Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

Сучасная культурная антрапалогія

Майкл Говард
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 478с.
Мінск 1995
143.9 МБ
Вывучэнне працэсу зменаў у мове вядома як гістарычная лінгвістыка. Лёс мовы і шляхі яе змянення адлюстроўваюць гісторыю носьбітаў мовы, асабліва іх узаемадзеянні з носьбітамі іншых моваў.
Эвалюцыйныя працэсы
Выміранне моваў — вынік своеасаблівых эвалюцыйных працэсаў. На роднай мове перастаюць размаўляць з прычыны паняволення народа іншым народам праз заваёву ці іншыя формы прымусу. Напрыклад, на Брытанскіх астравах перасталі ўжывацца пікцкая і корнская мовы, бо тыя, хто на іх размаўляў, памерлі ці былі асіміляваны англічанамі. Лінгвістычнае выміранне зусім не азначае, што грамадства і людзі, якія размаўлялі на роднай мове, спынілі сваё існаванне, хоць і гэта не выключана. 3 дапамогай пісьма, якое дазваляе захоўваць графічную форму мовы, памерлыя мовы можна адраджаць, калі толькі сацыяльныя фактары спрыяюць такому развіццю падзей. Канчатковаму знікненню мовы часта папярэднічае перыяд білінгвізму, які зацягваецца часам на некалькі пакаленняў. Аднак каля паловы з азначанага вышэй ліку — 5-6 тысяч моваў свету — моладзь ужо не выкарыстоўвае, і таму яны, верагодна, у хуткім часе асуджаны на выміранне. У гэтым сэнсе фактычна толькі ў 300 асноўных моваў ёсць будучыня.
Замяніць памерлую мову можа зноў створаная (як ітры крэалізацыі) ці адна з існуючых. Апошняе адбываецца праз лінгвістычную экспансію — пашырэннем новай мовы сярод новага насельніцтва. Пры гэтым такая мова падбірае рэшткі суседніх моваў. Працэс запазычання слоў і моўных формаў з іншых моўных традыцый асабліва добра праглядаецца на прыкладзе еўрапейскіх каланіяльных моваў, якія зазналі змены ад экспансіі. Калі, напрыклад, еўрапейцы падначалілі тубыльцаў у абедзвюх — Паўднёвай і Паўночнай — Амерыках, яны ўвялі ў свой ужытак шэраг мясцовых слоў; у выпадку з англійскай мовай гэта такія словы, як tobacco (тытунь), potato (бульба), chocolate (шакалад), hammock (гамак), raccoon (янот).
Тэрмін лінгвістычнае памнажэнне характарызуе працэс дыферэнцыяцыі ў межах мовы — развіццё варыянтных формаў. Часта гэта пабочны прадукт экспансіі. Як, напрыклад, ужыванне лаціны пачасцілася пры пашырэнні экспансіі Рымскай імперыі, так і развіццё дыялектных варыянтаў часткова тлумачыцца вынікам моўнага ўзаемадзеяння. Канец імперыі і далейшая ізаляцыя народаў паглыбілі гэтыя адрозненні, у выніку развіліся асобныя мовы — мовы лацінскай групы.
Рэканструкцыя гісторыі моваў
Лінгвіст Дэрэк Бікертан сцвярджае, што сам факт з’яўлення першабытнай мовы стаў вынікам імкнення чалавека і іншых біялагічных відаў растлумачыць навакольны свет [Bickerton, 1990], Простыя, з аднаго ці двух слоў сказы, якія ўжываюць малыя дзеці і дарослыя, імкнучыся паразумецца паміж сабою, Бікертан вызначыў як перажыткі рудыментарнай камунікацыі. Развіццё мовы звязана з фарміраваннем сучаснага чалавека, анатомія якога набыла належную будову каля 200 тысяч гадоў таму. Першая моўная супольнасць узнікла ў Афрыцы. Недзе каля 50 тысяч гадоў назад, калі сучасны чалавек рассяліўся па ўсім свеце, пачалі развівацца іншыя мовы.
Узнавіць гісторыю станаўлення чалавечых моваў — цяжкая задача. Першая пісьмовая сістэма, клінапіс, была распрацавана толькі каля 3200 г. да н.э., і нават сёння існуюць народы, у якіх няма пісьменства. Аднак, нягледзячы на адсутнасць пісьмовых сведчанняў, усё ж можна аднавіць граматыку і лексіку старажытных моваў і рэканструяваць працэс лінгвістычнай эвалюцыі. Протамовы магчыма ўзнавіць шляхам параўнання граматыкі і лексікі сучасных моваў, якія паходзяць ад тых старажытных. Ідэя такой рэканструкцыі заснавана на тым, што калі мы прызнаём у мове наяўнасць упарадкаванай структуры, то з гэтага вынікае: змены, якія ў ёй адбываюцца, павінны мець упарадкаваны характар. Параўнальны метад у лінгвістычнай рэканструкцыі шырока выкарыстоўвае роднасныя словы (кагнаты) — словы, што развіліся ад агульнага слова-продка. Роднаснымі з’яўляюцца англійскае hound (сабака) і нямецкае Hund\ адпаведна to і zu, mine і mein. У разыходжанні роднасных слоў існуюць пэўныя заканамернасці, руплівы аналіз якіх і дазваляе ўзнавіць асноўныя рысы протамоваў.
Як магчыма рэканструяваць памерлыя мовы, так магчыма вызначыць і перыяд часу, калі з адной аформіліся дзве асобныя мовы. 3 гэтай мэтай Морыс Сводэш распрацаваў метад, вядомы як глотахраналогія [Swadesh, 1971 ]. Выказваецца думка, што лінгвістычныя змены ўпарадкаваныя і паслядоўныя. Калі параўнаць слоўнікавы склад дзвюх узаемазвязаных моваў і пералічыць адрозненні, тады можна прыблізна вызначыць, калі паміж імі адбыўся разрыў.
Спробы ўзнавіць раннюю гісторыю народаў, у тым ліку шляхі міграцый і ўзаемныя кантакты, і асабліва даць яе перыядызацыю вельмі патрэбныя. У сувязі з гэтым узнікае неабходнасць у спалучэнні глотахраналагічных даследаванняў з археалагічнымі, каб пацвердзіць канцэпцыі, заснаваныя на вывучэнні матэрыяльных рэшткаў мінулага, ці як мага больш дакладна датаваць нейкія археалагічныя знаходкі. He ўсе навукоўцы пагаджаюцца з гіпотэзамі і метада-
мі Сводэша. Асноўная крытыка глотахраналогіі скіравана на тое, што тэмпы лінгвістычных зменаў не могуць быць такімі стабільнымі, як ён сцвярджае.
Аднак па ўсіх напрамках рэканструкцыі гісторыі чгілавечых моваў адзначаецца значны прагрэс. Апошнія навуковыя даследаванні паказваюць, напрыклад, што протамова для большасці еўрапейскіх моваў — протаіндаеўрапейская — узнікла ў рэгіёне Турцыі пад назвай Анатолія. Калі 8 тысяч гадоў назад носьбіты протаіндаеўрапейскай мовы рассяліліся па ўсёй Еўропе і заходняй Азіі, тады ж пачалі развівацца новыя лінгвістычныя формы. У нас існуе магчымасць узнавіць гісторыю развіцця сучасных англійскай і нямецкай моваў да моманту існавання заходнегерманскай мовы (гл.табліцу). Яе ў сваю чаргу побач з паўночнагерманскай можна прасачыць да балта-славяна-германскай, якая з’яўляецца протамовай і для балтаславянскіх моваў (латышскай, рускай і г.д.). Балта-славяна-германская мова — адно з чатырох галоўных адгалінаванняў протаіндаеўрапейскай мовы (разам з кельта-італа-тахарскай, арыйска-грэкаармянскай і анаталійскай).
МЭТАНАКІРАВАНЫЯ
ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
Часцей за ўсё лінгвістычныя змены выкліканы не так ускосным соцыякультурным уціскам, як свядомымі палітычнымі захадамі. 3 прычыны надзвычай важнай ролі мовы ў працэсе жыццезабеспячэння яна цесна звязана з эканамічным і палітычным жыццём грамадства, і таму ўсе, хто стаіць на чале нацый ці імперый, забяспечваюць умовы эканамічнага развіцця ці заклікаюць людзей прыняць пэўную веру, пачынаюць сваю дзейнасць з планавання лінгвістычнай палітыкі.
Стварэнне нацыянальнай мовы
Насельніцтва большасці краін у лінгвістычных адносінах вельмі стракатае. Гэта асабліва датычыцца краін, якія развіваюцца, дзе варожасць паміж народамі ўзнікла хутчэй у выніку каланіяльнай заваёвы, а не культурнага ці лінгвістычнага адрознення. Такая стракатасць вымяраецца паказчыкамі лінгвістычнай шчыльнасці, г. зн. колькасці моваў, на якіх размаўляе насельніцтва. Самая вялікая ў свеце лінгвістычная шчыльнасць характэрна для меланезійскіх супольнасцяў паўднёва-заходняй часткі Ціхага акіяна. На Папуа Новая Гвінея, Саламонавых астравах і ў Вануату, дзе 3,5 мільёна
жыхароў, акрамя разнавіднасцяў піджыну і каланіяльных — французскай і англійскай моваў, ужываюць больш чым 900 мясцовых моваў. Такім жа чынам 175 мільёнаў інданезійцаў гавораць на 660 мясцовых мовах, a 1 мільён меланезійскага насельніцтва інданезійскай часткі Новай Гвінеі гаворыць на 250 мовах. Але нават у значна буйнейшых і развітых краінах таксама існуе шматмоўе. Хоць у ЗША на дамінуючай, англійскай мове гаворыць большая частка насельніцтва, аднак шырока ўжываюцца і іншыя мовы. Гэта іспанская, кітайская, хіндзі, на якіх гавораць эмігранты, і мноства мясцовых моваў — такіх, як наваха ці хопі. Нацыянальныя ўрады, калі сутыкаюцца з такой сітуацыяй, звычайна намагаюцца забяспечыць за адной ці дзвюма мовамі статус нацыянальнай мовы. каб выхаваць ці замацаваць сярод насельніцтва пачуццё нацыянальнай годнасці.
Аднак стварэнне нацыянальнай мовы — выключна складаны працэс. Больш таго, гэты працэс неадназначна ўплывае на розныя бакі жыцця лінгвістычна разнароднай краіны. У Вануату, напрыклад, самая вялікая лінгвістычная шчыльнасць у свеце: 120 тысяч яе жыхароў гавораць прыблізна на 100 мовах. Акрамя таго, на працягу амаль цэлага стагоддзя Вануату сумесна кіравалі дзве каланіяльныя дзяржавы — Францыя і Англія, а ў кожнай з іх , як вядома, свая нацыянальная мова. Такія абставіны ўскладнілі лінгвістычнае пытанне ў гэтай краіне, бо кожная з дзяржаў імкнулася замацаваць сваю культуру і сваю мову. Паколькі ў такой няпростай сітуацыі жыхары Вануату імкнуліся выбраць найменшае ліха, то мяжа паміж англаі франкамоўным насельніцтвам падзяліла не толькі абшчыны, але нават і асобныя сем’і. Так, у некаторых сем’ях дзеці былі пасланы ў французскія школы і добра авалодалі французскай, але былі няздольныя размаўляць па-англійску. У гэты ж час іх родныя наведвалі англійскую школу. У межах сям’і ўсе маглі размаўляць на піджыне ці на адной з мясцовых моваў, але ў грамадстве яны траплялі ў розныя сацыяльныя і культурныя (а пазней і палітычныя) сферы ўплыву.
У 70-я гады англамоўная супольнасць узначаліла рух за незалежнасць Вануату і ўзяла палітычную ўладу пасля яе абвяшчэння ў 1980 г. У выніку гэтага палітычныя і эканамічныя правы франкамоўнага насельніцтва былі абмежаваны, але не ў такой ступені, каб яго можна было ігнараваць (яно складае больш за трэць насельніцтва). Пасля абвяшчэння незалежнасці палітыкі і дзеячы, адказныя за культурную палітыку дзяржавы, запэўнілі, што англійская мова не будзе адыгрываць ролю адзінай нацыянальнай мовы, прынамсі, на той момант. У якасці кампрамісу ўрад прапанаваў ужываць мясцовы піджын — біслам, з тым, каб скасаваць адчужанасць паміж франка-
Старажытнапрусская Літоўская
Чэшская
Партугальская
Хіндзі
Польская
Латышская
Іспанская
Маратхі
Французская
Гуджараці
Румынская
УрДУ
Італьянская
Панджабі
Сінгальская
Англійская
Фламандская
Нідэрландская
Афрыкаанс
Ніжненямецкая
Верхненямецкая
Ідыш
Н Нарвежская
Ісландская
U Шведская
Фарэрская
Дацкая 	
Оска-уморская
Хецкая
,^АЯ ГРУПА
КЕЛЬТА
Палайская Лідзійская