Сучасная культурная антрапалогія
Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
Паляванне, збіральніцтва і асабліва лоўля рыбы і сёння застаюцца важным відам дзейнасці для паасобных народаў. Агульнараспаўсюджаныя формы гаспадарання на зямлі — сялянскія земляробчыя гаспадаркі, плантацыі, сельскагаспадарчыя комплексы па вырошчванні збожжа і жывёлагадоўчыя фермы, або ранча. Рамесная і індустрыяльпая прамысловасць — два асноўныя віды вытворчасці нехарчовай прадукцыі.
ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
Паляўнічыя і збіральнікі:
Bailey, Robert С. The Behavioral Ecology of Efe Pygmy Men in Ituri Forest, Zaire. Ann Arbor: University of Michigan, 1991.
Berndt, Ronald M., and Berndt, Catherine H. Man, Land and Myth in Northern Australia. East Lansing: Michigan State University Press, 1970.
Brody, Hugh. Maps and Dreams: Indians and the British Columbia Frontier. Toronto: Douglas and McIntyre, 1981.
Chapman, Anne. Drama and Power in a Hunting Society: the Selk ’nam of Tierra del Fuego. New York: Cambridge University Press, 1982.
Gordon, Robert J. The Bushman Myth: The Making of a Namibian Underclass. Boulder, CO: Westview Press, 1991.
Hoffman, Carl. The Punan: Hunters and Gatherers of Borneo. Ann Arbor, MI: UMI Research Press, 1986.
Leacock, Eleanor, and Lee, Richard B., editors. Politics and History in Band Societies. New York: Cambridge University Press, 1982.
Lee, Richard B. The Kung: Foragers in a Changing World. New York: Holt, Rinehart and Winston, 1984.
Ручныя земляробы:
Dwyer, Peter D. The Pigs That Ate the Garden: A Human Ecology from Papua New Guinea. Ann Arbor: University of Michigan Press, 1990.
Feil, Daryl K. The Evolution of Highland Papua New Guinea Society. New
York: Cambridge University Press, 1987.
Harner, Michael J. The Jivaro: People of the Sacred Waterfalls. New York: Natural History Press, 1972.
Murphy, Yolanda, and Murphy, Robert. Women of the Forest. New York: Columbia University Press, 1974 (Amazonian Brazil).
Sutlive, Vinson H., Jr. The Iban of Sarawak. Arlington Heights, IL:AHM, 1978.
Wagley, Charles. Melcome of Tears: The Tapirape Indians of Central Brazil. New York: Oxford University Press, 1977.
Качэўнікі:
Behnke, Rah H., Jr. The Herders of Cyrenaica. Urbana: University of Illinois Press., 1980. (Libya)
Cole, Donald P. Nomads of the Nomad: The A! Murrah Bedouin of the Empty Quarter. Arlington Heights, IL: AHM, 1975.
Galaty, John G., and Johnson, Douglas L., editors. The World of Pastoralism: Herding Systems in Comparative Perspective. New York: Guilford Press, 1990.
Ingold, Tim. The Skolt Lapps Today. New York: Cambridge University Press, 1976.
Irons, W., and Dyson-Hudson N., editors. Perspectives on Nomadism. Leiden: E.J.Brill, 1972.
Сяляне:
Brintnall, Douglas E. Revolt Against the Dead: The Modernization of a Mayan Community in the Highlands of Guatemala. London: Gordon and Breach, 1979.
Deere, Carmen D. Households and Class Relations: Peasants and Landlords in Northern Peru. Berkeley: University of California Press, 1991.
Eklof, Ben, and Frank, Stephen, editors. The World of the Russian Peasant. Boston: Unwin Hyman, 1990.
Evans, Grant. Lao Peasants Under Socialism. New Haven: Yale University Press, 1990.
Hefner, Robert W. The Political Economy of Mountain Java. Berkeley: University of California Press, 1990.
Pearse, Andrew. The Latin American Peasant. London: Frank Cass, 1975.
Potter, Sulamith Heins, and Potter, Jack M. China's Peasants: The Anthropology of a Revolution. New York: Cambridge University Press, 1989.
Sorensen, Clark W. Over the Mountains Are Mountains: Korean Peasant Households and Adaptation to Rapid Industrialization. Seattle: University of Washington Press, 1988.
Індустрыяльнае грамадства:
Applebaum, Herbert A. Royal Blue: The Culture of Construction Workers. New York: Holt, Rinehart and Winston, 1981.
Bourgois, Philippe 1. Ethnicity at Work: Divided Labor on a Central American Banana Plantation. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1989.
Chibnik, Michael, editor. Farmwork and Fieldwork: American Agriculture in Anthropological Perspective. Ithaca: Cornell University Press, 1987.
Despres, Leo A. Manaus: Social Life and Work in Brazil's Free Trade Zone. Albany: State University of New York Press, 1991.
Nash, June C. From Tank Town to High Tech: The Clash of Community and Industrial Cycles. Albany: State University of New York Press, 1989.
Pappas, Gregory. The Magic City: Unemployment in a Working Class Community. Ithaca: Cornell University Press, 1989.
Stoller, Ann Laura. Capitalism and Confrontation in Sumatra’s Plantation Belt, 1870-1970. New Haven: Yale University Press, 1985.
НАТАТКІАНТРАПОЛАГА
Мэлвін К. Гольдшшайн і Цынцыя М. Біл
Качэўнікі на «даху свету»
Мэлвін К. Гольдштайн — прафесар і загадчык кафедры антрапалогіі Western Reserve University, а таксама дырэктар універсітэцкага “Цэнтра даследаванняў Тыбета”. Доктар Гольдштайн праводзіў даследаванні ў Індыі, Непале і Кітаі, а цяпер заняты рэалізацыяй праектаў у Тыбейе і Мангольскай Народнай Рэспубліцы;
Цынцыя М. Біл — прафесар фізічнай антрапалогіі адпаведнай кафедры таго ж універсітэта. На яе рахунку правядзенне комплексных навуковых даследаванняў на прадмет біялагічнага стану і адаптацыі чалавека да ўмоваў высакагор’я ў перуанскіх і балівійскіх Андах і непальскіх Гімалаях. Апошнім часам яна даследуе гэтую ж праблему ў Тыбеце і Мангольскай Народнай Рэспубліцы. Прафесары Біл і Гольдштайн — аўтары кнігі “Качэўнікі заходняга Тыбета: Выжыванне як спосаб існавання” (Выдавецтва Каліфарнійскага універсітэта, 1990).
Тыбецкія качавыя nacmyxi — дрокба — дэманструюць старажытны і паспяховы лад жыцця, пры якім прыручаная жывёла служыць сродкам пераўтварэння натуральнаіі расліннасці ў ежу, адзенне і прыгпулак для сваіх гаспадароў. Пры гэтым дрокба не займаюцца земляробствам / нават не нарыхтоўваюць корм для жывёлы. Замест гэтага некалькі разоў на год разам са сваімі намёпгамі і статкамі яны рухаюцца з месца на месца, шукаючы дастатковую колькасць расліннасці і вады для жывёлы.
Паміж 1986 і 1990 гг. мы правялі 20 месяцаў у Тыбеце (Тыбецкі аўтаномны раён у Кітаі), дзе вывучалі групу качавых пастухоў у Фале, што за 300 міляў на захад ад Лхасы — сталіцы Тыбета. У свеце, дзе існуюць земляробы і непрыхільныя да качавых пастухоў улады якія адціскаюць іх усё далей на перыферыю, пастухам Тыбета выпала жыць у сваім традыцыйным асяроддзі — Тыбецкім чанданзе, ці “паўночным плато
Там яны вандравалі на працягу стагоддзяў са статкамі якаў, авечак і козаў. Яны не толькі не мадзелі, але нават мелі значны лішак прадукцыі, што дазволіла стварыць адметныя тыбецкія цывілізацыі. Адной з нашых мэтаў было даведацца, як гэты феномен "вынікаў ” са звычайнай травы.
Велічны чанданг сапраўды з’яўляецца “дахам свету”. Стойбішчы знаходзяцца на вышыні 5—5,5 тысяч метраў над узроўнем акіяна, a тэмпература амаль заўсёды мінусовая — зімой ад 35 да 45°С. Нават у сярэдзіне лета тэмпература рэдка бывае вышэй за нуль. Зімой, калі мы сядзелі ў намётах, то былі ўражаны лютасцю надвор 'я — пакуль жывы агонь саграваў нам твар і рукі, няўмольны і неадступны холад
“праходзіў” па нашых спінах, нагадваючы нам, што агонь тут быў адно невялічкім цяпельцам у свеце татальнага марозу.
Аднак такія суровыя ўмовы ў сапраўднасці ахоўваюць качэўнікаў ад канкурэнцыі з земляробамі, якія імкнуцца пашырыць сваю вытворчасць і пасяўныя плошчы. У гэтых умовах у гадоўлі жывёлы проста не можа быць рэальнай альтэрнатывы. Калі б на чанданзе не было качэўнікаў, на той зямлі зноў запанавала б першародная ціша.
Жыць на чанданзе не проста. Паколькі жывёла на Тыбеце корміцца выключна натуральнай расліннасцю, яе трэба, не зважаючы на надвор ’е, кожны дзень пасвіць, а таксама кожны дзень даіць. Выгляд качэўніцы, якая доіць яка падчас завірухі, што намяла ўжо гурбы снегу на спіну яе ці пастуха, які вяртаецца ўвечар такі скалелы, што не можа адчыніць дзверцы ў намёт,— не такі ўжо і рэдкл і дакладна ілюструе суровае жыццё пастухоў на чанданзе.
Качэўнікі Фалы, аднак, прытрымліваюцца іншага пункту гледжання. Калі мы згадалі ім пра ўсе іхнія цяжкасці, яны ўсміхнуліся і сказалі, што ў параўнанні з земляробамі, якія мусяць араць зямлю і выполваць палі, іх жыццё куды прасцей. Адзін з іх растлумачыў: "Што нам лёгка жывецца — гэта відавочна. Трава расце сама па сабе, жывёліны размнажаюцца самі, яны даюць малако і мяса, а мы нічога для гэтага не робім. Дык як жа вы можаце гаварыць, што ў нас цяжкае жыццё? ”
У качэўнікаў Фалы факлпычна шмат вольнага часу, але яны не жадаюць заставацца без працы. Іх дабрабыт залежыць ад актыўнай адаптацыі да зменлівых умоў асяроддзя. Яны не могуць пазбавіцца ад холаду, ветру і снегу, але могуць паменшыць іх уздзеянне, калі вырашаюць, як і дзе ім пасвіць жывёлу.
Паколькі ў гэтых людзей няма гаспадарак, а самі яны не шукаюць працы па-за межамі сваёіі супольнасці, яны цалкам залежаць ад сваёй жывёлы, якую разглядаюць як невычэрпную крыніцу дабрабыту. Усё вельмі проста: калі яны забяспечаць статак дастатковай колькасцю расліннасці і вады, тады жывёла ў сваю чаргу забяспечвае качэўнікаў сродкамі для існавання. Гэта азначае, што ад сваёй жывёлы ў качэўнікаў дастаткова разнастайных прадуктаў.
Для харчавання статак дае малочныя і мясныя прадукты. Наяўнасць малака, аднак, залежыць ад сезона. Авечкі і козы (87% статка) даюць малако толькі ў перыяд з чэрвеня па верасень, таму летам малака процьма, чаго не скажаш пра зіму і вясну, калі дояцца толькі які. Каб неяк выйсці са становішча, качэўнікі перапрацоўваюць малако, якое летам хутка псуецца, у масла і сыр, якія захоўваюцца доўга.
Кожны дзень на працягу летняга малочнага сезона жанчыны збіраюць свежае малако і ставяць яго на ноч, каб атрымаць аднародную кіслую масу. Раніцай некаторую частку кіслага малака спажываюць,
а з вяршкоў за гадзіну збіваюць масла. Калі масла шчыльна зашыць у зроблены са страўніка авечкі пакет, падобны на футбольны мяч, то яно захоўваецца на працягу года. Астатняе кіслае малако награваюць, каб атрымаць тварог. Частку яго таксама спажываюць у свежым выглядзе, а астатні адціскаюць і высушваюць на сонцы. Атрыманы ў выніку гэтага цвёрды, як камень, сыр таксама захоўваецца вельмі доўга. Такім чынам, качэўнікі распрацавалі эфектыўную сістэму перапрацоўкі малака, што дае ім магчьшасць размяркоўваць летні лішак. малочных калорый на працягу ўсяго года.