Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
каляскі каторай тавар прададзены. Тым самым учынак адной жанчыны ў адносінах да другой пацвярджае супрацоўніцтва паміж імі.
Яшчэ адным сродкам замацавання сувязяў і ўзаемных абавязкаў служыць наведванне кафэ дзецьмі і малодшымі братамі і сёстрамі гандлярак, часцей дзеля таго, каб атрымаць грошы. Калі маці або сястры не было ў кафэ, дзіця атрымлівала грошы ад іншай сваячкі, і яго маглі паслаць куды-небудзь з даручэннем. Гэта яшчэ раз падкрэслівае важнасць і сваяцкіх, і эканамічных сувязяў у межах сеткі.
Грамадская згуртаванасць групы з 20 жанчын — гэта вынік іх сацыяльных узаемадзеянняў, якія вызначаюцца хутчэй канкрэтньші абставінамі, а не эканамічнай сітуацыяй. Практычна ўсе жанчыны жывуць у дзяржаўным сектары, на адной вуліцы, за некалькі кварталаў ад таго месца, дзе яны гандлююць. Дома ў іх таксама шмат клопатаў; яны наведваюць па чарзе блізкіх і знаёмых і запрашаюць чужых дзяцей далучыцца да сваіх спраў. Кожную раніцу болыйасць прадстаўніц групы збіралася ў каго-небудзь дома, каб папіць гарбаты і распланаваць дзённы продаж.
Апроч таго, звычайна а 19-й гадзіне нядзельнага вечара жанчыны збіраліся дома ў майго інфарматара. Модна апранутыя, яны распачыналі рытуал нанясення апошніх рысак на свае прычоскі і макіяж. Працэдура прыхарошвання мела сваім працягам наведванне іншых дамоў у пошуках нейкай парфумы ці лакаў для валасоў. Гэты рытуал асабліва моцна збліжаў жанчын.
Затым група з пяці жанчын звычайна наведвала малы паб ( піўную) на рагу вуліцы. Там яны сустракалі сваіх таварыйіак і гандлярак з іншых груп. У пабе ніколі не бывала мужчын, і жанчыны няспешна абыходзілі пакой, спыняючыся каля розных столікаў для абмену навінамі. Гандляркі абменьваліся важнай інфармацыяй адносна цэнаў на цэнтральным рынку, заробкаў, паліцыі і сямейных спраў. У пабе збіралі нейкую суму грошай для жанчын, што апынуліся ў цяжкім фінансавым стсіновішчы. Факт яскрава сведчыць пра тое, што сістэма сувязяў вулічных гандлярак пашыраецца і на членаў іншых груп. Яна ўключае таксама ўплывовых людзей з розных месцаў і служыць як на карысць кожнай вулічнай гандляркі, так і на карысць яе групы.
Прыкладна праз гадзіну кампанія з пяці жанчын наклроўвалася ў болыйы, “песенны” паб праз некалькі кварталаў. Гэты паб займаў адзін вялікі пакбй, у ім прысутнічалі і мужчыны. Аднак, мяркуючы па форме прывітання, мужчыны за сталамі былі братамі жанчын. Сярод мужчын было і некалькі мужоў жанчын, але гэта хутчэй выглядала як выпадковасць.
“Песенны ” паб дае дадатковую магчымасць яшчэ болый замацаваць групавое сяброўства. У гандлярак існуе традыцыя дэманстраваць пе-
сеннае майстэрства — нешта накшталт спаборніцтва, прадстаўніцы якой групы лепш спяваюць. У пабе яны бяруцца спяваць, і групы вельмі ганарацца поспехам сваіх спявачак. Тут жа, у пабе, таксама ладзяцца грашовыя зборы для жанчын з якімі-небудзь праблемамі.
У вулічнага несанкцыянаванага гандлю ёсць не толькі станоўчы бок (шанец прыбытку), але і адзін істотны мінус: для гандляркі заўсёды існуе рызыка быць арыштаванай. Хоць накладзеныя на гандлярку штрафы могуць быць немалымі, бадаіі, куды страшнейшым для яе будзе канфіскацыя каляскі і тавару. I калі, заплаціўшы штраф, каляску яшчэ можна будзе вярнуць, то тавар іхняя ўладальніца страчвае аўтаматычна. Акрамя таго, знаходзячыся ў паліцэйскім участку, гандлярка губляе магчымасць заробку, а калі мае быць судовы разгляд, дык яшчэ і адзін поўны дзень. Калі штраф вялікі, і гандлярка не ў стане яго выплаціць, ёй пагражае кароткае турэмнае зняволенне. Нарэшце, гандлярка павінна яшчэ заплаціць за праезд у паліцэйскай машыне.
Нелегальныя вулічныя гандляркі найперш прайграюць па той прычыне, што яны вымушаны пхаць перад сабой свае каляскі і таму не могуць нагружаць іх цалкам — а значыць, не могуць набываць на цэнтральным рынку вялікую колькасць тавару па меншых аптовых цэнах. Усё гэта, канешне, замінае іх поспеху. Каб звесці да мінімуму гэтыя перашкоды, гандлярка карыстаецца шэрагам абарончых мер.
Бадай, наіібольш важнай з іх з ’яўляецца ўсталяванне партнёрства з іншай гандляркай. Дзве жанчыны аб’ядноўваюць свае грошы з тым, каб набываць тавары на цэнтральным рынку па меншых цэнах. У канцы дня заробленыя грошы дзеляцца паміж імі пароўну, незалежна сід таго, хто з іх колькі прадаў тавару. Хаця ў большасці гандлярак, як правіла, ёсць пастаянны партнёр, у пэўныя дні яны могуць працаваць і з іншымі жанчынамі.
Яшчэ адной перавагай партнёрства з’яўляецца тое, што ў часе гандлю жанчыны ўвесь час бачаць адна другую. Калі паліцыя накіроўваецца да адноіі, другая хуценька хавае большую частку тавару ў каляску і пакідае месца, ратуючы тым самым агульныя грошы. Так яно часта і здараецца, аднак бываюць і прамашкі: партнёрка можа прамарудзіць альбо ўвогуле ўцячэ, пакінуўшы тавар, пры набліжэнні паліцыі. Хоць такія паводзіны і выклікаюць нараканне, яны наўрад ці стануць прычынай спынення партнёрства.
Рызыку канфіскацыі памяншае / тое, што ў калясцы гандлярксі трымае толькі абмежаваную колыаісць тавару, а астатнюю частку хавае дзесьці паблізу. Гэта дазваляе гандляркам набываць на цэнтральным рынку больш тавару без боязі страціць адразу ўсю партыю. Праўда, пры гэтым гандлярка мусіць пакідаць вуліцу / ісці да месца захоўвання, чым скарачае свой гандлёвы час.
У выпадку, калі гандлярка прадасць за дзень увесь свой тавар, яна пачне рэалізоўваць тавар сяброўкі ( не абавязкова партнёркі). Усе атрыманыя ад продажу грошы яна аддасць таварышцы. Верагодна, гэта дапамагае ствараць і замацоўваць сувязі, забяспечвае гандлярку больш шырокай сістэмай падтрымкі, калі ёй, у сваю чаргу, такая падтрымка спатрэбіцца. Гандляркі абменьваюцца таксама інфармацыяй аб месцазнаходжанні паліцыі і стараюцца так планаваць свае перамяшчэнні, каб звесці да мінімуму непажаданыя сустрэчы.
Паколькі гандлярак арыштоўваюць досыць часта, то, відавочна, усе гэтыя стратэгіі не заўсёды спрацоўваюць. Разам з тым, без гэтай сістэмы грамадскіх і эканамічных сувязяў нелегальны вулічны гандаль быў бы проста немагчымым. Яго функцыяніраванне забяспечана толькі існаваннем узаемападтрымкі паміж жанчынамі.
Раздзел 8
СВАЯЦТВА I ПЕРАЕМНАСЦЬ
Калі антраполаг Лаура Боханан(1966) жыла сярод народнасці ніў у Заходняй Афрыцы, аднойчы ў дажджлівы дзень пасля трох выпітых кубкаў піва яна паспрабавала пераказаць гісторыю “Гамлета” мясцоваму правадыру і аднаму з яго набліжаных. Цяжка было растлумачыць п’есу Шэкспіра такім чынам, каб яна мела сэнс у кантэксце існуючых канцэпцый сваяцтва ціў і іх разумення таго, як павінны дзейнічаць сваякі ў розных абставінах. Яна паспрабавала растлумачыць, чаму Гамлет быў нешчаслівы: яго маці неўзабаве пасля смерці яго бацькі паўторна выйшла замуж: “У нас існуе такі звычай, што ўдава два гады будзе аплакваць свайго мужа і не пойдзе за іншага мужчыну”. Яе слухачы запярэчылі: “Два гады — гэта занадта доўга... Хто будзе матычыць зямлю, калі ў цябе няма мужа?” А калі Боханан сказала, што Гамлет закалоў праз дыван свайго патэнцыяльнага цесця Палонія, памылкова прыняўшы яго за новага мужа сваёй маці, а пасля забіў малодшага брата свайго бацькі — Клаўдзія, яе суразмоўнікі проста анямелі: “Узняць руку на брата свайго бацькі і на таго, хто амаль што стаў бацькам, — гэта жахліва. Калі брат бацькі забіў твайго бацьку, табе трэба звярнуцца да бацькавых таварышаў, яны павінны адпомсціць за яго. Ніводны чалавек не можа ўжываць сілу супраць сваіх старэйшых сваякоў” | Bohannon, 1966, с. 207, 212-213],
Нягледзячы на неаднолькавую інтэрпрэтацыю гісторыі Гамлета, як Боханан, так і ціў адзначылі важнасць сваяцкіх дачыненняў, паколькі сваяцтва — грамадскія адносіны на аснове прынятых у культуры сувязяў праз пераемнасць і шлюб — характэрна для ўсіх чалавечых супольнасцяў.
Вытокі гэткай універсальнасці трэба шукаць у біялогіі. Доўгі час ад свайго нараджэння чалавечае дзіця застаецца бездапаможным і залежыць ад догляду іншых людзей; сувязі паміж людзьмі ў асноўным вынікаюць з гэтага. Незалежна ад біялагічнай прыроды сваяцтва, тое, як людзі вызначаюць і выкарыстоўваюць яго, дэтэрмінуецца соцыякультурнымі, а не біялагічнымі ўмовамі. Антраполагі выявілі, што сваяцкія сацыяльныя адносіны і адпаведныя найменні ў грамадствах істотна адрозніваюцца. Цяпер мы падыходзім
да адказу на пытанне, як у розных грамадствах пры адных і тых жа біялагічных ці шлюбных сувязях людзі могуць па-рознаму вызначацца, па-рознаму называцца і пры гэтым успрымацца як сваякі ці несваякі.
СХЕМЫ СВАЯЦТВА I АБРЭВІЯТУРЫ
Перад тым як пачаць разблытваць клубок розных варыянтаў сваяцтва, нам трэба выявіць галоўныя элементы схемаў сваяцтва і ўжываемыя антраполагамі абрэвіятуры, звязаныя з ім. Антраполагі не выкарыстоўваюць малюнкі радаводных сямейных дрэў. Гэтыя часам вельмі прыгожыя схемы-малюнкі графічна паказваюць, як на працягу некалькіх пакаленняў звязаны паміж сабой члены сям’і, але для выяўлення ўсіх дэталяў сваяцкай сістэмы яны не падыходзяць. Дрэва можа стаць занадта “галінастым” пасля некалькіх разводаў і паўторных шлюбаў. Больш таго, шмат радаводных дрэў увогуле цяжка зразумець, прынамсі, да таго часу, пакуль мы не вылучым сістэму ў складванні дрэва ягоным аўтарам.
Пастаўленыя перад неабходнасцю зразумець і параўнаць вялікую колькасць сваяцкіх сістэм, антраполагі распрацавалі стандартызаваную сістэму запісу (гл. схему 8.1). Сутнасць гэтай сістэмы складаюць шэсць асноўных сімвалаў:
1.	Трохкутнік для абазначэння мужчыны;
2.	Кола для абазначэння жанчыны;
3.	Квадрат для абазначэння нявызначанага полу;
4.	Вертыкальная лінія для абазначэння спадкаемнасці, напрыклад, ад бацькі да сына;
5.	Гарызантальная лінія з адыходзячымі ўніз вертыкальнымі лініямі, як у выпадку братоў/сясцёр;
6.	Знак роўнасці ці гарызантальная лінія з адыходзячымі ўгору вертыкальнымі лініямі для абазначэння шлюбу.
Часта даводзіцца ўжываць і іншыя сімвалы. Для памерлых асоб сімвал можа быць зацемненым ці перакрэсленым рыскай. Развод паказваецца нанясеннем рыскі на гарызантальную лінію адносін. Схемы сваяцтва могуць фарміравацца вакол пэўнай асобы, якая будзе называцца “эга” і ад якой будуць прасочвацца ўсе сваяцкія адносіны.
Антраполагі распрацавалі таксама скарочаныя формы для абазначэння сваяцтва: