Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Clark, Gracia, editor. Traders Versus the State: Anthropological Approaches
to Unofficial Economics. Boulder: Westview Press, 1988.
Cooper, Eugene. The Wopd-Carvers of Hong Kong: Craft Production in the World Capitalist Periphery. New York: Cambridge University Press, 1980.
Durrenberger, E. Paul and Nicola Tannenbaum. Analytical Perspectives on Shan Agriculture and Village Economics. New Haven: Yale University Southeast Asian Studies, 1990.
Halperin, Rhoda, and James Dow, editors. Peasant Livelihood: Studies in Economic Anthropology and Cultural Ecology. New York: St. Martin’s, 1977.
Howard, Michael C. Mining, Politics and Development in the South Pacific. Boulder: Westview Press, 1991.
Leacock, Eleanor and Helen I. Safa, editors. Women’s Work: Development and the Division of Labor by Gender. South Hadley, MA: Bergin & Garvey, 1986.
Lehman, David, editor. Ecology and Exchange in the Andes. New York: Cambridge University Press.
Mintz, Sidney W. Sweetness and Power: The Place of Sugar in Modern History. New York: Viking Penguin, 1986.
Sherman, D.George. Rice, Rupees and Ritual: Economy and Society Among the Samosir Batak of Sumatra. Stanford: Stanford University Press, 1990 (Indonesia).
Smith, Waldemar R. The Fiesta System and Economic Change. New York: Columbia University Press, 1977 (Guatemala).
НАТАТКІАНТРАПОЛАГА
Сандра Нісэн
Ткачы Паўночнай Суматры ў сусветнай эканоміцы
Упершыню Сандра Нісэн наведала рэгіён Батак у Паўночнай Суматры ў 1979—1980 гг., калі збірала матэрыялы для доктарскай дысертацыі (Лэйдэнскі Дзяржаўны Універсітэт). Яна вярталася ў гэты рэгіён у 1986 і 1990 гг. і вывучала сацыяльную ролю ручной тэкстыльнай вытворчасці рэгіёна, яе тэхналогію і мастацкія асаблівасці, Сандра ўсё часцей звяртаецца да гісторыі, каб зразумець трываласць гэтага ткацкага феномена. Апошнім часам Сандра Нісэн выкладае на факультэце адзення і тэкстылю ва Універсітэце Альберта.
У Сіліндунжскай даліне, крыху на поўдзень ад возера Тоба ў Паўночнай Суматры (Інданезія), вакол цэнтральнага гарадка-рынку Тарутунг раскіданы шматлікія ткацкія вёскі. Я наведвала кожную з іх па чарзе, каб сабраць матэрыялы аб мясцовай ткацкай вытворчасці. Кожная спецыялізавалася на пэўных відах адзення. Ткачоў цяжка не заўважыць, калі яны сядзяць на падлогах сваіх верандаў з нацягнутымі ад каленяў да парэнчаў палосамі тканіны. Калі ж яны робяць у дамах, іх выдае грукат дрэва: гэта працуюць іх драўляныя варштаты. Працяглы працэс падрыхтоўкі пражы адбываецца проста на вуліцы, побач з домам. Як правіла, да пятніцы чарговая партыя адзення бывае гатовай, і ў суботу з самага рання ці самі ткачы, ці іх гандлёвыя прадстаўнікі накіроўваюцца на рынак і прадаюць толькі што сатканае адзенне ўладальнікам гандлёвых палатак. Ім гандлюе болый як 60 такіх палатак, аздобленых стракатымі тканінамі не толькі з Сіліндунжскай даліны, але і з іншых, часам вельмі аддаленых зямель. Турысты не могуць адмовіць сабе ў жаданні набыць пару кавалкаў тканіны з тым, каб потым ушыць іх у свае курткі ці ў любую іншую модную рэч, але большасць тканыхрэчаў набываюць самі батакі. Адны віды адзення лічацца абавязковымі ў якасці рытуальнага адзення ці падарункаў падчас гадавых святаў, іншыя батакі апранаюць у выпадках наведвання храма ці візіту да высокай службовай асобы.
Сіліндунжская даліна перанаселеная. Шчыльнасць насельніцтва на ўрадлівых землях увесь час узрастае. Недахопам плошчаў пад рыс тлумачыцца болыйая, чым дзе-небудзь, залежнасць ад продажу саматканага адзення на рынку. Амаль усе грошы ад продажу саматканай прадукцыі ідуць на ніткі для вырабу чарговай партыі адзення. На астатнія грошы ткачы купляюць харчовыя прадукты. Штотыднёвы распродаж адзення дапамагае вяртаць пазыкі і пазбягаць голаду. У
паўночнай частцы вострава Самасір, што знаходзійца пасярод возера Тоба, і на паўночна-заходнім беразе возера, дзе землі ніколі не былі ўрадлівыя, ужо болый за 100 гадоў людзі ткуць для суседзяў з болый урадлівай глебай. Так ткацкая дзейнасць замяняе сельскую гаспадарку ў выпадках, калі землі не надта родзяць і ўраджаі не вельмі багатыя, каб пражыць да наступнага збору.
Няма нічога дзіўнага ў тым, што калі я прыйшла з нататнікам у руцэ паглядзець на працу ткалляў (усе яны — жанчыны), некаторыя з іх паставіліся да мяне з падазронасцю. Да такога “вучонага ” чалавека, як я, напачатку не даходзіла, што іх падазронасць тлумачылася бояззю, што я занатую іхні занятак, а пасля вярнуся ў сваю краіну, наладжу механізаваную тэкстыльную вытворчасць і пацісну іх на рынку. У гэтых меркаваннях менш за ўсё наіўнасці: яны проста не хацелі паўтараць даўні горкі вопыт сваіх бабуль.
У пачатку нашага стагоддзя Паўночна-Усходнюю Азію ў пошуках рынкаў збыту тэкстылю наведалі брытанскія гандляры. Спачатку яны збіралі розныя ўзоры мясцовых тэкстшьных вырабаў і вывучалі, якія з іх і дзе карысталіся найболымым попытам, каб потым наладзіць іх серыйную вытворчасць, што ў рэшце рэшт пачало выцясняць на рынку мясцовую прадукцыю. Хутка еўрапейскае адзенне зрабілася вельмі папулярным у гэтым рэгіёне, між тым як шматлікія вырабы інданезійскіх майстрых перасталі карыстацца попытам. Батакі пачалі насіць таннейшае імпартнае адзенне, што прывяло да канчатковага заняпаду вытворчасці штодзённага тканага ўбору. Захавалася толькі вытворчасць рытуальнага і цырыманіяльнага строю, якая ўсё яшчэ апраўдвала сябе. Гэта найбольш драматычны прыклад таго, як ткацкае рамяство батакаў было падарвана чужынцамі, якія перанялі і ўзоры іх адзення, і тэхналогію яго вытворчасці.
За некалькі дзесяцігоддзяў батакі крыху змянілі сітуацыю і пацяснілі сваіх канкурэнтаў, калі пачалі выкарыстоўваць паўмеханізаваныя станкі, прывезеныя нідэрландскімі каланіяльнымі ўладамі ў шэраг батацкіх гарадоў. На гэтых станках можна было вырабляць танныя спадніцы для штодзённага ўжытку. Разам з тым батакі, уладальнікі гэтых станкоў, апошнім часам прыстасавалі іх для масавай вытворчасці найбольш важных відаў рытуальнага адзення, якія традыцыйна вырабляліся ўручную. Той факт, што большасць людзей аддае перавагу ніжэйшай па якасці, але больш таннай фабрычнай прадукцыі, тлумачыцца галоўным чынам беднасцю батацкага рэгіёна. I сапраўды, калі параўнаць якасць прамысловых і саматканых вырабаў, цяжка не заўважыць адчувальнай розніцы. Але ткаллі амаль нічога не маюць за сваю працу, хоць некаторыя іх вырабы фактычна унікальныя, адзіныя ў сваім родзе.
Кожная з ткалляў-жанчын добра ведае гэты прыклад выкрадання прамысловасцю сродку іх існавання і нязменна ўзгадвае пра яго, калі бачыць на мясцовым рынку гандлёвую тэкстыльную палатку.
На пачатку 80-х гадоў адна з гараджанак Сіліндунжскай даліны зразумела, што кулыпура саматканай вытворчасці адзення мае яйічэ не скарыстаны рыначны патэнцыял. Разам з вопытным мастакомдызайнерам яна зрабіла пробную партыю моднага адзення, а заадно туфлі і жаночыя сумачкі на аснове мясцовай тканіны. 3 гэтай прадукцыяй яна паспяхова выйшла на еўрапейскія і японскі рынкі, рэгіянальныя ўлады адзначылі яе дзейнасць па дапамозе жанчынам Паўночнай Суматры. Аднак з ростам колькасці заказаў (а іх было столькі, што цяжка было ўкласціся ў тэрміны, вызначаныя заказчыкамі) яна пачала думаць аб механізаванай вытворчасці тых відаў адзення, што набываліся ў мясцовых майстрых. Калі ў 1986 годзе я пакідала Суматру, жанчына яшчэ не прыняла канчатковага рашэння. Пазней у Паўночнай Амерыцы я назірала, як размножаныя копіі яванскіх бацікаў на куртках, спадніцах, сукенках, сумках і г. д. заваёўваюць заходнія рынкі. У 1990 годзе, вярнуўшыся ў Суматру, я даведалася, што кітайскія вытворцы пачалі штампаваць некаторыя батацкія тэкстыльныя матывы на футболках і прадаваць іх у галоўных турысцкіх цэнтрах Батацкай вобласці. Я чула, як мясцовыя ткаллі абмяркоўвалі, ці не пагражае гэта іх рамяству.
Батацкія ткачы падазрона глядзяць на цікавасць іншаземцаў да іх вытворчасці яшчэ і таму, што разумеюць яе важнасць і маюць асабісты досвед пераймання замежнага адзення ў дызайне сваіх вырабаў. Батацкія ткачы самі выкарыстоўваюць метады, якія ў выпадку ўжывання супраць іх маглі б падарваць усю іхнюю вытворчасць. He меней як 100 гадоў яны ўдасканальвалі свае станкі, каб паўтарыць у варыянтах з бавоўнай узоры, якія бытавалі ў Ацэ, што на поўнач ад Батака. Ацэйскія шаўковыя вырабы жадалі мець усе батакі, але набываць іх маглі толькі самыя заможныя. Сёння ж батацкія варыянты гэтага адзення настолькі распаўсюджаныя, што сталі абавязковай часткай мясцовых рытуалаў. Вядома і тое, што батацкія майстрыхі пераймалі матывы малайскага ўзбярэжжа і зрабілі на іх аснове шэраг варыянтаў, якія зараз лічацца традыцыйна батацкім адзеннем. Так што рэгіянальная своеасаблівасць шматлікіх батацкіх відаў тэкстылю тлумачыцца ў многіх выпадках удалымі запазычаннямі.
Най Ганда, знаёмай ткаллі з Сіліндунжскай даліны, відавочна падабаліся новыя ўзоры, і яна любіла ўзнаўляць іх на сваім станку. Яе схільнасць да ўласнай інтэрпрэтацыі замежных узораў мела гандлёвы поспех. Па суботах у сваёй рыначнай палатцы яна пільна сачыла за тьш, якія ўзоры адзення разыходзіліся добра, а якія попытам не
карысталіся. Яна заўсёды спадзявалася, што самы новы яе ўзор будзе мець ашаламляльны поспех на мясцовым рынку і што яна ўрэшце зможа добра зарабіць.
Мой набор фотаздымкаў з Музея батацкага тэкстылю, які я прывезла з сабой, стаў крыніцаю новых узораў для некаторых майстроў. Яны рупліва даследавалі старыя, забытыя матывы і вырабы і пільна хавалі іх ад вачэй сваіх калег. У гэтым была свая логіка — той, хто першы прапануе на продаж новыя віды адзення, атрымае максімальную выгаду.
Найбольш папулярны з апошніх узораў батацкага ткацтва — гарнітур, які складаецца з халата (slendang) і спадніцы (sarong). Гарнітуры вырабляюць самыя адмысловыя майстрыхі Сіліндунжскай даліны з самай прыгожай і высакаякаснай пражы; гэты батацкі варыянт адзення распаўсюджаны ў суседзяў, малайцаў і яванцаў. Батакі вельмі ганарацца гэтымі сваімі вырабамі, хоць з-за высокага кошту набыць папулярны строй могуць толькі найбольш заможныя гараджане. Нават жонка інданезійскага прэзідэнта мае такі гарнітур, і батакі справядліва ганарацца гэтым. Ткачы-батакі мяркуюць, што іхнія саматканыя гарнітуры могуць быць канкурэнтаздольнымі не толькі на мясцовым рынку высокай моды, але і ў агульнаяванскім маштабе.