Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
F для бацькі
D для дачкі
Н для мужа
М для маці
В для брата
W для жонкі
S для сына
Z для сястры
С для дзіцяці
Шлюб паміж мужчынам і жанчынай
Развод
Нябожчык
Пераемнасць — адносіны паміж бацькамі і дзіцем (на схеме — сынам)
Пвраемнасць (пол дзіцяці не ўдакладняецца)

Адносіны паміж братамі і сёстрамі
Схема 8.1. Стандартныя абазначэнні сваяцкіх адносін
Усе астатнія віды адносін можна паказаць праз камбінаванне гэтых абрэвіятур. Такая магчымаснь камбінавання падаецца асабліва важнай з улікам нераспрацаванасці сваяцкай тэрміналогіі. Так, дзядзькамі мы называем братоў маці (MB), братоў бацькі (FB), мужоў мацерыных сясцёр (MZH) і мужоў бацькавых сясцёр (FZH). Паколькі гэтыя адрозненні з’яўляюцца важнымі ў многіх сваяцкіх сістэмах, скарочаныя варыянты часам занадта грувасткіх спалучэнняў могуць быць вельмі дарэчы. На схеме 8.2 паказана ўмоўная сям’я з неабходнай сістэмай адзнак.
д т
1 FZH
6
2 FZ
° т
3 FBW
A
4 FB
A =
5 F
= 6
6 M
b =
7 MZ
△
8 MZH
A 9MB
A
10 FZS
6
11 FZD
A
12 FBS
“b
13 FBD
□
14 EGO
A 15 MZS
16 MZD

Схема 8.2. Гіпатэтычная сямейная дыяграма. “Эга” (у цэнтры) не мае ні братоў, ні сясцёр. Бацька “эга” (5) мае сястру (2) і брата (4). Сястра бацькі “эга” (2) і яе муж (1) у разводзе. Маці “эга” мае сястру (7) і брата (9), але ў шлюбе толькі сястра, дачка якой (16) памерла
КАТЭГОРЫІ СВАЯЦТВА
Пры даследаванні сваяцтва антраполагі сутыкаюцца з двума асобнымі, але ўзаемазвязанымі відамі адносін: крэўнасці (адзінакроўнасці) і роднаснасці (уласна сваяцтва). Крэўнасць характарызуе адносіны адзінакроўных людзей, якіх мы называем крэўнымі. Сваяцтва ж характарызуе адносіны, што ўсталёўваюцца праз шлюб; людзей, звязаных такім чынам, мы называем сваякамі. Кроўную сувязь можна разглядаць па-рознаму. Так, у некаторых грамадствах лічыцца, што кроўна дзіця звязана толькі з маці, а ў іншых — толькі з бацькам.
Калі розныя падыходы існуюць пры вызначэнні кроўных адносін, то яшчэ большыя цяжкасці маюцца ў адносна далёкіх сваякоў. Возьмем, напрыклад, брата бацькі, ці па-нашаму — дзядзьку. У адных грамадствах увогуле няма адрознення паміж дзядзька.м і бацькам асобы, у іншых — для іх, як і для аднаго са стрыечных братоў (FZS), выкарыстоўваецца адзін і той жа тэрмін. Класіфікацыя сваяцкіх катэгорый у розных народаў можа быць самай рознай, але пры гэтым захоўваюцца пэўныя межы, бо ў аснову большасці сваяцкіх сістэм пакладзена некалькі агульных прынцыпаў.
Вызначэнне бацькоў,
родных і стрыечных братоў і сясцёр
Аснову любой сваяцкай сістэмы складаюць адносіны бацькоў і дзяцей, а таксама адносіны братоў і сясцёр. Прынамсі, яны выяўляюць найбольш блізкія біялагічныя сувязі. Біялогія, аднак, толькі абумоўлівае гэтыя адносіны — рэальны ж іх змест вызначаецца культурай.
У нашым грамадстве мы адрозніваем тры паняцці бацькі, a менавіта — паводле біялагічнага, сацыяльна і юрыдычна прызнанага статусаў і як мужа любой жанчыны, якая мае дзіця. Адзін чалавек можа валодаць усімі трыма статусамі, але гэта не абавязкова. Калі мы гаворым пра чыйго-небудзь бацьку, то звычайна маем на ўвазе бацьку як сацыяльную катэгорыю, які можа быць, а можа і не быць біялагічным бацькам гэтаму чалавеку. У выпадках, калі разведзеныя людзі жэняцца паўторна, то для большай дакладнасці мы ўжываем часам такія тэрміны, як айчым ці родны бацька. У іншых грамадствах становішча яшчэ складанейшае. Так, нуэры дапускаюць, што статус сацыяльнага бацькі можа перайсці да жанчыны і нават да духаў, а ў некаторых грамадствах Паўднёвай Азіі ў якасці сацыяльных бацькоў можа разглядацца група братоў.
Гэткім жа складаным можа быць і вызначэнне братоў/сясцёр. У нашым грамадстве за аснову бярэцца кроўнае сваяцтва, але маюць месца і выключэнні. Часцей за ўсё мы не бачым розніцы паміж усыноўленымі і народжанымі ад бацькоўскай пары братамі/сёстрамі ці паміж дзецьмі ад папярэдніх і цяперашняга шлюбаў, хоць такія адрозненні і могуць мець месца. Сітуацыя падаецца яшчэ больш складанай у тых грамадствах, дзе дазваляецца адначасова мець некалькі шлюбных партнёраў. У некаторых грамадствах існуе таксама выдзяленне братоў/сясцёр паводле ўзроставага крытэрыю. Шмат дзе, наадварот, няма адрознення паміж роднымі і стрыечнымі братамі/сёстрамі. Так, чэены, напрыклад, не бачаць розніцы паміж роднымі і стрыечнымі братамі/сёстрамі, але падзяляюць іх у сваіх сем’ях на старэйшых і маладзейшых | Hoebel, 1978, с. 29-30].
Асноўным элементам любой сваяцкай сістэмы з’яўляюцца таксама стрыечныя браты і сёстры, ці дзеці роднага брата (роднай сястры) аднаго з бацькоў і яго (яе) шлюбнага партнёра. Фактычна адзіным адрозненнем, што прызнаецца ў нашым грамадстве, з’яўляецца падзел на блізкіх стрыечных братоў/сясцёр, з якімі нельга ўступаць у шлюб ці мець полавыя зносіны, і на дастаткова далёкіх, на якіх, адпаведна, забарона не распаўсюджваецца. Хоць прычыны такога падзелу могуць быць зведзены да біялагічных асаблівасцяў, на самай справе тут выяўляецца якраз культурная мадэль. Стрыечныя браты/сёстры па бацькавай лініі могуць разглядацца асобна ад стрыечных братоў/сясцёр па мацярынскай лініі. Такім чынам, можа існаваць падзел на крос-кузенаў, г. зн. дзяцей брата/сястры аднаго з бацькоў супрацьлеглага полу (напрыклад, дзеці сястры бацькі), і на паралельных кузенаў, ці дзяцей брата/сястры аднаго з бацькоў аднолькавага полу (напрыклад, дзеці бацькавага брата (гл. схему 8.3). Гэтыя адрозненні не выпадковыя — яны глыбока ўкараніліся ў культуру і грамадскія структуры народаў і вынікаюць з традыцыйных спадчынных мадэляў і ладу жыцця. Многія з гэтых адрозненняў абумоўлены таксама асаблівасцямі канкрэтных сваяцкіх сістэм і таго парадку, якім у кожным дадзеным выпадку вызначаецца ступень сваяцкасці.
Прынцыпы пераемнасці
Усе сваяцкія сістэмы грунтуюцца на прынцыпе пераемнасці. ці грамадска-значных сувязях паміж чалавекам і ягонымі продкамі. Менавіта дзякуючы пераемнасці кола нашых сваякоў не зводзіцца адно да бацькоў, братоў і сясцёр, а таксама бацькавых братоў/ сясцёр.
△ = о
° 7
A
A
=
d
6 =
△
L =-o
FZH	1 FZ
FBW
2 FB
F


M
3 MZ
MZH
4 MB
MBW

A
е

c
E(
3 SO


Г®

6
A Q Крос-кузены
A © Паралельныя кузены
Схема 8.3. Крос-кузены і паралельныя кузены. Крос-кузены “эга” — дзеці сястры ягонага бацькі (1) і брата ягонае маці (4). Яго паралельныя кузены — дзеці бацькавага брата (2) і матчынай сястры (3)
У многіх грамадствах абмяжоўваецца колькасць асоб, якія могуць лічыцца пераемнікамі. Перш за ўсё гэта робіцца для кантролю над размеркаваннем маёмасці. Пераемнасць, такім чынам, становіцца часткай адаптацыйнай стратэгіі грамадства. Унілінейная пераемнасць, г. зн. толькі па мужчынскай ці толькі па жаночай лініі, — гэта найбольш вузкі спосаб вызначэння пераемнасці. Законы унілінейнай пераемнасці дазваляюць чалавеку далучацца да тых сваіх продкаў і нашчадкаў, з якімі ён звязаны толькі па мужчынскай ці толькі па жаночай лініі. Вызначэнне пераемнасці па жаночай лініі мы называем матрылінейнай пераемнасцю Згодна з гэтым прынцыпам, дзеці ў кожным пакаленні вядуць пераемнасць ад сваёй сацыяльнай маці, а членамі сваяцкай групы лічацца толькі тыя асобы, якія адносяцца да жаночых ліній (гл. схему 8.4). Падобнае вызначэнне пераемнасці па мужчынскіх лініях будзе называцца патрылінейнай пераемнасцю (гл. схему 8.5).
Мадэлі унілінейнай пераемнасці найбольш характэрныя для адносна заможных і стабільных супольнасцяў паляўнічых і збіральнікаў, некаторых ручных земляробаў і пастухоў-качэўнікаў. Выбар пэўнага віду пераемнасці часткова залежыць ад умоў наваколля. Так, земляробчыя супольнасці, што прытрымліваюцца прынцыпу
Схема 8.4. Матрылінейная пераемнасць. Пазначаныя кропкай сімвалы ўзыходзяць да агульнага продка па жаночай лініі
матрылінейнай пераемнасці, жывуць, як правіла, альбо на лясных ускраінах, альбо там, дзе ўвогуле няма лесу [Aberle, 1961], а значыць і вялікіх дзікіх жывёл. У такіх выпадках звычайна адсутнічаюць ці зведзены да мінімуму перанаселенасць і канфлікты з-за рэсурсаў. Вынікам гэтага з’яўляецца поўная ці амаль поўная адсутнасць войнаў, агрэсіі, канфліктнасці, дыстанцыі паміж грамадскім і асабістым жыццём, прыніжэння жанчыны і забойства жанчынамі нованароджаных. На працягу некалькіх апошніх стагоддзяў на нашай планеце істотна зменшылася агульная плошча тэрыторый, умовы якіх спрыялі захаванню матрылінейнай сістэмы. У даследаванні падсечнага земляробства Марцін і Вурхіэс [Martin and Voorhies, 1975] паказалі, што сярод грамадстваў гэтага гаспадарчага тыпу матрылінейнымі былі толькі 24%. Даследчыкі лічаць, што раней, пры адноснай стабільнасці прыродных умоў, гэты працэнт быў значна большым, і сцвярджаюць, што праблемы, звязаныя з ростам грамадстваў, узнікненнем канфліктаў і інтэнсіфікацыяй вытворчасці, істотна змяншаюць шанцы на існаванне матрылінейнай пераемнасці.
• У асобных дробных грамадствах пераемнасць вызначаецца менш дакладна, але прынцып лінейнасці захоўваецца і там. У некаторых з іх пераемнасць вызначаецца асобна ці па мужчынскай, ці па жаночай лініях. Адпаведна гэтаму прынцыпу білінейнай пераемнасці (вядомай часам як падвойнае сваяцтва), чалавек можа вызначаць сваю пераемнасць патрылінейна ў адных выпадках і матрылінейна ў іншых. Некаторыя грамадствы прызнаюць як патрылінейную, так і матрылінейную пераемнасць (выбар залежыць ад самой асобы); гэты прынцып вядомы як амбілінейная пераемнасць. У рэшце рэшт,
Схема 8.5. Патрылінейная пераемнасць. Пазначаныя кропкай сімвалы ўзыходзяць да агульнага продка па мужчынскай лініі
ёсць і яшчэ адзін варыянт, калі жанчыны прасочваюць сваю пераемнасць праз жаночы род, а мужчыны — праз мужчынскі. Гэты прынцып называецца паралельнай пераемнасцю
Яшчэ адна форма пераемнасці пераважае ў буйных грамадствах, а таксама ў збіральнікаў, якія жывуць у неспрыяльных прыродных умовах або ў варунках ціску больш развітых грамадстваў, і ў сямейна-арыентаваных трансхумантаў і земляробаў, якія жывуць на параўнальна неўрадлівых землях. Гэтая мадэль, якую часта называюць кагнатычнай пераемнасцю, дазваляе чалавеку вызначаць пераемнасць праз усіх продкаў — як мужчын, так і жанчын. Усе родзічы і з боку маці, і з боку бацькі разглядаюцца як сваякі.