Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Роды могуць дзяліцца на меншыя часткі, або сегменты. Працэс падзелу, вядомы як сегментацыя, вынікае з росту дыстанцыі паміж продкам — заснавальнікам роду і наступнымі пакаленнямі. Так што сегментацыя ёсць параджэнне тых змен, што нясе з сабой разрастанне роду; гэта характэрная рыса шматлікіх родавых грамадстваў. Усе ціў паўночнай Нігерыі (а іх амаль што мільён) вераць у тое, што яны з’яўляюцца нашчадкамі аднаго продка-мужчыны, які жыў ад 14 да 17 пакаленняў таму [Bohannon and Bohannon, 1953], Сыноў гэтага продка і мужчын-пераемнікаў у далейшых пакаленнях разглядаюць як заснавальнікаў шэрагу падродаў. Працэс родавай сегментацыі займае тры ці чатыры пакаленні (калі лічыць ад заснавальнікаў роду) і потым, як правіла, завяршаецца. 3 цягам часу ўтвараюцца
мінімальныя родавыя сегменты, якія служаць першаснымі грамадскімі адзінкамі роду.
Ступень выяўлення партнёрства ці варагавання паміж родамі ў такіх грамадствах, як ціў, залежыць ад ступені іх блізкасці. Кожны мінімальны род (Н-О) па схеме 8.13 з’яўляецца аўтаномнай адзінкай. Члены Н і / ў звычайных умовах наўрад ці будуць мець якіянебудзь зносіны паміж сабой. Але варта прадстаўніку аднаго з мінімальных родаў пацярпець, скажам, ад J, то як Н, так і /будуць дзейнічань супольна супрань агульнага ворага, паколькі ў іх ёсць агульны продак D. Нашчадкі В (Н-К) і С (L-O) у адносінах адзін да аднаго будуць дзейнічаць падобным чынам.
Аднак у выніку драблення роду на асобныя сегменты апошнія могуць разглядаць сябе ў якасці аўтаномных адзінак, не звязаных з дадзеным родам, і тым самым утвараць асобныя роды. У некаторых грамадствах гэты працэс родсівага расшчаплення паўтараецца з пэўнай рэгулярнасцю, калі родныя браты/сёстры ў кожным пакаленні адасабляюцца і засноўваюць новыя роды. У грамадствах, дзе родавае драбленне — звычайная з’ява. часта пераемнасць не ідзе далей некалькіх пакаленняў і распаўсюджваецца, магчыма, толькі на жывых прадстаўнікоў роду.
Выбар сегментацыі або расшчаплення ў якасці асноўнай мадэлі часткова залежыць ад умоў асяроддзя |Onwuejeugwu, 1975|. Абедзве мадэлі можна знайсці, напрыклад, у Заходняй Афрыцы, але ў вельмі розных кантэкстах. Там, дзе мае месца рост роду, пашырэнне сферы яго ўплыву і, як вынік, варожасць з боку іншых груп, больш тыповым з'яўляецца працэс сегментацыі. Знешняя пагроза робіць нязручнай поўную аўтаномію. Пры сегментарнай мадэлі кожны род у мірны час можа жыць паасобку, але здольны хутка аб’ядноўвацца ў большыя адзінкі, як толькі ўзнікае пагроза ці неабходнасць самім націснуць на іншых. А вось там, дзе магчымасць экспансіі ці іншай знешняй пагрозы нязначная, мадэль родавага расшчаплення падаецца больш верагоднай.
Схема 8.13. Мадэль сегментацыі. A — заснавалыіік шэрагу сублініджаў (В-О). Н-О — міI німальныя родавыя сегменты, 7 якія сталі вынікам ііадзелу роду.
У карода ціў мінімальны рода1	( вы сегмент служыць асноўнай
q палітычнай і сямейнай адзінкай
КЛАНЫ. Клан, у адрозненне ад роду, — гэта група сваякоў, якія вераць у існаванне агульнага продка, але не могуць прасачыць рэальнай сувязі з гэтым продкам. Прадстаўнікі кланаў утвараюць у некаторых грамадствах цесна з’яднаныя і не падобныя да родаў групы. Члены аднаго клана, як у выпадку з большасцю шатландскіх кланаў сёння, могуць жыць у самых розных месцах і рэдка ўзаемадзейнічаць на агульнакланавай аснове. Кланавым атрыбутам, агульным для ўсіх, звычайна з’яўляецца татэмічная эмблема жывёла ці расліна (гл. таксама раздзел 14, артыкул “Татэмы”).
Калі роды прызнаюць сваю прыналежнасць да аднаго клана, у іх, натуральна, з’яўляюцца і пэўныя ўзаемныя абавязкі, якія часцей маюць абмежаваны характар — гэта, скажам, узаемадапамога і да т.п. Адзін з прыкладаў фарміравання клана даюць нам заходнія апачы. Яны вызначаюць сваю пераемнасць матрылінейна і жывуць у малых паселішчах. Іх продкі назвалі сябе па назве таго месца, дзе яны першапачаткова жылі і якое вымушаны былі пакінуць, калі іх стала шмат. Тым не менш, яны працягвалі называцьсябе ранейшым імем. Клан у дадзеным выпадку аб’яднаў людзей, якія на падставе назвы паселішча прызналі свае агулызыя карані. Кланавы хаўрус можа мець пэўныя перавагі: так, члены клана часам маюць калектыўныя правы на зямлю, але галоўная функцыя клана — гэта забесп^чэнне ўзаемнай дапамогі.
Кланы часта ўключаюць шэраг мясцовых родаў. Йака ўсходняй Нігерыі, напрыклад, арганізаваны ў малыя землеўласніцкія патрылінейныя групы (у іх ёсцьтаксама і матрылінейныя групы, з іншымі функцыямі). Кожная патрылінейная група займае асобную частку вёскі і звычайна падтрымлівае аднссіны з іншымі на падставе агульнага кланавага інтарэсу. У кожнага клана ёсць свой рытуалыіы лідэр, які адказвае за ўтрыманне кланавых святыняў і старшынствуе на неафіцыйных сустрэчах старэйшых і найбольш паважаных прадстаўнікоў роду. У звычайных умовах члены кланаў йака прызнаюнь сваю пераемнасць. Аднак у выпадку спрэчак наконт выдзялення зямлі пад будаўніцтва ці сельскую гаспадарку члены клана схільны падкрэсліваць сваю адасобленасць | Forde, 1964|. (Гл. “Нататкі антраполага” ў канцы раздзела.)
ФРАТРЫІ. Фратрыя — гэта пераемная група, складзеная з некалькіх кланаў, якія лічацца звязанымі паміж сабою, але канкрэтныя сувязі паміж імі ўжо не праглядаюцца. Фратрыі , якія ўключаюць шмат кланаў, існуюць, напрыклад, у племені хайда паўночназаходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Кожная фратрыя мае сваю ўласную татэмічную эмблему, якая вылучае яе з шэрагу іншых. Дзвюма галоўнымі фратрыямі ў хайда з’яўляюцца фратрыя
Крумкача з эмблемай кіта-забойцы і фратрыя Арла з эмблемай арла. Члены фратрыі валодаюць выключным правам пазначаць эмблемамі сваю ўласнасць — дамы, лодкі, капелюшы, посуд і г.д. У паселішчах хайда звычайна жывуць як члены групы Крумкача, так і члены групы Арла.
Фратрыі рэдка калі выконваюць значную грамадскую функцыю. Сярод нешматлікіх выключэнняў з гэтага правіла — фратрыі ацтэкаў, якія адыгрывалі асноўную ролю ў агульным цырыманіяльным жыцці родаў і выконвалі важныя палітычныя функцыі.
ПАЛОВЫ. Малыя грамадствы падчас падзяляюцца на дзве паловы, ці асобныя унілінейна-пераемныя групы, што выконваюць у дачыненнях адна да адной узаемна-дапаўняльную функцыю. У грамадствах, дзе існуюць паловы, іхнія прадстаўнікі павінны, як правіла, жаніцца з прадстаўнікамі іншай паловы, а прыналежнасць да адной з іх часта з’яўляецца важным фактарам у рэлігійным і цырыманіяльным жыцці. У абарыгенаў мардуджара паловы заснаваны на патрылінейнай пераемнасці. Падчас вялікіх цырыманіяльных сходаў мардуджара падзяляюцца на два “лагеры”, кожны з якіх выконвае сваю ролю. Адна палова племені іракезаў-сенека Паўночнай Амерыкі выконвае жалобныя рытуалы для другой паловы. У некаторых дробных грамадствах Паўночнай Амерыкі паловы спаборнічаюць паміж сабой у гульні “лякрос”. Паловы ўвасабляюць дуалізм, што існуе ў свеце: зямля і вада, дзень і ноч, неба і зямля, вайна і мір. Таму паловы могуць атрымліваць адпаведныя пэўным праявам дуалізму назвы.
Білінейна-пераемныя групы
У грамадствах з білінейнымі сістэмамі, дзе пераемнасць вызначаецца як матры-, так і патрылінейна, асоба належыць да абодвух, мацерынага і бацькавага, родаў. Такі парадак можа стварыць блытаніну, але ў большасці выпадкаў гэтыя роды выконваюць розныя функцыі. У ладагаба Заходняй Афрыкі, напрыклад, зямлю і іншыя віды нерухомасці асоба атрымлівае ў спадчыну з боку бацькі, a рухомую маёмасць — грошы ці збожжа — з боку маці [Goody, 1959]. Аднак, нягледзячы на падобны падзел функцый, утварэнне ў такіх грамадствах трывалых пераемных груп звязана часам з вялікімі цяжкасцямі.
Кагнатычна-пераемныя групы
Тым часам як лінейная пераемнасць забяспечвае аснову для ўтварэння груп з простым членствам, кагнатычная пераемнасць — паняцце больш складанае. Пры кагнатычнай пераемнасці асоба можа адначасова належаць да некалькіх груп і быць заснавальнікам адной з іх. Так, усе дзяды/бабулі “эга” могуць быць заснавальнікамі асобных груп, а сам “эга” — членам усіх гэтых груп. Такая сістэма з прычыны сваёй гнуткасці мае відавочныя адаптацыйныя перавагі для асобы, прапануючы шырокі выбар варыянтаў. Разам з тым яна абмяжоўвае ўтварэнне зынтэграваных груп, паколысі дапускае значнае разыходжанне ў інтарэсах і маёмасным стане сваякоў.
Існуюць два падыходы да ўтварэння груп на аснове кагнатычнай пераемнасці. Пры продка-скіраваным падыходзе групы ўтвараюцца шляхам вызначэння пераемнасці ад продкаў. Пры эга-скіраваным падыходзе групы фарміруюцца вакол агульнага сваяка, які не з’яўляецца продкам.
Група асоб, звязаных з “эга” кагнатычнымі эга-скіраванымі сувязямі, называецца сваяцкай сеткай (гл. схему 8.14). Адной з адметных рысаў сваяцкай сеткі з’яўляецца тое, што ў ніводнага яе члена, за выключэннем родных братоў/сясцёр, а таксама пары стрыечных братоў/сясцёр, не будзе сваёй сеткі. Больш таго, сваяцкая сетка перастае існаваць адразу пасля смерці яе заснавальніка.
Сваяцкія сеткі рэдка калі выконваюць функцыі групы. Прадстаўнікі сеткі падзяляюць паміж сабой сферы дзейнасці, а іхнія адносіны да сеткі будуць залежаць пераважна ад аўтарытэту “эга” і ад яго патрабаванняў. Можна сказаць, што сваяцкая сетка — гэта добраахвотнае ўтварэнне, члены якога могуць часам збірацца па закліку лідэра. Сваяцкая сетка не з’яўляецца землеўласніцкай групай і не займаецца пытаннямі спадкаемства, уласнасці ці размеркавання розных відаў маёмасці.
Сваяцкія сеткі распаўсюджаны ў астраўных народаў ПаўднёваУсходняй Азіі, дзе традыцыйна адсутнічаюць дзяржавы. Асаблівую ўвагу ў гэтых грамадствах надаюць сямейнай дабрачыннасці і сямейнаму абавязку. Моц мужчыны заўсёды асацыіравалася з вайной, і асабліва — са здабычай варожых галоў. У ібанаў Барнэа адным з асноўных відаў дзейнасці сваяцкіх сетак у мінулым былі нападыпаляванні на галовы ворагаў. Калі чалавек вырашаў зрабіць такі напад, ён з€>іраў членаў сваёй сваяцкай сеткі. Склад груп пры нападзенні штораз мог быць розным. У калінга паўночных Філіпінаў на аснове сваяцкіх сетак утвараліся групы помсты за свайго забітага таварыша. Сеткі забяспечвалі таксама механізмы размеркавання ежы і пры неабходнасці служылі іншым мэтам.
Схема 8.14. Сваяцкая сетка. Сваяцкая сетка — гэта група, заснаваная на эгаскіраваных кагнатычна-пераемных прынцыпах: людзі звязаны з жывым чалавекам (“эга”) як па мужчынскай, так і па жаночай лініях. Гэтая дыяграма паказвае сваяцкую сетку “эга”; сваяцкая сетка яго маці будзе, аднак, іншаю і складаецца з адносін толькі ў межах пункцірнай лініі фігуры. (Стрэлкі паказваюць працяг ліній.)