Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Маракам, якія ў 1788 г. суправаджалі капітана Блая у плаванні да Таіці, прыйшлося даспадобы стаўленне таіцян да праблемы полаў, што вельмі адрознівалася ад еўрапейскага. У Еўропе нельга было ўявіць нават магчымасці такой сустрэчы з жанчынамі... He дзіва, што многія маракі “Баўнці”, асабліва пасля 10 месяцаў плавання,
адчулі сябе як у раі. 3 іншага боку, прыбыццё “Баўнці” ўзрадавала і таіцян, але ў такой сустрэчы еўрапейцаў яны не бачылі нічога асаблівага. Проста ўсё адбывалася ў адпаведнасці з іх уяўленнямі аб гасціннасці.
Блізкасць у дадзенай сітуацыі поглядаў і паводзінаў еўрапейцаў і таіцян ілюструе грамадскую і культурную прыроду полавых адносін. Яны абумоўлены біялагічнай неабходнасцю, але іх канкрэтныя форма і змест вызначаюцца людзьмі. На полавыя адносіны ўплываюць асабістыя схільнасці, якія, аднак, нелыа звесці толькі да густу чалавека. Выбар полавага партнёра, значэнне полавага акту і нават спосаб правядзення апошняга будуць залежаць ад грамадскіх і культурных установак. Антрапалагічнае міжкультурнае даследаванне сексуальнасці дапамагло выявіць этнацэнтрычную прыроду прымхаў заходняга свету ў гэтым пытанні і прадэманстравала, наколькі нібыта дэвіянтнае полавае жыццё іншых народаў адпавядае сапраўднай прыродзе чалавека [Davis and Whitten, 1987].
Полавая патрэбнасць і фарміруемая на яе аснове вернасць — неабходныя ўмовы існавання чалавечага грамадства. Яны складаюць аснову біялагічнага ўзнаўлення і служаць адным са сродкаў забеспячэння цэласнасці грамадства. Нашы полавыя патрэбнасці, аднак, супярэчлівыя па сваёй прыродзе, бо, акрамя стварэння сувязяў паміж людзьмі, яны таксама маюць сваім вынікам канкурэнцыю, спустошанасць і адмоўныя пачуцці. Страх перад хаосам і прымусіў нас стварыць з улікам гэтых цяжкасцяў і супярэчнасцяў больш-менш упарадкаваную сістэму. Нам падаецца немагчымай сама думка аб полавай уседазволенасці — свой парадак маюць нават чалавечыя оргіі. I хаця даследчыкі XIX ст. даводзілі, што на пэўнай ступені развіцця чалавека шлюб быў рэдкай з’явай, аднак не існуе ніякіх доказаў таго, каб у гісторыі якога-небудзь грамадства прысутнічаў такі “прымітыўны праміскуітэт”. Ва ўсіх вядомых нам супольнасцях людзі імкнуліся кантраляваць свае біялагічныя імпульсы і стваралі сістэму полавых адносін, якая вызначалася б сацыяльна, a не біялагічна.
3 цягам часу полавыя адносіны ў залежнасці ад мэтаў і сацыяльнага кантэксту пачалі адыгрываць ролю дадатковага сродку пры вырашэнні тых ці іншых праблем. Так, мужчыны інуіты традыцыйна могуць выкарыстоўваць сексуальнасць сваіх жонак для ўзмацнення важных грамадскіх сувязяў з іншымі мужчынамі. Для жанчын мундуруку сексуальнасць — гэта сродак набыцця і ўтрымання каля сябе мужа; па-за шлюбам яна можа быць выкарыстана для разбурэння існуючых ці для стварэння новых адносін. Полавыя адносіны і паводзіны людзей нельга разглядаць у ізаляцыі ад гра-
мадства, у якім яны жывуць, паколькі кожнаму грамадству ўласцівы свае адметныя, кіруючыя полавым жыццём законы і нормы.
Полавыя абмежаванні
Характар абмежаванняў і ступень дазволенасці полавай дзейнасці, а таксама выбар магчымых партнёраў вызначаюцца ў розных грамадствах па-рознаму. У большасці груп, аднак, існуюць узаконеныя шляхі вырашэння гэтых праблем.
СТУПЕНІ АБМЕЖАВАННЯ. Крайняя ступень полавых абмежаванняў выяўляе сябе ў некаторых манаскіх групах, дзе полавыя зносіны забараняюцца поўнасцю. Для падобных “бясполых” супольнасцяў характэрна тое, што папаўняцца яны могуць толькі звонку. Таму яны залежаць ад грамадства, дзе няма забароны на полавае жыццё. Недалёка адышлі ад іх і тыя супольнасці, дзе адносіны мужчыны і жанчыны зведзены да мінімуму, неабходнага для прадаўжэння роду. Такія плямёны высакагор’я Новай Гвінеі, як марынг, адрозніваюцца відавочнай варожасцю ў адносінах паміж поламі. Іх рэлігійныя вераванні, эканамічная дзейнасць, сам лад жыцця і, натуральна, адносіны да сексу падкрэсліваюць гэты антаганізм. Жанатыя мужчыны ўпэўнены ў тым, што секс вядзе да фізічнага ўпадку і што, за выключэннем рэдкіх выпадкаў, полавае жыццё “робіць скуру вялай і зморшчанай, думкі — цьмянымі, a жывот — азызлым. Некаторыя мужчыны лічаць, што яно таксама выклікае кашаль і выдзяленне макроты. Юнакі занепакоены тым, што гэта затрымае іх рост ці нават выкліча сухоты, выпадзенне валасоў, сапсуе скуру і зробіць іх увогуле слабымі і непрывабнымі” [Buchbinder and Rappaport, 1976, с.21].
Больш пашыраны, аднак, грамадствы, дзе сферу полавых адносін спрабуюць абмежаваць сям’ёй і дзе накладваюць абмежаванні толькі на колькасць шлюбных партнёраў на працягу жыцця. Падобныя абмежаванні могуць тлумачыцца неабходнасцю захавання міжгрупавых межаў і характэрны для грамадстваў, дзе надаюць вялікае значэнне жаночай цнатлівасці [Schneider, 1971], Звычайна там праводзяцца самыя розныя праверкі цнатлівасці дзяўчыны, якая выходзіць замуж. У многіх мусульманскіх і ў некаторых еўрапейскіх краінах Міжземнамор’я на наступны дзень пасля вяселля як “доказ” дзявоцкасці нявесткі дэманструецца прасціна з плямамі крыві са шлюбнай пасцелі маладых.
У саракацані і іншых жывёлаводаў Грэцыі жанчыны павінны захоўваць дзявоцкасць да шлюбу, “і нават замужнія жанчыны павінны быць цнатлівымі думкамі і выглядам сваім” [Campbell, 1974,
c.270]. Дзяўчыну, якая мела дашлюбнае полавае жыццё, па іх законах, павінен забіць яе бацька альбо брат; у сапраўднасці, аднак, такой дзяўчыне, як правіла, даруюць. Развод гэтым людзям практычна не вядомы і можа мець месца толькі ў выпадку немагчымасці шлюбных адносін. Саракацані надаюць значную ўвагу сямейнай салідарнасці, і “сексуальныя, дзетародныя і працоўныя вартасці жанчын належаць выключна іх сем’ям”. Жаночая сексуальнасць уяўляе пагрозу гонару сям’і, так што ў саракацані спакусіць жанчыну — гэта найлепшы спосаб зняславіць яе сям’ю.
He ўсюды, аднак, аднолькава строга ставяцца да гэтага боку жыцця. Можна сцвярджаць, што існуе пэўная сувязь паміж развіццём грамадства і ступенню абмежавання полавых адносін. Так, у дробных супольнасцях паляўнічых, збіральнікаў і земляробаў полавыя кантакты, асабліва дашлюбныя, больш свабодныя.
У насельніцтва Трабрыяндскіх астравоў Меланезіі яны маюць адносна просты і нязмушаны характар. Сексуальныя паводзіны трабрыяндцаў адпавядаюнь агульным узроставым мадэлям. Бацькі асабліва не перашкаджаюць дзецям назіраць за сваім полавым жыццём, і з ранняга ўзросту дзеці займаюцца мастурбацыяй і аральным сексам. Праз пэўны час і хлопчыкі і дзяўчынкі робяцца дастаткова дарослымі, каб уступаць у адпаведныя адносіны: “У іх ёсць такая гульня — kayta. Яны даюць адзін аднаму какосавы арэх, кавалачак арэха бэтэль, некалькі пацерак ці крыху садавіны, ідуць у гушчар, хаваюцца і — kayta“ [Malinowski, 1929, с.48].
Калі трабрыяндскія хлопчыкі і дзяўчынкі падрастаюць, то пачынаюць адыгрываць больш сур’ёзную ролю ў жыцці вёскі, і да Lx ужо ставяцца, як да дарослых. Узрослая сексуальнасць падлеткаў вымагае адасаблення братоў і сясцёр, у тым ліку і ад бацькоў. Хлопцы ідуць у дом халасцякоў ці ўдовых сваякоў-мужчын, а жанчыны жывуць з іншымі жанчынамі-сваячкамі. Падлеткавасць азначае пераход ад гульнёвай сексуальнасці дзяцінства да больш сур’ёзных адносін, што папярэднічаюць шлюбу. Іншым таксама будзе і месца для сексуальных сустрэч — пэўным чынам падрыхтаваны “ўтульны куточак” у халасцяцкім доме ці ў памяшканні для захоўвання ямсу і батату замест ранейшага гушчару. Любоўныя сувязі з цягам часу становяцца больш пастаяннымі, і шлюбу звычайна папярэднічае перыяд, пры якім маладых людзей ужо прызнаюць у грамадстве ў якасці каханкаў. Аднак нават на гэтым этапе кожны з партнёраў можа мець полавыя кантакты з іншымі ў самых розных месцах. Пры гэтым, праўда, маладыя людзі мусяць прытрымлівацца пэўных нормаў прыстойнасці. Так, хаця яны пастаянна будуць дзяліць ложак, але не маюць разам харчавацца, рабіць адно аднаму паслугі і да т. п.
Іх адносіны, такім чынам, разглядаюцца як папярэдняя праверка на сумяшчальнасць перад канчатковым рашэннем уступіць у шлюб.
Нават такія сексуальна разняволеныя народы, як трабрыяндцы, звычайна вельмі непрыязна ставяцца да пазашлюбных сувязяў. Нявернасць мужа ці жонкі заўсёды мела сур’ёзныя наступствы, у многіх выпадках прыводзіла да забойстваў і самагубстваў. Шлюбны саюз падкрэслівае хутчэй знешнія абавязкі партнёраў, чым адносіны закаханых; важную ролю ў шлюбе могуць адыгрываць і сваякі партнёраў, якія бяруць удзел у спрэчках пры парушэнні шлюбнай вернасці. Нявернасць як у трабрыяндскіх астравіцян, так і ў саракацані разглядаецца як адкрытая знявага асобы і яе сям’і. Прычым першыя ў гэтых адносінах менш строгія ў параўнанні з непрымірымымі саракацані.
Аднак падобны катэгарычны погляд на шлюбную нявернасць уласцівы не ўсім супольнасцям. Жанчыны мундуруку бразільскай Амазоніі мусяць пакорліва саступаць мужам пры дамаганні фізічнай блізкасці, але мужчына ўсё ж не мае поўнай улады над сваёй жонкай. Развод у мундуруку — з’ява адносна звычайная, а вернасць партнёраў разглядаецца хутчэй як выключэнне, а не як норма [Murphy and Murphy, 1974, с. 153]. Такое становішча часткова тлумачыць значную асабістую незалежнасць іх жанчын, хаця мужчыны і пераважаюць у пэўных сферах жыцця. Іншым грамадствам уласцівы і больш ліберальны погляд на пазашлюбныя адносіны, калі апошнія часта служаць пашырэнню і ўзмацненню грамадскіх сувязяў. У тодаў з поўдня Індыі лічыцца амаральным муж, які абмяжоўвае полавае жыццё сваёй жонкі. Крыху больш строгай можна лічыць практыку чукчаў Сібіры і іншых арктычных народнасцяў, дзе ў якасці полавых партнёраў мужчыны прапануюць гасцям сваіх жонак.
Грамадская думка і асабістыя погляды людзей, нават у межах адной групы, могуць значна разыходзіцца. Гэта асабліва характэрна для вялікіх грамадстваў. Існаванне розных поглядаў тлумачыцца як адрозненнямі паміж людзьмі, так і сацыяльнымі фактарамі. Прычым важнае значэнне маюць узрост і пол. Істотнымі з’яўляюцца таксама рэлігійны і этнічны фактары, а яшчэ прыналежнасць да пэўнага сацыяльнага класа.
3 цягам часу мяняюцца і грамадскія каштоўнасці, заснаваныя на абмежаваннях у полавай сферы. Распаўсюджванне, пачынаючы з XII ст., іслама ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі абумовіла больш строгія нормы паводзін для жанчын у параўнанні з тымі, што існавалі раней у гэтых рэгіёнах. На Захадзе адваротныя змены можна прасачыць на прыкладзе так званай сексуальнай рэвалюцыі