Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Адрозненні ў значнасці сваяцтва адлюстроўваюць розныя адаптацыйныя стратэгіі грамадстваў. У малых супольнасцях сваяцкія сувязі служаць асновай арганізацыі вытворчасці тавараў і паслуг. Усё большая інтэграванасць у сусветную сістэму вядзе да памяншэння ролі сваяцтва ў людскіх дачыненнях.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Асноўныя працы:
Fox, Robin. Kinship and Marriage: An Anthropological Perspective. New York: Cambridge University Press, 1984.
Goody, Jack. The Oriental, the Ancient and the Primitive. New York: Cambridge University Press, 1989.
Harris, Christopher. Kinship. Minneapolis: University of Minnesota Press, 1990.
Tcherkezoff, Serge. Dual Classification Reconsidered: Nyamwezi. Sacred Kinship and Other Examples. New York: Cambridge University Press, 1987.
Асобныя даследаванні:
Aschenbrenner, J. Lifelines: Black Families in Chicago. New York: Holt, Rinehart and Winston, 1975.
Epstein, A. L. Urbanization and Kinship. New York: Academic Oress, 1981 [Zambia |.
Hiatt, L. R. Kinship and Conflict: A Study of an Aboriginal Community in Northern Arnhem Land. Canberra: Australian National University Press, 1965.
Singarimbun, Masri. Kinship, Descent and Alliance Among the Karo Batak. Berkeley: University of California Press, 1975 [Indonesia],
Stack, Carol B. All Our Kin: Strategies for Survival in a Black Community. New York: Harper & Row, 1975.
Strathern, Andrew. One Father, One Blood: Descent and Group Structure Among the Melpa People. London: Tavistock, 1972 [Papua New Guin­ea],
Watson, Rubie S. Inequality Among Brothers: Class and Kinship in South China. New York: Cambridge University Press, 1985.
НАТАТКІАНТРАПОЛАГА
Дона Вінслоў
Палітыка, зямля і генеалогія
ў Новай Каледоніі
Дона Вінслоў — навуковы супрацоўнік факультэта антрапалогіі ў Манрэальскім універсітэце. Збор матэрыялаў для сваёй дысертацыі і далейшых даследаванняў праблем этнічнага і нацыянальнага самавызначэння яна праводзіла ў Новай КаледоніІ, што ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна. Дона Вінслоў — аўтар шэрагу артыкулаў аб руху за незалежнасць на гэтай французскай тэрыторыі. Цяпер яна працуе над кнігай пра ўзаемасувязі старых і новых традыный у жыцці гэтага народа.
Калі ў 1853 г. Новая Каледонія стала калоніяй Францыі, яе існлванне было пастаўлена ў залежнасць ад развіцця ранчавых гаспадарак каланізатараў, эксплуатацыі прыродных рэсурсаў і ўвогуле ўсёй інфраструктуры гэтай калоніі-катаргі, якая патрабавала анексіі вялікіх зямельных плошчаў. На працягу ўсёй гісторыі Новай Каледоніі, якая дагэтуль з 'яўляецца “заморскай тэрыторыяіі" Францыі, зямля заставалася галоўнай прычынай канфлікту паміж пасяленцамі і абарыгенамі-канакамі.
Зямля для канакаў з ’яўляецца не толькі сродкам існавання; яна непарыўна звязана з іх сістэмай сямейнай пераемнасці. Генеалагічная памяць канакаў захавала шматлікія імёны продкаў, якія ўвасоблены ў назвах мясцін. Гэтая традыцыя прызначана рэгуляваць адносіны паміж людзьмі. Супляменнікі прасочваюць свой род ад самага старога сваяка-мужчыны (як правіла, на тры пакаленні) і ў дадатак ад нашчадкаў дзедавага брата.
Генеалогія, апроч таго, мае сваё прасторавае выяўленне. Сістэма ўласных імён існуе поруч з сістэмай геаграфічных назваў. Вялікія сем ’і аб ’яднаны ў большыя структурныя адзінкі (роды і кланы) на падставе іхняй прыналежнасці да агульнай радзімы (абйічыннага кургана). Курганом мы называем насыпы ў старажытных паселішчах, на якіх узводзілі вялікі цэнтральны будынак для нравадыра і дарослага мужчынскага насельніцтва.
Абшчынны курган, закладзены продкам-заснавальнікам клана, з ’яўляецца агульнай спадчынай усяго клана. Кожны клан добра ведае сваю гісторыю нсі працягу некалькіх пакаленняў, гісторыю, што адлюстравана ў шэрагу занятых курганоў. Гісторыя кожнага клана ўяўляе сабой цэлы ланцуг перамяшчэнняў: іерархія родаў у структуры кожнага клана адпавядае “ўзросту ” іх першага паселішча. Зямля, такім чынам, з ’яўляецца матэрыяльным выяўленнем клана.
3 зямлёй звязаны таксама знакі жыцця і смерці. Кланавыя міфы пра паходжанне апісваюць продкаў, якія нарадзіліся ад гор, дрэваў, крыніц ці дажджавой кроплі на лісце. Але канакі гаворсіць таксама аб зямлі як аб плоці нябожчыкаў. Памерлых паводле старажытных пахавальных абрадаў пакідалі на адкрытым паветры на дрэвах ціў гротах — такім чынам, продкі паядноўваліся з зямлёй. Гэты абрад навекі звязваў з зямлёю і сам клан; калі ўрэшце той пакідаў гэтае месца, ён захоўваў духоўнўю сувязь з радзімай.
Людзі, што прыходзяць на змену заснавальнікам, абавязаны ўлічваць гэтую сімвалічную сувязь зямлі і яе першажыхароў. Важна выконваць рытуалы, якія прызнавалі б і замацоўвалі першынства кланазаснавальніка і сувязь з папярэднікамі. Рытуалы мусяць праводзіцца такім чынам, каб новую групу маглі прыняць духі месца. Зямля ў гэткім 'выпсідку не з ’яўляецца аб ’ектам маёмасці, на які распаўсюджваюцца правы ўласнасці. Яна выступае як актыўны ўдзельнік жыццяладу, і клан, які пачынае жыць на новым месцы, мусіць атрымаць дазвол працаваць на гэтай зямлі ў продкаў клана-заснавальніка.
Сацыяльны статус і зямля традыцыйна перадаваліся адпаведна імені чалавека, пры гэтьш кожны меў права карыстацца зямлёй у тых месцах, што былі заселены яго продкамі. Аднак гэты метад карыстання зямлёй быў цалкам падарваны французскай каланізацыяй. Французскія адміністрацыйныя ўлады меркавалі, што канакі, доўга трымаючы зямлю пад парам, тым самым знішчалі яе, і што частку гэтай зямлі можна было б скарыстаць для іншых патрэб. У сваім лісце да міністра замежных спраў французскі міністр флоту / калоній выказаў погляд афіцыйнай Францыі: “У нецывілізаванага насельніцтва краіны ёсць толькі абмежаванае права на карыстанне зямлёй, кшталту права на займанне/.../ Цывілізаванай уладзе пасля афармлення калоніі ў такой краіне трэба будзе наладзіць моцны нантроль над зямлёй, ці, інакш кажучы, набыць права скасаваць прымітыўны стан рэчаў”.
Землі канакаў былі канфіскаваны, кланы заціснуты ў рэзервацыі — там была цалкам падарвана традыцыйная вытворчасць і сістэма валодання зямлёй.
Калі ў 80-х гадах я праводзіла палявыя даследаванні, прадстаўнік.1 кланаў на фестывалях усё яшчэ спявалі песні пра свае вандроўкі ад кургана да кургана, апісваючы блуканні кожнага з кланавых адгалінаванняў. Гэта надавала вагу кожнаму роду ў структуры грамадства, a таксама яго найменню, атрыманаму родам наеодле назвы месца. якое першьш заняў родавы продак. Як заўважыў нядаўна адзін з лідэраў канакаў, культура ці звычаі людзей з ’яўляюцца спосабам іхняга існавання, іхняга самавыяўлення, іхняй грамадскай, палітычнай і эканамічнай арганізацыі. У сістэме гэтай арганізацыі кожны канак атрымлівае
імя, звязанае з зямлёй, кланам і генеалогіяй, з пэўным становішчам і роляю ў грамадстве (з прыватнай размовы з Леапольдам Джорады, 16 кастрычніка 1991 г.).
У канцы 80-х гадоў грамадскі погляд на гэтыя рэчы перамяніўся. Зямля для канакаў зрабілася не проста сімвалам пераемнасці, але і сімвалам іх нацыянальнай годнасці, паколькі першачарговаіі задачай мацнеючага руху за незалежнасць стала поўнае вяртанне спрадвечных земляў. Як сказаў адзін з лідэраў канакаў, “незалежнасць для нас — гэта пытанне годнасці, а годнасць не ставяць пад сумненне” (з прыватнаіі размовы з Елванэ Елванэ, 25 верасня 1988 г.). Хапіла дзесяцігоддзя, каб патрабаванне вярнуць землі і палітычныя патрабаванні зліліся ў адно цэлае. Канакі перагароджвалі дарогі і будавалі свае хаціны на землях продкаў, за якія змагаліся. Калі я кантактавала з прадстаўнікамі руху за незалежнасць канакаў (яшчэ да таго, як быў утвораны Камітэт па дэкаланізацыі у ААН), я зразумела, што незалежнасць пачала ўспрымацца як. суверэннасць у карыстанні зямлёй і трактоўцы сваёй гісторыі.
Гэты момант падкрэсліваецца і ў прэамбуле да праекта канстытуцыі, якую Фронт за незалежнасць прапанаваў да разгляду ў Арганізацыі Аб ’яднаных Нацый у сакавіку 1987 г.:
“Мы, народ канакі, з пачуццём гонару за сваё мінулае і нашых продкаў, якія паўсталі супраць гвалту і аддалі свае жыцці за свабоду; глыбока адданыя нашым традыцыям, утвараем нацыянальную супольнасць, свабодную, аб 'яднаную і суверэнную, заснаваную на згодзе ўсіх яе прадстаўнікоў; урачыста заяўляем, што нашыя звычаі, выяўленне нашых культурных каштоўнасцяў складаюць аснову нашага грамадскага жыцця. Мы таксама заяўляем, што клан як арганічная частка канацкага грамадства з ’яўляецца спрадвечным уладальнікам нашых земляў паводле традыцыйнага ладу жыцця і ў інтарэсах нацыянальнай цэласнасці
Лідэры канацкага руху за незалежнасць свядома адраджаюць лад жыцця сваіх продкаў, у прыватнасці, іх адносіны да зямлі, што на сённяшні дзень мае бясспрэчнае палітычнае значэнне. Зямля стала тым зыходным прынцыпам вызваленчага руху, на якім грунтуецца барацьба за палітычную ўладу ў працэсе далейшага кулыпурнага самавызначэння.
Раздзел 9
СЕКС, ШЛЮБ I СЯМ’Я
Узаемаадносіны мужчын і жанчын у чалавечым грамадстве не зводзяцца да выпадковых сексуальных сустрэч ці сумеснага харчавання. Адносіны паміж мужчынам і жанчынай з’яўляюцца важным складнікам грамадскага жыцця. У кожным грамадстве існуюць інстытуты рэгулявання гэтых адносін, і два найбольш універсальныя сярод іх — шлюб і сям’я. Гэтыя інстытуты можна знайсці ва ўсіх грамадствах, але, як і ў выпадку з усякім іншым грамадскім інстытутам, яны могуць прымаць самую розную форму і выконваць самыя розныя функцыі. Як на адносіны полаў уздзейнічае грамадства? Якія існуюць віды і функцыі шлюбу і сям’і? У гэтым раздзеле мы паспрабуем даць адказ на гэтыя фундаментальныя пытанні антрапалогіі.
РОЗНЫЯ ПАДЫХОДЫ
ДА СЕКСУАЛЬНЫХ ДАЧЫНЕННЯЎ
Палінезійцы сустрэлі карабель “Баўнці” ля мыса Вэнус як звычайна. Таіцянскія мужчыны і маладзіцы падплывалі на каноэ, гурмой узбіраліся на барты. “Баўнці”, мітусліва бегалі па верхняй палубе, лезлі на снасці, скідвалі трап, балбаталі, смяяліся і крычалі... Хутка яны ўжо бойка гандлявалі і абменьвалі жывых свіней і садавіну на сякеры і люстэркі. Быў якраз пік ураджаю какосавага арэха, і пасля працэдуры гандлю ўся каманда напілася хмельнага малака і пачала выбіраць сабе дзяўчатак, якія з гатоўнасцю дэманстравалі свае целы... Калі сонца пачало знікаць за мысам Вэнус, мясцовых мужчын адправілі на бераг. Застацца дазволілі толькі шчаслівым абранніцам, падчас дзвюм на аднаго члена каманды; яны ляжалі ў абдымках сваіх каханкаў на гамаках ці проста на палубе на працягу ўсёй душнай ночы [Hough, 1972, с. 106-107],