Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Словы, якія снуюць у якасці асноўных тэрмінаў у кожнай моўнай традыцыі, параўноўваюцца дзеля таго, каб знайсці іх адпаведнікі ў іншай мове. Але нават ужыванне такога скрупулёзнага метаду ўсё ж пакідг.е нявырашанай гэтую праблему. Якой павінна быць ступень падабенства, каб дзве моўныя традыцыі можна было лічыць адзінай мовай? I наадварот — дзе тая мяжа адрозненняў, што падзяляе мозу на дзве асобныя? Морыс Сводэш [Swadesh, 1971] распрацаваў шкалу для вызначэння межаў лінгвістычных адзінак, заснаваную на працэнтнай частцы агульных слоў. Аднак, нягледзячы на гэта, пакуль яшчэ не вызначана, што ж фарміруе асобную мову.
Дыялекты
Разглядаючы праблему вызначэння асобных моваў, трэба адзначыць, што ў некаторых мовах няма уніфікаванай мадэлі вымаўлення і ўжывання слоў. Варыятыўнасць назіраецца ў межах кожнай моў-
най традыцыі. Дыялект — гэта аформлены моўны варыянт, які існуе ў пэўнай геаграфічнай ці сацыяльнай супольнасці або маўленчым кантэксце. Людзі, якія гавораць на розных дыялектах адной і той жа мовы, мусяць разумець адзін аднаго; рыса, за якой яны ўжо не здольны да камунікацыйнага акту, і павінна вызначаць мяжу паміж дзвюма асобнымі мовамі.
Але гэтыя адрозненні не заўсёды відавочныя. Англамоўны чалавек са штата Алабама і англамоўны чалавек з Бостана, як правіла. разумеюць адзін аднаго, хоць і адзначаюць пры гэтым своеасаблівы характар вымаўлення і граматыкі свайго суразмоўцы. Такія варыянты адной і той жа мовы вядомыя як рэгіянальныя дыялекты, і звычайна іх даволі лёгка вылучыць. Соцыялінгвістыка, якая вывучае сувязь мовы з сацыяльным асяроддзем, сцвярджае, што на асаблівасці ўжывання мовы могуць уздзейнічаць і такія фактары, як сацыяльнае становішча, этнічнасць ці агульная сітуацыя. Такія моўныя мадэлі вядомы як сацыяльныя дыялекты. Сацыяльна супрацьлеглымі з’яўляюцца моўныя стылі англійскіх кокні* і прадстаўнікоў вышэйшага свету Англіі.
Сацыяльныя дыялекты адзначаюцца ў большасці грамадстваў, дзе існуе класавы ці каставы падзел. Фактычна такія моўныя адрозненні часта заахвочваюцца менавіта з мэтай вызначыць ці падтрымаць падзел паміж класамі ці кастамі. Кожны чалавек, які паходзіць з ніжэйшых пластоў грамадства і які імкнецца ўзняцца на больш высокую яго прыступку, выдатна ведае, што “нішто не ганьбіць яго ў вачах пэўнага класа больш, чым “кепская мова” [Bolinger, 1968, с.138]. Здольнасць “правільна размаўляць” амаль заўсёды з’яўляецца перадумовай поспеху ў грамадстве.
Існаванне іншых відаў сацыяльных дыялектаў абумоўлена такімі фактарамі, як рэлігія, прафесія ці ўзрост. Стыль мовы міністра і рабочага суднаверфі заўсёды розны. Унікальная, са сваімі ўласнымі законамі мова амерыканскіх падлеткаў выклікае захапленне ў такіх жа ўзроставых групах многіх іншых культур. '
Сацыяльныя дыялекты часцей за ўсё ўзнікаюць у сувязі з пэўнымі сацыяльнымі сітуацыямі. Шмат у якіх культурах адны і тыя ж людзі выкарыстоўваюць розныя моўныя мадэлі ў афіцыйнай грамадскай сітуацыі і пры асабістай размове. Відавочпа, што стыль мовы Абрахама Лінкальна ў сямейных стасунках і ў ‘Тетызбёргскай адозве” неаднолькавы.
У розных абставінах носьбіт мовы можа выкарыстоўваць розныя дыялекты. Іх колькасць адлюстроўвае колькасць груп, з якімі ён мае
*Рабочае насельніцтва Лондана, пераважна яго ўсходняй часткі.(3аўв. пер.)
справу і якія вымагаюць розных тыпаў маўлення. Гэтыя дыялекты ў спалучэнні з асаблівасцямі індывідуальнага маўлення складаюць ідыялект — маўленчую сістэму паасобнага члена моўнай супольнасці. У вялікіх грамадствах, дзе болей розных этнічных груп, класаў і субкультур, як правіла, больш разнастайнымі бываюць і індывідуальныя маўленчыя сістэмы.
Пол і моўныя варыянты
У мужчын і ў жанчын таксама могуць адрознівацца мадэлі моўных паводзінаў. Існуе розніца паміж тым, што лічыцца “ветлівай” мовай жанчын у змешанай кампаніі і “грубай” мовай цалкам мужчынскіх кампаній. Але можна гаварыць і аб большых адрозненнях. Так, напрыклад, у японскі.м грамадстве існуюць дакладна вызначаныя мужчынскія і жаночыя моўныя варыянты. У амерыканскім грамадстве адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі характарызуюцца як кроскультурныя. Згодна з Тэнерам, у той час як жанчыны гавораць мовай кантакту і інтымнасці, мужчыны прытрымліваюцца мовы грамадзянскасці і незалежнасці [Tanner, 1990], Амерыканскія мужчыны і жанчыны, калі гавораць на розных “родалектах”, пакутуюць ад разбуральнага ўздзеяння супрацьлеглых гутарковых стыляў. .
У народа гарыфунаў (горных карыбаў) Карыбскага ўзбярэжжа Цэнтральнай Амерыкі таксама існуюць дакладна вызначаныя мужчынскія і жаночыя дыялекты. Узнікненне гэтай народнасці стала вынікам змяшання збеглых рабоў-мужчын і карыбскамоўных індзейскіх жанчын. Рознае паходжанне мужчын і жанчын яшчэ і дагэтуль уплывае на іх моўныя паводзіны. Жанчыны гавораць на тым жа дыялекце, што і мужчыны, але і яшчэ на адным, выключна жаночым. Адрозненне паміж гэтымі двума дыялектамі выклікала ў даследчыкаў памылковую выснову аб тым, што гэта дзве асобныя мовы. У некаторых мовах на самай справе існуюць мужчынскія і жаночыя моўныя варыянты. Лінгвістычныя адрозненні паміж імі нязначныя, аднак даволі істотныя ў сацыяльных адносінах.
Піджыны і крэольскія мовы
Акрамя дыялектнай варыятыўнасці існуюць варыянты, вядомыя як піджыны і крэольскія мовы, якія ўвасабляюць узаемадзеянне моўных традыцый. Да нядаўняга часу іх лінгвістычнаму аналізу надавалася няшмат увагі. Як лінгвісты, так і нелінгвісты бачылі ў іх толькі перыферыйныя і другасныя моўныя з’явы. Дылетанты сцвярджалі, што гэтыя варыянты — няўдалая спроба імітавання разумова
адсталымі людзьмі мовы больш лінгвістычна развітых народаў. Некаторыя даследчыкі мовы прытрымліваюцца такіх поглядаў і зараз. Цяпер у некаторых краінах крэольскія мовы сталі дамінуючымі і атрымалі статус афіцыйных — на Гаіці, Папуа Новая Гвінея, у Вануату і С’ера-Леоне. У сваім аглядзе Джон Холм налічыў 94 піджыны і крэольскія мовы [Holm, 1989]. Менавіта з прычыны іх сацыяльнай і палітычнай значнасці ў сённяшнім свеце і ўсведамлення таго факта, што іх даследаванне дазваляе лепш уявіць сабе вынікі лінгвістычнага ўзаемадзеяння, крэольскія мовы сталіся аб’ектам вывучэння шэрагу спецыялістаў [Thomason and Kaufman, 1988],
Піджын — гэта спрошчаная гібрыдная мова, што ўзнікае дзеля задавальнення камунікацыйных патрэб народаў, у якіх няма агульнай мовы. Часцей за усё ўжыванне піджыну абмежавана пэўнымі сітуацыямі, такімі, як міжэтнічны гандаль ці працоўная міграцыя. Піджын звычайна не з’яўляецца роднай мовай — мовай, на якой гавораць у сем’ях, хоць часам ён і пачынае выконваць ролю матчынай мовы сярод маргінальных груповак. Тэрмін “піджын” з’явіўся ў сярэдзіне XIX ст., каб даць назву моўнаму варыянту, які склаўся ў Кітаі як вынік узаемадзеяння паміж кітайцамі і еўрапейцамі. Зараз піджын разглядаецца як феномен, які можа ўзнікаць усюды, дзе мае месца працяглае ўзаемадзеянне паміж членамі рознамоўных грамадстваў.
Нягледзячы на значную варыятыўнасць піджынаў, большасць з іх мае агульныя рысы. Перш за ўсё гэта эфектыўнасць і прастата камунікацыі. Звычайна спрошчаны такія катэгорыі, як род і лік, і значна менш выпадкаў рэдундацыі. У піджыне, на якім гавораць у Папуа Новая Гвінея, словазлучэнне “дзве буйныя газеты” (the two big newspapers), напрыклад, ператвараецца ў tupela Ыкреіа рера ("два буйны папера”). У гэтай мове, аднак, існуюць катэгорыі, якіх нельга знайсці ў звычайных мовах. Слоўнікавы склад большасці моваў піджыну адносна абмежаваны і фарміруецца з мэтай задавальнення элементарных грамадскіх патрэб.
Калі піджын у грамадстве пачынае функцыяніраваць як родная мова, тады яго ўжо называюць крэольскай мовай. Піджын ператвараецца ў крэольскую мову праз дзве галоўныя прычыны. У некаторых выпадках людзей адлучаюць ад іх матчынай мовы, і ў выніку лінгвістычнае першынства пераходзіць да піджыну. Так здарылася з афрыканскімі рабамі, якіх прывезлі на Карыбы і ізалявалі ад суродзічаў. Акрамя таго, валоданне піджынам пачынае атаясамлівацца з дасягненнем больш высокага сацыяльнага статуса, што і вымушае гаварыць на піджыне, а не на роднай мове. Менавіта гэта і адбылося з піджынмоўнымі жыхарамі, асабліва з тымі, што з вёсак ад'язджалі ў гарады.
Каб зрабіцца “дастаткова вялікай і задаволіць усе патрэбы носьбітаў” [DeCamp, 1971, c.16], мова павінна стаць настолькі складанай і развітай, каб яе можна было паспяхова выкарыстоўваць у любой сацыяльнай сітуацыі. Звычайна гэты працэс уключае ў сябе павелічэнне слоўнікавага складу і распрацоўку сінтаксісу. У апошнія дзесяцігоддзі ў выніку легітымізацыі крэольскія мовы зведалі ўздым. Гэта асабліва відавочна на прыкладзе іх пісьмовай формы, якая ўжываецца паўсюдна — ад газет і кніг да рэкламы. Крэольскія мовы шырока распаўсюджаны і як формы мастацкага выяўлення, бо паэты, раманісты і драматургі краін, якія развіваюцца, з яе дапамогай выказваюць свой чалавечы досвед.
ЛІНГВІСТЫЧНЫ КАНТАКТ
Мы ўжо пабачылі, што пры даследаванні лінгвістычнай варыятыўнасці даследчыкі сустракаюцца са шматлікімі цяжкасцямі. Акрамя таго, ім іншы раз цяжка вызначыць рэгіёны ўжывання паасобных моваў з прычыны іх частковага сумяшчэння. Нават у межах невялікай супольнасці часам жывуць разам носьбіты больш чым адной мовы ці дакладна вызначаных дыялектаў; больш таго — асобныя людзі часта размаўляюць на некалькіх мовах.
Мадэлі ўзаемадзеяння
Мадэлі сацыяльнага ўзаемадзеяння абумоўліваюць стварэнне моўных супольнасцяў. Моўная супольнасць — гэта група людзей, у межах якой узнікае камунікацыя. Для кожнай такой супольнасці характэрна існаванне пэўнай камунікацыйнай мяжы [Gumperz,1962|. У паўднёвым Белізе, напрыклад, моўная супольнасць складаецца з шасці галоўных этнічных груп з пэўнымі міжкультурнымі традыцыямі і сваімі мовамі: іспанамоўных і кекчымоўных майя; крэолаў, якія гавораць на белізійскім варыянце крэольскай мовы; гарыфунаў, якія гавораць па-гарыфунску, і змешанай групы англамоўных эмігрантаў. 3 прычыны адсутнасці моўных здольнасцяў (хоць некаторыя бегла валодаюць усімі мовамі рэгіёна), эканамічнай неабходнасці ці проста жадання не ўсе члены кожнай этнічнай групы кантактуюць з людзьмі іншых груп. Але так ці інакш гэтыя групы ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, дзякуючы больш інтэнсіўнаму развіццю адукацыі, пракладванню дарог і ўзмацненню эканамічнай інтэграцыі рэгіёна. У прыватнасці, павялічыўся працэнт насельніцтва, якое разам з роднай мовай валодае яшчэ і англійскай.