Сучасная культурная антрапалогія
Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
ДРОБНЫЯ ЗЕМЛЯРОБЧЫЯ ГРАМАДСТВЫ
Пры пэўных умовах жыцця ў паляўнічых і збіральнікаў ёсць магчымасць ствараць адносна развітыя тэхналогіі і сацыяльныя структуры і задавальняць асноўныя жыццёвыя патрэбы, але большасць народаў свету адмовілася ад гэтай адаптацыйнай мадэлі на карысць земляробства. У параўнанні сазбіральніцтвам культывацыя раслін дазваляе, як правіла, забяспечваць ежай болыную колькасць людзей і, акрамя таго, весці больш аседлае жыццё.
Практычныя спосабы жыццезабеспячэння
Існаванне дробных земляробчых супольнасцяў заснавана на ручной працы, выкарыстанні цяглавай сілы і адносна простых спосабах апрацоўкі глебы. Гэты тып вытворчасці называюць ручным земляробствам, або хортыкультурай. Развіўся ён у найбольш старажытны перыяд акультурвання раслін — каля 9-10 тысяч гадоў назад. У апошнія тысячагоддзі адначасова з развіццём рыначнай эканомікі ў буйных грамадствах узніклі і больш інтэнсіўныя формы земляробства, але і зараз харцікультурная вытворчасць застаецца важнай формай жыццезабеспячэння сярод народаў, якія жывуць на перыферыі сучаснай сусветнай эканомікі.
Шырокараспаўсюджанай тэхналогіяй дробных грамадстваў з’яўляецца падсечна-агнявое земляробства, або падсека, — адна з формаў так званага рухомага земляробства. Некалькі тысяч гадоў назад гэтым метадам карысталіся ўсе народы свету. Зараз на планеце дамінуюць іншыя сістэмы земляробства, але падсечнае земляробства па-ранейшаму захоўвае сваю значнасць для мільёнаў людзей — у асноўным у рэгіёне экватарыяльных трапічных лясоў.
Сістэма падсечнага земляробства прадугледжвае высечку лесу на пэўным кавалку зямлі, спальванне яго і высадку культурных раслін. Трапічныя глебы звычайна бедныя на мінеральныя рэчывы і хутка губляюць сваю ўраджайнасць. У выніку спальвання ўтвараецца пласт попелу, які і аддае зямлі ўсе неабходныя для яе элементы. Аднак урадлівасць глебы хутка паніжаецца, і пасля аднаго ці двух пасеваў участак пакідаюць на некалькі гадоў, пакуль на ім зноў не вырасце столькі расліннасці, каб яе можна было спаліць. У залежнасці ад прыродных умоў такі перыяд аблогі ў канкрэтным рэгіёне можа доўжыцца ад некалькіх гадоў да некалькіх дзесяцігоддзяў. Пасля спальвання лесу розныя культурныя расліны высяваюць разам — гэты спосаб вядомы як змяшаная сяўба. Караняплоды, збожжавыя і куставыя расліны высяваюць і садзяць разам для таго, каб замяніць
прыроднае расліннае покрыва і абараніць глебу ад эрозіі. Ад заканчэння сяўбы і да збору ўраджаю на полі практычна нічога больш не робіцца.
Аднак далёка не ўсе дробныя земляробчыя супольнасці выкарыстоўваюць гэтую сістэму. У горных раёнах Мексікі практыкуецца мадыфікаваная сістэма, якая складаецца з апрацоўкі глебы, яе расчысткі і больш кароткіх перыядаў аблогі. У іншых, больш спрыяльных умовах — напрыклад, на ўрадлівых берагах рэк і азёр — ужываюцца больш інтэнсіўныя метады земляробства. Каб падоўжыць тэрмін эксплуатацыі глебы, земляробы выкарыстоўваюць гной і ўдасканальваюць севазварот.
Шмат земляробаў дапаўняюць свой рацыён мясам дзікай жывёлы і дарамі лесу. Акрамя таго, яны трымаюць разнастайную свойскую жывёлу, якая выкарыстоўваецца ў спажывецкіх і транспартных мэтах. Жывёла адыгрывае значную ролю ў сістэме жыццезабеспячэння і ў грамадскім жыцці. Так, у цэмбага, якія жывуць у горнай частцы Новай Гвінеі, свініну ядуць толькі ў выключных выпадках — на вялікія святы ці падчас хваробы (Rappaport, 1967], Свінні дапамагаюць знішчаць смецце вакол паселішчаў цэмбага, а тое, што яны падкопваюць карэнне дрэў, толькі паскарае рост маладога лесу на пакінутых палетках. Гэтыя жывёлы з’яўляюцца таксама адной з галоўных адзінак абмену: святы, падчас якіх размяркоўваецца свініна, набываюць істотнае значэнне ў стварэнні і захаванні пэўнага сацыяльнага і палітычнага ладу жыцця.
Сацыяльная арганізацыя
Народы, якія практыкуюць рухомае земляробства, жывуць у паселішчах розных памераў. Як памеры, так і стабільнасць такіх паселішчаў залежаць ад мясцовых прыродных умоў і шчыльнасці насельніцтва. Народы, якія жывуць у рэгіёнах з невялікім сельскагаспадарчым патэнцыялам і адносна працяглым абложным цыклам у апрацоўцы зямлі, жывуць, як правіла, у малых вёсках і мяняюць месца праз некалькі гадоў, каб быйь бліжэй да сваіх палёў. Там, дзе адзначаецца больш інтэнсіўнае выкарыстанне зямлі, людзі жывуць даўжэй і ў большых паселішчах. Узбуйненне вёсак часам абумоўлена і знешнімі абставінамі. Так здарылася ў басейне Амазонкі, калі еўрапейская экспансія прымусіла карэнныя народы ўшчыльніць свае паселішчы.
Як і ў выпадку з паляўнічымі і збіральнікамі, існаванне большасці дробных земляробчых грамадстваў грунтуецца на прынцыпе сваяцтва, якое адыгрывае галоўную ролю ў фарміраванні сацыяльных і эканамічных сувязяў. Зямлёй звычайна валодаюць вясковыя аб-
шчыны ці сваяцкія групы, і месца жыхарства чалавека — таксама як і яго адносіны да зямлі — вызначаецца сваяцкімі сувязямі.
Сям’я ў земляробчых супольнасцяў — гэта асноўная вытворчая і спажывецкая адзінка, аднак вялікі аб’ём працы ў іх выконваецца ўсёй грамадой. Гэта датычыцца высечкі лесу, збору ўраджаю і будаўніцтва жылля, штр ажыццяўляецца часцей за ўсё талакой, а не асобнымі сем’ямі.
Тэхналогіі вытворчасці ручных земляробаў па сваёй прадукцыйнасці рэдка пераўзыходзяць паляванне ці збіральніцтва. Спецыялізаванасць сустракаецца рэдка, віды дзейнасці залежаць ад узросту і полу. Так, у мундуруку, земляробаў бразільскай часткі Амазонкі, за найбольш руцінную працу адказныя жанчыны, і яны ў асноўным забяспечваюць патрэбы ў прадуктах харчавання. Гэта большасць палявых работ, фактычна ўся хатняя гаспадарка і прыгатаванне ежы. Мужчыны, у сваю чаргу, займаюцца паляваннем і лоўляй рыбы, выконваюць цяжкія палявыя работы і адказваюць за знешнія кантакты вёскі. Нягледзячы на тое, што ў раннеземляробчых грамадствах жанчыны ўдзельнічаюць у палявых работах, статус іх у значнай ступені залежыць ад кантролю над прадуктамі працы [Sanday, 1974]. Законы спадкаемства (хто,— напрыклад, мужчына ці жанчына — атрымлівае у спадчыну 'зямлю) і нязначны ўдзел мужчын у жыцці супольнасці (як вынік іх бясконцых войнаў) уплываюць на адносіны паміж поламі ў грамадстве.
Аседлы лад жыцця дазваляе земляробам назапашваць больш рэчаў, чым гэта могуць дазволіць сабе збіральнікі. Аднак вільготнае паветра трапічных лясоў, дзе жыве большасць гэтых народаў, не спрыяе такому назапашванню, бо многія з рэчаў хутка псуюцца. Акрамя таго, у гэтых грамадствах мінімальныя маёмасныя адрозненні. Вялікая ўвага надаецца, як правіла, размеркаванню ежы і дробных рэчаў. Кожны член абшчыны павінен мець дастаткова прадуктаў харчавання, каб не быць галодным і працаваць на агульную карысць. Аднак, нягледзячы на адсутнасць маёмаснай дыферэнцыяцыі, прадстаўнікі гэтых грамадстваў у сацыяльных адносінах не заўсёды роўныя, бо хоць назапашванне рэчаў і абмежавана названымі вышэй абставінамі, адрозненні ў матэрыяльным становішчы могуць выяўляцца ў працэсе абмену таварамі і паслугамі.
ПАСТАРАЛЬНЫЯ ГРАМАДСТВЫ
У рэгіёнах, дзе недастаткова ўмоў для гарантаванага земляробства, пастаралізм, ці пасьба жывёлы, з’яўляецца вельмі прыдатнай формай адаптацыі. Хоць гэты занятак быў пашыранай з’явай у Азіі,
Афрыцы і Еўропе, у абедзвюх Амерыках да з’яўлення еўрапейцаў яго не ведалі. У некаторых пастаральных грамадствах побач са статкам жывуць толькі пастухі; уся астатняя частка абшчыны знаходзіцца ў пастаянных паселішчах і займаецца земляробствам. У іншых жа супольнасцях разам са статкам рухаецца ўся грамада. Мы разгледзім абодва варыянты асобна, бо яны па-рознаму ўплываюць на фарміраванне культуры (гл. “Нататкі антраполага” ў канцы раздзела).
Трансхуманцыя
Пры такой форме адаптацыі разам са статкамі рухаюцца толькі пастухі. Трансхуманцыя (напаўаседлая жывёлагадоўля) прадугледжвае пэўныя віды земляробчай вытворчасці непадалёк ад вёскі і качавую жывёлагадоўлю. Гэтая мадэль распаўсюджана, напрыклад, сярод некаторых народаў Міжземнамор’я, у племені наваха амерыканскага паўднёвага Захаду (пасля кантактаў з еўрапейцамі), сярод разнастайных груп засушлівых рэгіёнаў Паўднёвай Афрыкі і на перадгор’ях Гімалаяў у Паўднёвай Азіі. Удзельная вага жывёлагадоўлі і земляробства ў гэтых грамадствах істотна вар’іруецца. Таксама мяняецца і ступень іх залежнасці ад жывёлагадоўлі: у адных народаў яна большая, у другіх — меншая. У нуэраў паўднёвага Судана, напрыклад, паводле дадзеных, мясная ежа складае менш чым 20% рацыёну, у той час як астатнія 80% забяспечваюць земляробства і рыбная лоўля [Turton, 1980, с. 78-79]. Аднак гэтыя паказчыкі не змяншаюць значэння жывёлагадоўлі — своеасаблівага жыццёвага рэзерву ва ўмовах, калі няма гарантаваных ападкаў і існуе вялікая рызыка застацца без ураджаю.
Сухое лета і вільготная зіма Міжземпамор’я спрыялі развіццю сістэмы вытворчасці, заснаванай на вырошчванні збожжавых (пшаніца і ячмень), тэхнічных культур (алівы і вінаград, садавіна і агародніна), і пасьбе авечак і коз. У менш прыдатных для земляробства раёнах Міжземнамор’я гадоўля авечак і коз набывае асаблівае значэнне. На працягу вільготных зімы і вясны гэтых жывёлін пасвілі на раўнінах узбярэжжа; калі ж летам сонца выпальвала расліннасць, іх адганялі ў горы. Людзі жылі ў пастаянных паселішчах, і таму мужчынам, якія пасвілі жывёлу, шмат часу даводзілася праводзіць на аддаленых пашах. Жывёлагадоўляй займаюцца асобныя сем’і; аб’яднанні больш высокага ўзроўню сустракаюцца рэдка. Больш таго, мізэрныя рэсурсы рэгіёна і імкненне сем’яў абараніць свой гонар і дабрабыт нярэдка вядуць да канфліктаў. У пастаральных грамадствах вытворчасць, уласнасць і ўлада знаходзяцца ў руках
мужчыны. Хатняй гаспадаркай таксама кіруе мужчына, жанчына ж цалкам яму падначалена.
Пастаральны намадызм
У рэгіёнах, зусім непрыдатных да земляробства ці трансхуманцыі, народы качуюць разам са сваімі статкамі. Пастаральны намадызм, або качэўніцтва, — гэта жыццёвы ўклад, для якога характэрна поўная адсутнасць пастаянных паселішчаў і дзе аснову жыццезабеспячэння складае жывёлагадоўля.
Развіццю пастаральнага качэўніцтва папярэднічала прыручэнне каня ў стэпах Азіі і вярблюда ў паўднёва-заходняй частцы Аравійскага паўвострава каля 3 тысяч гадоўда н.э. На працягу наступных 2 тысяч гадоў качавыя жывёлаводы рассяліліся па засушлівых рэгіёнах паўночнай і ўсходняй Азіі і Афрыкі. Яны занялі горныя раёны, раўнінныя пустыні і сухія стэпы, у якіх рэдка сустракалася аседлае насельніцтва. Выкарыстанне коней і вярблюдаў дазволіла стварыць больш мабільную, чым раней, сістэму жывёлагадоўлі. Пастаральнае качэўніцтва развівалася і ў іншых частках свету — напрыклад, у саамаў паўночнай Еўропы, якія займаліся гадоўляй паўночных аленяў.