Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Незалежна ад прынцыпу вызначэння пераемнасці ва ўсіх грамадствах людзі ладзяць узаемаадносіны згодна з канкрэтнымі абставінамі. Калі існуе, скажам, магчымасць атрымаць спадчыну паводле пэўнай сваяцкай лініі, вылучаецца і падкрэсліваецца адпаведная сваяцкая сувязь. Калі ж прыналежнасць да пэўнай сваяцкай лініі выклікае сумненні, хутчэй за ўсё гэтая прыналежнасць будзе праігнаравана. У сваіх апісаннях туніскіх пасялян і качэўнікаў Жан Дзювіньё адзначае, што тамтэйшыя людзі маніпулююць радаводамі, “як пры гульні ў шахматы” [Duvignaud, 1970, с. 72]. 3 меркаванняў прэстыжнасці тунісцы імкнуцца даказаць сваю генеалагічную сувязь з якім-небудзь далёкім продкам, які належаў да свяшчэннага роду ці ваяўнічых плямён, што прыйшлі з Егіпта ў XII ст. Вялікую частку сваіх радаводаў людзі ведаюць на памяць; “шляхам рацыянальнага доказу, бясспрэчнай паслядоўнасціланцуга шлюбаў, сувязяў і спадчыннасці” [Duvignaud, 1970, с. 145] яны імкнуцца стварыць уражанне праўдзівасці, хоць на самай справе гэтыя радаводы не адпавядаюць сапраўднасці і пры неабходнасці могуць мяняцца. У некаторых выпадках генеалагічнае дрэва можна купіць ці заказаць. Маладыя людзі падчас пераходзяць з адной сям’і ў другую і па чарзе прад’яўляюць правы на сваяцтва.
Падобная адвольнасць у вызначэнні сваёй пераемнасці існуе не паўсюль. Некаторыя грамадствы надзвычай пільна сочаць за дакладнасцю радаводаў. Між тым, спосаб вызначэння пераемнасці па многіх прычынах больш правільна разглядаць не як вынік пэўнага гістарычнага развіцця, а хутчэй як адлюстраванне пэўных жыццёвых рэалій.
Сістэмы называння сваякоў
У розных грамадствах народы не толькі па-рознаму вызначаюць пераемнасць, але і па-рознаму называюць сваіх сваякоў. Хоць па ўсім свеце існуе незлічоная колькасць сваяцкіх тэрміналогій, антра-
△ = о
о =
= A
A
= 6“
d = △
—A = o
4
3
3
4
1

2

3
4
4
3
A 7
6 7
А-
7
6 7
A 5
EC
Іо
d e
△ 7
d 7
A
7
d 7
Схема 8.6. Сваяцкая сістэма эскімосаў. Сімвалы пад аднолькавымі нумарамі абазначаюць асоб, з якім “эга” знаходзіцца ў аднолькавым дачыненні полагам удалося вылучыць некалькі асноўных мадэляў, што ўключаюць у сябе ўсе магчымыя варыянты назоваў. Цяпер мы разгледзім некаторыя найбольш распаўсюджаныя з гэтых мадэляў.
Сістэма, прынятая ў нашай культуры, звязана з кагнітыўнай пераемнасцю і вядома як эскімоская сістэма (гл. схему 8.6). Яна адрознівае стрыечных і родных братоў; пры гэтым паміж самімі стрыечнымі братамі/сёстрамі адрозненні адсутнічаюць, у тым ліку паводле полу. Ад бацькоў мы адрозніваем цётак і дзядзькоў, якіх называем адпаведна іх полу. У адрозненне ад большасці іншых сістэм, у эскімоскай сістэме няма “сямейных” тэрмінаў для абазначэння сваякоў, акрамя маці, бацькі, брата, сястры. Падобная практыка можа тлумачыцца тым, што ў адпаведных грамадствах, як правіла, адсутнічаюць вялікія сваяцкія групы. Самай простай, з найменшай колькасцю назоваў, з’яўляецца гавайская сістэма (гл. схему 8.7), у якой для ўсіх сваякоў аднаго полу існуе аднолькавае абазначэнне. Такім чынам, адным і тым жа тэрмінам будуць зваць родных і стрыечных братоў “эга”, яшчэ адным — ягоных родных і стрыечных сясцёр. Гэтакім жа чынам адзін тэрмін належыць усім сваякам-мужчынам бацькі “эга” і яшчэ адзін — сваячкам гэтага ж пакалення. Гэтая сістэма часта звязана альбо з адвольнай пераемнасцю, што дазваляе асобе далучаць сябе ці да мацерынай, ці да бацькавай сваяцкай групы, альбо з неадналінейнымі радаводамі. Суданская сістэма, наадварот, дапускае максімальна магчымую колькасць тэрмінаў (гл.схему 8.8). У ёй, напрыклад, для кожнага стрыечнага брата і кожнай стрыечнай сястры ўжываецца асобны тэрмін у
△ =
= d
o =
= A

A

= d

d
= △
A =
o
1
2
2
1

1

2

2
Г
1
2
A
4)
△
d
A



d
A

A
d
3
4
3
4
3

EGO
4
3
4
3
4
Сістэма 8.7. Гавайская сваяцкая сістэма
залежнасці ад іх адносін да “эга". Суданская сістэма сустракаецца ў грамадствах са складаным падзелам працы, выразным сацыяльным расслаеннем і патрылінейнымі сваяцкімі групамі.
3 патрылінейнай пераемнасцю звычайна звязана і сістэма амаха (гл. схему 8.9). У ёй адзін і той жа тэрмін ужываецца для абазначэння цэлага шэрагу сваякоў аднаго пакалення той ці іншай патрылінейнай групы. Так, адным тэрмінам называюць бацьку “эга" і брата яго бацькі. Разам з тым, большая частка жаночых адносін не мае тэрміналагічных адрозненняў. Адным і тым жа тэрмінам завуць маці “эга", мацерыну сястру і дачку мацерынага брата, яшчэ адным — мацерынага брата і сына мацерынага брата. Ужыванне сваяцкіх тэрмінаў адносна асоб аднаго пакалення вызначаецца іх полавай прыналежнасцю. Для абазначэння братоў і перакрыжаваных стрыечных братоў існуе адзін тэрмін, для абазначэння сясцёр і паралельных стрыечных сясцёр “эга” — другі.
Матрылінейным адпаведнікам сістэмы амаха ў нейкай ступені выступае сістэма кро (гл. схему 8.10). Асноўнае адрозненне паміж імі ў тым, што ў сістэме кро аднолькава называюцца сваякі бацькі па жаночай лініі (адзін тэрмін для F, FB, FZS і другі для FZ і FZD), тады як адрозненні паміж пакаленнямі вызначаюцца з мацерынага боку. Адпаведным чынам для абазначэння маці і мацерынай сястры служыць адз,н тэрмін, адным словам называюцца сёстры і паралельныя стрыечныя сёстры, яшчэ адным — браты і паралельныя стрыечныя браты. Нарэшце, сістэма іракезаў (гл. схему 8.11) блізкая да сістэм кро і амаха сваім падыходам да абазначэння пакалення бацькоў “эга” — у іх ёсць агульны тэрмін для бацькі і бацькавага брата і яшчз адзін — для маці і мацерынай сястры. Адрозненне паміж сістэмамі кро, амаха і іракезаў выяўляецца ў розных падыходах да абазначэння перакрыжаваных стрыечных братоў/сясцёр. У папярэдніх сістэмах яны абазначаліся альбо асобнымі тэрмінамі, альбо — агульнымі са сваякамі старэйшага пакалення. У сістэме іракезаў аднолькава называюцца перакрыжаваныя стрыечныя браты (FZS, MZS), гэтак жа, як і перакрыжаваныя стрыечныя сёстры (FZD. MBD). Гэтая мадэль больш за ўсё ўласціва для грамадстваў. дзе аддаюць перавагу шлюбу паміж перакрыжаванымі стрыечнымі братамі і сёстрамі, бо падобныя шлюбы і сваяцкая тэрміналогія іракезаў часта ідуць поруч |Goody, 1970|.
ПЕРАЕМНЫЯ I СВАЯЦКІЯ ГРУПЫ
У кожным грамадстве сваяцтва выконвае дзве важныя функцыі. Па-першае. сваяцтва служыць сродкам перадачы статуса і ўласнасці
3	12	4	6
△ 6 А Й "Ь дд A 6
9	11	7 EGO 8	10	12	14	16
Схема 8.8. Суданская сваяцкая сістэма
△ = 6	о = A	A = 6	b = a A = o
3	1	12	2	4
78565 EGO 65642
Схема 8.9. Сваяцкая сістэма амаха
3	112	2	4
A	6	A	6	A	□	b	A	6	A	6
1	3	5	6	5	EGO 6	5	6	7	8
Схема 8.10. Сваяцкая сістэма кро
EGO
ад пакалення да пакалення. Мы называем гэты працэс спадкаемствам. Фактычна ва ўсіх грамадствах людзі пакідаюць што-небудзь пасля сябе, што яны жадалі б ці што патрэбна перадаць пасля іх смерці блізкім.
Каб пазбегнуць хаосу, члены кожнага грамадства распрацавалі амаль непарушныя законы спадкаемства грамадскай духоўнай і матэрыяльнай уласнасці; часта гэтыя законы выяўлены праз сістэму сваяцкіх тэрмінаў. Па-другое, сваяцкасць служыць падмуркам для ўтварэння альбо функцыяніравання сацыяльных груп. У невялікіх грамадствах сваяцтва часта з’яўляецца галоўным ці нават адзіным спосабам фарміравання груп, між тым як у буйных — гэта толькі асобны з многіх спосабаў групоўкі.
Сваяцкія групы могуць утварацца дзеля самых розных задач. Часта гэта групы-ўласнікі, яны калектыўна валодаюць зямлёй, жывёлай, цырыманіяльнымі прадметамі і аб’ектамі, іншымі відамі ўласнасці. Яны могуць быць асновай узаемадапамогі для сваякоў літаральна ва ўсім — ад сумеснай сельскагаспадарчай працы да пахавання нябожчыкаў, служыідь ваенным, цырыманіяльным, нават палітычным мэтам. Зыходнай сваяцкай групай з’яўляецца сям’я, яе мы разгледзім у наступным раздзеле. Цяпер жа мы спынім увагу на іншых сваяцкіх групах.
Унілінейна-пераемныя групы
Унілінейная пераемнасць з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных прынцыпаў фарміравання грамадскіх сваяцкіх груп. Удзел ва унілінейнай сваяцкай групе прадвызначаны загадзя: асоба ўваходзіць у яе ад нараджэння. Прадпісаны характар членства садзейнічае стварэнню адасобленых грамадскіх груп, якія падзяляюць усіх людзей на членаў і нечленаў дадзенай групы. На схеме 8.12 паказаны чатыры асноўныя віды груп, што грунтуюцца на унілінейным прынцыпе. Гэта роды, кланы, фратрыі і паловы.
РОД. Родам, або лініджам, называецца група сваякоў, якія вызначаюць сваю пераемнасць ад агульнага продка — мужчыны ці жанчыны — праз даказаныя сувязі. Група будзе называцца патрылінейнай, калі пераемнасць вызна чаецца па мужчынскай лініі; калі ж пераемнасць вызначаецца па жаночай лініі, ужываецца тэрмін матрылінейная група.
Часта роды ўтвараюць карпарацыйную групу. Роды ў шматлікіх малых супольнасцях адыгрываюць галоўную ролю пры размеркаванні багацця і палітычнай улады. У нуэраў спадкаемства жывёлы — асноўнай формы іх багацця — мае месца выключна ў межах роду, ад
Палова
Фратрыя
Клан
Род (лінідж)
Схема 8.12. Унілінейныя групы. Лініджы, кланы, фратрыі і паловы — групы, якія могуць утварыць пэўную іерархію. Род, або лінідж, — частка клану, клан — частка фратрыі, а фратрыя — частка паловы. Грамадствы не заўсёды падзяляюцца на ўсс чатыры ўзроўні; у некаторых бывае толькі адна-дзве групы
бацькі да сына, ад брата да брата. У шмат якіх грамадствах члены роду калектыўна валодаюць зямлёй. Іх дачыненні часта маюць эканамічны характар. На больш заможных членах роду ляжыць абавязак клапаціцца пра бедных, нядужых і састарэлых сваякоў. Рэлігійнае жыццё родавых грамадстваў звычайна ўключае культ продкаў.
Роды існуюць і ў вялікіх грамадствах, такіх, напрыклад, як Кітай. Род Танг у Ганконзе сфарміраваўся ў сярэдзіне XVIII ст. як вынік эканамічнай канкурэнцыі з суседнімі групамі [Watson, 1985]. Касцяк роду склалі людзі, якія жылі сумесна ў адным рэгіёне і былі цесна ўзаемазвязаны на працягу ці не трох стагоддзяў. Аб’яднанне людзей у род было абумоўлена пэўнымі — пераважна эканамічнымі — абставінамі. Пануючае становішча ў родзе Танг заўжды займала нешматлікая эліта землеўладальнікаў і гандляроў. Нягледзячы на значную няроўнасць сярод сваякоў, род трымаецца супольна з-за ўсведамлення відавочнай перавагі належаць да вялікай групы, што падтрымліваецца адпаведнымі рытуаламі.