• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

    Сучасная культурная антрапалогія

    Майкл Говард

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 478с.
    Мінск 1995
    143.9 МБ
    Яшчэ адзін важны кампанент рацыёну качэўнікаў, мяса, таксама нарыхтоўваецца такім чынам, каб максімальна выкарыстаць яго каларыйнасць. Б ’юць жывёлу качэўнікі не на працягу ўсяго года, а толькі ў канцы восені. Нас пераконвалі ў тым, што ранейшы ці пазнейшы забой дасць меншую колькасць мяса і тлушчу на адну жывёліну. Менавіта ў гэты перыяд скаціна назапашвае найболын тлушчу. Позняй восенню да таго ж няма праблемы з тым, як захаваць прыкладна 20 тушаў, што забівае кожная сям 'я, бо тэмпература ўжо значна ніжэй нуля.
    Жывёла дае качэўнікам, акрамя таго, сыравіну для адзення, жылля і паліва. На чанданзе неабходна пераноснае жыллё, каб яно вытрымала жудасны вецер і моцны град, вельмі частыя ў гэтым рэгіёне. Свае трывалыя намёты гэтыя людзі шыюць з грубай, пакрытай чорнай поўсцю скуры якаў. Каб пашыць цяжкую зімовую робу з воўнай унутры, трэба ад васьмі да дзесяці авечых ці казіных скур. Штаны качэўнікі шыюць з грубатканай шэрсці ці з той жа скуры, падэшвы ботаў — са скуры яка, а гамашы — з воўны. Зімовыя шапкі ў іх, як правіла, з йіэрсці ягняці, а страмёны, сумкі і збруя для коней — з воўны і скуры, якія яны зноў жа атрымліваюць са свайго статка.
    Жывёла забяспечвае іх таксама палівам для прыгатавання ежы і атрымання цяпла. На чанданзе няма дрэў ( нават хмызняку), і без сухога памёту жывёлы (кізяку) жыць там было б немагчыма. А так у качэўнікаў ёсць даступная і невычэрпная крыніца энергіі, сабраць якую — невялікая праца.
    Пастаральнаму качэўніцтву ўласцівы мабільны лад жыцця. Які, авечкі і козы выкарыстоўваюцца на Тыбеце ў якасці транспартнага сродку. Наяўнасць транспартнай жывёлы азначае таксама, што качэўнікі могуць гандляваць з прадстаўнікамі іншых сфераў грамадства: ячмень, які яны набываюць у земляробаў, што жывуць на адлегласці месячнага пераходу на паўднёвым усходзе, складае фактычна палову агульнага рацыёну пастухоў. Качэўнікі традыцыйна гандлююць самымі рознымі рэчамі, у тым ліку авечай і казінай воўнай, скурамі якаў,
    авечак і коз, маслам і жывой скацінай . Вяртаюцца яны з ячменем і іншымі прадуктамі — такімі, як чай і алей. Яны набываюць таксама драўляны посуд, металічныя вырабы, мячы і каштоўнасці.
    Транспартная жывёла прыдатная яшчэ для адной справы: з яе дапамогай качэўнікі займаюцца распрацоўкай велізарных солевых радовішчаў на плато Тыбета. Калі глядзіш на гэтыя солевыя адкладанні таўшчынёй каля 30 см з некаторай адлегласці, яны падаюцца бязмежнымі снегавымі палямі. Безумоўна, соль можна выкарыстоўваць і для сябе, але гэта нявыгадна. Шлях да адкладаў солі на паўночны ўсход плато ў абодва канцы займае 70 дзён, і качэўнікі звычайна ладзяць гэты паход вясной. Яшчэ адзін месяц займае дастаўка солі на адзін з паўднёвых рынкаў.
    Сваю ролю ў пастаральнай адаптацыі адыгрывае і дзікая жывёла. На тэрыторыі Фалы жыве дастаткова антылоп, газеляў і блакітных авечак, і ўсіх гэтых жывёлін качэўнікі могуць выкарыстоўваць для ежы. Калі справы ідуць добра, качэўнікі строга прытрымліваюцца сваіх будысцкіх перакананняў і не забіваюць жывёлу. Калі ж надараюцца цяжкія часы, паляваннем займаецца практычна кожны. Здаецца, прырода сама выступае ў якасці рэзервовага фонду, які, аднак, выкарыстоўваецца толькі ў крайнім выпадку.
    Качавыя пастухі Фалы — выдатны прыклад пастаральнага спосабу жыццезабеспячэння. Праз складаную і высокаэфектыўную сістэму гадоўлі жывёлы і атрымання прадукцыі ад яе яны забяспечваюць сабе надзейнае і болый-менш людскае існаванне ва ўмовах, якія зусім не спрыяюць гэтаму.
    Раздзел 6
    ЭКАНАМІЧНЫЯ СІСТЭМЫ
    Як антраполагі разглядаюць мадэлі эканамічнага развіцця?
    Трэба адзначыць, што апроч відавочных аспектаў, разгледжаных у папярэднім раздзеле, мадэлі жыццезабеспячэння грунтуюцца на больш шырокіх паняццях, такіх, як вытворчасць, уласнасць і абмен. У гэтым раздзеле мы разгледзім асноўныя эканамічныя сістэмы, іх арганізацыйныя і інстытуцыянальныя структуры. Яны створаны дзеля забеспячэння ўсемагчымых чалавечых патрэб, але, разам з тым, абмяжоўваюць людзей у іх учынках і думках.
    СІСТЭМЫ ВЫТВОРЧАСЦІ
    Калі наш далёкі продак падняў камень, абчасаў яго і прымайстраваў на канец палкі, каб атрымаць прыладу для паляўніцтва і вайны, ён гэтым распачаў вытворчасць зброі. Вытворчасць прадугледжвае значную трансфармацыю аб’екта дзеля культурных мэтаў. Працэс вытворчасці часта мае вынікам фізічнае змяненне аб’екта, але ён можа быць і проста перамяшчэннем аб’ектаў; гэта, напрыклад, калі з асобных камянёў будуюць мураваную сцяну. Але вытворчасць — нештабольшае, чым простая трансфармацыя; гэта сістэмна арганізаваная серыя аперацый у пэўным сацыяльным і навакольным кантэксце. Вытворчасць мае таксама пэўны экалагічны аспект, вымагае наймаць рабочых, на яе ўплывае арганізацыя грамадства, на якую, у сваю чаргу, уздзейнічае вытворчасць. Антраполагаў цікавіць не столькі вытворчы працэс сам па сабе, колькі сама сістэма вытворчасці, часткай якой гэты працэс і з’яўляецца.
    У розных грамадствах вытворчасць можа прымаць самыя розныя формы. У нашых умовах, напрыклад, вытворчасць зброі азначае адмысловы вытворчы працэс, які па сваёй складанасці невымерна пераўзыходзіць тэхналогію вытворчасці каменнай сякеры. Адпаведна стваральнікі ракет будуць інакш падрыхтаваны і арганізаваны, чым стваральнікі, скажам, дзіды. Больш складаная тэхналогія і наяўнасць падзелу працы — вось найперш тое, што адрознівае нас ад нашых далёкіх продкаў.
    АСЯРОДДЗЕ I ВЫТВОРЧАСЦЬ
    На сістэмы вытворчасці ўплываюць як прыроднае наваколле, так і сацыяльнае, палітычнае і эканамічнае асяроддзе. Дробная вытворчасць у большай ступені адпавядае прыроднаму асяроддзю, якое забяспечвае ўсе патрэбы ў сыравіне. Такія збіральнікі, як мардуджары Аўстраліі ці ручныя земляробы цэмбага Новай Гвінеі, здабываюць большасць ежы, а таксама сыравіну для вырабу паляўнічых і земляробчых прылад, адзення і жылля непасрэдна з навакольнага асяроддзя. Іх вытворчасць абмежавана асваеннем мясцовых рэсурсаў і здольнасцю пераўтвараць гэтыя рэсурсы ў патрэбныя рэчы. На працягу тысячагоддзяў гэтыя супольнасці мала-памалу развівалі свае вытворчыя магчымасці. Гэтаму спрыялі новыя веды аб прыродных багаццях, а таксама тэхнічныя вынаходніцтвы (дзіда-кідалка ў аўстралійцаў) ці новыя культурныя расліны ў земляробаў Новай Гвінеі. Усё гэта ўносіла змены ў сістэму, аднак не мяняла сутнасці сувязяў паміж вытворчасцю і асяроддзем.
    Сістэмы вытворчасці буйных грамадстваў больш гнуткія ў экалагічным аспекце, бо развіццё гандлю дазваляе ім выкарыстоўваць рэсурсы і рынкі значна брльшых тэрыторый, і яны ўзброены большым запасам тэхналагічных ведаў. Такія вытворчыя сістэмы здольны лепш выкарыстоўваць свае прыродныя рэсурсы. Так, напрыклад, да прыбыцця еўрапейцаў калінга і іншыя народы з поўначы Філіпінаў здабывалі абмежаваную колькасць золата ў зямлі і рэках іх мясцовасці. Аднак сучасная тэхналогія дазволіла кампаніям у пачатку нашага стагоддзя здабываць намнога больш каштоўнага металу і зрабіла Філіпіны адным з лідэраў здабычы золата ў свеце.
    Тэхналагічная гнуткасць сістэм вытворчасці робіць развітыя грамадствы менш залежнымі ад іх прыроднага атачэння. Бывае, што яны ў вялікай ступені залежаць ад прывазных рэсурсаў. Менавіта ад прывазных рэсурсаў — паліва, адзення, будаўнічых матэрыялаў, харчу і механічных сродкаў накшталт снегаходаў — залежаць шматлікія арктычныя супольнасці. Тэхналагічныя магчымасці разам з тым павялічваюць верагоднасць разбурэння прыроднага асяроддзя. Калі экалагічныя выдаткі ад шматвяковай здабычы золата калінгамі былі мінімальнымі, то здабыча карысных выкапняў за апошнія дзесяцігоддзі прынесла значную шкоду не толькі бліжэйшаму наваколлю, але і (дзеля скідвання хімікалій у рэкі) фермам і азёрам аддаленых раўнін.
    УМОВЫ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ВЫТВОРЧАСЦІ
    Як у дробных, так і ў буйных грамадствах не так лёгка забяспечыць умовы для нармальнага функцыянавання эканомікі. Для гэтага трэба вырашыць пытанні пераадолення бедстваў (гэта войны, экалагічныя крызісы і да т.п.), забеспячэння рабочай сілай, размеркавання працы і аплаты яе.
    Пераадоленне бедстваў
    Для пераадолення часовых ці пастаянных бедстваў тыпу засухі і іншых прыродных катаклізмаў вытворчыя сістэмы звычайна забяспечаны спецыяльнымі механізмамі. Так, збіральнікі прытрымліваюцца саюзніцкіх адносінаў з іншымі абшчынамі, каб пры вычарпанні сваіх рэсурсаў атрымаць дапамогу збоку. Дробныя вытворцы маюць запас харчовых прадуктаў, якія можна выкарыстаць толькі ў надзвычайных выпадках. У нашым грамадстве ў выпадку бедстваў звяртаюцца да альтэрнатыўных рэсурсаў ці да запасных фондаў, a таксама падтрымліваюць непасрэдна вытворцаў, асабліва земляробаў, праз сістэмы матэрыяльнай дапамогі і фондаў.
    Прыродныя сілы могуць разбурыць вытворчасць, але яны не мяняюць самой сістэмы вытворчасці. Дзейнасць чалавека сама па сабе спараджае экалагічныя крызісы, што нярэдка пагражаюць стабільнасці вытворчай сістэмы. Многія грамадствы мінулага паволі забівалі сябе, няправільна выкарыстоўваючы зямлю, на якой жылі. Напрыклад, вельмі развітая ў свой час (X—XII стст.) культура анасазі з каньёна Чака (штат Нью-Мексіка) урэшце прыйшла ў заняпад з-за дэградацыі прыроднага асяроддзя [Gumerman, 1988], Інтэнсіўная высечка лясоў на паліва і будаўнічыя матэрыялы прывяла да эрозіі глебы і разбурэння арашальных каналаў. У выніку заняпала ўся сельскагаспадарчая сістэма. Эрозія глебы і змяншэнне плошчы лясоў і сёння з’яўляюцца праблемай нумар адзін для многіх рэгіёнаў свету, пагражаючы дабрабыту грамадстваў, якія шпарка развіваюцца, і нават дабрабыту ўсёй сусветнай супольнасці.
    Аднаўленне рабочай сілы
    Яшчэ адна важная перадумова функцыянавання любой вытворчай сістэмы — замяшчэнне рабочай сілы. Натуральна, што ва ўсіх іх існуюць шляхі пастаяннага забеспячэння працаздольнай рабочай сілай. Гэта значыць, у патрэбнай колькасці аднаўляюцца чалавечыя рэсурсы. Людзі, адпаведна, перш чым стаць аб’ектамі вытворчасці,
    павінны займець пэўныя спецыялізаваныя навыкі, а грамадства, у сваю чаргу, абавязана забяспечыць навучанне дзяцей, Дробныя супольнасці абмяжоўвалі рост насельніцтва, усяляк кантралюючы нараджальнасць (інфантыцыд, аборты і інш.). Такія захады, поруч з адносна высокай дзіцячай смяротнасцю, адбіліся на тэмпах росту насельніцтва планеты, і на працягу тысячагоддзяў існаваў баланс паміж колькасцю насельніцтва і эканамічным развіццём. Гэты баланс быў драматычна парушаны некалькі стагоддзяў таму; пачынаючы з 40-х гадоў імклівы рост насельніцтва стаў адной з галоўных праблем, з якімі сутыкнуліся шматлікія краіны трэцяга свету.