, чалавек з выключнымі кіраўнічымі здольнасцямі, папрасіў мяне выкласці свае меркаванні. Ён зрабіў гэта наступным чынам: “Мы самі раскажам пра наша мінулае і пра тое, як збанкрутавалі нашы прадпрыемствы. Мы пра ўсё распавядзём табе, і ты зможаш задаваць нам пытанні. Ты пачуеш адказы ад членаў Рады, ад старых людзей і потым здолееш выкарыстаць гэтыя адказы для таго, каб прапанаваць сваё бачанне нашай будучыні Мне не хацелася б выступаць у ролі настаўніка банабанаў і вучыць іх жыць, але ўсё пабачанае пераканала мяне, што гэтых людзей усё яйічэ моцна абцяжарвае мінулае. Банабаны, нават перабраўшыся на Рабі, усё яшчэ заставаліся ўладальнікамі вострава Банаба. Дзякуючы Радзе вострава Рабі і пры падтрымцы ўсяго насельніцтва больш чым 40 гадоў існавала магчымасць захоўваць адносны матэрыяльны дабрабыт абодвух астравоў за кошт параўнаўча высокіх фасфатных плацяжоў. Аге недахопам у дзейнасці Рады і яе палітычнай слабасцю была аднабаковая арыентацыя на знешні свет і празмерны давер да замежных “экспертаў” (у тым ліку і да мяне) адносна падыходу, які ўсё развіццё краіны ставіў у залежнасць ад размеркавання фінансаў. Развіццё для банабанаў азначала толькі новы прыток грашовых сродкаў. Каб забяспечыць такое развіццё, Рада рабіла інвестыцыіў замежныя прадпрыемствы, але ўсе яны збанкрутавалі.
Я выйшаў за межы “чыстага навуковага даследавання ” і хутка распрацаваў праграму, скіраваную на тое, каб перанесці акцэнт у супрацоўніртве паміж Радай і насельніцтвам на заснаванне малых прадпрыемстваў мясцовага падпарадкавання. Разам з ^енамі Рады я знайшоў установу, зацікаўленую ў фінансаванні камерцыйнага рыбалав.ецкага праекта. У 1988 г. вярнуўся нсі Рабі і пасля некалькіх месяцаў
сур’ёзных кансультацый з мясцовымі рыбакамі прапанаваў дэталёва распрацаваны план праекта. Праект гэты быў разлічаны ў асноўным на мясцовае самакіраванне і змяшчаў падрабязныя рэкамендацыі па кожным этапе яго разгортвання, а таксама новую інфармацыю і тыя спецыяльныя патрабаванні, якія маглі б узнікнуць у рыбакоў.
Але гісторыя ізноў, здаецца, “пажартавала ” з банабанаў. Калі грошы для праекта прыйшлі, Рада выкарыстала іх не для таго, каб экіпіраваць мясцовых рыбакоў і наладзіць іх npauy, а ўклала іх у буйное камерцыйнае рыбалавецкае прадпрыемствсі ў сталіцы, Суве. Гэта рызыкоўная справа скончылася фінансавай катастрофай для абодвух бакоў.
Аднак эксперымент яшчэ не закончаны. Якраз перад тым, як напісаць гэты артыкул, у самым пачатку 1991 г., я атрымаў ліст ад старшыні Рады, дзе паведамлялася аб намеры знайсці, як і планавалася з самага пачатку, новыя крыніцы для фінансавання праекта развіцця рыбалоўства.
Раздзел 4
КУЛЬТУРА I КАМУНІКАЦЫЯ
Абмен інфармацыяй — адна з найбольш універсальных праяў жыцця, якая адыгрывае істотную ролю ў адаптацыі кожнага віду да навакольнага асяроддзя. Усе арганізмы амаль бесперапынна перадаюць і прымаюць інфармацыю. Без эфектыўных сродкаў камунікацыі арол не здольны вызначыць мясціну, дзе знаходзіцца яго ахвяра, кветка — прывабіць пчалу, а ласось — знайсці месца нерасту. Здабыць ежу, пазбегнуць небяспекі, знайсці сабе пару — усё залежыць ад таго, ці своечасова быў пасланы адпаведны сігнал, ці ўспрынята жыццёва неабходная інфармацыя. Няздольнасць да камунікацыйнага акту выклікае страту жыццёвай энергіі, калецтва ці нават смерць.