Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
60-х і 70-х гадоў нашага стагоддзя. “Новыя” сярэднія класы такіх краін, як Мексіка і Індыя, перажываюць зараз падобную, хоць і не такую кардынальную. “рэвалюцыю”
3 цягам часу ў Індыі значна перамяніліся погляды на полавую сферу. Каля тысячы гадоў таму эліта індыйскага грамадства досыць ліберальна ставілася да пытанняў сексу. Прыкладамі таму служаць “Кама Сутра” і храмы Хаджураха, узведзеныя чандаламі — кланам ваяроў-раджпутаў — паміж 950 і 1050 гг. н.э. Пачынаючы з XII ст., моцны ўплыў ісламскай традыцыі прывёў да ўсталявання куды больш строгіх нормаўтыпу “пурдах” (ізаляцыя жанчын). На працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў Індыя зазнала ўздым новага сярэдняга класа. Гэты клас першапачаткова меў адносна кансерватыўныя погляды на полавае жыццё, якія можна было б параўнаць з поглядамі адпаведнага класа віктарыянскай Англіі. Цяпер яны істотна пераглядаюцца. Так, ужо адчувальна змяніліся адносіны да сексу з боку маладых адукаваных жанчын.
ВЫЗНАЧЭННЕ ПРЫМАЛЬНЫХ ПАРТНЁРАЎ. Нават у тых грамадствах, дзе полавыя адносіны не зводзяцца да шлюбу, існуе пэўны механізм абмежаванняў гэтых адносін, а менавіта — абмежаванні на частую змену партнёраў і іх адбор. Вялікае значэнне маюць уяўленні пра тое, што ёсць фізічная прыгажосць. Існуе толькі некалькі адмоўных характарыстык, што падзяляюцца амаль усімі. Трабрыяндскія астравіцяне неарыгінальныя ў тым, што “ніхто не будзе спаць” з хворым альбо калекам. Праўда, багацце і высокі статус у грамадствах з сацыяльнай няроўнасцю могуць унесці свае карэктывы нават у такое бясспрэчнае пытанне, і там, безумоўна, заўсёды знойдуцца людзі, што не падзяляюць гэтага меркавання.
У свеце існуе далёка не адзін ідэал прыгажосці. У той час як трабрыяндскія астравіцяне разглядаюць паўнату як хваробу і заносяць поўных людзей у катэгорыю сексуальна непрывабных, Руманіка, кароль карагвэ XIX ст. (раён возера Вікторыя цэнтральнай Афрыкі) “утрымліваў незвычайны гарэм такіх тоўстых жонак, што яны не маглі стаяць і таму поўзалі па паддозе ў сваіх хацінах, як цюлені” [Moorehead, 1960, с.47[. За гэтым невялічкім апісаннем, відавочна, стаіць асабісты погляд аўтара на жаночую прывабнасць. Ідэалы прывабнасці могуць з цягам часу мяняцца. Жанчыны народа кайян (Саравак, Малайзія) традыцыйна карысталіся татуіроўкай як адзнакай адметнасці і прыгажосці. Пасля другой сусветнай вайны з увядзеннем хрысціянства і ростам кантактаў са знешнім светам татуіраванне стала менш прэстыжным і ў хуткім часе перастала
ўжывацца ўвогуле. Адна суцэльна размаляваная 80-гадовая жанчына кайян казала так: “У мінулым гэта было прыгожа. Але сёння наносіць татуіроўку — ісці супраць нашай рэлігіі (хрысйіянства). Як бы там ні было, маладыя гавораць, што гэта не толькі балюча, але яшчэ і марнаванне часу” [Ritchie, 1989|.
Існуюць і больш катэгарычныя сацыяльныя абмежаванні, што распаўсюджваюцца і на выбар полавых партнёраў. Сярод іх табу на інцэст, ці законы, што забараняюць полавыя адносіны паміж пэўнымі катэгорыямі сваякоў. У выпадку парушэння гэтых -законаў існуе рэальная пагроза грамадскага астракізму, кастрацыі, зняволення ці смерці. Падобныя забароны звычайна падтрымліваюцца міфамі і вераваннямі; напрыклад, прынята лічыць, што дзеці пары блізкіх родзічаў будуць разумова адсталымі альбо калекамі.
У свеце не існуе ўсеагульных табу на катэгорыі полавых партнёраў. У большасці выпадкаў выбар залежыць хутчэй ад сацыяльных і культурных, а не біялагічных фактараў. У асобных рэгіёнах свету з пэўных прычын не прытрымліваліся забароны нават на шлюб блізкіх родзічаў: бацькі з дачкой, брата з сястрой. Прынамсі, сярод арыстакратыі ў старажытнай Персіі (Іране), Егіпце, Гаваях і Перу, у Афінах да Салона, а таксама ў яўрэяў да Майсея мелі месца і лічыліся дапушчальнымі розныя віды полавых адносін паміж членамі адной сям’і [Vivelo, 1978, с.217-218].
Поруч з забаронай на полавыя адносіны паміж пэўнымі катэгорыямі сваякоў існуе падчас іх заахвочванне. Гэта тычыцца пераважна дробных грамадстваў. Рональд Берндт адзначае, што ў абарыгенаў зямлі Арнхем Паўночнай Аўстраліі “ўдаі пазашлюбныя адносіны... звычайна ўступаюць тыя асобы, якія ўжо былі адпаведным чынам звязаны ў мінулым, што не можа парушыць існуючых правілаў заручэння і шлюбу ў гэтай мясцовасці” [Berndt, 1978, с.14|. Гэта тычыцца як выпадковых сустрэч, так і болыл працяглых “раманаў”. У буйных грамадствах роля сваяцтва ў выбары полавых партнёраў бывае нязначнай, там на выбар партнёра звычайна ўплываюць этнічная і рэлігійная прыналежнасць, а таксама сацыяльны статус асобы.
УМОВЫ СКАСАВАННЯ АБМЕЖАВАННЯЎ. У кантэксце ўсіх існуючых абмежаванняў цікавым падаецца той факт, што людзі шмат дзе распрацавалі таксама і законныя шляхі іх абходу. Гэта можна разглядаць як спробу прызнаць і апраўдаць праявы чалавечай слабасці — жадання пакаштаваць забаронены плод, хаця тут можна прывесці і больш празаічныя тлумачэнні.
У некаторых грамадствах існуюць добра наладжаныя механізмы скасавання ўласных полавых абмежаванняў. У якасці прыкладу
можна прывесці рытуал полавай свавольнасці, вядомы як gurangara, — складовую частку гэтак званага гунабібі (кунапіпі) — аднаго з найважнейшых рытуалаў абарыгенаў паўночнай Аўстраліі [Berndt, .19511. Полавымі партнёрамі ў гурангары выступаюць асобы, якія звычайна з’яўляюцца табу адно для другога, напрыклад цешча і зяць. Удзельнікі рытуалу ўпэўнены ў тым, што ён служыць умацаванню сяброўства, асабліва паміж членамі розных груп, і спрыяе глыбейшаму ўсведамленню жанчынай сакральнай сутнасці рытуалу.
У некаторых супольнасцях у якасці законнага сродку пакарання жанчыны за пэўныя правіннасці служыць групавое згвалтаванне, гэта значыць, ствараецца такая сітуацыя, калі полавыя абмежаванні часова здымаюцца. Падобнае пакаранне служыць сімвалам мужчынскага верхавенства і ўзаконьвае шэраг дзеянняў, што лічацца непрымальнымі ў звычайных умовах. Такі від пакарання ўжываюць. напрыклад, мужчыны мундуруку ў адносінах да жанчыны, якая пабачыла свяшчэнныя мужчынскія флейты (схаваныя ад выпадковага позірку ў мужчынскім доме), і да сексуальна агрэсіўных жанчын (паколькі іх успрымаюць як пагрозу мужчынскаму гонару). У гвалтаванні могуць браць удзел 20 і нават больш мужчын, у тым ліку і тыя, каму ў звычайных умовах будзе забаронена мепь полавыя кантакты з гэтай жанчынай — напрыклад, яе стрыечныя браты.
Секс як улада
Важным аспектам полавых паводзін і адпаведнай ідэалогіі з’яўляюцца іх суадносіны з сакральнай сілай і секулярнай уладай.
СЕКС I САКРАЛЬНАЯ СІЛА. У многіх грамадствах відавочнай з’яўляецца сувязь паміж полавымі адносінамі і рэлігійнымі вераваннямі і рытуаламі. Сутнасны змест полавых адносін тады будзе самым розным, пачынаючы ад таго, што секс будзе разглядацца як негатыўная, разбуральная сіла, і заканчваючы ўспрыманнем яго як сілы, што забяспечвае дабрабыт і ўрадлівасць. Аўстралійскія абарыгены прытрымліваюцца апошняга погляду, і прыкладам таму служаць рытуалы ўрадлівасці кунапіпі. I наадварот, некаторыя народы разглядаюць секс як нешта бруднае. Пасля полавага акта і перад даеннем авечак пастухі саракацані старанна мыюць рукі з тым, каб пазбегнуць заражэння малака [Campbell, 1974, с.26]. Вагеа з Новай Гвінеі адчуваюць неабходнасць у перыядычным ачышчэнні ад бруду полавага жыцця. Гэтыя людзі вераць у тое, што менструацыя ачьгшчае жанчын, і мужчыны таксама “перажываюнь менструацыю”, робячы надрэзы на сваіх полавых органах [Hogbin, 1970, с.88-891-
У адной і той жа культуры могунь існаваць супярэчлівыя погляды на рэлігійную прыроду сексуальных адносін. Так, плямёны кекчы і мопан поўдня Беліза стараюцца ўстрымлівацца ад полавых зносін перад сяўбой ці ўборкай сваіх палёў з мэтай засцерагчы будучы ўраджай і забяспечыць умовы для росту пасаджаных культур. Аднак некаторыя кекчы і мопан прытрымліваюцца іншага падыходу: на ноч перад сяўбой муж і жонка імітуюць ці ў сапраўднасці выконваюць полавы акт у кожным кутку свайго дома з тым, каб поле ўрадзіла. Падобная блытаніна поглядаў тлумачыцца гістарычным змяшэннем народаў. Томсан сцвярджае, што полавы акт у якасці рытуалу ўрадлівасці кекчы і мопан можа быць перажыткам племені чоль, асіміляванага некалькі стагоддзяў таму [Thomp­son, 1930, с.50].
Гэтаксама ў залежнасці ад кантэксту магчымыя варыяцыі і ў межах адной сістэмы поглядаў. Так, святары і манашкі ў рымскіх католікаў павінны захоўваць нявіннасць, але для простых вернікаў ідэалам з’яўляецца шматдзетная сям’я.
Падобным чынам у асобных меланезійскіх плямён можа існаваць адмоўнае стаўленне да сексу паміж мужчынам і жанчынай і больш пазітыўнае да гомасексуальных мужчынскіх адносін. Яно праяўляецца ў шырока распаўсюджаным звычаі мужчынскага настаўніцтва, які грунтуецца на веры ў перайманне сілы ад мужчынскіх цялесных сокаў [ Herdt, 1984],
СЕКС I СЕКУЛЯРНАЯ ЎЛАДА. Полавыя адносіны звычайна адлюстроўваюць прыроду ўлады і тое, як яна размяркоўваецца ў грамадстве. Полавая сфера — гэта поле дзейнасці для тых, хто жадае паказаць уладу альбо пазмагацца за яе. Сам полавы акт з’яўляецца найбольш простым сродкам выяўлення грамадскага статуса мужчыны і жанчыны. Мужчынская ідэалогія і мараль грамадства мундуруку спавядае верхавенства мужчын і знаходзіць сваё ўвасабленне ў полавым акце: “Часам і жанчыны перажываюць аргазм, але нам здаецца, што ў большасці выпадкаў яго дасягаюць толькі мужчыны... Жанчына ў полавым акце падначалена мужчыне, у яе проста не існуе іншага выбару, як толькі ўступаць дамаганням мужа, а мэтай акта з’яўляецца задавальненне мужчыны. Як прэлюдыя, так і сам акт падаюцца вельмі кароткімі. У выніку жанчына атрымлівае ад полавага акта нашмат меншую асалоду, чым мужчына, але яна разумее, што секс — гэта сродак займець і потым утрымаць каля сябе мужа” [Murphy and Murphy, 1974, с.153|.
Секс у племені мундуруку можна разглядаць, такім чынам, як досыць няроўны абмен, пры якім жанчына прызнае верх мужчыны
і ўзамен атрымлівае сабе мужа ці палюбоўніка. Падобныя мадэлі полавых паводзін можна адшукаць і ў іншых народаў, дзе жанчына мае падначалены статус, і, у пэўнай ступені, у нашым уласным грамадстве.
Рэзка кантрастуе з сітуацыяй у мундуруку становішча, што склалася ў карэнных народаў Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе жанчыны маюць значную ўладу ў полавай сферы. Найбольш драматычна гэта выяўляецца ў пакутлівай хірургічнай аперацыі, на якую ідуць мужчыны ў некаторых раёнах Барнэа і Філіпін: з мэтай павелічэння сексуальнага задавальнення жанчын яны дазваляюць устаўляць сабе металічныя стрыжні. Калі ўражаны еўрапейскі даследчык XVI ст. Антоніа Пігафета [Pigafetta, 1524/1969, c.43] спытаўся ў мужчын, навошта яны гэта робяць, тыя адказалі, што гэтага хочуць жанчыны, інакш яны не будуць уступаць з імі ў інтымную сувязь. Энтані Рэйд сцвярджае, што такая ўлада жанчын Паўднёва-Усходняй Азіі адлюстроўвае адносна вялікую ступень іх незалежнасці і іх значную эканамічную ролю [Reid, 1988, с. 146].