Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Паколькі далучэнне сялянства да буйных грамадстваў заўсёды ставіла іх у неспрыяльнае становішча адносна астатняй часткі насельніцтва, яно займала выключна абарончую пазіцыю. Гэты абарончы сіндром і абумовіў іх падазронасць і зайздрасць ва ўнутрыабшчынных адносінах, што ў сваю чаргу вяло да забойстваў і іншых формаў гвалту ў саміх сялянскіх супольнасцях.
Аднак не заўсёды сяляне такія пакорлівыя, і не заўсёды яны
пераносяць свае адмоўныя эмоцыі адзін на аднаго. Як сведчыць гісторыя ўсіх буйнейшых рэвалюцый XX ст., часам сяляне аб’ядноўваюцца і паўстаюць супраць існуючага ладу.
Плантацыйнае земляробства
Па сутнасці сяляне — гэта тыя ж традыцыйныя земляробы, інкарпараваныя ў буйнамаштабныя грамадствы. Аднак значная частка сельскагаспадарчай прадукцыі ў свеце вырабляецца не так сялянскімі гаспадаркамі, як спецыялізаванымі прадпрыемствамі. Да такіх буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Філіп Кэртан адносіць плантсіцыйны комплекс — сістэму буйнамаштабнай камерцыйнай сельскагаспадарчай вытворчасці, арыентаваную на аддаленыя рынкі [Curtain, 1990], Другая істотная рыса плантацыйнага комплексу — незтабільнасць яго насельніцтва, бо працаўнікоў набіраюць па-за яго межамі (пад прымусам ці па кантракце).
Вытокі плангацыйных гаспадарак можна знайсці ў цукровых прадпрыемствах усходняй часткі Міжземнамор’я XII ст. Далейшае іх развіццё адбывалася ў XVI ст. падчас еўрапейскай каланіяльнай экспансіі ў абедзвюх Амерыках і пазней — у Афрыцы і Азіі. Плантацыі забяспечвалі еўрапейскія прамысловыя цэнтры найперш культурамі, якія або раслі толькі ў тропіках ці субтропіках, або былі там таннейшыя — каўчуком, цукровым трыснягом, какосавымі арэхамі, сізалем (з яго валокнаў плятуць вяроўкі і іншыя віды снасці) і кавай. Для большасці гэтых культур патрабуецца некалькі гадоў выспявання — ад пасадкі і да першага ўраджаю. Праз некалькі гадоў эксплуатацыі ўраджайнасць значна паніжаецца, і тады неабходна насаджваць расліны зноў. Уся прадукцыя плантацыі ідзе на экспарт, каб заплаціць за імпарт вытворчага абсталявання і закупіць неабходнае харчаванне.
Плантацыйная вытворчасць вымагае вялікіх працоўных выдаткаў. Для яе існавання патрабуецца шмат дысцыплінаваных, але не надта кваліфікаваных працаўнікоў. У Паўночнай і Паўднёвай Амерыках патрэба ў рабочай сіле першапачаткова задавальнялася рабамі, якіх прывозілі з Афрыкі. У іншых рэгіёнах і на працягу другой паловы XIX—XX ст. у абедзвюх Амерыках ужо выкарыстоўвалася мясцовае насельніцтва ці рабочыя з такіх краін, як Кітай ці Індыя. Рабочыя плантацый мусілі жыць у інтэрнатах ці ў суседніх вёсках і мястэчках. Іх кіраўніцтва ў большасці выпадкаў жыло адасоблена, што выразна адлюстроўвала іерархію сацыяльных і эканамічных адносін на плантацыі.
Механізаваная вытворчасць збожжа
Сучаснае земляробства не заўсёды вымагае шматлікай рабочай сілы. Разгалінаваная механізаваная гаспадарка па вырошчванні збожжа — гэта менавіта той від сельскай гаспадаркі, які ўжо даволі працяглы час пераважае ў нетрапічных рэгіёнах свету, а зараз распаўсюдзіўся і на трапічныя вобласці. Як і плантацыйныя гаспадаркі, збожжавыя кааператывы спецыялізуюцца на вырошчванні адной ці дзвюх культур, а прадукты вытворчасці экспартуюць на далёкія рынкі. Аднак у адрозненне ад плантацый гэтыя гаспадаркі вымагаюць не так працы, як грашовых сродкаў, а гэта азначае, што яны больш залежаць ад капітальных укладанняў для набыцця ўгнаенняў і тэхнічнага абсталявання і значна менш — ад найму рабочай сілы.
Калі гаварыць аб форме ўласнасці і сацыяльнай арганізацыі такіх прадпрыемстваў, то іх дзейнасць, як правіла, абумоўлена існуючай эканамічнай сістэмай грамадства. У сацыялістычных краінах такія прадпрыемствы былі калектыўнымі або дзяржаўнымі. Але ў краінах з рынкавай эканомікай іх уладальнікамі з’яўляюцца карпарацыі ці прыватныя асобы, хоць часам яны належаць абшчынным групам — такім, як хутэрыты ў Паўночнай Амерыцы.
Ранчавая жывёлагадоўля
Яшчэ адзін від гаспадаркі, што забяспечвае існаванне буйнамаштабных грамадстваў, — жывёлагадоўчая ферма тыпу ранча. Гэта вялікая гаспадарка, прызначаная для гадавання і пасьбы буйной рагатай жывёлы, авечак ці коней. Такая сістэма гаспадарання ўзнікла ў сярэдневяковай Еўропе — перш за ўсё сярод іспанскіх пастухоў авечых статкаў. Менавіта іх культура спарадзіла такія з’явы, як ранча, радэа,'а таксама большасць рыштунку, убрання і спецыфічнай лексікі. Зараз гэта сістэма гаспадарання пашырана ў тых стэпавых рэгіёнах свету, куды на працягу апошніх стагоддзяў перасяляліся еўрапейцы. Як і ў выпадку з плантацыйнымі гаспадаркамі, распаўсюджванне ранча было абумоўлена патрэбаю паўночных індустрыяльна развітых краін у больш таннай прадукцыі.
Звычайна ранча займалі непрыдатную для земляробства зямлю з нізкай прадукцыйнасцю, якая ў разліку на 1 га забяспечвае ўтрыманне толькі невялікай колькасці жывёлы. Аднак цяпер сітуацыя мяняецца, і дзякуючы новым тэхналогіям гаспадаранне ў раней непрыдатных да гэтага раёнах становіцца больш эфектыўным. У адных выпадках гэта мае вынікам спалучэнне жывёлагадоўлі з земляробствам, у іншых — земляробства цалкам выціскае жывёлагадоўлю.
Большасць фермаў спецыялізуецца на гадоўлі аднаіо віду жывёлы — звычайна буйной рагатай ці авечак. У адрозненне ад тэхналагічна прымітыўных ранча мінулага сучасныя выкарыстоўваюць разнастайнае тэхналагічнае абсталяванне. Нізкая ж прадукцыйнасць зямлі абумоўлена невялікай шчыльнасцю насельніцтва і значнай сацыяльнай ізаляванасцю фермаў. Гэтая сітуацыя адлюстравана ў асаблівасцях культуры, дзе пануюць індывідуалізм, ізаляцыянізм і разам з тым — гасціннасць. Пастаянна на ранча жыве толькі некалькі чалавек, астатніх работнікаў наймаюць у сезон загону і стрыжкі. У меншых, сямейных ранча існуе, як правіла, пэўны падзел працы, і атмасфератам надзвычай дэмакратычная. I наадварот, для буйных гаспадарак, якія належаць карпарацыям, характэрны празмерная спецыялізаванасць і тэндэнцыя да іерархізаванасці сацыяльных адносін.
Нехарчовыя формы вытворчасці
У параўнанні з традыцыйнымі ў сучасных грамадствах тавараў вырабляецца шмат, і яны больш разнастайныя. Вытворчасць і збыт прадукцыі таксама больш спецыялізаваныя. У буйных грамадствах існуюць два галоўныя спосабы вытворчасці — рамесны і прамысловы. Рамесная вытворчасць можа існаваць у межах адносна малых сацыяльных адзінак — нават у асобнай вёсцы з невялікім знешнегандлёвым абаротам. Прамысловая вытворчасць, наадварот, дазваляе значна павялічыць аб’ём прадукцыі; яна болын спецыялізаваная і арыентуецца на высока развітыя рынкі збыту. Для яе характэрны іншыя, чым чалавек ці жывёла, крыніцы энергіі для здабычы і перапрацоўкі рэсурсаў. Індустрыяльная вытворчасць вымагае колькасна большай і вузка спецыялізаванай рабочай сілы, а таксама адносна вялікіх капітальных укладанняў. Гісторыя некаторых відаў прамысловай вытворчасці ў чалавечым грамадстве — напрыклад, металургіі — налічвае ўжо некалькі тысяч гадоў. Аднак толькі на працягу апошніх 200—300 гадоў, пачынаючы з індустрыяльнай рэвалюцыі ў Алгліі ў ХУІІІ ст., яна стала дамінаваць у эканамічным жыцці. Менавіта з таго часу індустрыяльная вытворчасць стала адным з галоўных “рухавікоў” у стварэнні і пашырэнні сучаснай сусветнай сістэмы.
Феномен прамысловай вытворчасці можна зразумець толькі ў кантэксце сусветнай сістэмы і гісторыі яе развіцця. За межамі Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі прамысловая вытворчасць — адносна новая з’ява, гісторыя якой пачынаецца толькі пасля другой сусветнай вайны. I дзе б яна ні развівалася, усюды як грыбы растуць гарады, бо людзі, шукаючы працу, Miipbipyroub з сельскай мясцо-
васці менавіта ў горад. Від вытворчасці, які пераважае ў краіне, адлюстроўвае перш за усё месца гэтай краіны ў міжнародным падзеле працы. Рознымі пры гэтым будуць доступ да прыродных рэсурсаў, сістэма транспартных сувязяў, тэхналогіі і праца. Прамысловая вытворчасць у індустрыяльна развітых краінах больш механізаваная і спецыялізаваная, у той час як у астатніх праца на фабрыках і заводах больш цяжкая і менш кваліфікаваная.
Супярэчлівы характар індустрыялізацыі
Нягледзячы на тое што індустрыялізацыя дазволіла павысіць прадукцыйнасць працы, яе наступствы заўсёды мелі супярэчлівы характар, асабліва для тых, хто не можа карыстацца яе дабротамі і хто заняты на цяжкай ці небяспечнай працы. Шмат якія палітычныя і эканамічныя супярэчнасці ў сённяшнім свеце сфакусаваны на праблемах прамысловасці — размеркаванні створанага ёю багацця, умовах працы і забруджванні навакольнага асярожзя. Рост прадукцыйнасці працы праз выкарыстанне кампутараў і высока развітай кампутарнай тэхналогіі па многіх паказчыках ускладніў сітуацыю. Новая тэхналогія пры ўсёй яе прагрэсіўнасці садзейнічае большай канцэнтрацыі багацця ў руках вузкага кола людзей, што кардынальна мяняе структуру занятасці і абвастрае сацыяльныя ды іншыя праблемы.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Жыццезабеспячэнне — вось асноўная мэта чалавечых супольнасцяў, намаганні якіх скіраваны на здабыванне ежы і выраб рэчаў першай-неабходнасці. Выбар стратэгіі пры гэтым залежыць як ад фактараў навакольнага і сацыяльнага асяроддзя, так і ад памераў грамадства. Дробнамаштабныя грамадствы, прынамсі ў мінулым, мелі тэндэнцыю да замкнёнасці, у той час як буйныя склаліся ў выніку міжнароднага падзелу працы.
У дробных грамадствах існуюць тры галоўныя мадэлі жыццезабеспячэння. Першая з іх — гэта збіральніцтва дзікарослых раслін і паляванне на дзікую жывёлу. Адзначаны тры варыянты гэтай мадэлі: пешыя паляўнічыя і збіральнікі, конныя, а таксама водныя, якія займаюцца ў асноўным лоўляй рыбы. Другая мадэль — ручное земляробства. — прадугледжвае выкарыстанне ручной працы чалавека і простых прылад. Тыповы яго прыём, асабліва ў трапічных рэгіёнах, — гэта рухомае земляробства. Адна з распаўсюджаных яго формаў — падсечна-агнявое земляробства, якое заснавана на выся-
канні натуральнай расліннасці, спальванні яе і далейшым вырошчванні культурных раслін на гэтым участку. Трэцяя мадэль — пастаралізм; яна практыкуецца народамі, існаванне якіх залежыць ад пасьбы жывёлы, і мае дзве асноўныя формы: трансхуманцыю (спалучэнне земляробства бліз паселішчаў з качавой гадоўляй жывёлы) і намадызм, або пастаральнае качэўніцтва (характарызуецца адсутнасцю пастаяннага жылля і поўнай залежнасцю ад жывёлагадоўлі як сродку існавання).