Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Асноўныя з вялікай колькасці агульных даследаванняў па мове:
Bauman R. and Sherzer J., editors. Explorations in the Ethnography of Speaking. Ney York: Cambridge University Press, 1989.
Eastman, Carol M. Aspects of Language and Culture. San Francisco: Chandler and Sharp, 1990.
Holm, John. Pidgins and Creoles — Volume I: Theory and Stucture. New York: Cambridge University Press, 1988.
Holm, John. Pidgins and Creoles — Volume IL Reference Survey. New York: Cambridge University Press, 1989.
Hymes, Dell. Foundation in Sociolinguistics: An Ethnographic Approach. Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1974.
Schieffelin, Bambi, and Ochs Elinor, editors. Language Socialization Across Cultures. New York: Cambridge University Press, 1987.
Thomason, Sarah Grey, and Kaufman, Terrence. Language Contact, Creolization, and Genetic Linguistics. Berkeley: University of California Press, 1988.
Trudgill, Peter. Sociolinguistics. New York: Viking Penguin, 1983.
Спецыялізаваныя выданні:
Brenneis, Donald, and Myers, Fred R., editors. Dangerous Words: Lan­guage and Politics in the Pacific. New York: New York University Press, 1984.
Goody, Jack. The Logic of Writing and the Organization of Writing. New York: Cambridge University Press, 1985.
Grillo R.D. Dominant Languages: Languages and Hierarchy in Britain and France. New York: Cambridge University Press, 1989.
Jackson, Jean E. The Fish People: Linguistic Exogamy and Tukanoan Identity in Northwest Amazonia. New York: Cambridge University Press, 1984.
Merlan, Francesca, and Rumsey, Alan. Ku Waru: Language and Segmen­tary Politics in the Western Nebilyer Valley, Papua New Guinea. New York: Cambridge University Press, 1990.
Siegel, James T. Solo in the New Order: Language and Hierarchy in an Indonesian City. Princeton: Princeton University Press, 1987.
Siegel, Jeff. Language Contact in a Plantation Environment: A SocioLinguistic History of Fiji. New York: Cambridge University Press, 1987.
НАТАТКІАНТРАПОЛАГА
Джаан Грос
Шматмоўе ў Марока
Джаан Грбс выкладае лінгвістычную антрапалогію ў Арагонскім дзяржаўным універсітэце. Яна праводзіла этнаграфічныя палявыя даследаванні ў Бельгіі, Пуэрта-Рыка і Марока па праблеме шматмоўя і ролі вусных мастацкіх формаў. У Марока, дзе ў яе нарадзілася дзіця, яна правяла два гады разам сасваім мужам Дэвідам Мак Мэрэй, сацыяльным антраполагам. Яна даследавала там праблему шматмоўя.
Таму, хто вырас у аднамоўным асяроддзі, цяжка ўявіць сабе жыццё ў грамадстве, дзе чалавек — у залежнасці ад сітуацыі, ад субяседніка і ад тэмы размовы — мусіць ужываць і разумець некалькі розных моваў. Большасць амерыканцаў навучаюцца замежным мовам у школьныя гады, але шмат у якіх краінах свету людзі авалодваюць іншымі мовамі з прычыны сацыяльнай / эканамічнай неабходнасці — і зусім не з дапамогай навучальных устаноў. Больш таго, амерыканцы схільны атаясамліваць мову і нацыянальную дзяржаву, між тым як у шэрагу некаторых быццам бы незалежных краін людзі гавораць на некалькіх мовах.
Калі мы з мужам ўпершыню прыехалі ў Рабат (Марока) зімой 1985 г., мы адразу ж пачалі інтэнсіўна вывучаць мараканскую мову. Гэта адзін з дыялектаў арабскай мовы, якая завецца дарыя, і яна з’яўляецца першай мовай арабскай часткі Марока, дзе размешчаны ўсе галоўныя гарады краіны. У сітуацыі дзвюхмоўя дарыя існуе побач з класічнай арабскай, ці фуша. Фуша ўжываецца ў тых месцах, дзе традыцыйна жыве пісьменнае насельніцтва. Яна лічыцца сакральнай мовай: згодна з паданнем, прарок Мухамед атрымаў Святы Каран ад Алаха менавіта на гэтай мове. На фуша чытаюць малітвы. Кароль робіць палітычныя заявы таксама на фуша. Школьныя ўрокі праводзяцца на фуша, хоць яны, магчыма, абмяркоўваюцца і на дарыя. У той час як дарыя з’яўляецца матчынай мовай, з фуша дзеці пачынаюць знаёміцца толькі ў школе. Даволі рэдка дарыя ўжываецца ў пісьмовай форме; фуша ж ніколі не выкарыстоўваецца ў нефармальных зносінах.
Абодва варыянты арабскай мовы з’явіліся у Паўночнаіі Афрыцы ў выніку арабскіх заваёў у VIII cm. У Паўночнай Афрыцы ў той час жылі імазігхінцы, ці берберы. На працягу стагоддзяў большасць з іх асімілявалася і ўспрынялсі мову і культуру арабскіх заваёўнікаў.^ Аднак значная колькасць бербераў дасюль жыве ў вясковых раёнах Марока, асабліва ў горных яе частках. 1х мова (тамазіхцкая) не мае пісьмовай формы, хоць у дагістарычныя часы існавала дастаткова развітая сістэма пісьма, і ў некаторых мясцінах яна захавалася і выкарыстоўваецца для запісу магіч-
ных закляццяў. Калі на тутэйшай мове трэба напісаць прыватны ліст, берберы выкарыстоўваюць арабскія літары. Аднак выданне кніг ці газет на гэтай мове ніколі не дазвалялася. Толькі пасля таго, як мы пражылі ў Рабаце шэсць месяцаў, нам, нарэшце, дазволілі праводзіць палявыя даследаванні ў паўночна-ўсходнім Марока. 3 пачуццём гонару ад узроўню нашага авалодання дарыя і асабліва рэакцыяй на наша вымаўленне ў арабскіх раёнах краіны мы паспрабавалі выкарыстаць нашы навыкі і ў Надоры. Людзі, як правіла, адказвалі нам, але не бачылі ў нашых намаганнях чагосьці надзвычайнага, бо дарыя для іх была проста адной з замежных моваў. Тамумы хутка пераарыентаваліся на вывучэнне мясцовага варыянту тамазіхту.
Безумоўна, лінгвістычная сітуацыя ў шчыльнанаселенай паўднёвай арабскай частцы Марока была зусім не такая, як на поўначы. Фуша тут адыгрывала такую ж ролю, але матчынай мовай была не дарыя, a тарыфіцкі берберскі варыянт, які тут называюць тамазіхтам (tamazight). Паколькі школы ўтрымлівае арабскі ўрад, менавіта дарыя, а не тамазіхт выкарыстоўваецца для тлумачэння праграмных лекцый, што даюцца на фуша. Калі дзеці, носьбіты тамазіхту, прыходзяць у школу, яны павінны вучыць адначасова і дарыя, і фуша.
У мараканскую школьную сістэму трапіла яшчэ адна мова -французская. 3 1912 па 1956 г. большая частка Марока кантралявалася французскай каланіяльнай адміністрацыяй. Пасля абвяшчэння незалежнасці мараканскія школы выкарыстоўвалі французскія праграмы навучання, і большасць прадметаў у іх выкладалася на французскай мове. Час ад часу урад спрабуе змяніць сітуацыю праз так званую арабізацыю, але для большасці людзей французская мова пакуль што складае істотную частку адукацыі. Поўнач жа Надору была каланізаваная іспанцамі, і на працягу стагоддзяў носьбіты тамазіхту гандлявалі з суседнім іспанскім горадам Меліла. Менавіта з паўночнага рэгіёна шмат рабочых з’язджае шукаць лепшага заробку ў Еўропу. Звычайна яны пакідаюць сем ’і дома і перасылаюць ім свае еўрапейскія заробкі; самі ж яны вяртаюцца не хутка. У сувязі з гэтым няма нічога незвычайнага ў тым, калі сустракаюцца людзі, якія, акрамя іспанскай, дарыя і роднай мовы — тамазіхту, гавораць на англійскай, нямецкай, галандскай ці нават на адной са скандынаўскіх моваў. Пры гэтым яны ніколі не хадзілі ў школу і нават не ведаюць, як чытаць і пісаць на кожнай з гэтых моваў.
Моўнае пытанне ў Марока — гэта рэч сур ’ёзная. Фуша лічыцца найбольш багатай і найболый прыгожай мовай, але дасканала яе ведае зусім няшмат людзей. 3 аднаго боку, існуе цалкам зразумелае пачуццё крыўды ў адносінах да ўжывання ў краіне еўрапейскіх каланіяльных моваў, але, з другога, цяжка разлічваць на эканамічны поспех без авалодання хоць бы адной з іх. Мясцовая мова (у кожным рэгіёне свая) лічыцца ніжэйшай
ва ўсіх адносінах і рэдка мае пісьмовую форму. Мараканцы адаптуюцца да такой соцыялінгвістычнай сітуацыі шляхам вывучэння як мага большай колькасці моваў, і ніхто не лічыцца адукаваным, пакуль ён не авалодае сама меней трыма мовамі. Акрамя як на родных, студэнты універсітэтаў могуць чытаць / пісаць на фуша і французскай і, як правіла, на адной з іншых еўрапейскіх моваў. Апошнім часам ролю міжнароднай мовы — асабліва мовы кампутарных тэхналогій — пачала адыгрываць англійская. Яе прэстыжнасці спрыяюць амерыканскія тавары і музыка.
У Надоры я правяла нямала часу разам з жанчынамі непасрэдна ў іх дамах. Нават сярод гэтай часткі насельніцтва, адарванай ад грамадскага жыцця і таму аднамоўнай, даволі часта размаўлялі пра мову. Жанчыны прыгадвалі, што ў той час як берберы вывучаюць арабскую мову, сірабскія чыноўнікі ніколі не абцяжарвалі сябе вывучэннем мясцовай. Яны хваліліся тым, што іх дзеці вывучаюць розныя замежныя мовы ў школе. Сярод старых жанчын былі такія, што ў дзяцінстве хадзілі ў іспанскія школы / таму маглі размаўляць па-іспанску. Некаторыя маладзейшыя размаўлялі на французскай мове. Астатнія ніколі не хадзілі ў школу, але нават і яны звычайна крыху ведалі іспанскую. Аднак усе яны маліліся на фуша, хоць і не ўсё ў ёй, напэўна, разумелі.
У лінгвістычным пытанні часам важныя не межы паміж нацыямі, a масавая культура. Апоўдні, пасля таго як прыбралі ў хаце / прыгатавалі ежу, жанчыны збіраліся з сяброўкамі, каб выпіць салодкай гарбаты з мятай і разам паснедаць. Часам яны сумесна прыхарошваліся ці рыхтавалі ласункі да святаў. Але большасць часу яны пляткарылі або глядзелі тэлевізар. Любімымі іх праграмамі былі “мыльныя оперы “Оперы ” заўсёды распавядаюць пра штодзённае і таму багатыя на гутарковую мову. Так, у арабскім свеце выкарыстоўваюцца пераважна дыялекты, а не фуша. Аднак арабскія “мыльныя оперы ” — у асноўным егіпецкай вытворчасці і транслююцца, адпаведна, на егіпецкім, а не мараканскім дыялекце арабскай мовы. Аднойчы падчас прагляду такога фільма я сказала жанчынам, што тут не ўсё разумею. Толькі аднсі старая пагадзілася са мной, астатнія былі вельмі здзіўлены. “Вы ж гаворыце на дарыя!" — усклікнулі яны. Я ўдакладніла, што мае лінгвістычныя здольнасці дазваляюрь мне крыху размаўляць на мараканскім варыянце арабскай мовы, а ў фільме быў егіпецкі яе варыянт. “Дык вы ведаеце мараканскі? — здзівіліся яны. — Гэта так цяжка! Мы можам разумець толькі егіпецкі
Раздзел 5
ТЫПЫ
ЖЫЦЦЕЗАБЕСПЯЧЭННЯ
Для таго каб жыць, мы павінны есці. Але ў адрозненне ад іншых біялагічных відаў мы, людзі, рэдка бываем задаволены выпадковымі ўдачамі ад збіральніцтва ці палявання. Мы марым аб большай бяспецы, большай стабільнасці — ды проста аб большай колькасці ежы! У сувязі з гэтым даволі шмат часу мы ахвяруем на тое, каб вынайсці магчымасці для здабывання ежы і павелічэння яе колькасці. У некаторых выпадках гэта справа індывідуальная, але часцей за ўсё яна патрабуе калектыўных намаганняў. 3 пошукамі ежы цесна звязана вытворчасць прылад працы, якія дапамагаюць збіраць, здабываць ці гатаваць ежу. Толькі асобныя віды жывёл здолелі авалодаць самымі простымі прыстасаваннямі для здабычы ежы. Людзі ж стварылі непараўнальна больш складаныя, адмысловыя прылады дзеля задавальнення сваіх патрэб.