Сучасная культурная антрапалогія
Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
Тым часам як многія слабаразвітыя краіны маюць сур’ёзныя праблемы з-за хуткага росту іх насельніцтва, у індустрыяльных дзяржаў ёсць цяжкасці, звязаныя з нізкімі паказчыкамі нараджальнасці ці скарачэннем насельніцтва. Заможныя людзі па самых розных прычынах лічаць за лепшае мець як мага менш дзяцей. Шмат якія краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі і сёння вымушаны наймаць рабочых з іншых рэгіёнаў свету, каб забяспечыць свае патрэбы ў рабочай сіле. У сучаснай сусветнай сістэме ў выніку эканамічнай няроўнасці і патрэбы ў рабочых руках узнікае своеасаблівы імпарт працоўных. Пачатак гэтаму працэсу быў пакладзены еўрапейцамі: на плантацыях Новага Свету праблема рабочай сілы вырашалася мільёнамі рабоў, прывезеных з Афрыкі. У другой палове XIX ст., пасля ліквідацыі рабства, мільёны рабочых рук для будаўніцтва, здабычы руды і сельскай гаспадаркі на патрэбы каланіяльных капіталістычных эканомік забяспечвалі Індыя і Кітай. Вынікам такіх міграцыйных працэсаў сталася вялікая колькасць нашчадкаў гэтых мігрантаў, раскіданых па ўсіч свеце далёка ад радзімы продкаў.
Працоўная міграцыя — з’ява, характэрная не толькі для мінулага. I цяпер больш развітыя еўрапейскія эканомікі залучаюць рабочых з Паўднёвай Еўропы і Сярэдняга Усходу. У 70-х і ў пачатку 80-х гадоў багатыя нафтавыя краіны Сярэдняга Усходу наймалі шмат рабочых з Індыі, Філіпінаў, Паўднёвай Карэі і іншых краін. Вайна ў Персідскім заліве 1991 г. звярнула ўвагу міжнароднай супольнасці на 5 мільёнаў рабочых-мігрантаў на Сярэднім Усходзе (больш паловы — у Саудаўскай Аравіі). Такія краіны, як ЗША, Канада і Аўстралія, у меншай ступені — Японія, працягваюць наймаць мільёны рабочых з маларазвітых краін усяго свету. У 80-я гады ЗША — у параўнанні з ранейшымі дзесяцігоддзямі — прынялі найбольшую колькасць мігрантаў. Як і ў мінулым, засталіся назусім не ўсе. А тыя, што прыжыліся, зрабілі яшчэ больш стракатым этнічны малюнак Злуча-
ных Штатаў Амерыкі — малюнак, які характэрны для большасці сучасных грамадстваў свету.
Мігранты, што прыязджалі ў ЗША, Канаду і Аўстралію, да нядаўняга часу былі пераважна выхадцамі з Еўропы. Аднак становішча перамянілася, і сёння ўжо не-еўрапейцы складаюць большасць сярод мігрантаў; у асноўным гэта кітайцы і індусы. Хоць першы індус прыехаў у ЗША яшчэ к 70-м гадам XVIII ст. (з Мадраса), большая частка іх мігрыравала на працягу апошніх 30 гадоў. Цяпер іх тут каля 800 тысяч чалавек, і гэтая лічба штогод павялічваецйа яшчэ на 20 тысяч. Большасць з іх — гэта прафесійна падрыхтаваныя і прадпрымальныя гуджараты і сікхі. Сёння амерыканскія індусы складаюць самую жыццяздольную імігранцкую супольнасць у ЗША. Але, з другога боку, масавы ад’езд пагаршае становішча на іх радзіме. Міграцыя пазбаўляе слабаразвітыя краіны кваліфікаванай рабочай сілы, тым больш што магчымасці гэтых краін наймаць яе ўвогуле абмежаваныя,
Падзел працы і аплата, пол і падзел працы
Існаванне розных відаў працы і розная ацэнка іх менш за ўсё абумоўлены прыроднымі фактарамі. Як падзел працы, так і аплата яе — гэта з’явы соцыякультурнага паходжання. Непарыўнасць вытворчага працэсу вымагае, каб людзі былі згоднымі з яго арганізацыяй. Апошняе больш характэрна для дробных, а не буйных грамадстваў. Рух прафесійных саюзаў і жанчын за свае правы — яскравы прыклад таго, як у сучасных буйных грамадствах людзі ўспрымаюць існуючы парадак наймання рабочых і іх матэрыяльнага заахвочвання. Аўтаматычнай згоды з тым, што ёсць, нельга чакаць нават і ў слабаразвітых грамадствах. Так, жанчыны мундуруку і мардуджара, гэтак жа як і іхнія амерыканскія сучасніцы, скардзяцца на тое, што атрымліваюць самую дакучлівую і не самую прэстыжную працу.
У большасці выпадкаў, аднак, незадаволенасць людзей мала ў чым мяняе сітуацыю. Замест таго, каб разглядаць праблему комплексна, у повязі з усёй сістэмай, людзі часта скіроўваюць крытыку на асобных прадстаўнікоў сістэмы — благога кіраўніка, правадыра, караля або прэзідэнта. Кадравыя змены могуць палегчыць умовы, але яны наўрад ці зыначаць саму сістэму вытворчасці. Фактычна ж падобныя перыядычныя захады хутчэй умацоўваюць сістэму, чым рэфармуюць яе.
Тым не менш, перамены ўсё ж адбываюцца. Гэта можа быць вынікам змянення, скажам, рыначных умоў. Нязначныя віды дзейнасці могуць выйсці йа першы план і змяніць усю сістэму вытвор-
часці. У шматлікіх супольнасцях Гватэмалы мужчыны займаюцца сельскай гаспадаркай і вырабляюць асноўную частку неабходнай для жыцця прадукцыі; жанчыны ж адказваюць за хатнія справы і за вытворчасць рэчаў на продаж. Яны таксама ткуць і займаюцца ганчарствам, г. зн. тым рамяством, якое ў самой абшчыне не карыстаецца асаблівай павагай. Аднак з паляпшэннем шляхоў зносін і з наплывам турыстаў могуць з’явіцца знешнія рынкі збыту глінянага посуду і тканых вырабаў. Урэшце заняткі жанчын могуць стаць болып прэстыжнымі. У гэтым выпадку папулярнасць керамічнай вытворчасці спрыяе ўтварэнню сямейных жаночых груп, якія прыходзяць на змену земляробчым мужчынскім групам у якасці галоўных адзінак вытворчасці — мужчыны на гэты раз ператвараюцца ў гандлёвых пасрэднікаў. Такія змены памяншаюць ролю мужчынскіх сувязяў па-за межамі сям’і і, адпаведна, павялічваюць значэнне сувязяў паміж занятымі ў керамічнай вытворчасці жанчынамі.
Змены ў сісчэмах вытворчасці нярэдка вынікаюць з супадзення ўнутраных і знешніх фактараў. На працягу абедзвюх (першай і другой) сусветных войнаў скарачэнне рабочай сілы ў такіх краінах, як ЗША і Вялікабрытанія, вызваліла шмат працоўных месцаў для жанчын у галінах традыцыйна “мужчынскіх”. Гэта адыграла важную ролю ў пераразмеркаванні працы паводле полавай прыкметы і паслужыла каталізатарам сучаснага жаночага руху — руху, які выклікаў далейшыя змены ў падзеле працы. Усім сістэмам вытворчасці ўласцівы ўнутраныя супярэчнасці, якія, у сваю чаргу, могуць прывесці да радыкальных зрухаў.
РАЗМЕРКАВАННЕ I АБМЕН
Недастаткова толькі вырабляць прадукцыю — павінна існаваць сістэма яе збыту. У людзей розныя патрэбы, густы, жаданні, і часта бывае так, што ў нас альбо чаго-небудзь бракуе, альбо, наадварот, ёсць лішак пэўнага прадукта, які патрабуе збыту. Адным з асноўных і актуальных для ўсіх грамадстваў пытанняў, якое, да таго ж, можа быць галоўнай прычынай сацыяльных канфліктаў, з’яўляецца пытанне размеркавання прадуктаў вытворчасці і рэсурсаў.
Уласнасць
Паняцце ўласнасці як прызнанага верхавенства, панавання і ўлады над фізічным аб’ектам, працэсам ці ідэяй — цэнтральны момант у агульнай канцэпцыі размеркавання і абмену. Амаль у
кожным грамадстве ўласнасць — гэта паняцце комплекснае. Так. мы гаворым, што ў нашым грамадстве чалавек з’яўляецца ўласнікам свайго дома. Але з дапамогай розных дзяржаўных і грамадекіх інстытутаў дзяржава, сям'я ці нават суседзі асобы могуць дастаткова сур’ёзна ўздзейнічаць на “лёс" гэтага дома. У шэрагу выпадкаў паліцэйскія ці іншыя прадстаўнікі аховы парадку могуць увайсні ў дом без дазволу ягонага ўладальніка. Банк, які валодае закладной на дом, таксама мае правы на яго; нявыплата падаткаў можа прывесці да страты ўласнасці. Нафтавыя кампаніі могуць прасвідраваць дол на месцы дома, рудаздабывальныя кампаніі — зрабінь пал яго падкоп, а гарадскія або дзяржаўныя ўлады — нават знесці яго і пабудаваць на гэтым месны парк, адміністрацыйны будынак ці пракласці дарогу.
У пінтубі, племені збіралызікаў аўстралійскай пустыні, уласнаснь вызначаецца словам “каньінінна". якое можна перакласці як "валоданне", “трыманне” ці “дагляданне” | Myers, 1982. с.83|. Слова ўжываецца для абазначэння валодання фізічным аб'ектам ("Я маю дзве дзіды"), адносін паміж бацькамі і дзецьмі (”Мой бацька даглядаў і выхаваў мяне"), а таксама правоў, якімі могуць валодаць асобы ці калектывы ў адносінах да святых месцаў (вір, камяні-валуны ці пячора), рэлігійных цырымоній, песень і малюнкаў. У пінтубі паняцце ўласнасці ўключае ў сябе як кантроль, так і пачуццё адказнасці. Чалавек “валодае” дзіцем ці святым месцам, але ж гэта прадугледжвае і адказнасць за сваю ўласнаснь. Пры гэтым ідэя ўласнасці забяспечана сістэмай маральных установак, вядомай як “закон”. які вызначае ступень адказнасні.
Уласнасць на зямлю для пінтубі азначае перадачу ў спадчыну святых мясцін ды звязаных з імі тэрыторый і ўключас абавязак выконваць адпавелныя рытуалы ў глых мясцінах. Няздольнаснь выконваць такія абавязкі ўплывае не толькі на статус чалавека, але і пагражае маральнаму і сацыялыіаму ладу жьпшя пінтубі. He няжка прасачыць, наколькі гэтыя погляды разыходзяцца з еўрапейскімі і як розныя падыходы да ўласнасці абумовілі канфлікты і непаразуменні паміж абарыгенамі і еўрапейцамі, калі апошнія пасяліліся ў Аўстраліі.
Размеркаванне багацця: няроўнасць і развіццё
Незалежна ад таго, як вызначаецца ўласнасць, ва ўсіх грамадствах ёсць людзі, якія ў параўнанні з іншымі валодаюць выключна вялікім дастаткам. Няроўнае размеркаванне багацця (аб'ектаў ці рэсурсаў, што маюць непасрэдную карысць ці абменную вартасйь) з’яўляецца універсальнай характарыстыкай чалавечага грамадства.
Для шматлікіх дробных грамадстваў, асабліва калі параўнаць становішча мужчын і жанчын, характэрна меншая няроўнасць. Па меры развіцця вытворчых сіл няроўнасць у грамадстве павялічваецца. 3 ростам няроўнасці, у сваю чаргу, развіваецца сісіэма грамадскага кантролю (паліцыя і войска), якія падтрымліваюць існуючую няроўнасць.
Разам з тым пры размеркаванні багацця існуюць істотныя адрозненні. Так, сярод мардуджараў, што жывуць у суровых умовах аўстралійскай Заходняй пустыні, захоўваецца значна большая маёмасная роўнасць, чым сярод племені ціві, якое жыве ў значна лепшых умовах поўначы Аўстраліі. У сучасных індустрыяльных грамадствах ступень няроўнасці таксама розная. У такой краіне, як Данія, багацце размеркавана куды больш раўнамерна, чым, скажам, у ЗША. Атрымліваецца, што нават у самым “справядлівым” з сучасных грамадстваў няроўнасць значна большая, чым у абарыгенаў ціві.
У рэшце рэшт, у сусветным маштабе няроўнасць падзяліла краіны на тыя, што лічацца “развітымі”, і на так званыя “адсталыя”, ці “тыя, што развіваюцца”. У ліку развітых — краіны Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Японія. Адносна заможнымі лічацца індустрыялізаваныя краіны былога сацыялістычнага лагера ды некалькі буйных нафтаздабывальных дзяржаў (такіх, як Саудаўская Аравія ці Сінгапур). Астатнія 120 адсталых краін характарызуюцца адносна нізкім узроўнем жыцця, высокімі тэмпамі росту насельніцтва і суцэльнай эканамічнай ды тэхналагічнай залежнасцю ад эканамічна развітых дзяржаў. У большасці гэтых краін багацце размеркавана вельмі непрапарцыянальна — нешматлікая эліта кантралюе асноўную частку нацыянальнага прыбытку, асобныя магнаты варочаюць мільёнамі, калі не мільярдамі даляраў, між тым як большасць вясковай і гарадской беднаты ледзьве зводзіць канцы з канцамі.