Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Сярод трукаў Мікранезіі вышэйшы статус належыць мужчынам, але пры гэтым жанчыны выконваюць далёка не падначаленыя ролі. Мужчыны-трукі імкнуцца набыць рэпутацыю ўдалага сексуальнага партнёра — рэпутацыю, якая вызначаецца зусім не колькасцю каханак ці дзяцей, чым можна было б пахваліцца, а хутчэй здольнасцю мужчыны нават пры самых неспрыяльных умовах полавага акта давесці партнёршу да аргазму. Няўдача ў задавальненні жанчыны можа прывесці да абсмейвання мужчыны і страты ім рэпутацыі. Вэрд Гудзінаф ахарактарызаваў полавы акттрукаўяк “спаборніцтва, у якім прайграе той з партнёраў, хто першы дасягне аргазму” (Goodenough, 1949, с.619].
He менш важным фактарам пры вызначэнні магчымых партнёраў, асабліва ў грамадствах з адчувальнымі адрозненнямі ў статусе і маёмасным стане, з’яўляецца ўлада. Існуе мінімальная верагоднасць таго, што бедны негр Новай Шатландыі ці Алабамы будзе мець белую каханку з вышэйшага класа, паколькі яны жывуць у розных сусветах і існуючая ў іх грамадстве сістэма каштоўнасцяў асуджае падобныя адносіны.
Аднак сексуальныя стасункі паміж сацыяльнымі класамі могуць выкарыстоўвацца стратэгічна: каб эксплуатаваць або каб пераадольваць няроўнасць. Мужчыны сацыяльна вышэйшых слаёў грамадства, эксплуатуючы няроўнасць, часта могуць карыстацца сваім становішчам для атрымання сексуальнае перавагі. Арыстакраты сярэднявечча, напрыклад, рабілі гэта паводле традыцыі droit de seigneur — права першай ночы, калі яны мелі права ўступаць у полавыя зносіны з жанчынамі ніжэйшага грамадскага статуса, якія толькі што
пабраліся шлюбам, да таго, як тыя мелі такія зносіны са сваімі мужамі.
3 гледзішча тых, хто знаходзіцца на ніжняй сацыяльнай прыступцы, секс можа быць сродкам дасягнення пэўнага становішча ці багацця. Да забароны рабства ў XIX ст. для рабынь Бразіліі ды іншых краін абедзвюх Амерык зрабіцца палюбоўніцай рабаўладальніка было адным з нямногіх шляхоў пазбегнуць цяжкай працы ў полі. Дый у развітых краінах Захаду жанчыны нярэдка шукаюць полавых партнёраў у вышэйшых паводле сацыяльнага ўзроўню групах, каб пазбегнуць цяжкага матэрыяльнага становішча.
Полавыя дачыненні з багатымі і ўплывовымі людзьмі па-рознаму ўздзейнічаюць на перспектывы адагпацыі менш уплывовых груп. Яны могуць палепшыць становішча канкрэтнае асобы, але ўплыў на ўсю групу будуць мець вельмі мізэрны, а часам нават негатыўны. Можна спрачацца наконт таго, ці прыніжае статус сваёй супольнасці той, хто шукае багацця або паляпшэння сацыяльнага становішча праз полавыя стасункі. Аднак сітуацыі рэдка бываюць адназначнымі. Апынуўшыся перад фактам вялізных стратаў насельніцтва і традыцыйнай асновы жыцця, шмат якія групы тубыльцаў басейна Амазонкі мусілі выбіраць: захавацьсвае традыцыі і, магчыма, гэтым асудзіць свае грамадствы на паступовае знікненне або зрабіць спробу выжыць, прастытуіруючы з тымі, хто захапіў іхнія землі і прынёс хваробы.
Эканамічная мадэрнізацыя ў бедных краінах адбіваецца на полавых стасунках, асабліва ў дачыненні да жанчын (Alam, 1985; Mink, 1989). Хоць яны атрымліваюць большую свабоду ад традыцыйных ланцугоў дамінавання мужчыны і магчымасці працы па-за домам, эканамічнае развіццё можа спрычыніцца да аслаблення звыклых сродкаў падтрымкі жанчын, такіх, як сям’я і суседзі. Гэта змяншае спрадвечную ролю жанчыны як жонкі, сястры і маці і ставіць яе ў цэнтр увагі ў якасці сексуальнага аб’екта. Вынікам “сексуалізацыі жанчын” можа стацца далейшае пагаршэнне іх становішча, бо мужчыны нярэдка пакідаюць старых жонак, аддаючы перавагу маладзейшым і прывабнейшым.
ПРАСТЫТУЦЫЯ. Наём чалавека для полавага акту, або прастытуцыя, уласцівы не толькі сучасным вялікім грамадствам. Гэтая з’ява спалучаная з узнікненнем няроўнасці і таму бярэ пачатак ад даволі ранняга перыяду сацыяльнай эвалюцыі. V шмат якіх даўнейшых іерархічных грамадствах яна была звязаная з рэлігіяй. У Індыі групы маладых жанчын, звычайна з бяднейшых сем’яў, рабіліся служкамі індуісцкай багіні агню Еламы. Іх ахвяравалі бацькі з
надзеяй на атрыманне багацця або нараджэнне хлопчыка. Колькасць гэтых служак (devadasis) “расла з прычыны імкнення багатых храмавых патронаў атрымаць добрае жыццё ў іншым свеце, купляючы дзяўчынак для храмаў” [Bhattacharji, 1991, с. 510], Devadasis не маглі брацца шлюбам і мелі няшмат правоў, аднак маглі атрымаць багацце і добрае становішча, служачы палюбоўніцамі арыстакратаў (хаця дзеці ад такой сувязі не мелі права на спадчыну ад бацькі).
3 фармаваннем свецкіх формаў іерархіі, пашырэннем гарадоў, з’яўленнем наёмнае працы ўзніклі і свецкія формы прастытуцыі (публічныя дамы ў старажытных партах і гандлёвых гарадах). Сацыяльныя зрухі, выкліканыя прамысловай рэвалюцыяй у Еўропе, прывялі да сапраўднага буму прастытуцыі, бо маладыя жанчыны пераязджалі ў гарады ў пошуках працы, якой на рынку не ставала.
Як і даўней, сёння прастытуцыя часта вынікае з беднасці і абмежаваных магчымасцяў працаўладкавання жанчын. Большая частка з двух мільёнаў індыйскіх прастытутак (як і ў іншых бедных краінах) паходзяць з сельскіх сем’яў, якія жывуць у галечы. Яны наймаюцца служыць багатым гараджанам. Звычайна бедныя жанчыны могуць уладкавацца толькі ў якасці хатняе прыслугі або на прамысловыя канвееры, дзе заробкі, як правіла, значна меншыя за тыя, што мае прастытутка. Прастытуткамі, аднак, становяцца не толькі бедныя; матывацыйны фактар тут — абмежаваная роля жанчыны ў грамадстве (асабліва ў плане працаўладкавання). 1 хоць некаторыя жанчыны могуць зрабіцца даволі багатымі, прадаючы сваё цела, большасці гэта не ўдаецца. Часцей заўсё прастытуцыя дае толькі часовае вызваленне ад галечы.
Секс — справа не толькі кахання або расслаблення ці працягу роду. Гэта неадлучная частка цэласнасці чалавечага грамадства. Але найперш гэта сацыяльны і культурны феномен. У наступным раздзеле, які датычыць шлюбу, падобнае сцвярджэнне будзе абгрунтаванае. Шлюб таксама справа не толькі двух чалавек, якія сыходзяцца разам у каханні або па неабходнасці. Гэта ў значнай частцы прадукт і частка чалавечага грамадства і культуры.
ШЛЮБ
Шлюб можна вызначыць як санкцыянаваны грамадствам полавы і эканамічны саюз паміж мужчынам і жанчынаю. У некаторых выпадках гэта вызначэнне можа быць пашырана і ўключаць у сябе магчымасць саюза паміж прадстаўнікамі аднаго полу.
Шлюб як сродак адаптацыі
Універсальнасць узораў шлюбаў сярод чалавецтва — гэта вынік адаптацыйнай рэакцыі на шэраг агульных для людзей праблем. Адной з такіх праблем з’яўляецца перыяд працяглай залежнасці дзіцяці ад бацькоў. У прыватнасці, у качавых і сялянскіх супольнасцях з мінімальным раздзяленнем цяжкай фізічнай працы такая залежнасць кладзецца вялікім цяжарам на асобу (звычайна жанчыну), якая адказвае за выхаванне дзіцяці, і ўскладняе магчымасць здабычы сродкаў існавання. У гэты перыяд асоба, якая займаецца выхаваннем дзіцяці, у сваю чаргу, становіцца залежнай ад іншых людзей. I шлюб — гэта самы распаўсюджаны спосаб забяспечыць падтрымку дзіцяці і яго выхавацеля.
Другая праблема, якую намагаюцца вырашыць праз шлюб, — гэта полавая канкурэнцыя. У адрозненне ад самак іншых біялагічных відаў, сталыя самкі чалавечага роду ў большай або меншай ступені знаходзяцца ў стане пастаяннай сексуальнай актыўнасці, што прыводзіць да больш жорсткага суперніцтва паміж мужчынамі і самімі жанчынамі. Некаторыя навукоўцы (пераважна мужчыны) прытрымліваюцца таго пункту гледжання, што полавая канкурэнцыя з’яўляецца пагрозай для працэсу размнажэння і для эканомікі грамадства і што тая адносная стабільнасць, якую забяспечвае шлюб, — найлепшы шлях пазбегнуць такой пагрозы.
Трэці адаптацыйны фактар, які спрыяе шлюбу, — гэта раздзяленне працы на аснове полу. Сярод качэўнікаў — прадстаўнікоў першаснага зпосабу гаспадарчай адаптацыі чалавека на працягу тысячагоддзяў — мужчыны звычайна спецыялізаваліся ў паляванні на буйную жывёлу, а жанчыны збіралі прыдатныя для ежы расліны і забівалі дробных жывёл. Многія аўтары даводзяць, што такі лад жыцця ўласцівы толькі для качавых супольнасцяў. Жанчыны племені мардуджара па магчымасці стараюцца збіраць ежу гуртам, што дазваляе ім адначасова даглядаць дзяцей. Мардуджары-мужчыны, наадварот, ходзяць на паляванне паасобку або парамі і без дзяцей, бо паляванне вымагае ад іх большай мабільнасці ў параўнанні з жанчынамі, якія могуць рухацца павольна. Шлюб гарантуе, што і мужчыны, і жанчыны будуць мець магчымасць сумесна карыстацца пладамі працы. Партнёры па шлюбу дзеляць здабытую ежу паміж сабою.
Некаторыя даследчыкі дапускаюць таксама, што шлюб традыцыйна быў і зараз застаецца сродкам займець перавагу над жанчынамі. Такім чынам, хаця збіральніцы-жанчыны ў асноўным самі маглі забяспечыць свае патрэбы ў ежы і іншым, шлюб служыў для
таго, каб мужчыны маглі карыстацца здабыткамі жаночай працы і такім чынам змяншаць уласную нагрузку. У нашым грамадстве часта абмяркоўваецца праца хатняй гаспадыні і залежнасць жанчыны ад мужа, які зарабляе грошы. Многія феміністкі перакананы, што хатняя гаспадыня — гэта бясплатная працоўная сіла, якая ўзваліла на сябе шмат спраў, за што атрымлівае кампенсацыю ў памерах, вызначаных мужам.
Перавага шлюбнай адаптацыі можа зніжацца па меры грамадскага развіцця, і шлюб можа стаць неабавязковым. Сярод невялікіх супольнасцяў агульнапрынята, што ўсе дарослыя павінны быць жанатымі, і нежанатыя шукаюць сабе пару, калі згубілі яе і ўзрост дазваляе ім зноўку ажаніцца. Сярод мундуруку, напрыклад, няма сацыяльных роляў для бабылёў і векавух, на адзінокіх там глядзяць з недаверам, як на патэнцыяльных разбуральнікаў сем’яў і як на распуснікаў [Murphy and Murphy, 1974, с.145[. У такіх буйнамаштабных грамадствах, як наша, у некаторых выпадках жэняцца пад націскам бацькоў, сваякоў ці аднагодкаў. Аднак у нас дапускаецца магчымасць увогуле не быць жанатым. Такая лібералізацыя адлюстроўвае большую ступень спецыялізацыі ў грамадстве, аслабленне сваяцкіх сувязяў і можа прывесці да высновы, быццам шлюб у рэшце рэшт знікне. Аднак малаверагодна, што гэта адбудзецца ў бліжэйшай будучыні, бо па-ранейшаму захоўваюцца моцная традыцыя і перавагі шлюбнага жыцця, што і схіляе большасць людзей да жаніцьбы.
Шлюбы як сродак утварэння саюзаў
Шлюб нельга назваць звычайным аб’яднаннем дзвюх асоб. Кожны са шлюбнай пары мае родных і сяброў, на якіх уплывае ўзнікненне новай сям’і; гэта ў многіх адносінах сур’ёзная падзея. Часцей за ўсё шлюб аб’ядноўвае вялікую колькасць людзей, ствараючы пры гэтым адносна трывалую сувязь або шэраг сувязяў вялікага грамадскага значэння.