Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Добраахвотныя саюзы
Сацыяльна-мэтавыя групы, членства ў якіх не вызначаецца прадпісаннем, — найбольш характэрная рысажыцця ў буйных грамадствах. У дробных жа, дзе членства ў большасці груп прадвызначана, такія добраахвотныя саюзы сустракаюцца не часта, тым не менш, некаторыя іх тыпы сустракаюцца і там.
ДОБРААХВОТНЫЯ ГРУПОЎКІ Ў ДРОБНЫХ ГРАМАДСТВАХ. У некаторых дробных грамадствах, якія рэгулярна ваююць, утвараюцца спецыялізаваныя ваенныя саюзы, хоць галоўнымі вайсковымі адзінкамі застаюцца ўсё тыя ж сваяцкія ці ўзроставыя групы. У чэенаў традыцыйна было пяць такіх утварэнняў: “ліс”, “сабака”, “шчыт”, “лось” (ці “грукат капытоў”) і “цеціва”, кожнае са сваімі ўласнымі правадырамі, строямі, песнямі і танцамі [Hoebel, 1978],
Таемныя брацтвы — яшчэ адзін від добраахвотнага згуртавання ў дробным грамадстве. Прыкладам можа служыць брацтва пора ў Ліберыі і С’ера-Леоне [Little, 1965-1966], Пра членаў гэтага брацтва гавораць, што яны ўступаюць у блізкі кантакт са звышнатуральным і валодаюць магічнай сілай. Яго лідэры належаць да ліку ўладу маючых, і таемнае брацтва служыць для замацавання іхняга статуса ў грамадстве. Моладзь, якая праходзіць ініцыяцыю, каб трапіць у
гэтае брацтва, на працягу некалькіх гадоў жыве ў лесе, дзе ў “лясной школе” вывучае эзатэрычныя рытуалы, гісторыю свайго народа з пункту гледжання брацтва, а заадно атрымлівае карысныя навыкі выжывання.
Існуюць таксама рэлігійныя секты, такія, як у тупі-гуарані ў Бразіліі, аб чым паведамлялі першыя еўрапейскія даследчыкі і перасяленцы [Lanternari, 1963, с. 171-181]. Прарокі тупі-гуарані гуртавалі вакол сябе вялікую колькасць прыхільнікаў і потым адпраўляліся на пошукі зямлі запаветнай. Так званыя карга-культы паўднёвых астравоў Ціхага акіяна (гл. раздзел 14) даюць яшчэ адзін прыклад такога добраахвотнага саюза.
ДОБРААХВОТНЫЯ ГРУПОЎКІ, УРБАНІЗАЦЫЯ I ІНДУСТРБІЯЛІЗАЦЫЯ. Добраахвотныя групоўкі ў буйнамаштабных грамадствах сталі вынікам двух працэсаў: урбанізацыі і індустрыялізацыі. Расслаенне, адчужанасць і адасобленасць у сучасных развітых грамадствах вымушаюць згуртоўвацца людзей адпаведна іх інтарэсам. Антраполагі даследавалі шмат падобных утварэнняў, аднак асаблівую іх увагу заўсёды прыцягвалі саюзы, утвораныя этнічнымі меншасцямі і нядаўнімі гарадскімі мігрантамі.
Сучасныя гарадскія мігранты звычайна ўтвараюць саюзы на рэгіянальнай, этнічнай, рэлігійнай ці прафесійнай аснове. Гэтыя саюзы садзейнічаюць занятасці і грамадскаму ўладкаванню іх членаў. Але роля такіх саюзаў можа быць рознай. Антраполагі спрабавалі выявіць ступень іх значнасці для прадстаўнікоў той ці іншай супольнасці. Абнер Коэн у сваім даследаванні заходне-афрыканскіх этнічных саюзаў адзначыў, што толькі невялікая ў працэнтных адносінах колькасць мігрантаў далучылася да гэтых саюзаў і што дзейнасць саюзаў была вельмі слаба звязана з іхнім штодзённым жыццём. Даследаванне Коэна змушае нас быць асцярожнымі пры ацэнцы сучасных добраахвотных груп у кантэксце жыцця буйнамаштабных грамадстваў [Cohen, 1969|.
Безумоўна, добраахвотныя ўтварэнні не абавязкова павінны непасрэдна ўздзейнічаць на штодзённае жыццё сваіх сяброў. Гэта лёгка прасачыць на прыкладзе з рабочымі прафсаюзамі, што з’явіліся ў сувязі з новымі ўмовамі працы ў індустрыяльных грамадствах. На жыццё працоўных у многіх краінах прафсаюзы ўздзейнічалі менавіта ўскосна, гэта значыць — шляхам удзелу ў стварэнні прымальных умоў працы і, відавочна, праз асабістыя перамовы наконт памераў заробку і іншыя працоўныя патрабаванні. Менавіта падчас канфліктаў і перамоў рабочыя пачынаюць усведамляць важную ролю прафсаюзаў у іх жыцці. Прыблізна тое ж можна сказаць і пра
палітычныя партыі. Палітычныя партыі ўскосна ўплываюць практычна на ўсе бакі жыцця людзей у сучасных грамадствах; пры гэтым пераважная большасць людзей непасрэднага ўдзелу ў дзейнасці партый не бярэ і рэальна ўдзельнічае ў палітычным жыцці толькі падчас выбараў. У гэтым іх адрозненне ад прадвызначаных груп дробных грамадстваў, дзе сувязь паміж групоўкамі і штодзённым жыццём куды больш цесная.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Людзі як сацыяльныя істоты фарміруюць сваё грамадскае асяроддзе і ў сваю чаргу фарміруюцца ім. Гэтае ўзаемадзеянне можна прасачыць, разгледзеўшы яго структуру і функцыі. Пад функйыяй мы маем на ўвазе мэту і вынікі, запланаваныя і рэальныя наступствы пэўных перакананняў і дзеянняў. Гэтыя дзеянні могуць служыць як відавочным, ці яўным, функцыям, так і менш відавочным, альбо латэнтным.
Асоба — гэта асноўная будаўнічая цаглінка грамадства. Грамадства ёсць вынік дамовы людзей адносна таго, з кім, калі і як яны будуць узаемадзейнічаць. Сацыяльныя дачыненні — упарадкаваныя мадэлі ўзаемадзеянняў паміж людзьмі — звычайна аформлены ў адпаведныя інстытуты. Статус выяўляе сацыяльнае становішча — кім з’яўляюнца людзі адносна адзін аднаго, між тым як роля асобы датычыцца тых відаў дзейнасці, якія адпавядаюць пэўнай мэце і функцыі ў тым або іншым кантэксце. Людзі арганізаваны ў разнастайныя групы. Да абавязковых (прадвызначаных) груп яны належаць ад нараджэння згодна з узростам, полам і паходжаннем. У невялікіх грамадствах такія групы звычайна бываюць трывалымі і шматмэтавымі. У вялікіх грамадствах больш пашыраны добраахвотныя саюзы, якія служаць самым разнастайным функцыям.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Banton, Michael, editor. The Relevance of Models for Social Anthropology. London: Tavistock, 1965.
Beattie, John. Other Cultures: Aims, Methods and Achivements in Social Anthropology. New York: Free Press, 1964.
Bernardi, Bernardo. Age Class Systems: Social Institutions and Polities Based on Age. New York: Cambridge University Press. 1985.
Boissevain. Jeremy, and J. Clyde Mitchell, editors. Network Analysis: Studies in Human Interaction. The Hague: Mouton. 1973.
Burnham, Р. С., and Ellen, R. F., editors. Social and Ecological Systems. New York: Academic Press, 1979.
Firth, Raymond. The Theory of Social Structure. London: Athlone Press, 1964.
HATATKIАНТРАПОЛАГА
Дзіяна 3. Вільхельм
Дублінскія нелегальныя вулічныя гандляркі. Жаночыя групы падтрымкі і сістэма сувязяў
Дзіяна 3. Вільхельм у 1987 г. праводзіла палявыя даследаванні сярод ірландскіх вулічных гандляроў. Яна даследавала’ араўканаў Аргенціны і Чылі, а таксама плямёны апалачаў у Паўночнай Караліне. Цяпер Дзіяна — прафесар антрапалогіі Middesex Country College у Нью-Джэрсі і дырэктар Палявой школы культурнай антрапалогіі ў Пікурыс Пуэбла ў штаце НьюМексіка. Дзіяна Вільхельм з’яўляецца таксама прэзідэнтам АнтрапалагічHa­ra таварыства ў аб’яднанні каледжаў.
Вулічныя гандляры ў Дубліне, сталіцы Ірландыі, на працягу стагоддзяў былі і застаюцца неад’емнай часткай мясцовага жыцця. Яны складаюць унікальную прафесійную субкультуру. Вулічны гандальу Дубліне — гэта традыцыйны від дзейнасці, якім займаюцца пераважна жанчыны, прычым большасць жанчын-гандлярак альбо былі народжаны ў сем ’ях гандляроў, альбо далучыліся да іх праз шлюб. Гандлярак, калі яны прапаноўваюць тавар на сваёй адметнай дублінскай гаворцы, можна пачуйь у любы дзень, акрамя нядзелі, і пры любым надвор ’і.
У розныя часы гандлярскае рамяство ў залежнасці ад абставін то разглядалася як законнае, то забаранялася. Сёння асобныя гандляры дзейнічаюць нелегальна, тады як астатнія — адкрыта. Узаконеныя гандляры валодаюць ліцэнзіямі і сталымі крамкамі-шапікамі. Многія з іх з’яўляюцца сваякамі нелегальных гандляроў, але не ўваходзяць у іхнюю грамадскую сетку з-за разыходжання ў пытанні ліцэнзійнага права. Паводле рашэння гарадской рады, гандляр, якога арыштавалі за гандаль без ліцэнзіі, не можа надалей займацца гэтым рамяством. Паколькі нелегальныя гандляры — гэта якраз тыя, каго ўжо арыштоўвалі за такія парушэнні, яны не могуць набыць ліцэнзію.
Маё даследаванне было засяроджана на групе (група, у адрозненне ад сеткі, мае пэўны набор роляў і свае межы). У склад гэтай групы ўваходзяць каля 20 нелегальных гандлярак, у якіх няма пастаянных
гандлёвых шапікаў і якія прадаюць садавіну, гародніну ці кветкі проста з калясак. Гэтыя жанчыны сімвалізуюць сабой нешта большае, чым рэшткі незвычайнай дублінскай субкультуры. Хоць іх занятак гандлем — гэта частка сямейнай традыцыі, разам з тым ён з ’яўляецца і адньш з нешматлікіх даступных для гэтых людзей шляхоў заробку. Большасць мужоў жанчын-гандлярак — беспрацоўныя і атрымліваюць толькі дзяржаўную дапамогу. Гэтыя людзі — прагматыкі: іх вулічны занятак, бадай, не што іншае як разумны адказ на эканамічныя ўмовы.
Дублінская нелегальная вулічная гандлярка цесна ўзаемазвязана з іншымі гандляркамі, у асноўным — сваячкамі. Сетка (этнацэнтрычнае ўтварэнне, дзе адсутнічаюць выразныя межы і структура) забяспечвае гандлярку неабходнай для яе поспеху матэрыяльнай і маральнай падтрымкай, а таксама дапамагае вырашаць праблемы выжывання ва ўмовах горада. У параўнанні з гараджанамі ў ЗША, часта ўчарашнімі мігрантамі, ірландскія сем ’і вулічных гандляроў, паводле іх вусных сведчанняў, існуюць тут мо 500 гадоў. Гэты факт гаворыць пра моц і жыццяздольнасць такой сістэмы арганізацыі працы.
У Дубліне ўсяго некалькі соцень вулічных гандляроў, і нелегалы канцэнтруюцца на адной з галоўных вуліц, да якой прылягаюць раскошныя гандлёвыя кварталы цэнтра горада. Усяго нелегальным гандлем займаецца каля 75 асоб, колькасць якіх можа ўзрастаць у суботнія дні. Эфектыўныя групы падтрымкі для кожнай гандляркі налічваюць каля двух дзесяткаў чалавек. Акрамя таго, кожная гандлярка мае ў распараджэнні яшчэ пэўную колькасць людзей, якія могуць пры неабходнасці прыйсці на дапамогу.
Парадак групы, якую я даследавала, прадугледжваў штодзённае снеданне ў мясцовым кафэ. 3 гутарак у кафэ вынікала, што ўсе жанчыны ўспрымаюць сябе часткай групы. Прынамсі, штораз, калі ў размове гучала незнаёмае для мяне імя, хтосьці абавязкова паварочваўся да мяне і гаварыў: “Гэта адна з нас ” ці “Яна не наша
Дзённыя сустрэчы давалі магчымасць жанчынам пацвердзіць сваё сяброўства ў групе і прымалі форму абгаворвання гандлярак з іншых груп, прычым перыядычна згадвалася, што апошнія не належалі да іх групоўкі. Іншыя гандляркі ніколі ў гэты час у кафэ не заходзілі.
Надалей групавое сяброўства, узаемныя абавязкі і супрацоўніцтва замацоўваліся пры кантактах, што мелі месца падчас снедання. Грошы, якія зарабіла кожная з жанчын, падлічваліся рсізам. Гэта давяралі звычайна адной з жанчын, лідэру групы, якая была маім галоўным інфарматарам. У часе снедання, калі, бывае, ля чыёй-небудзь каляскі збяруцца людзі, гандлярка, што бліжэй да дзвярэй, абавязкова выйдзе з кафэ, прадасць тавар і затым перадасць грошы той жанчыне, з