Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
намор’і з выхадамі ажно да Індыі. Арабскія маракі, а за імі наземныя караваны за вялікую платудастаўлялі ў Рымскую імперыю з усходніх астравоў Інданезіі гваздзіку для кулінарнага ўжытку і духмяныя рэчывы для храмаў. У Новым Свеце вялікуюд'андлёвую сетку стварылі ацтэкі: яна ўключала ўсю Мексіку і Цэнтральную Амерыку і даходзіла да поўначы Паўднёвай Амерыкі.
Галоўнай задауай еўрапейскіх марскіх падарожжаў было адкрыццё новых гандлёвых шляхоў і новых крыніц багацця па ўсім свеце. Калумб плыў у Новы Свет не дзеля простай цікаўнасці, а на пошук гандлёвых шляхоў. Пошукі еўрапейцамі сыравіны і новых рынкаў для сваёй прадукцыі перайначылі свет і стварылі аснову сучаснай сусветнай цывілізацыі. Краіны-каланізатары імкнуліся перабудаваць свет згодна са сваімі эканамічнымі патрэбамі. I тыя посткаланіяльныя грамадствы, якія сёння вывучаюцца антраполагамі, адбітак гэтай каланіяльнай экспансіі.
Такія тэрміны, як глабалізацыя і глабальная эканоміка, выразна выяўляюць гандлёвую ўзаемазалежнасць у сучаснай сусветнай эканоміцы (гл. “Нататкі антраполага” ў канцы раздзела). Асабліва добра гэта відаць на прыкладзе вытворчасці электронікі — у свеце цяжка знайсці якую-небудзь вёсачку без радыёпрыёмнікаў, магнітафона ці тэлевізара. Сыравіна для вытворчасці магнітафона або тэлевізара — металы, нафтапрадукты і інш. — могуць пастаўляцца з
100 міляў
	і
Кірунак гандлю
Абменная сістэма “Кула” — гандлевае кола. У гэтай дасканалай сістэме абмену жыхары Трабрыяндскіх астравоў перадаюць каралі на абмен па коле паводле стрэлкі гадзінніка ад адной групы астравоў до другой, а бранзалеты, на якія мяняюць каралі, перадаюцца супроць стрэлкі гадзінніка
дзесяткаў краін. Асобныя кампаненты могуць вырабляць у Малайзіі, Мексіцы, Тайвані ці ў любой іншай краіне, а ў адно цэлае іх будуць збіраць у нейкім іншым месцы. Гатовы магнітафон ці тэлевізар можа прайсці праз некалькі краін, пакуль, нарэшце, не асядзе ў чыёйсьці хаціне ў гарах Папуа Новая Гвінея ці ў амазонскіх джунглях.
ДАЧЫНЕННІ
ПАМІЖ ВЫТВОРЧЫМІ СІСТЭМАМІ
Існуюць тры асноўныя тыпы дачыненняў паміж вытворчымі сісгэмамі: сімбіятычная дапаўняльнасць, іерархічная дапаўняльнасць і прамая канкурэнцыя. Усе яны не выключаюць адна адну і могуць пераплятацца, выяўляючы фундаментальныя, найбольш спецыфічныя свае адрозненні; яны таксама звязаны з сістэмай сацыяльных і палітычных адносін у грамадстве.
Сімбіятычная дапаўняльнасць
Сімбіятычная дапаўняльнасць характарызуе такія ўзаемаадносіны дзвюх розных сістэм вытворчасці, калі кожная з іх дае іншай неабходныя тавары і паслугі і пры гэтым ніводная не з’яўляецца дамінуючай. Сацыяльныя адзінкі пры такой форме эканамічнай узаемазалежнасці, як правіла, адносна роўныя і палітычна незалежныя. Сімбіятычная дапаўняльнасць уласціва галоўным чынам дробным сістэмам вытворчасці. Рост вытворчасці прыводзіць да большай няроўнасці і, адпаведна, канфліктаў.
Сімбіятычная дапаўняльнасць можа прымаць самыя разнастайныя формы. Часам адну і тую ж зямлю ў розных, але дапаўняльных мэтах выкарыстоўваюць дзве супольнасці. Некаторыя качавыя жывёлаводы Сярэдняга Усходу, напрыклад, улетку пасуць свае статкі ў горных раёнах, а зімой пераганяюць іх на раўнінныя палеткі, што пакінуты земляробамі пасля збору ўраджаю. Жывзла харчуецца і адначасова ўгнойвае палі. У такіх стасунках можа мець месца і дадатковы інтарэс, калі качэўнікі абменьваюцца з земляробамі воўнай і сырам, з аднаго боку, і прадуктамі земляробства — з другога.
Аддаленыя групы могуць узаемадапаўняць адна адну, забяспечваючы неабходнымі рэчамі, якіх няма ў той ці іншай мясцовасці. Такія лясныя збіральнікі, як масу Паўднёвай Амерыкі і бамбуці Афрыкі, у абмен на прадукцыю земляробства і рамесныя вырабы забяспечваюць сваіх суседзяў дарамі лесу. Бываюць выпадкі, аднак, калі раўнавага парушаецца. Часам збіральнікі бяруць верх над зем-
ляробамі, адбіраючы іх зямлю. Суседзі таксама не заўсёды добра абыходзяцца з бамбуці і масу, якіх лічаць ніжэй за сябе, хоць абедзве гэтыя супольнасці здольныя да значнай сацыяльнай і палітычнай самастойнасці. Земляробы ў пошуках новай зямлі і лесарубы-гандляры выціскаюць бамбуці з традыцыйных месцаў жыхарства, а на землі масу ўсё часцей замахваюцца перасяленцы, урадавыя чыноўнікі і місіянеры.
Іерархічная дапаўняльнасць
Іерархічнай дапаўняльнасцю будзе называцца такі тып узаемаадносін паміж сістэмамі, пры якім яны хоць і дапаўняюць адна адну, але іх стасункі відавочна няроўныя і характарызуюцца як адносіны панавання і эксплуатацыі. Гэта мадэль звязана з большымі сацыяльнымі ўтварэннямі і з фарміраваннем дзяржаў і імперый. Звычайная мадэль такога тыпу адносін уключае існаванне эканамічна моцнай дзяржавы, якая будзе кантраляваць рэсурсы, прадукцыю і рынкі слабейшых дзяржаў з менш развітой эканомікай. Іх панаванне можа быць прамым, як у эпоху каланіялізму, ці ўскосным — праз кантроль над стратэгічнымі рэсурсамі і маніпуляванне палітыкай на месцах.
Прыклад развіцця структуры іерархічнай дапаўняльнасці дае Заходняя Афрыка. Заходнюю Афрыку да з’яўлення еўрапейцаў складалі малыя імперыі, гарады-дзяржавы, якія мелі гандлёвыя зносіны з аддаленымі рэгіёнамі, і шматлікія самастойныя вёскі — земляробчыя абшчыны. Пачынаючы з XVI ст. еўрапейцы ўсталявалі кантроль над узбярэжжам і пачалі гандляваць з мясцовымі афрыканскімі дзяржавамі, абменьваючы еўрапейскія прамысловыя тавары (у першую чаргу — зброю) на рабоў гэтай часткі кантынента. Рабы выкарыстоўваліся для патрэб каланіяльнай эканомікі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Удзел у гэтым гандлі афрыканскіх дзяржаў садзейнічаў іх хуткай мілітарызацыі, некаторыя пашырылі сферы свайго ўплыву на іншыя краіны і на земляробчыя вёскі, якія і давалі большасць рабоў. Калі ў XIX ст. рабства было адменена, заходнеафрыканскія грамадствы пераарыентаваліся на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі для еўрапейскіх рынкаў. На працягу другой паловы XIX ст. еўрапейскія краіны ўзялі гэтыя дзяржавы пад прамы кантроль і яшчэ больш скіравалі мясцовую вытворчасць у рэчышча ўласных эканамічных патрэб.
Прамая канкурэнцыя
Прамая канкурэнцыя ўзнікае ў адносінах паміж сацыяльнымі ўтварэннямі з рознымі сістэмамі вытворчасці, калі яны ўступаюць у канфлікт за выкарыстанне адных і тых жа важных рэсурсаў. Гэтая мадэль вынікае з павелічэння памераў грамадства і часцей за ўсё прадстаўлена сітуацыяй, калі адна сістэма вытворчасці падпарадкоўвае і разбурае іншую. Звычайная з’ява сучаснасці — гэта канфлікт паміж індустрыяльнымі і слабаразвітымі грамадствамі, калі першыя імкнуцца захапіць новыя рэсурсы і пагражаюць тым самым жыццядзейнасці малых народаў.
Бразільскія індзейцы басейна Амазонкі мундуруку і янамамі яшчэ зусім нядаўна жылі як адносна аўтаномныя збіральнікі і земляробы. Але ў апошнія дзесяцігоддзі іх традыцыйныя месцы жыхарства прыцягнулі ўвагу звонку ў якасці крыніцы будаўнічых матэрыялаў, мінеральных рэсурсаў, зямлі пад пашу і земляробства. Індзейцы, якія спрабавалі супраціўляцца такому ўмяшанню ў сваё жыццё, былі або забіты, або мусілі адступіць яшчэ далей у джунглі ці апынуліся ў рэзервацыі. Там яны здольны падтрымліваць штосьці падобнае на традыцыйны лад жыцця, а ў некаторых выпадках маюць магчымасць лепш адаптавацца да новых умоў асяроддзя, хоць толькі асобныя рэзервацыі можна лічыць прымальным месцам для жыцця. Хто выжыў па-за межамі рэзервацый, асуджаны на пошук новых спосабаў існавання — працуюць слугамі і чорнарабочымі, становяцца жабракамі і прастытуткамі, паколькі іх традыцыйная адаптацыйная ніша ў эканоміцы знікла.
КАРОТКІ ЗМЕСТ
Эканамічныя сістэмы ўключаюць мадэлі вытворчасці, уласнасці і абмену. Вытворчасць — арганізаваная ў пэўным сацыяльным і навакольным кантэксце серыя аперацый па трансфармацыі пэўнага аб’екта ў культурных мэтах. Антраполагаў цікавяць сістэмы вытворчасці ўвогуле, а не асобныя яе аперацыі. Вытворчыя сістэмы павінны мець механізмы пераадолення бедстваў і экалагічных крызісаў, пастаяннага замяшчэння рабочай сілы, падзелу працы і размеркавання створанага.
Паняцце ўласнасці не зводзіцца да прызнанага верхавенства, панавання і ўлады над фізічным аб’ектам, працэсам ці ідэяй; яно нашмат складаней. Існуюць значныя адрозненні ў памерах ўласнасці як паміж асобнымі грамадствамі, так і ў межах кожнага з іх.
Найбольшыя кантрасты ў размеркаванні багацця існуюць ў вялікіх грамадствах.	,
Як у межах грамадстваў, так і паміж імі багацце размяркоўваецца згодна з мадэлямі абмену. Існуюць тры асноўныя мадэлі: узаемаабмен, пераразмеркаванне і рынкавы абмен. Пры ўзаемаабмене людзі абменьваюць адзін від тавару ці паслугі на другі. Пераразмеркаванне мае такія формы, як падаткаабкладанне, дабрачынная дзейнасць і рытуалы дарэння. Рынкавы абмен характарызуецца набыццём і продажам тавараў праз выкарыстанне спецыяльных і універсальных грошай.
У сённяшнім свеце засталося няшмат грамадстваў, ізаляваных ад сусветнай эканамічнай сістэмы. Распаўсюджанай формай узаемадзеяння паміж сацыяльнымі адзінкамі выступае гандаль. Адносіны паміж сістэмамі вытворчасці могуць выяўляцца ў формах сімбіятычнай дапаўняльнасці (кожная з сістэм забяспечвае патрэбы іншай), іерархічнай дапаўняльнасці (адна з сістэм дамінуе над іншай ці эксплуатуе яе) ці прамой канкурэнцыі (канфлікт звязаны з выкарыстаннем важных прыродных рэсурсаў).
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Асноўныя з прац па эканамічнай антрапалогіі:
Clammer, John, editor. The New Economic Anthropology. London: Mac­millan, 1978.
Plattner, Stuart, editor. Economic Anthropology. Stanford: Stanford Uni­versity Press, 1989.
Sahlins, Marshall. Stone Age Economics. Chicago: Aldine, 1972.
Seddon, David, editor. Relations of Production. London: Frank Cass. 1978.
Даследаванні па асобных аспектах эканамічнай антрапалогіі:
Appadurai, Arjun, editor. The Social Life of Things: Commodities in Cultural Perspective. New York: Cambridge University Press, 1986.
Babb, Florence E. Between Field and Cooking Pot: The Political Economy of Marketwomen in Peru. Austin: University of Texas Press, 1990.
Beals, Ralph. The Peasant Marketing System of Oaxaca, Mexico. Berkeley: University of California Press, 1975.
Carrier, James G., and Achsah H. Carrier. [Cage, Trade and Exchange in Melanesia: A Manus Society in the Modern State. Berkeley: University of California Press, 1989.